Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Да арт. Лаўрышаўскае евангелле: 1 — мініяцюра з выявай евангеліста Лукі; 2 — абклад.
ўкладных запісаў, якія перамяжоўваюцца ўстаўкамі на старабел. мове, зроблены сціслыя каментарыі на бел. і польск. мовах. Кніга мае высокамаст. аздабленне (ініцыялы выкананы ў тэраталагічным стылі, некаторыя з 19 мініяцюр на евангельскія сюжэты ўяўляюць шматфігурныя кампазіцыі). На пераплёце з дошак, абцягнутых аксамітам, замацаваны
2
33
ЛАЎРЫШАЎСКАЯ
адзін з самых стараж. бел. абкладаў. У цэнтры яго на сярэбранай пласціне выява святога з дзідаю і шчытом. На верхняй вокладцы 4 навугольнікі з бірузой, аздобленыя па краях суцэльным карункавым арнаментам, на ніжняй — пазалочаны крыжраспяцце. Кніга рэстаўрыравана ў 1887. Рукапіс захоўваецца ў бцы імя Чартарыйскіх у Кракаве (Польшча).
Літ.'. Свентнцкнй 14.С. Лаврашевское Евангелне начала XIV в.: (Палеогр.граммат. опнсанне) // Нзв. отд. Рус. яз. н словесностн нмп. Академнн наук. СанктПетербург, 1913. Т. 18. Кн.1.
ЛАЎРЫШАЎСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА. помнік драўлянага дойлідства ў в. Лаўрышава Навагрудскага рна. Пабудаванаў 1798 (паводле інш. звестак, у 1768) якуніяцкая. У канцы 19 ст. перабудавана ў праваслаўную. Вырашана прамавугольным у плане асн. аб’ёмам і 5граннай апсідай, 2схільны дах над якой пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў пераходзіць у гранёнае вальмавае пакрыццё і завяршаецца цыбулепадобнай галоўкай на барабане. Дах над гал. фасадам мае 2ярусную (васьмярык на чацверыку) званіцу, шацёр якой таксама ўвенчаны цыбулепадобнай галоўкай. Да асн. аб’ёму па баках далучаны квадратныя ў плане прыдзелы,
Лаўрышаўская Успенская царква.
аб’яднаныя з апсідай больш нізкімі бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Уваход праз невысокі прамавугольны бабінец пад 2схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, расчлянёны ў прасценках брусамісцяжкамі. Царква дзейнічае.
ЛАЎРЫШАЎСКІ МАНАСТЬІР. Засн. ў 13 ст. (адзін з найстараж. манастыроў Беларусі) у в. Лаўрышава каля г. Навагрудак вял. кн. ВКЛ Войшалкам, у манастве Лаўрыш (паводле царк. версіі, заснавальнікам манастыра лічыцца сын вял. кн. Траняты прападобны Елісей Лаўрышаўскі). У 13 ст. быў адным з цэнтраў летапісання Беларусі. Каля 1329 для «Найсвяцейшай Багародзіцы Лаўрышаўскага манастыра» было створана рукапіснае Лаўрышаўскае евангелле. У 16 ст. пры манастыры дзейнічала школа, была багатая бка. У 14—15 ст. манастыр атрымаў ад прадстаўнікоў магнацкіх родаў Хадкевічаў, Храптовічаў і мясц. шляхты значныя падараванні, вёскі з сялянамі, права зборуцарк. дзесяціны. Каля 1530 быў разрабаваны, верагодна, татарамі. У 1590 адроджаны на новым месцы, у межах в. Лаўрышава. 3 1615 манастыр належаў уніяцкаму ордэну базыльян. У сярэдзіне — 2й пал. 17 ст. манастыр збяднеў і заняпаў. У 1775— 80 быў адбудаваны манастырскі корпус. Пры царкве існавала брацтва. У канцы 18 — 1й трэці 19 ст. пры манастыры дзейнічала Брэсцкая ўніяцкая семінарыя, у якой утрымліваліся за кошт манастыра 20 студэнтаў; меліся бка (каля 500 тамоў, 1824), архіў з вял. зборам дакументаў 14— 19 ст. У 1824 было 5 насельнікаў. У 1836 скасаваны, збудаванні не зберагліся. У 1913 зроблена спроба адрадзіць манастыр як Лаўрышаўскі падворак Мінскага архірэйскага дома — на мяркуемым першасным месцы на правым беразе Нёмана, насупраць в. Гнесічы пабудавана царква ў гонар прарока Божага Елісея і інш.
Царква і жылыя пабудовы згарэлі ці былі разбураны ў 1915 у час 1й сусв. вайны; на тэр. манастыра захавалася брацкая магіла воінаў рус. арміі. У 1997 пачалося новае адраджэнне манастыра на ўскраіне в. Гнесічы (каля Лаўрышава), узведзены царква Елісея Лаўрышаўскага, жылыя і гасп. пабудовы, з 2007 дзейнічае як СвятаЕлісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр. На тэр. ўстаноўлены помнік св. прападобнаму Елісею Лаўрышаўскаму (2009). М.П.Гайба. ЛАЎРЙН, Лаўрын, прысвятак усходнеславянскага, у т.л. і бел., нар. календара. Адзначаўся 23 жн. і лічыўся адным са свят млынароў. Ад Л. дазвалялася малоць першае жыта на муку («На Лаўрына спяшай да млына»), Паколькі работа млыноў залежала ад ветру і вады, нар. прыкметы былі скіраваны да гэтых з’яў: калі хвалявалася вада, то восень абяцала быць ціхмянай, лагоднай, а зіма мяккай, адліжнай. У народзе казалі: «Баўтрамей і Лаўрын паказваюць, якая прыйдзе восень». Назву прысвятку даў царк. каляндар, які адзначае ў гэты дзень памяць шэрагу імён, у т.л. пакутніка Лаўрэнція Рымскага (258 г.), блажэннага Лаўрэнція і інш.
Літ.: Восеньскія святы. Мінск, 1995; Л о з к a А. Беларускі народны каляндар. Мінск, 2002. А.Ю.Лозка. ЛАЎРЭНЦІЙ ТЎРАЎСКІ (1130я гг„ г. Тураў або каля Турава — пасля 1190, 1194?), праваслаўны царкоўны дзеяч, беларускі святы. Звесткі аб жыцці ў розных летапісах маюць супярэчнасці. У 2й пал. 12 ст. звярнуўся да ігумена КіеваПячэрскага манастыра, каб той блаславіў яго на пустэльніцтва, але атрымаў адмову, накіраваўся для пустэльніцтва ў манастыр Св. велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага. Пазней пустэльнічаў у КіеваПячэрскім манастыры. Праславіўся, паводле летапісаў, цудатворнымі вылячэннямі цялесных і душэўных хвароб. 3 пач. — сярэдзіны 1180 (у розных крыніцах падаюцца 1182 і 1184) епіскап тураўскі пасля Кірылы Ту
34
ЛАХВА
раўскага. Добраахвотна ці па прымусе адмовіўся ад епіскапскага сану і зноў пустэльнічаў у манастыры Св. Дзмітрыя Салунскага. Пахаваны ў Блізкіх пячорах КіеваПячэрскай лаўры. Уваходзіць у Сабор Беларускіх Святых.
ЛАЎРЭНЦЬЕЎСКІ ЛЁТАПІС, старажытнарускі летапісны звод 14 ст. Перапісаны з больш даўняга спіса манахам Лаўрэнціем (адсюль назва), магчыма, у Ніжнім Ноўгарадзе або Уладзіміры. Збярогся ў пергаментным рукапісе 1377. Складаецца з «Аповесцімінулых гадоў» (самы дасканалытэкст) ілетапісу 12—13 ст., прысвечанага гісторыі Паўн.Усх. Русі. Апошнія запісы датаваны 1305. Змяшчае таксама «Павучанне Уладзіміра Манамаха» (пад 1096), паданне пра Рагнеду (пад 1128), агіяграфічную аповесць «Жыццё Аляксандра Неўскага» (пад 1263). Уключае каштоўныя звесткі па гісторыі Русі і асобных яе земляў, прадзейнасць стараж.рус. князёў, у т.л. Усяслава Брачыславіча, па гісторыі культуры і мастацтва ўсх. славян. Як літ. твор уяўляе сабой звод датаваных дзелавых запісаў і гіст. апавяданняў, размешчаных у храналагічнай паслядоўнасці, аб’яднаных агульнай тэмай — гісторыя даўняй Русі. Упершыню апублікаваны ў 1846 у Поўным зборы рускіх летапісаў (т. 1). Зберагаецца ў Рас. нац. бцы ў СанктПецярбургу. В.А. Чамярыцкі. ЛАЎРЭЦКІ Генадзь Аляксандравіч (н. 3.7.1958, г.п. Вышкаў Бранскай вобл., Расія), беларускі гісторык архітэктуры, архітэктар. Канд. мастацтвазнаўства (2000). Скончыў Бел. політэхн. інт (1980), Інт мастацтва, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1988). 3 1979 у інце «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1989 у Бел. нац. тэхн. унце. Навук. кіраўнік і аўтар праектаў рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры 12 ст. — Дабравешчанскай царквы ў Віцебску (1992—99), Барысаглебскай царквы ў Гродне (з 1997) і інш. Даследуе гісторыю стараж.рус. дойлідства, помні
кі культавай архітэктуры. Аўтар кнігі «Праваслаўнае дойлідства Беларусі» (1995).
ЛАЎШЎК Сцяпан Сцяпанавіч (н. 28.7.1944, г. Васілевічы Рэчыцкага рна), беларускі літаратуразнавец, крытык. Чл.кар. НАН Беларусі (2004). Др філал. навук, праф.
С. С.Лаўшук.
(1998). Скончыў БДУ (1967). Настаўнічаў. 3 1973 у Цэнтры даследаванняў бел. культуры, мовы і лры НАН Беларусі (у 1998—2007 намеснік дырэктара). Даследуе гісторыю, тэорыю, тэксталогію бел. лры, сучасны літ. працэс, праблемы сучаснай бел. крытыкі. Распрацоўвае праблемы бел. драматургіі: кн. «Сучасная беларуская драматургія» (1977), «Станаўленне беларускай савецкай драматургіі (20я — пач. 30х гг.)» (1984), «Кандрат Крапіва і беларуская драматургія» (2е выд. 2002). Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1977), «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (ч. 1—2, 1981—82), «Нарысаў па гісторыі беларускарускіх літаратурных сувязей» (т. 2—4, 1994—95), «Гісторыі беларускай літаратуры, 19 — пачатак 20 ст.» (2е выд. 1998), «Гісторыі беларускай літаратуры 20 ст.» (т. 1—4, 1999—2003); манаграфій «Беларуская літаратура і праблемы сучаснасці» (1978), «На парозе 90х» (1993), «Беларусы: тэатральнае мастацтва» (2012) і інш. Складальнік збораў твораў У.Галубка (1983), А.Макаёнка (т. 1—5,1987—90), К.Крапівы (т. 1—6, 19972004).
Тв.: 3 думкай пра сучасніка: Агляд сучаснай беларускай драматургіі. Мінск,
1977; Першы народны артыст БССР. Мінск, 1982; Высокія арбіты грамадзянскасці. Мінск, 1984; На драматургічных скрыжаваннях. Мінск, 1989; Гарызонты беларускай драматургіі. Мінск, 2010.
Літ.: Жураўлёў В.П. Сцяпан Сцяпанавіч Лаўшук // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. 2009. № 3.
ЛАХВА, вёска ў Лунінецкім рне, на р. Смердзь. За 25 км на У ад г. Лунінец, 2 км ад чыг. ст. Лахва на лініі Лунінец—Калінкавічы, 265 км ад Брэста, на аўтадарозе Лунінец—Мікашэвічы. Цэнтр Лахвенскага с/с. 521 гаспадарка, 1033 ж. (2013).
Вядома з 1493 як маёнтак ў ВКЛ, уласнасць троцкага ваяводы П.Я.Мантыгірдавіча. У 1523 сяло, 152 дымы. У 1589 мястэчка ў Навагрудскім павеце Навагрудскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. 3 1796 у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1886 мястэчка, цэнтр воласці, 112 двароў, 892 ж., 2 царквы, капліца, 2 сінагогі, школа, 2 крамы. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у Польшчы, цэнтр Лахвенскай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 у Лунінецкім рне Пінскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 186 двароў, загубілі звыш 1,5 тыс. ж. 3.9.1942 пры знішчэнні яўр. насельніцтва ў гета адбылося паўстанне, у выніку якога каля 600 вязняў здолелі выратавацца. Пасля вайны вёска адноўлена. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1972 — 675 гаспадарак, 2374 ж. У 1998 — 724 гаспадаркі, 1620 ж.
У 2013 сярэдняя школа, вучэбнавытв. камбінат, Дом культуры, бка, абл. дзіцячы цэнтр мед. рэабілітацыі, аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 3 магазіны. Дзве магілы ахвяр фашызму, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1880).