• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЛЁПЕЛЬСКІ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1992 у г. Лепель на базе клуба майстроў «Скарбонка». Агульная пл.
    памяшканняў 448 м2, у т.л. выставачнай залы 248 м2. Асн. кірункі дзейнасці — ткацтва, у т.л. бел. паясоў, вышыўка, габелен, саломапляценне, ганчарства, кераміка, выраб бел. лялек, нац. галаўных убораў, шыццё з абрэзкаў. Дзейнічаюць 5 гурткоў для дзяцей і дарослых. У 1998 пры Доме рамёстваў (упершыню ў Беларусі) адкрыта творчая майстэрня па стварэнні бел. нац. касцюмаў (адроджаны мужчынскі і жаночы касцюмы лепельскага строю, вясельныя ўборы маладых, ручнікі і інш.) Філіялы Дома рамёстваў працуюць у вёсках Старое Лядна і Стаі. У 1996 адкрыты салонмагазін «Скарбонка». Майстры Дома рамёстваў — дыпламанты і лаўрэаты міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2013), нац. выстаўкі нар. творчасці інсітнага мастацтва «Інсіта» (2011 — 13), рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (2009, 2012), абл. аглядуконкурсу па ткацтве і аднаўленні рэгіянальных строяў адзення «Традыцыі і будучыня» (2013), удзельнікі дзён культуры Беларусі ў Германіі, Латвіі, Польшчы, Расіі, Эстоніі, міжнар. фалькл. фестываляў у Венгрыі і Чэхіі і інш.
    А.І.Барадзейка.
    ЛЁПЕЛЬСКІ КАЗІМІ'РАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў г. Лепель. Пабудаваны ў 1857—76 з цэглы. Трохнефавая 2ве
    Навуковапрактычная канферэнцыя «Кляшторнаўскія чытанні» ў Лепельскай цэнтральнай раённаіі бібліятэцы. 2013.
    Лепельскі Казіміраўскі касцёл.
    58
    ЛЕПЕЛЬСКІ
    жавая базіліка з трансептам. Цэнтр гал. фасада вылучаны рызалітам з трохвугольным франтонам, дэкарыраваны лапаткамі, карнізам з сухарыкамі і фігурнымі філёнгамі вакол круглых люкарнаў. Дамінантай кампазіцыі з’яўляюцца 4гранныя вежы фасада з высокімі арачнымі прасветамі. Бакавыя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным зводам на распалубках, бакавыя — крыжовымі. Прылеглая тэр. абнесена металічнай агароджай на каменных слупах. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    Выступленне ўдзельнікаў Лепельскага народнага ансамбля жартоўнай песні «Грымзолі».
    ры (з 2013 гар. Дом культуры). У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Л.Ф.Шыпуля. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 30 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё вак.харавога мастацтва, папулярызацыя бел. нар. песні і фальклору. У рэпертуары бел. нар. песні «Ой, там на ганку», «Полька беларуская», «Свойская», «Прывітальная», «Месяц дагарае», «Чубаценькі верабей», «Як пойдзем мы», «Ці я ў мужа не жана» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў рэсп. фалькл. мастацтва «Берагіня» (г.п. Акцябрскі, 2010), традыц. кухні (пансіянат «Ладэ», Ле
    пельскі рн, 2013), абл. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г.п. Расоны, 2010) і інш.
    ЛЁПЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР «ПОШУК». Створаны ў 1970 у г. Лепель пры раённым Доме культуры (з 2013 гар. Дом культуры). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: В.І.Джамілашвілі (з 1989), В.У.Хватынец (з 2003). У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары спектаклі «Жаніцьба Бальзамінава» М.Астроўскага, «За двума зайцамі» М.Старыцкага, «Замарашка» Я.Главацкага, «Бліндаж» А.Паповай, «Па рэвізіі» М.Крапіўніцкага, «Тры сумныя мужы і адзін вясёлы» В.Ліпатава і інш. Калектыў — удзельнік міжрэгіянальнага фестывалю аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральная вясна» (г. Лепель, 2008, 2010, 2012).
    ЛЁПЕЛЬСКІ НАРОДНЫ КЛУБ «ВЕТЭРАН». Створаны ў 1988 у г. Лепель пры раённым Доме культуры (з 2013 гар. Дом культуры). У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Н.А.Мацюш (з 2006), Ю.Г.Кунчэўская (з 2011). У складзе клуба 27 чал. ва ўзросце ад 60 да 92 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — арганізацыя воль
    ЛЁПЕЛЬСКІ КАЛГАСНАСАЎТАСНЫ ТЭАТР. Існаваў з ліст. 1938 да крас. 1941 у г. Лепель. Створаны з удзельнікаў маст. самадзейнасці. Маст. кіраўнікі К.Катлінскі, К.Стэцкі (з 1939), мастак І.Вярхоўскі. Спектаклі ставіў таксама рэж. А.Гарэлаў. У рэпертуары п’есы па творах К.Крапівы, Я.Купалы, А.Глебава, К.Гальдоні і інш. Сярод акцёраў: П.Бароўскі, І.Бянькоў Р.Ізмайловіч, Н.Кузняцова і інш.
    ЛЁПЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ЖАРТОЎНАЙ ПЁСНІ «ГРЫМЗбЛІ». Створаны ў 1990 у г. Лепель пры раённым Доме кулыу
    Удзельнікі Лепельскага народнага драматычнага тэатра «Пошук».
    59
    ЛЕПЕЛЬСКІ
    Удзельнікі Лепельскага народнага клуба «Ветэран».
    нага часу пажылых людзей, папулярызацыя вак.харавога мастацтва. У рэпертуары канцэртныя праграмы «Ад усёй душы!», «Гадамі багатыя — душой маладыя», «Слава табе, пераможцасалдат!», «Нашы песні — Вялікай Перамозе!», «Святочны настрой», «Салют», «Нашы песні — роднаму гораду!» і інш. Калектыў — удзельнік абл. свята творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Дуброўна, 2002, 2004, 2006,2008,2010, 2012).
    ЛЁПЕЛЬСКІ НАРОДНЫ КЛУБ МАЙСТРОЎ I САМАДЗЁЙНЫХ МАСТАКОЎ «СКАРБОНКА». Створаны ў 1989 у г. Лепель пры раённым
    Доме культуры, з 1992 працуе пры раённым Доме рамёстваў. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: В.Е.Жукава (з 1989), С.С.Чэрнікава (з 1994), І.Ф.Гаўрыленка (з 2007). У складзе клуба 70 чал. ва ўзросце ад 20 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя дэкар.прыкладнога і традыц. мастацтва. Сярод твораў: жаночыя і мужчынскія бел. нац. строі, лялькі абрадавыя і ў нац. строях, тканыя, саламяныя, керамічныя вырабы, лазовая мэбля, выцінанкі. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2005), дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімаві
    чы, 2010), рэсп. рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2008, 2009, 2012), свята «Александрыя збірае сяброў» (в. Александрыя Шклоўскага рна, 2012), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, 2011, г. Маладзечна, 2012, г. Жлобін, 2013) і інш.
    А.І.Барадзеііка.
    ЛЁПЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ЛІТАРАТЎРНАМУЗЬІЧНЫ КЛУБ «ВЫТОК». Створаны ў 1989 у г. Лепель пры раённым Доме культуры (з 2013 гар. Дом культуры). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік В.М.Казакова. У складзе клуба 30 чал. ва ўзросце ад 18 да 74 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя творчасці мясц. аўтараў, выяўленне творчых здольнасцей удзельнікаў. Чл. клуба — арганізатары праграмы «Прызнанне ў любові», вечароў паэзіі «Імгненні, пакладзеныя на словы», «Песні, сэрцам праспяваныя», літ. падворку «Беларусь — зямля літаратурная», вечароў паэзіі і музыкі «Імгненні жыцця», «Пявучыя струны душы» і інш. Калектыў — удзельнік абл. аглядуконкурсу паэзіі «Калыска мая — Беларусь» (в. Ляўкі Аршанскага рна, 2012).
    ЛЁПЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР МІНІЯЦЮР «БАЛАГАН». Створаны ў 1989 у г. Лепель пры раённым Доме культуры (з 2013 гар. Дом культуры). У 1993 прысвоена званне «на
    Вырабы ўдзельнікаў Лепельскага народнага клуба майстроў і самадзейных мастакоў «Скарбонка».
    Удзельнікі Лепельскага народнага літаратурнамузычнага клуба «Выіпок».
    60
    ЛЕПЕЛЬСКІ
    родны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік Т.М.Невядомская. У складзе тэатра 17 чал. ва ўзросце ад 19 да 45 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары мініяцюры «Салодкая парачка», «Экзамен па рускай літаратуры», «Малады спецыяліст», «Экскурсія», «Свісток», «Рэпетыцыя», «Гума», «Мухі», «Касцюм», «Лёша», «Дзеці», «Дзяцінства», «Мужчынская размова», «Ляляфа», гумарыст. праграмы «Вялікае мыццё», «На чатыры кулакі...» і інш. Калектыў — удзельнік абл. свята нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна, 2009, 2011, 2013).
    ЛЁПЕЛЬСКІ НАРбДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ КЛУБ «КРУГАВЁРЦЬ».
    Створаны ў 1990 у г. Лепель пры раённым Доме культуры (з 2013 rap. Дом культуры). У 1996 прысвоена
    званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: А.Д.Макаранка (з 1990), Ю.Г.Кунчэўская (з 2000), Т.М.Пшонка (з 2005), С.А.Карабань (з 2010). У складзе клуба 20 чал. ва ўзросце ад 28 да 87 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — даследаванне і вывучэнне бел. нац. культуры (нар. абрадаў, традыцый, вуснай паэзіі, гульняў і інш.), выраб вышывак, габеленаў, тканых паясоў, муз. інструментаў, падрыхтоўка і правядзенне нац. свят. і абрадаў. У рэпертуары бел. нар. пес
    Выступленне Лепельскага народнага тэатра мініяцюр «Балаган».
    ні «А здайся, дзедзька, здайся», «Дзевачкі, у полі дымна», «Цярэшка, цяху, цяху», «Пад кустом, пад кутнічкам», «Як на горцы, на жоўтым пяску», «Малада Манечка скуты бяліла», «Юр’ева матка пагнала цялятка», «Благаславі, Божа», «Дзякуй Богу, што вясна прыйшла», «Свёкар нявесту вядзець», «На свята Іваначку», «Кузьма ў дварочку», «Валачобнікі валачыліся», «Каго нету на Купалле...», тэатралізаваныя прадстаўленні нар. свят «Каляды», «Купалле», «Саракі», «Вялікдзень», «Святы Пакроў» і інш. Калектыў — удзельнік абл. конкурсу вясельных абрадаў Віцебшчыны «Вялікая вясельніца» (г. Дуброўна, 2010), тэлевізійнага праекта «Зорны шлях» (г. Віцебск, 2012).
    ЛЁПЕЛЬСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пд Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Лепель. У раёне — 225 сельскіх нас.
    пунктаў, 10 сельсаветаў: Баброўскі, Бароўскі, Валосавіцкі, Горскі, Домжарыцкі, Каменскі, Лепельскі, Пышнянскі, Слабадскі, Стайскі. Пл. тэр. 1,8тыс. км2, лясы займаюць 43%, балоты — 4,3%. Нас. (2013) 35 тыс. чал. Жывуць беларусы (86,5%), рускія (10,1%), украінцы (2,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,3%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Мінск—Віцебск, Лепель— Полацк—мяжа Расіі, Багушэўск— Сянно—Лепель—Мядзел і інш., чыг. лінія Орша—Лепель.
    Раён утвораны 17.7.1924 у Барысаўскай акрузе, з 9.6.1927 да 26.7.1930 у Полацкай, з 21.6.1935 уЛепельскай акругах, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. (у 1927—66 межы раёна неаднаразова мяняліся). У Вял. Айч. вайну ў пачатку ліп. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія стварылі лагеры для ваеннапалонных і цывільных асоб у Лепелі і в. Катловічы, загубілі ў раёне каля 5,3 тыс. чал.; знішчылі разам з жыхарамі в. Кісцялёва, з часткай жыхароў — вёскі Белая Куна, Калівец, Пескаваткі, Старынкі, Красная Горка (не адрадзіліся). У раёне дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (1.8.194129.6.1944) і ЛКСМБ (1.7.1942—29.6.1944), Лепельскае антыфаш. падполле, партыз. брыгады М.П.Гудкова, імя Чапаева, Чашніцкая «Дубава», Сенненская, Лёзненская, Лепельская імя Сталіна, 1я Бел. (2га складу), 2я Ушацкая імя Панамарэнкі, 1я Смаленская, Багушэўская (2га складу), 2я імя Заслонава, 1я Антыфаш., «Чэкіст»; асоб