• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    55
    ЛЕНІНСКІ
    творчасці, навукі і культуры. Першым лаўрэатам стаў у 1957 творчы калектыў Брэсцкага абл. тэатра драмы, які быў удастоены ганаровага звання за спектакль «Брэсцкая крэпасць», пастаўлены па п’есе К.Губарэвіча. Сярод лаўрэатаў прэміі ЛКСМБ звыш 60 вядомых сёння дзеячаў культуры і навукі: паэты Р.Барадулін, Г.Бураўкін, драматург А.Дудараў, мастакі У.Тоўсцік, В.Маркавец, кампазітары Л.Захлеўны, У.Буднік, В.іваноў, кінарэж. В.Нікіфараў, М.Пташук, акцёры У.Гасцюхін, В.Манаеў, вучоныя У.Платонаў, У.Спрынджук, Ю.Плескачэўскі, У.Імашпольскі, С.Жданок, С.Абламейка і інш. У 1970я гг. камсамол Беларусі вынайшаў новыя формы супрацоўніцтва з творчымі саюзамі і навук. аб’яднаннямі. Традыц. сталі рэсп. і абл. семінары навук. і творчай моладзі. Рэгулярна праводзіліся выстаўкі маладых мастакоў, абмяркоўваліся новыя тэатр. прэм’еры і дэбюты маладых акцёраў. У 1970—80я гг. ў рэспубліцы выходзіла 7 перыяд. выданняўдля дзяцей, школьнікаў і юнацтва: газ. «Чырвоная змена», «Знамя юностн», «Піянер Беларусі», «Зорька», час. «Маладосць», «Бярозка», «Вясёлка». У Беларусі друкаваўся час. ЦК УЛКСМ і Дзяржкамітэта СССР па прафес.тэхн. адукацыі «Рабочая смена». Абвастрэнне сац.эканам. крызісу ў канцы 1980х гг., дэмакратызацыя грамадскага жыцця прывялі да зніжэння аўтарытэту камсамола, скарачэння колькасці чл. ЛКСМБ, нягледзячы на спробы супрацоўніцтва
    ЦК, гаркамаў і райкамаў камсамола з т.зв. нефармальнымі маладзёжнымі культ., экалагічнымі і інш. твамі. XXIX з’езд ЛКСМБ (2326.10.1990) выпрацаваў новыя праграмныя мэты і кірункі дзейнасці камсамольскіх аргцый, прыняў новы Статут, былі зацверджаны дэмакр. прынцыпы іх будовы і жыццядзейнасці. На XXX з’ездзе (67.12.1991) ЛКСМБ перайменаваны ў Саюз моладзі Беларусі. У 2002 правапераемнікам камсамола Беларусі абвясціў сябе Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
    Літ.: Очеркя нсторнн Ленмнского комсомола Белорусснн. Мннск, 1975; Новнк Е.К., Новнцкнй В.Н. Ленннскнй комсомол Белорусснн — обшеобразовательной школе: Содержанне, формы н методы работы по обученню н коммуннстнческому воспнтанню молодёжн (1941 — 1980 гг.). Мннск, 1982; Д р a говец В.Н. Полнтяческая культура молодёжн: опыт, проблемы формнровання. Мннск, 1987; Правда нсторнн: память н боль. Мннск, 1991. У.Я.Казлякоў.
    ЛЁНІНСКІ НАРОДНЫ КЛУБ АМАТАРАЎ НАРОДНАЙ ПЁСНІ«СЯБРЬІНА». Створаны ў 1999 у в. Ленін Жыткавіцкага рна пры маладзёжным Цэнтры культуры. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.У.Чопчыц. У складзе клуба 30 чал. ва ўзросце ад 50 да 80 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё песеннай творчасці рэгіёна. У рэпертуары песні нар. бел. «Зязюля», «Чабарок», «Дзе мая Маруся», «А я ў печы не палі
    Удзельнікі Ленінскага народнага клуба аматараў народнай песні «Сябрына».
    ла» і інш., рус. «Згубіла я пярсцёнак», «То не вецер ветку клоніць», «Каліна чырвоная» і інш. Калектыў — удзельнік абл. свята нар. мастацтва «Адвечная прыгажосць» у рамках нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Хойнікі, 2010), раённага аглядуконкурсу аматарскіх аб’яднанняў «Захапленні на любы густ» (г. Жыткавічы, 2013).
    Л.У. Чопчыц.
    ЛЁПЕЛЬ, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Лепельскага рна, на беразе Лепельскага воз. За 115 км на ПдЗ ад Віцебска. канцавая чыг. станцыя на лініі Орша—Лепель, аўтадарогамі звязаны з Полацкам, Мінскам, Віцебскам, Оршай. 17,6 тыс. ж. (2013).
    Вядомы з 1439 як вёска і маёнтак Стары Л. на востраве Лепельскага воз., якія належалі сыну вял. кн. ВКЛ Жыгімонта Кейстутавіча Міхаілу. У 1558—83 тут пабудаваны замак, побач з ім у 1563 засн. «места Лепель». У 1580 «места» мела 300 дамоў, якія размяшчаліся на востраве і на зах. беразе возера (цяпер в. Стары Л.). У 1586 за 3 км ад «места» ў в. Белае Мястэчка Л.Сапега заснаваў Белы, або Новы, Л. (пазней Л.), куды перанесены гандл. цэнтр. Тут былі пабудаваны новы замак, царква і касцёл. У 1772—76 Л. — адм. цэнтр Полацкага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр Лепельскага павета Полацкай губ. 3 1796 у Полацкім павеце Бел. губ., з 1802 — цэнтр Лепельскага павета Віцебскай губ. 3 1805 горад. У вайну 1812 спалены франц. войскамі, моцна пацярпеў ад пажару ў 1833. У 1852 Л. атрымаў герб «Пагоня» — у чырв. полі сярэбраны вершнік. У 1864 больш за 3 тыс. ж, 3 царквы, касцёл, капліца, 4 сінагогі, гарбарны і піваварны заводы, 2 цагельні. У 1897  6284 ж. 3 1.1.1919 у БССР, з 2.2.1919 да 3.3.1924 у РСФСР, потым зноў у БССР. 3 17.7.1924 цэнтр раёна Барысаўскай, з 9.6.1927 Полацкай (да 26.7.1930), з 21.6.1935 Лепельскай акруг. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну 3—7.7.1941 і з 10.7.1941 да 26.8.1944 Л. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія за
    56
    ЛЕПЕЛЬСКАЯ
    Чыгуначны вакзал у г. Лепель.
    губілі ў горадзе і раёне звыш 5 тыс. чал. У 1970 — 13,1 тыс. ж., у 1999 — 19,4 тыс. ж.
    У сучасным Л. захавалася рэгулярная планіроўка 19 ст. Асн. кампазіцыйныя восі — вуліцы М.Горкага і Войкава (забудаваны пераважна 2, 3 і 5павярховымі жылымі дамамі), якія дзеляць горад на 4 прамавугольныя часткі. На перакрыжаванні вуліц М.Горкага і К.Маркса склаўся гар. цэнтр — плошча Свабоды. Прам. зона размешчана ў паўд. напрамку. Горад развіваецца паводле генплана 2006. Зонамі адпачынку з’яўляюцца rap. парк, набярэжныя азёр Лепельскае, Проша, Святое. У 2000я гг. пабудаваны 5павярховы жылы дом па вул. Чуйкова, праведзены рэканструкцыя аўта і чыг. вакзалаў, раённай бальніцы, добраўпарадкаванне цэнтр. вуліц. У 2014 ствараецца пешаходная зона па вул. Ленінская, вядзецца індывідуальная жылая забудова ў мікрараёнах Поўдзень 1, Пясчанка, Бяленіца, па вул. Барысаўскі тракт, будаўніцтва аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу.
    У 2013 аграрнатэхн. каледж, прафес.тэхн. ліцэй, гімназія, школы: 2 сярэднія, базавая, мастацтваў, ДЮСШ, 8 дашкольных устаноў, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, гар. Цэнтр культуры, раённыя Цэнтр рамёстваў, краязнаўчы музей, цэнтр. раённая бка, бальніцы: цэнтр. раённая і абл. псіхіятрычная, паліклініка з дзённым стацыянарам, 5 аптэк, тэр.
    цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва. Брацкія магілы сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, магіла чырвонаармейцаў (загінулі ў 1918—19), помнікі: Вызвалення, сав. воінам, партызанам і падпольшчыкам. Помнікі архітэктуры — цэрквы Параскевы Пятніцы (1841—44) і Георгіеўская (1900), Казіміраўскі касцёл (1857—76), будынак б. вінаачышчальнага склада (1897).
    ЛЁПЕЛЬСКАЯ «СТЕННАЯ ГАЗЁТА РОСТА», выданне павятовага аддзялення Рас. тэлеграфнага агенцтва (РОСТА). Выдавалася ў 1920—21 у г. Лепель на рус. мове, друкавалася на адным развароце. Распаўсюджвалася ў Лепелі і вёсках павета. Мела рубрыкі: «Па Савецкай Расіі», «На шляхах да сусветнай рэвалюцыі», «У краінах капіталу», «У стане белых», «Паведамленні з гарадоў і краін»,
    Лепельская царква Параскевы Пятніцы.
    «Па Лепелі», «Па павеце», «Аб’явы», «Мясцовае жыццё», «Дзень дзіцяці» і інш. Паведамляла аб першых сацыяліст. пераўтварэннях у павеце, у т.л. пастаноўках мясц. тэатра рэв. сатыры, канцэртах, выстаўках, мітынгах. Выйшла больш за 150 нумароў.
    ЛЁПЕЛЬСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА I ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНбГА МАСТАЦТВА. Створана ў 1984 у г. Лепель пры раённым Доме культуры (з 2013 гар. Дом культуры). У 1985 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік І.А.Мацеша. У складзе студыі 17 чал. ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя выяўл. мастацтва. Сярод выставак — «Дыванок», «Падарунак», «Хутка і проста», «Усмешка Моны Лізы», «Настрой», «Ад малога да вялікага», «Першы крок», «Чорнабелыя карцінкі», «Я хачу намаляваць...». Калектыў — удзельнік абл. выстаўкі «Калядныя карункі» (г. Віцебск, 2012).
    ЛЁПЕЛЬСКАЯ ЦАРКВА ПАРАСКЁВЫ ПЯТНІЦЫ, помнік архітэктуры драўлянага дойлідства ў г. Лепель. Пабудавана ў 1841—44. Да прамавугольнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць прамавугольны бабінец, аднаярусная чацверыковая званіца з макаўкай і прамавугольная апсіда з надбудаваным 8гранным шатровым барабанам і цыбулепадоб
    57
    ЛЕПЕЛЬСКАЯ
    ным купалам. Асн. аб’ём і бабінец накрыты 2схільнымі дахамі. Сцены вертыкальна ашаляваны, прарэзаны квадратнымі, прамавугольнымі і гарызантальна выцягнутымі аконнымі праёмамі. Захаваліся іконы «Маці Божая Смаленская» (18 ст.), «Апосталы Пётр і Павел» (1я пал. 19 ст.). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЛЁПЕЛЬСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн ў 1944 у г. Лепель. У 1978 у выніку цэнтралізацыі бібліятэчнай сістэмы стала цэнтр. для бк раёна. Кніжны фонд (2013) больш за 54 тыс. экз., каля 5,5 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: мадэрнізацыя і камп’ютарызацыя бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва; стварэнне ўстаноў новага тыпу (бібліятэкімузеі, бібліятэкіклубы); укараненне аптымальных форм абслугоўвання патэнцыяльных карыстальнікаў паза сценамі бкі (інфармацыйныя стэнды, навук.практычныя канферэнцыі, правядзенне культ. акцый і свят); развіццё віртуальнай прасторы бкі. 3 2001 функцыянуе публічны цэнтр прававой інфармацыі. Пры ўстанове працуюць клубы па інтарэсах: «Добрыя сустрэчы» (пажылых людзей), «Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь» (маладзёжны), «Крынічка» (дзіцячы экалагічны).
    ЛЁПЕЛЬСКІ ГАРАДСКЁ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1959 у г. Лепель як раённы Дом культуры. 3 2013 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 1387 м2, мае глядзельную залу з балконам на 400 месцаў малую тэатр. залу на 51 месца. Дзейнічаюць 22 клубныя фарміраванні (у т.л. 10 дзіцячых), з іх 7 аматарскіх калектваў са званнем «народны» (ансамбль жартоўнай песні «Грымзолі», студыя эстр. песні «Святлана», тэатр мініяцюр «Балаган», тэатр «Пошук», літ.муз. клуб «Выток», клуб «Ветэран», фалькл. клуб «Кругаверць»), 3 за званнем «узорны» (тэатр танца «Капрыз», ансамбль бальнага і сучаснага танца «Лілея», студыя выяўл. і дэкар.прыкладнога мастацтва). Калектывы Дома культуры — удзельнікі (штогод) і лаўрэаты фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», свята традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы», рэсп. турніру салістаўвыканаўцаў нар. муз. твораў «Берагіня» (г. Лепель, 2010), абл. конкурсу армейскай песні «Зорка», святаконкурсу выканаўцаў бел. песні «Назямлі Святой Сафіі» (г. Полацк), свята нар. гумару «Смяяцца не грэх», нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» і інш. Н.П.Пятрышчава.