• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Балады. Мінск, 1977. Кн. 1; С a лавей Л.М. Беларуская народная балада. Мінск, 1978. А.М.Аляхновіч. ЛЕДАГОРАЎ Ігар Вадзімавіч (9.5. 1932, Масква — 10.2.2005), расійскі акцёр тэатра і кіно. Нар. артыст Расіі (1989). Скончыў інты політэхн.
    /. В.Ледагораў.
    (1958)	і тэатр.маст. (1964) у Ташкенце. Працаваў у тэатрах Расіі. У бел. кіно стварыў запамінальны вобраз падпольшчыка Жана ў фільме «Руіны страляюць ва ўпор» (1970—72). Дзярж. прэмія Беларусі 1974. Дзярж. прэмія Расіі 1978.
    ЛЕ ДУ (Le Doux) Франсуа Габрыэль (1755?, Парыж — 2.2.1823), танцоўшчык, балетмайстар, педагог. 3 1770 саліст тэатра «Каралеўская акадэ
    мія музыкі і танца» («ГрандАпера») у Парыжы. У 1782—85 па запрашэнні падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза працаваў балетмайстрам у яго прыдворным тэатры ў Гродне. Выкладаў у балетнай школе ў Паставах (працавала да 1794), дзе ў 1784 паставіў уласны «Балет вод, або Купель Дзіяны» і падрыхтаваў балет «Гілас і Сільвія». 3 1785 у Польшчы.
    ЛЁЙКА Кандрат Тодаравіч (17.9. 1860, в. Збочна Слонімскага рна — 6.9.1921), беларускі пісьменнік. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1879). Настаўнічаў. ПрозуЛ. вызначае блізкасць да жыцця (апавяданні «Кульгавы дзядзька Раман» і «Таклюсясухотніца», 1912; «Пан Трудоўскі», 1914). Творы вылучаюцца пранікнёным лірызмам («Успамін», 1911), дабрадушным гумарам («Абмылка», 1915). П’еса «Снатворны мак» (1912) на казачнафантаст. сюжэт з расліннага і жывёльнага свету — першая спроба ў бел. лры стварыць драм. твор для лялечнага тэатра.
    Літ.: Ч ы г р ы н С. Пакінуў Кандрат Лейка // Маладосць. 2007. № 9; Беларускія байкі: зборнік. Мінск, 2011.
    ЛЁЙКА, прыстасаванне ў выглядзе конуса з вузкай трубкай для пералівання і фільтравання вадкасцей.
    ЛЁЙТМАН Леў Мееравіч (23.3.1896, г. Петрыкаў — 20.9.1974), беларускі графік, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1967). Вучыўся ў Віцебскай школемайстэрні Ю.Пэна. Скончыў курсы павышэння кваліфікацыі пры Усерас. акадэміі мастацтваў у Ленінградзе (1937). Выкладаў у Віцебскім (1931—41) і Мінскім (1947—58) маст. вучылішчах. Працаваў пераважна ў тэхніцы акварэлі. Аўтар лірычных, тонкіх паводле колеру пейзажаў «Дажджлівы дзень. Дзвіна» (1934), «Вясна» (1939), «Зіма» (1942), «Чырвоныя дахі», «Вёска Серада» (абодва 1943), «Старадаўняя альтанка», «Цішыня» (абодва 1945), «Беларуская вясна» (1959), «Бярозкі» (1959), «Вячэрнія палі» (1960), краявідаў Мінска — «Мінская ўскраіна»
    43
    ЛЕЙТМАТЫЎ
    Л.Лейтман. Вясна. 1939.
    (1945), «Ленінскі праспект» (1952), «Галоўпаштамт» (1954), «Ля таполі Янкі Купалы» (1957) і інш. Сярод інш. твораў: серыі акварэлей «Жанчыны на вытворчасці» (1930я гг.), «Новыя абрысы гарадоў Беларусі» (1950я гг.), «Мінск індустрыяльны» (1960), «Новы Мінск» (1970), партрэты і інш.
    Літ.'. Арава Э.В. Л.М.Лейтман. Мінск, 1976. Г.А.Фатыхава.
    ЛЕЙТМАТЬІЎ у л і т а р а т у р ы, асноўная думка, сюжэтнатэматычны кірунак, ідэйнаэмацыянальны тон, стылявая дамінанта творчасці пісьменніка ці асобнага твора. Напр., рамантычнае ўзвышэнне свабодалюбівых імкненняў — Л. дакастрычніцкай творчасці Я.Купалы; сцвярджэнне хараства духоўнасці — Л. паэзіі М.Багдановіча. Л. можа быць характэрны для асобнага стылю ці кірунку. Канкрэтна праяўляецца ў сюжэце, дэталі, што паўтараецца і вар’іруецца ў творчасці (творы) пісьменніка і набывае такім чынам вял. кантэкст, напаўняецца глыбокім зместам. У паэзіі акрамя малюнкавых адзначаюць Л. гукавыя, інтанацыйнарытмічныя. А.М. Пяткевіч.
    ЛЁЙЦЫ, вожкі, ва ўсходніх славян, у т.л. і беларусаў, частка вупражы, прызначаная для кіравання цяглавай жывёлай. Паводле спосабу вырабу бываюць вітыя (вяровачныя), плеценыя і суцэльныя, паводле матэрыялу — пяньковыя, ільняныя, лыкавыя, скураныя і камбінаваныя (у апошніх канцы скураныя, асн. частка — з вяроўкі). Даўжыня Л. залежала ад сістэмы запрэжкі (аднаконная, шматконная, у рад, цугам і інш.) і тыпаў экіпажаў. У рабочым стане Л. мацавалі канцамі (звычайна карабінамі) да аброці. В. С.Цітоў. ЛЁКАЎ Іван (4.3.1904, г. Сафія — 4.8.1978), балгарскі мовазнавец. Чл.кар. АН Балгарыі (1945), праф. (1945). Вучыўся ў Сафійскім і Ягелонскім (Кракаўскім) унтах. У працах, прысвечаных параўнальнагіст. і тыпалагічнаму вывучэнню слав. моў, выкарыстоўваў матэрыял бел. мовы: «Характарыстыка агульных рыс у балгарскай і ўсходнеславянскіх мовах» (1942), «Старая супольнасць і новыя канвергенцыі ў развіцці беларускай і балгарскай моў» (1972), «Супастаўляльны аналіз беларускай і балгарскай моў у рамках роднасных адносін паміж дзвюма мовамі»
    (1976)	. Складальнік і рэд. збкаў літ. тэкстаў на слав. мовах для балгарскага чытача, у якіх упершыню змясціў у арыгінале ўзоры бел. маст. прозы і паэзіі, у т.л. вершы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, А.Куляшова.
    ЛЕКСЁМА (ад грэч. lexis слова, выраз), паасобнае слова як структурны элемент мовы; слоўнікавая адзінка, якая разглядаецца ва ўсёй сукупнасці сваіх суадносных і ўзаемазвязаных форм словазмянення і значэнняў. Л. з’яўляецца абстрактнай адзінкай марфалагічнага аналізу, выражанай словам. Рэалізуецца праз парадыгматычныя формы (словаформы) аднаго слова. Шэраг канцэпцый уключае ў паняцце «Л.» розныя сэнсавыя варыянты слова, якія залежаць ад кантэксту ўжывання.
    Л. вызначаецца фармальным і сэнсавым адзінствам. Фармальнае адзінства Л. забяспечваецца адзінствам словазмяняльнай асновы яе словаформ, прыналежнасцю да пэўнай часціны мовы (адзінствам катэгарыяльнага значэння) і пэўнага словазмяняльнага тыпу, а сэнсавае адзінства — семантычнай сувяззю паміж асобнымі лексікасемантычнымі варыянтамі адной Л. Адзінства словазмяняльнай асновы ў рамках адной Л. можа парушацца толькі ў выключных выпадках, напр., пры словазмяняльным суплетывізме, a таксама ў марфалагічных і фанетычных дублетах.
    Літ.: Плотнікаў Б.А., Антан юк Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. Мінск, 2003. Н.А.Снігірова.
    ЛЁКСІКА (ад грэч. lexikos які адносіцца да слова), сукупнасць слоў пэўнай мовы, яе слоўнікавы склад. Тэрмінам «Л.» абазначаюцца таксама асобныя стыліст. пласты слоўнікавага складу (навук., паэт., побыт., публіцыст.), сукупнасць слоў, якія выкарыстоўваюцца ў пэўнай тэр. гаворцы (дыялектная Л.), пэўнай сферы дзейнасці (тэрміналагічная, прафес. Л.), мове пісьменнікаў або ў асобных творах. Адметнымі асаблівасцямі Л. з’яўляюцца яе адкрытасць, дынамізм
    44
    ЛЕКСІКА
    і бесперапынная зменлівасць, абумоўленыя разнастайнымі пераўтварэннямі ў грамадскапаліт., эканам., навук.культ. і тэхн. сферах жыцця народа.
    Л. сучаснай бел. мовы ўяўляе сабой складаную сістэму, утвораную ў выніку ўзаемасувязі слоў па гукавой форме (амонімы, паронімы), значэнні (сінонімы, антонімы), асаблівасцях спалучальнасці і словаўтваральных сувязях. Яе лексічная сістэма складаецца з груп слоў розных па паходжанні, сферы ўжывання і стыліст. значнасці. Па паходжанні слоўнікавы склад бел. мовы падзяляецца на 2 групы: Л. спрадвечнабел. (уключае агульнаслав. і агульнаўсх.слав. пласты, а таксама ўласнабел. Л.) і запазычаную. У залежнасці ад сферы ўжывання адрозніваць Л. агульнаўжывальную (словы, добра вядомыя і шырока ўжывальныя ва ўсіх сферах чалавечай дзейнасці) і абмежаванага ўжывання (дыялектныя, спец., жаргонныя). Здольнасць Л. рэагаваць на змены ў грамадскім, матэрыяльным і духоўным жыцці народа выклікала 2 супрацьлеглыя працэсы: з’яўленне новых слоў для абазначэння новых прадметаў паняццяў з’яў і выхад з ужытку ўстарэлых. У сувязі з гэтым слоўнікавы склад мовы дзеліцца на актыўную (агульнаўжывальныя словы, значэнне якіх зразумела ўсім носьбітам мовы) і пасіўную Л. (неалагізмы і ўстарэлыя словы: гістарызмы і архаізмы). У залежнасці ад функцыянальнастыліст. афарбоўкі адрозніваюць Л.: стылістычна нейтральную — міжстылёвую (ужываецца ва ўсіх сферах зносін і функцыянальных стылях бел. мовы), кніжную (функцыянуе пераважна ў навук.тэхн., грамадскапаліт., культ., справаводчай і літ.маст. сферах) і размоўную (уласна размоўныя словы і размоўныя словы абмежаванага выкарыстання: размоўнатэрміналагічныя, жаргонныя, грубапрастамоўныя, вульгарныя і інш.). У залежнасці ад эмацыянальнаэкспрэсіўнай ацэнкі Л. падзяляецца на эмацыянальна нейтральную (словы.
    якія не выражаюнь эмацыянальнаэкспрэсіўных, ацэначных адценняў) і эмацыянальнаацэначную (узвышаныя, фамільярныя, іранічныя, ласкавыя і інш. словы). Слоўнікавы склад мовы вывучаюць лексікалогія, граматыка, фразеалогія, стылістыка, паэтыка. Асн. сродкам фіксацыі і сістэматызацыі Л. з’яўляюцца слоўнікі.
    Літ.: Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994.
    І.Л.Капылоў.
    ЛЁКСІКА АГУЛЬНАСЛАВЯНСКАЯ, словы, якія ўзніклі ў перыяд моўнага адзінства славян (да 6 ст. н.э.). Захаваліся і ўжываюцца амаль ва ўсіх слав. мовах: усх.слав. (рус., бел., укр.), зах.слав. (польск., чэшскай, славацкай, лужыцкай), паўд.слав. (балгарскай, сербскай, харвацкай, македонскай, славенскай). Л.а. прадстаўлена самымі рознымі тэматычнымі групамі. Да яе адносяцца разрады слоў што абазначаюць часткі чалавечага цела і цела жывёліны («галава», «лапа», «сэрца»), адрэзкі часу («дзень», «ноч», «час», «век», «месяц», «зіма»), з’явы і аб’екты прыроды («бура», «дождж», «вецер», «мароз», «рака», «лес»), абстрактныя паняцці са сферы духоўнага жыцця чалавека і яго пачуццяў («вера», «воля», «любоў», «памяць», «радасць», «страх»), паняцці са сферы вераванняў і рэлігіі («рай», «грэх»), назвы: раслін («бяроза», «гарох», «елка», «ліпа», «таполя», «сліва»), свойскіх і дзікіхжывёл («карова», «кот», «голуб», «мядзведзь», «рыба»), пабудоў і іх частак («двор», «сені», «абора»), страў і прадуктаў харчавання («масла», «мука», «пірог», «каша», «сала», «сыр», «піва», «мяса»), прылад і прадметаў працы («вядро», «граблі», «молат», «нож», «сіта», «шыла»), дзеянняў («сядзець», «мыць», «ісці»), уласцівасцей («мудры», «хітры», «жоўты», «правы», «цёплы»), тэрміны сваяцтва («айчым», «сват», «унук», «сястра»), абазначэнні месца і часу («тады», «учора», «унутр»), большасць невытворных прыназоўнікаў («за»,
    «да», «пры»). Колькасны склад Л.а. да цяперашняга часу не ўстаноўлены.
    Літ:. Бярнбаум X. Праславянскнй язык. Достаженмя н проблемы его реконструкцнн. М., 1987; Лексікалогія сучаснай беларускай мовы. Мінск, 1994.
    І.Л.Капылоў.