Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ЛАДДЗЯ, старажытнае рачное і марское судна ўсх. славян. Уяўляла сабою аднадрэвавы човен, найчасцей — з дашчанымі набоямі па баках для павелічэння памераў. 3 12 ст. мела палубу. Кіравалася рулявымі вёсламі на карме і носе, рухалася з дапамогай грабных вёслаў і ветразя. Шырока бытавала на тэр. Беларусі да 14 ст. На Л. плавалі па Дняпры ў Візантыю, на іх перавозілі грузы па «шляху з варагаў у грэкі». Паводле сведчання візант. імператара Канстанціна VII Парфірароднага, каркасы Л. выраблялі на верхнім Дняпры і сплаўлялі да Кіева, дзе іх абсталёўвалі вёсламі і ветразямі. Для плавання па Чорным моры Л. ў вусці Дняпра дадаткова абсталёўваліся, забяспечваліся прадуктамі харчавання і зброяй. Вял. Л. змяшчала 40—60 і нават ІООчалавек. Н.І.Буракоўская. ЛАДЗЁНІКІ, вёска ў Навагрудскім рне. За 7 км на ПнЗ ад г. Навагрудак, 30 км ад чыг. ст. Наваельня на лініі Ліда—Баранавічы, 169 км ад Гродна,
каля аўтадарогі Парачаны—Навагрудак—Нясвіж. Цэнтр Ладзеніцкагас/с. 152 гаспадаркі, 412 ж. (2013).
Вядомы з 16 ст. як вёска Ладзейнікі ў Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Навагрудскім павеце, з 1797 Слонімскай, з 1801 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1897 вёска ва Уселюбскай воласці, 47 двароў, 314 ж., піцейны дом. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, ва Уселюбскай гміне Навагрудскага павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Навагрудскім рне Баранавіцкай вобл. 3 12.10.1940 у Ждановіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з 26.6.1941 да 8.7.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета. У 1970 — 383 ж. У 1995 — 141 гаспадарка, 413 ж.
У 2013 базавая школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі, 2 магазіны. Помнік 146 землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік 10—11 ст. (21 насып). У.У.Бянько. ЛАДЬІГША Арыядна Барысаўна (н. 2.3.1927, Мінск), беларускі філосаф, музычны крытык, педагог. Др філас. навук (1976), праф. (1978). Скончыла Маскоўскую кансерваторыю (1950). 3 1958 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі (з 1961 заг. сектара). У 1963—2004 у Бел. акадэміі музыкі, у т.л. з 1973 заг. кафедры. Даследуе нац. асаблівасці мастацтва, пераемнасць як заканамернасць развіцця маст. культуры, філасофію музыкі, гісторыю бел. муз. тэатра. Аўтар манаграфіі «Народнасць савецкага мастацтва і беларуская музыка» (1961), дакум.тэатр. рамана «Ларыса Пампееўна Александроўская» (2002), кн. мемуараў «Ад скрыпкі да эстэтыкі: старонкі жыцця» (2012).
Тв.: Мскусство н современность. Мннск, 1964; Беларускі савецкі тэатр. Мінск, 1974 (разам з Т.Бушко); Музы
12
ЛАЗАРАЎ
кальнотеатральная жнзнь Мннска второй половнны XX столетня в воспрнятнн современннка. Мннск, 2007.
ЛАДЬІГІНА Вольга Барысаўна (23.12.1922, Масква 3.1.2008), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1969). Скончыла Маскоўскі архіт. інт (1949). Працавала ў інце «Белдзяржпраект» (у 1969—75 гал. архітэктар). Асн. работы: у Мінску — жылыя дамы па вуліцах Варвашэні, Казлова, В.Харужай, Кульман, М.Горкага, на Ленінскім і Партызанскім праспектах (1954—87), Палац воднага спорту (1967), у аўтарскім калектыве — гал. корпус Бел. тэхнал. інта (1956—58), будынак Прэзідыума (1963) і рэканструкцыя гал. корпуса (1982) АН Беларусі, грамадскагандлёвы цэнтр па вул. Куйбышава (1997); комплексы будынкаў НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі ў в. Бараўляны (1963) і абл. бальніцы ў пас. Лясны (1967) Мінскага рна; у Магілёве — мост цераз р. Дняпро (1955), Палац культуры хімікаў (1976); у Віцебску — мост цераз р. Зах. Дзвіна (1955) і інш.
Літ.: М о с ка л е в н ч Л. Архнтектор Ольга Ладыгнна // Ар.хнтектура н строятельство. 2008.№ 1.
Лазавік. Малюнак В. Слаука. 2008.
ЛАЗАВІК, вулей, плецены з суцэльных неакораных дубцоў лазы, па тыпу калоды. У Беларусі выкарыстоўваўся гал. чынам для часовага ўтрымання пчол. Сценкі Л. з абодвух бакоў абмазвалі глінай, перамешанай з сухім конскім гноем, 1 заціралі сумессю з гліны і рачнога глею, каб засцерагчы ад атмасферных ападкаў.
ЛАЗАВІК, міфічная істота, ва ўсходнеславянскай, у т.л. і бел., міфалогіі, лясны дух, які нібыта жыве на балоце ў доміку без вокнаў і дзвярэй з маленькай адтулінай у страсе. Уяўляўся старэнькім аднавокім карлікам, велічынёй з пазногаць, з вял. барадой і пугай у руцэ. Калі Лазавік расхаджвае па балотах, адзінае яго вочка бліскае, як агеньчык. Сябруе з Лознікамі. У беларусаў таксама вядомы падобныя да Л. міфічныя персанажы Балотнік і Вадовік.
Літ.: Чароўны свет. 2е выд. Мінск, 2010. У.А.Васілевіч.
ЛАЗАНКІ (ад польск. lazanki квадратныя ці ромбападобныя клёцкі), традыцыйная беларуская страва з мукі. Для прыгатавання Л. крута замяшанае і пасоленае цеста з пшанічнай, аржаной ці грэцкай мукі тонка раскачваюць, крояць на квадраты ці трохвугольнікі, якія вараць у кіпе
ні, потым адцэджваюць і паліваюць смятанай, тлушчам або алеем з зялёнай цыбуляй, аўпостт.зв. «малаком» з тоўчанага і падсалоджанага маку. Спажываюць як дадатак да супоў (напр., грыбнога) ці тушаць у печы са смятанай або запякаюць з мясам, капустай. Назва стравы і тэхналогія прыгатавання запазычаны з італьян. кухні праз польскую. У некаторых мясцовасцях Гродзеншчыны Л. было прынята гатаваць да поснай куцці. Традыцыя прыгатавання Л. распаўсюджана на ПнЗ Беларусі і ў беларусаў усх. Літвы, часткова на Магілёўшчыне, Цэнтр. і Усх. Палессі. У беларусаў ваколіц Трокаў (г. Тракай у Літве) Л. часам называлі галушкі з цёртай бульбы і мукі, якія адварвалі і скварылі.
Літ.: Слоўнік беларускіх гаворак паўночназаходняй Беларусі і яе пагранічча. Т. 2. Мінск, 1980; Н а с о в і ч І.І. Слоўнік беларускай мовы. Мінск, 1983; Энцйклопедня белорусской кухнн. Мйнск, 2008.
Э.М.Зайкоўскі.
ЛАЗАРАУ Мікалай Аляксандравіч (25.8.1905, г. Смаргонь — 16.1.1980), беларускі артыст оперы (драм. тэнар). Засл. артыст Беларусі (1954). У 1937—41 і 1944—61 саліст Дзярж. тэ
М.Лазараў у ролі Германа.
13
ЛАЗАРУК
атра оперы і балета Беларусі. Прыроджаная музыкальнасць і артыстызм дазвалялі Л. выконваць разнапланавыя партыі ў нац. і класічным рэпертуары: Міхась, Сяргей («Міхась Падгорны», «Алеся» Я.Цікоцкага), Нупрэй («Яснае світанне» А.Туранкова), Мечыслаў («Кастусь Каліноўскі» Д.Лукаса), Герман, Андрэй, Вакула («Пікавая дама», «Мазепа», «Чаравічкі» П.Чайкоўскага), Князь («Русалка» А.Даргамыжскага), Сабінін («Іван Сусанін» М.Глінкі), Андрэй («Запарожац за Дунаем» С.ГулакАрцямоўскага), Стэфан («Страшны двор» С.Манюшкі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Пінкертон («ЧыаЧыасан» Дж.Пучыні) і інш.
ЛАЗАРЎК Міхаіл Арсенавіч (5.7. 1926, в. Ушаловічы Слуцкага рна — 15.11.2000), беларускі літаратуразнавец, педагог. Акадэмік Акадэміі пед.
М.А.Лазарук.
навук СССР (1982, чл.кар. 1979), акадэмік НАН Беларусі (1995). Чл. Рас. акадэміі адукацыі (1995). Др філал. навук (1970), праф. (1971). Скончыў Мінскі пед. інт (1951), з 1954 выкладаў у ім (з 1971 прарэктар). 3 1978 дырэктар НДІ педагогікі.
3 1990 у Нац. інце адукацыі Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Даследаваў бел. паэму, пытанні гісторыі, тэорыі і методыкі выкладання лры. Аўтар прац «Тэорыя літаратуры ў школе» (1967), «Станаўленне беларускай паэмы» (1968), «Беларуская паэма ў другой палове XIX — пачатку XX ст.» (1970), і інш. Адзін з аўтараў падручнікаў і дапаможнікаў для сярэдняй школы і ВНУ, «Слоўніка лі
таратуразнаўчых тэрмінаў» (2е выд. 1996).
Тв.: Пімен Панчанка. Мінск, 1959; Часу непадуладнае. Мінск, 1981; Нзученне русской лнтературы во взанмосвязн с белорусской. Мннск, 1988 (разам з В.У.Івашыным, А.Я.Ленсу); Навучанне і выхаванне творчасцю: Пед. роздумы і пошукі. Мінск, 1994.
Літ:. Мішчанчук М. Асоба, настаўнік, чалавек // Роднае слова. 2012. №2.
ЛАЗАРЭВІЧ Рыгор Дзяменцьевіч (3.5.1927, в. Азершчына Рэчыцкага рна — 12.2.2004), беларускі дзеяч аматарскага мастацтва. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыў Гомельскае муз. вучылішча (1949). У 1949—57 выкладаўу Рэчыцкім пед. і Гродзенскім муз.пед. вучылішчах. У 1957—89 кіраўнік Рэчыцкага нар. аркестра нар. інструментаў (з 2005 Рэчыцкі народны аркестр народных інструментаў імя Р.Лазарэвічаў Падрыхтаваў больш за 10 праграм, стварыў шэраг апрацовак нар. мелодый, твораў сав. і замежных аўтараў. Аўтар інструментовак нар. оперы «Ведрыца», аперэт «Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава і «Трэмбіта» Г.Мілюціна.
ЛАЗДЎНСКІ КАСЦЁЛ СВЯТЫХ СЫМОНА I ТАДЭВУША. помнік архітэктуры неараманскага стылю ў в. Лаздуны 1 Іўеўскага рна. Пабудаваны ў 1904—10 з цэглы і бутавага каменю. Трохнефавы 2вежавы асн. аб’ём з 5граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Трох’ярусныя 4гранныя вежы касцёла завершаны высокімі шатрамі і аб’яднаны 2схільным дахам з шатровай сігнатуркай над апсідай. Іх уваходныя праёмы і скразныя прасветы вырашаны ў форме арак. Сцены будынка і ярусы вежаў апяразаны аркатурнымі фрызамі. Уваход аформлены парталам з 2гранным вімпергам, над якім месціцца акнотрыфорыум. Архіт. дэкор (пілястры, круглыя разеткі, ліштвы арачных вокнаў, лапаткі, фрызы) выкананы цаглянай муроўкай. Унутраная прастора храма размежавана на нефы магутнай аркадай на 4гран
Лаздунскі касцёл Святых Сымона і Тадэвуша.
ных пілонах, перакрыта крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках, апсіда — сферычнай конхай. Апсіда і бакавыя нефы завершаны драўлянымі алтарамі ў стылі неаготыкі. Касцёл дзейнічае.
ЛАЗДЎНСКІ ПАЛАЦ. Існаваўу 19 1 й пал. 20 ст. ў в. Лаздуны 2 Іўеўскага рна. Мураваны 2павярховы прамавугольны ў плане будынак быў пастаўлены на бутавы цокаль, завяршаўся вальмавым гонтавым дахам, меў анфіладную планіроўку. Атынкаваныя звонку сцены палаца прарэзвалі прамавугольныя аконныя праёмы, завершаныя на 1м паверсе трохвугольнымі франтончыкамі, на 2м — плоскімі сандрыкамі. Гал. ўваход вылучала аркадная галерэя з тэрасай над верхам, 3 драўляныя калоны якой падтрымлівалі трохвугольны шчыт з 2 прамавугольнымі вокнамі. Да палаца прылягаў парк, у якім размяшчаліся разнастайныя гасп. пабудовы, у т.л. 2павярховы драўляны лямус — 8гранная вежа з галерэйкай на 2м паверсе і шатровым гонтавым пакрыццём.
ЛАЗДЎНЫ 1, вёска ў Іўеўскім рне, каля Лаздунскага вадасховішча. За 14 км на ПнУ ад г.п. Іўе, 12 км ад чыг. ст. Юрацішкі на лініі Ліда—Мала