Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ЛАТЬІШСКАЯ МОВА, адна з балтыйскіх моў індаеўрап. моўнай сям’і. Генетычна блізкая да сучаснай літоўскай мовы. Пашырана ў Латвіі, выкарыстоўваецца на Пн Беларусі і Літвы, Пд Эстоніі, на 3 Пскоўскай вобл. Расіі, а таксама сярод латышоў ЗША, Расіі, Швецыі, Ірландыі, Эстоніі, Літвы, Канады, Вялікабрытаніі, Германіі і інш. Агульная колькасць носьбітаў Л.м. — каля 1,9 млн. чал. З’яўляецца дзярж. мовай Латвіі, адной з афіц. моў Еўрасаюза. Mae 3 дыялекты — сярэднелатышскі (аснова літ. мовы), лівонскі, верхнелатышскі. Кнігадрукаванне ўзнікла ў 1525, калі была апубл. «Нямецкая меса» на ніжненям., латышскай і эстонскай мовах. Пачатак развіцця літ. мовы прыпадае на 2ю пал. 19 ст.
Фанетычны лад Л.м. утвараюць 12 галосных (доўгія і кароткія), 28 зычных гукаў і 10 дыфтонгаў. Націск амаль заўсёды фіксаваны на 1м складзе. Сінтэтычнафлексійная мова. Назоўнікі маюць 2 роды (мужчынскі і жаночы), 6 тыпаў скланення, 7 склонаў (назоўны, родны, давальны, вінавальны, інструментальны, месны і клічны). Ніякі род і формы парнага ліку страчаны. Захаваліся пэўныя і няпэўныя формы прыметнікаў. Дзеяслоў мае 5 ладоў (абвесны, загадны, умоўны, пераказвальны, павіннасны), складаную сістэму часавых форм (простыя і складаныя формы цяперашняга, прошлага і бу
30
ЛАТЭНСКАЯ
дучага часу). У Л.м. сфарміраваліся арыгінальныя павіннасны і пераказвальны лады, дзеепрыслоўе змяняецца па родах і ліках. Сустракаюцца запазычанні са слав. моў, у т.л. з бел., германскіх і прыбалтыйскафінскіх.
Апісанне структуры Л.м. пачалося ў 17 ст. Значны ўклад у яе вывучэнне ўнеслі А.Кронвалдс і Я.Эндзелін. Бел. гаворкі ў Латвіі даследаваў сучасны польск. лінгвіст М.Янковяк.
Ж: Сталтмане В.Э. Латышскнй язык // Языкн мнра: Балтнйскне языкн. М., 2006; Баршчэўскі Л.П., Гуцаў А.Ф. Кароткая граматыка латышскай мовы. Мінск, 2008; Рагаўцоў В.І. Мовы свету: энцыклапед. даведнік. Магілёў, 2009; Янковяк М. Беларускія гаворкіў Краслаўскім раёне Латвіі: сацыялінгвістычнае даследаванне. Беласток; Вільнюс, 2012. Д.В.Дзятко.
ЛАТЫШЬІ (саманазва л ат в і е ш ы, latviesi), нацыя, асноўнае насельніцтва Латвіі. Паводле перапісу 2009 у Беларусі пражывала 1549 Л. Гавораць на латышскай мове балтыйскай групы індаеўрап. сям’і. Большасць вернікаў — лютэране і католікі, ёсць праваслаўныя. Склаліся да пач. 17 ст. ў народнасць, а да 19 ст. ў нацыю з балтыйскіх (куршы, земгалы, латгалы, селы) і фінаўгорскіх (лівы) этнічных аб’яднанняў.
У канцы 19 ст. значныя групы Л. пражывалі ў Віцебскім (каля 4 тыс. ж.), Аршанскім (3,7 тыс.) і Быхаўскім (1 тыс. ж.) паветах. Першыя латышскія каланісты з’яўляліся арандатарамі ў бел. памешчыкаў, пазней станавіліся ўласнікамі. У асноўным Л. займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй і садаводствам, з промыслаў было развіта піваварэнне, з рамёстваў — ткацтва. У гады 1 й сусв. вайны колькасць Л. у Беларусі павялічылася і склала больш за 20 тыс. чал., у 1920—30я гг. паменшылася да 14 тыс. У 1918 у Віцебску былі створаны латышскі кавалерыйскі полк і інш. ваен. фарміраванні. У 1920—30я гг. ў БССР мелася 14 нац. латышскіх сельсаветаў, у іх складзе — нац. калгасы (13 у 1934). У месцах кампакт
нага пражывання Л. дзейнічалі латышскія школы. Існавала латышскае бюро пры ЦК КП(б)Б, рабочыя клубы ў Віцебску, Полацку і інш., секцыі, хатычытальні. Культ.асветніцкай работай кіравала латышская секцыя Наркамата асветы БССР. На латышскай мове выходзілі кнігі, газеты. Мінская радыёстанцыя штотыдзень трансліравала передачы на латышскай мове. Вывучэннем гісторыі і культуры Л. у Беларусі займалася латышская камісія Інбелкульта (з 1928), сектар АН Беларусі (з 1929), секцыя Інта нац. меншасцяў АН Беларусі (з 1933); існаваў Інт літоўскай і латышскай культур (1933). У гады Вял. Айч. вайны натэр. Беларусі дзейнічалі латышскія партыз. фарміраванні. Колькасць Л. у Беларусі складала ў 1959 — 2631 чал., у 1970 — 2660, у 1979 2617, у 1989 2658, у 1999 — 2239 чал. 3 1995 дзейнічае Саюз Л. Віцебскай вобл. «Даўгава», праводзяцца штогадовыя Дні Латвіі (у Віцебску), літ. чытанні, выстаўкі, канцэрты. Пры консульстве Латвійскай Рэспублікі ў Віцебску працуе нядзельная школа.
Літ.: Тугай У.В., Галавач А.В. Дзе песні з Даўгавы гучалі. Мінск, 1992;
Ту га й У.В. Латышы на Беларусі. Мінск, 1999; Я г о ж. Латышскі этнас у сацыяльнаэканамічным і культурным жыцці Беларусі. Мінск, 2002. У.В.Тугай. ЛАТЭНСКАЯ КУЛЬТЎРА, археалагічная культура кельцкіх плямён, распаўсюджаная ў 2й пал. 1га тыс. да н.э. ад Пірэнеяў на 3 да Карпацкай катлавіны на У, ад Вялікабрытаніі і Ірландыі на Пн да Міжземнага мора на Пд. Атрымала назву ад паселішча Ла Тэн на ўсх. беразе воз. Неўшатэльскае (Швейцарыя), якое было даследавана ў 1907—17. Л.к. развівалася на аснове гальштацкай культуры 1й пал. 1га тыс. да н.э. Для яе характэрны ўмацаваныя і неўмацаваныя паселішчы, якія размяшчаліся ў цяжкадаступных месцах. Гарадзішчы былі абкружаны валамі, равамі і крапаснымі сценамі. 3 канца 2 ст. да н.э. распаўсюджваюцца апідумы — протагарадскія паселішчы, якія з’яўляліся буйнымі племяннымі, рамеснымі і гандл. цэнтрамі.
Кельты жылі ў наземных дамах з каменнымі фундаментамі і плятнёвакаркаснай канструкцыяй сцен. Жытлы абмазвалі глінай, дахі крылі саломай. Вядомы таксама паўзям
Фібулы латэнскай кулыпуры.
31
ЛАЎНІЦКІ
Шыйныя грыўні (торквесы) і бранзалеты латэнскай культуры.
лянкі плятнёвакаркаснай канструкцыі пл. да 20 м2. Для Л.к. характэрны пераважна бескурганныя пахаванні з інгумацыяй і крэмацыяй. У ранніх курганах сустракаюцца пахаванні ў калясніцах. Нябожчыкаў хавалі са шматлікім інвентаром, некаторыя рэчы, пераважна зброю, наўмысна псавалі. Посуд кельтаў, як правіла ганчарны, упрыгожаны зонным распісным арнаментам, шырокае распаўсюджанне атрымаў і чорнаглянцаваны. Для Л.к. на ранняй стадыі былі характэрны кароткія мячы без крыжавіны, з 3 ст. да н.э. — доўгія рубячыя мячы з крыжавінай і багата арнаментаванымі похвамі. У 2й пал. 5 ст. да н.э. з’явіліся і шырока распаўсюдзіліся шыйныя грыўні (торквесы) з пячаткападобнымі канцамі, упрыгожаныя расліннымі і маскападобнымі выявамі; фібулы латэнскіх схем; бронзавыя пасудзіны. Для кельцкіх плямён была характэрна наяўнасць буйных рамесных цэнтраў, звязаных з вытворчасцю і апрацоўкай жалеза, ювелірнай справай, ганчарствам. Л.к. аказала вял. ўплыў на суседнія плямёны і народы. На тэр. Беларусі да ліку латэнізаваных адносіцца зарубінецкая культура, у якой часта сустракаюцца фібулы сярэдне і позналатэнскай схем, глянцаваная кераміка. Сярод знаходак папярэдняй мілаградскай культу
ры ёсць бранзалеты кельцкіх тыпаў 4—3 ст. да н.э.
Літ.: Монгайт А.Л. Археологня Западной Европы. М., 1974.
А.А.Егарэйчанка.
ЛАЎНІЦКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «ЛАЎНІЧАН
КА». Створаны ў 1984 у в. Лаўніца Барысаўскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2001 Дом фальклору). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.М.Казлова (з 1984), Н.У.Сахарчук (з 2010), Л.Я.Каляда (з 2011). У складзе ансамбля 6 чал. ва ўзросце ад 55 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песень і танцаў. У рэпертуары бел. нар. песні «Ой, за лесам, ой, за гаем», «Пасаджу каліну ў полі», «А мой муж быў рабацён», «Ой, ды разлілася на вуліцы лужа» і інш., танцы «Матлёт», «Каробачка», «Качан», «Лаўніцкі вальс» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Беларуская полька» (г. Чачэрск, 1996), слав. культуры «Хотмыжская восень» (г. Хотмыжск, Расія, 2001) і інш. В.В.Давідовіч.
ЛАЎРОЎ Георгій Лаўрэнцьевіч (10.1.1896, в. Балахнята Смаленскай вобл., Расія — 24.5.1967), беларускі і расійскі архітэктар. Скончыў Вышэйшыя маст.тэхн. майстэрні ў Маскве (1926). У 1928—34 праца
ваў у Мінску. Асн. работы: гал. корпус і карпусы фтаў БДУ (1928—31), клінічны гарадок (1931), будынкі Дзярж. бкі Беларусі, Бел. політэхн. інта, лабараторны корпус і друкарня імя Ф.Скарыны АН Беларусі (1934) — усе ў Мінску, інтэрнат і навук. корпус Бел. с.г. акадэміі ў г. Горкі (1930—33), будынак кінатэатра ў Оршы (1932).
ЛАЎРОЎ Георгій Сцяпанавіч (22.4.1910, в. Заполле Петрыкаўскага рна — 2.11.1993), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1961). Скончыў драм. курсы пры Бел. тэхнікуме сцэнічнага мастацтва ў Мінску (1932). 3 1932 у Бел. трэцім дзярж. тэатры, з 1933 у Тэатры юнага гледача БССР імя Крупскай, у 1939—41 у Палескім абл. драм. тэатры. У 1945— 55 у Белдзяржэстрадзе, у 1956—70 у Магілёўскім абл. тэатры муз. камедыі. Акцёр шырокага творчага дыяпазону, выконваў характарныя, драм. і камедыйныя ролі: Пытляваны («Пяюць жаваранкі» К.Крапівы), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Бяссудны, Беркутаў («На бойкім месцы», «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага), Астраў («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Іван Буданцаў (аднайм. п’еса В.Лаўрэнцьева), Савельеў («Так і будзе»
32
ЛАЎРЫШАЎСКАЕ
К.Сіманава), Папандопула («Вяселле ў Малінаўцы» Б.Аляксандрава), Глык («Цені знікаюць» С.Свірыдава), Казанец («Кухарка» А.Сафронава), Ілья («Пяць вечароў» А.Валодзіна) і інш.
ЛАЎРЫНОВІЧ (дзявочае К о р хава) Людміла Канстанцінаўна (н. 23.10.1946, г. Чачэрск), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1999). Скончыла Бел. тэатр.маст. інт (1967). 3 1968 у Гомельскім абл. драм. тэатры. Творчай індывідуальнасці Л. уласцівы выразны драм. тэмперамент, глыбокая псіхал. распрацоўка роляў. Разнастайнасцю сцэнічных фарбаў вылучаюцца створаныя актрысай вобразы ў нац. і класічным рэпертуары: Зіна («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага),
Л.Лаўрыновіч у ролі Каралевы Боны.
Л. К.Лаўрыновіч.
Рагнеда («Бяда і слава» («Русь Кіеўская») А.Петрашкевіча], Францішка Уршуля Радзівіл («Распуснікі ў пастцы» С.Кавалёва), Княгіня Ганна, Каралева Бона («Купала», «Чорная панна Нясвіжа» А.Дударава), Смерць («Ладдзя Роспачы» паводле У.Караткевіча), Даміцэля («Прымакі» Я.Купалы), Аркадзіна («Чайка» А.Чэхава), Гурмыжская («Лес» А.Астроўскага), Медэя (аднайм. п’еса Л.Разумоўскай), Соф’я («Таямніца адной споведзі» Б.Васільева), Эма Гамільтан («Лэдзі Гамільтан» Т.Рэцігана), місіс Сэвідж («Дзіўная місіс Сэвідж» Дж.Патрыка) і інш.
ЛАЎРЫШАЎСКАЕ ЕВАНГЕЛЛЕ, беларускі рукапісны помнік 1й пал. 14 ст. Напісана для Лаўрышаўскага манастыра (Навагрудскі рн) уста
вам на пергаменце царк.слав. мовай. Тэкст размешчаны ў 2 калонкі. Mae 374 нумараваныя старонкі. Змяшчае кананічны тэкст 4 евангельскіх кніг Новага запавету, а таксама 14 разгорнутых запісаў 14—16 ст. пра ўклады ў манастыр дваровымі людзьмі, землямі, збожжам, грашамі, з упамінаннем мясц. прозвішчаў і геагр. пунктаў. У 16—17 ст. да