• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЛЁКСІКА АГУЛЬНАЎСХОДНЕСЛАВЯНСКАЯ, словы, якія ўжываюцца толькі ў мове ўсх. славян — беларусаў рускіх, украінцаў. Узнікла ў выніку распаду агульнаслав. моўнага адзінства (6 ст.) і прыпадае на 7—13 ст. Тэматычныя групы Л.а. складаюць назвы роднасці і сваяцтва («бацька», «дзядзька», «пляменнік»), асоб па характары паводзін, роду дзейнасці, месцы жыхарства («весялун», «бондар», «мельнік», «селянін»); жывёл і птушак («гадзюка», «жаваранак», «каршун»), раслін і грыбоў («асака», «грузд»), прадметаў побыту («вяроўка», «каромысла», «лыжка»), абстрактных паняццяў («давер’е», «марока»), дзеянняў («калыхаць», «кіпяціць») і інш.; пласты ваен. («сабля», «сеча», «палон»), грамадскапаліт. («пасаднік», «смерд», «халоп», «удзел»), юрыд. («грамата», «закон», «ісцец»), гандлёвай («мытнік», «торг») тэрміналогіі. Л.а. характарызуецца вял. колькасцю запазычанняў са стараслав. мовы («благо», «вражда», «власть», «врата», «надежда», «нужда» і інш.), якая пашырылася на бел., рус. і ўкр. землях пасля прыняцця хрысціянства ў 988. Значны пласт складаюць запазычанні з цюркскіх моў («армяк», «башмак», «сарафан», «табун», «арда»). Асобную групу Л.а. утвараюць лексічныя дыялектызмы («пушча», «багна», «лазня», «смага»).
    Літ.: Фнлян Ф.П. Образованне языка восточных славян. Л., 1962; Яго ж. Пронсхожденне русского, украннского н белорусского языков. Л., 1972; Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мінск, 1994. І.Л.Капылоў. ЛЁКСІКА ПАЭТЬІЧНАЯ, слоўнікавы склад якоганебудзь паэтычнага твора або ўсёй маст. творчасці паэта. Задачы паэзіі прадвызначаюць некаторыя адрозненні Л.п. ад лексікі літ.
    45
    ЛЕКСІКА
    мовы, у т.л. мовы маст. прозы. У паэт. творы кожнае слова навідавоку, вылучаецца інтанацыйна і рытмічна. Дэфіцыт слоў у паэт. кантэксце робіць кожнае з іх надзвычайна вартасным і адчувальным. Слова набывае тут індывід. сэнсавае напаўненне і гучанне пры выкарыстанні сінонімаў, антонімаў, амонімаў, паронімаў, амографаў, амафонаў, фразеалагізмаў, паэтонімаў і інш. Як і маст. лра ўвогуле, паэзія, апрача агульнаўжывальнай лексікі, у адпаведнасці з маст. задачамі карыстаецца і лексікай абмежаванага ўжывання: гістарызмамі, неалагізмамі, дыялектызмамі, жарганізмамі, вулыарызмамі, варварызмамі і інш. У эмацыянальна афарбаванай паэт. мове вял. роля належыць экспрэсіўным моўным формам, што перадаюць душэўны стан лірычнага героя. Выключнае значэнне мае сістэма пераносных значэнняў слоў — тропаў (метафар — знешняе ці ўнутранае падабенства вобразаў з’яў, прадметаў), сярод якіх: адухаўленне, або празапапея (перанясенне ўласцівасцей жывых істот на прадметы, абстрактныя паняцці, з’явы прыроды, рэчы), алегорыя, алюзія, антанамазія, апастрофа, гіпербала, гратэск, літота, метанімія, параўнанне (такое супастаўленне двух прадметаў, з’яў або паняццяў у выніку якога сутнасць аднаго з іх вытлумачваецца праз сутнасць другога), перыфраза, сімвал, сінекдаха, сінестазія, увасабленне, эпітэт і інш. У паэзіі назіраецца іх своеасаблівая кацэнтрацыя, яны адыгрываюць незаменную выяўл. ролю. У сістэмах прамых і пераносных значэнняў слоў і ўвасабляецца перш за ўсё змест паэт. твора. В.П.Рагойша.
    ЛЁКСІКА ЎЛАСНАБЕЛАРЎСКАЯ, словы, якія ўзніклі ў бел. мове пасля выдзялення яе з агульнаўсходнеслав. мовы ў 13—14 ст. і ў перыяд станаўлення норм бел. нац. мовы (19—20 ст.). Уласнабел. словы не маюць адпаведнікаў у інш. слав. мовах: «дрыгва», «сумёт», «шчыраваць», «трымаць», «драпежны», «каліва», «бусел», «вясёлка», «асілак», «адмыс
    ловы», «дрэнна». Да Л.ў. некаторыя мовазнаўцы адносяць словы, што ўтварыліся ад агульнаслав. каранёў пры ўдзеле тыповых для бел. мовы словаўтваральных сродкаў: суфіксаў «к» («частка»), «ак» («панядзелак»), «ар» («карчмар»), «ач» («глядач»), прыставак «прад» («прадвесне»), «за» (загінуць), «з» (знайсці), а таксама даўнія запазычанні бел. мовы з польск. і літоўскай моў, якія поўнасцю асіміляваліся ў ёй і не ўспрымаюцца як запазычанні: «віншаваць», «водар», «вырай», «зайздросціць», «конаўка», «мара», «пуня», «скіба» і інш. Л.ў. вызначае нац. спецыфіку слоўніка бел. мовы, яе самабытнасць і непаўторнасць.
    Літ.: Емельяновіч В.М. Уласнабеларуская лексіка // Беларуская мова. Энцыклапедыя. Мінск, 1994.
    І.Л.Капылоў.
    ЛЕКСІКАГРАФІЯ (аалексіка +...графіяў 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў. 2) Сукупнасць слоўнікаў пэўнай мовы ці галіны ведаў. Задачамі Л. як прыкладнога кірунку мовазнаўства з’яўляюцца адбор і сістэматызацыя матэрыялаў для выдання слоўнікаў. У залежнасці ад профілю слоўнікавага матэрыялу Л. падзяляецца на гіст., дыялектную, перакладную і г.д.
    Сучасная слоўнікавая справа развіваецца ў тэарэтычным і практычным кірунках. Тэарэтычная Л. ахоплівае комплекс праблем, звязаных з распрацоўкай агульнай тыпалогіі слоўнікаў традыц. і новых тыпаў; макраструктуры (адбор лексікі, прынцып размяшчэння слоў і слоўнікавых артыкулаў, вылучэнне амонімаў, уключэнне ў корпус слоўніка і яго дадаткі непасрэдных лексікаграфічных матэрыялаў) і мікраструктуры слоўніка і асобнага слоўнікавага артыкула (граматычны і фанетычны каментарый слова, вылучэнне і класіфікацыя значэнняў, сістэма памет, тыпы моўных ілюстрацый, падача фразеалогіі, дадатковая інфармацыя). Вял. ўвага ў гэтым кірунку развіцця Л. ўдзяляецца суадносінам
    лінгв. і пазалінгв. інфармацыі ў слоўніку. Практычная Л. выконвае грамадска значныя функцыі, што забяспечваюць працэсы навучання мове, яе апісання, нармалізацыі і навук. асэнсавання, а таксама міжмоўнай камунікацыі. Яна імкнецца знайсці найб. аптымальныя і дапушчальныя для ўспрымання спосабы слоўнікавага прадстаўлення ўсёй сукупнасці ведаў аб мове. Практычная Л. ўключае штодзённую працу лексікографаў па назапашванні і захаванні слоўнікавых матэрыялаў. Пераважная большасць навук. інфармацыі, сабранай у межах практычнай Л., існуе ў выглядзе слоўнікаў, індэксаў слоўнікавых картатэк і г. д.
    У развіцці практычнай бел. Л. вылучаюць 3 перыяды. У даслоўнікавы перыяд (звязаны з дзейнасцю Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага і інш. бел. асветнікаў 16—17 ст.) кніжнікі пры дапамозе глос тлумачылі незразумелыя словы ў тэксце або на палях. Асн. функцыя ранняга слоўнікавага перыяду— вывучэнне нац. моў. Да яго адносяцца першыя рукапісныя збкі глос (гласарыі, азбукоўнікі, лексісы, лексіконы), першыя друкаваныя слоўнікі («Лексіс» Л.Зізанія, 1596) 1 больш познія поўныя слоўнікі апісальнага тыпу. П е р ы яд развітойЛ.ў Беларусі звязаны з нармалізацыяй і кадыфікацыяй слоўнікавага складу нац. мовы, павышэннем моўнай культуры яе носьбітаў. Да гэтага перыяду адносяцца бел. слоўнікі, створаныя ў канцы 19 — 20 ст. («Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча, 1870). У залежнасці ад іхтыпаў, жанраў, характару моўнай інфармацыі вылучаюцьЛ.: энцыклапедычную (універсальныя, галіновыя і рэгіянальныя энцыклапедыі, энцыклапедычныя слоўнікі і даведнікі, напр., «Энцыклапедыя культуры Беларусі», т. 1—4, 2008—12, «Вялікі беларускі энцыклапедычны слоўнік», 2011); нарматыўную (нарматыўныя слоўнікі розных тыпаў, напр., «Слоўнік беларускай мовы», 2012); дыялектную лексікаграфію; гіст. (гіс
    46
    ЛЕЛІКАЎСКАЯ
    тарычныя слоўнікі розных ты паў, тлумачальныя слоўнікі, тэрміналагічныя слоўнікі мовы пісьмовых помнікаў пэўнага перыяду і інш., напр., «Гістарычны слоўнік беларускай мовы» ў 30 вып., 1982—2010); перакладную; двухмоўную (бел.рус., укр.бел., англабел. і інш. слоўнікі агульнага, дыферэнцыяльнага, тэрміналагічнага, школьнага і інш. тыпаў, напр., трохтомныя «Беларускарускі слоўнік», 4е выд., «Рускабеларускі слоўнік», 10е выд., абодва 2012); фразеаграфію; фразеалагічную Л. (рознатыповыя слоўнікі літ. і нар.дыялектнай фразеалогіі, напр., «Слоўнік фразеалагізмаў» І.Я.Лепешава, т. 1—2, 2008), а таксама пісьменніцкую Л. (рознатыповыя слоўнікі мовы пісьменнікаў, напр., «Слоўнік мовы Янкі Купалы», т. 1—8, 1997—2012) і інш.
    Прыярытэтным кірункам сучаснай Л. з’яўляецца камп’ютарная Л., якая валодае шырокімі магчымасцямі лексікаграфічнага мадэлявання як метаду апісання семантыкі слова. У яе рамках распрацоўваюцца новыя тэхналогіі састаўлення і эксплуатацыі слоўнікаў. Спец. праграмы (базы даных, камп’ютарныя картатэкі, праграмы апрацоўкі тэксту) дазваляюць у аўтаматычным рэжыме фарміраваць артыкулы слоўніка, захоўваць і апрацоўваць слоўнікавую інфармацыю. Асн. спосабам арганізацыі віртуальнай тэкставай прасторы электроннайЛ. выступае ідэя гіпертэксту.
    Літ.: Шчэрбін В.К. Тэарэтычныя праблемы беларускай лексікаграфіі. Мінск, 1996; Плотнікаў Б.А.,Антан ю к Л.А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. Мінск, 2003.
    Н.А. Снігірова.
    ЛЕКСІКАЛОГІЯ (ад лексіка +...логія), раздзел мовазнаўства, які вывучае слоўнікавы склад мовы, яго лексіку. Асн. задачы Л. — даследаванне слова як асн. адзінкі мовы; вывучэнне структуры слоўнікавага складу і яго сістэмнай арганізацыі; суадносіны значэння слова з паняццем, лексічнага і граматычнага значэнняў слова; даследаванне функцыянальнастыліст. дыферэнцыяцыілексікі і інш.
    Л. карыстаецца агульналінгв. метадамі даследавання: дыстрыбутыўным, субстытуцыйным, кампанентнаапазітыўным, трансфармацыйным і інш. У залежнасці ад кірункаў даследавання адрозніваюць Л.: а гул ь н у ю — займаецца вывучэннем універсальных уласцівасцей асобных лексічных адзінак, а таксама слоўнікавага складу розных моў свету; п р ы в а т ную — разглядае заканамернасці, уласцівыя канкрэтнай нац. мове (Л. бел. мовы, Л. польск. мовы і інш.); апісальную (сінхронную) — даследуе лексічную сістэму мовы ў яе сучасным стане; гістарычную (дыяхранічную) — вывучае гісторыю развіцця слоўнікавага складу мовы. У параўнальнай Л. супастаўляюцца розныя бакі слоўнікавага складу 2 і больш роднасных моў; у с у п астаўл я л ьн ай — слоўнікавыя склады няроднасных моў. Л. цесна звязана з анамасіялогіяй, семасіялогіяй, фразеалогіяй, анамастыкай, этымалогіяй, лексікаграфіяй, стылістыкай. Звесткі Л. выкарыстоўваюцца ў такіх сумежных дысцыплінах, як псіхалінгвістыка, нейралінгвістыка, сацыялінгвістыка і інш. Л. бел. літ. мовы як асобная галіна мовазнаўства пачала фарміравацца ў пач. 20 ст. На сучасным этапе прыярытэтным кірункам з’яўляецца сістэмнасемасіялагічны аспект даследавання. У распрацоўку пытанняў Л. вял. ўклад унеслі бел. мовазнаўцы У.Анічэнка, Л.Антанюк, А.Баханькоў, М.Бірыла, А.Булыка, А.Жураўскі, В.Лемцюгова, Ю.Мацкевіч, Г.Мезенка, Б.Плотнікаў М.Прыгодзіч, А.Станкевіч, В.Старычонак, А.Супрун, Л.Шакун, В.Шур, А.Яновіч і інш.