Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
ЛЁТАПІС ЖЫЦЦЯ I ТВОРЧАСЦІ (ЛЖТ), від біяграфічнага даследавання. Складаецца з дакум. хронікі жыцця пісьменніка, дзеяча мастацтва ад нараджэння да смерці, звестак пра яго творчую працу, прыжыццёвыя публікацыі, водгукі крытыкі і сучаснікаў. Рыхтуецца на падставе разнастайнага гіст.літ. матэрыялу і фактычна складае кнігу, якая мае сюжэт, грамадскі фон і рэальнае сац.быт. асяроддзе. Кароткія ЛЖТ уключаны ў апошнія тамы збораў твораў Я.Купалы (складальнікі Э.Гурэвіч, Э.Золава, Я.Саламевіч), Я.Коласа (складальнік М.Мушынскі), К.Чорнага (складальнік Р.Гульман), І.Мележа (складальнік Л.Мазанік). Г.Кісялёў выдаў «Летапіс жыцця і дзейнасці Кастуся Каліноўскага» (1966, у яго кн. «3 думай пра Беларусь»), Н.Ватацы — «Асноўныя даты жыцця і творчасці Якуба Коласа» (у бібліяграфічным паказальніку «Якуб Колас», 3е выд. 1983). Першае ў Беларусі асобнае выд. ЛЖТ «Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці» падрыхтавана М.Мушынскім у 1982. Выйшлі кн. «Міхась Лынькоў: Летапіс жыцця і творчасці» М.Кенькі (1987), «Летапіс жыцця і творчасці Максіма Гарэцкага» Т.Дасаевай (1993), «Летапіс жыцця і творчасці Аркадзя Куляшова» Т.Голуб, «Летапіс жыцця і творчасці Якуба Коласа» М.Мушынскага (абедзве 2012). Кароткія ЛЖТ змешчаны ў энцыклапедыях «Янка Купала» (1986), «Максім Багдановіч» (2011).
69
ЛЕТАПІС
ЛЁТАПІС КРАСЁНСКАГА, помнік беларускалітоўскага летапісання, спіс 2га бел.літоўскага летапіснага зводу 1й (кароткай) рэдакцыі (гл. ў арт. «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага»), Дайшоў у рукапісе 2й пал. 16 ст., які зберагаўся ў бцы графаў Красінскіх у Варшаве і страчаны ў час 2й сусв. вайны. Рукапіс не мае пачатку і канца. Апрача бел.літоўскай хронікі ў ім былі змешчаны скарочаная «Александрыя», «Хаджэнне ігумена Данііла», бел. пераклады біблейскай кн. Товіт, «Аповесці пра Таўдала» і інш. свецкія і рэліг. творы. Л.К. складаецца з 2 ч.: легендарнай гісторыі Літвы ад Палемона да Гедзіміна — «Хронікі Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», якая названа «Летапісцам» і абрываецца на княжанні Трайдзеня, і «Кройннкн о велйкнх князех лнтовскнх». Другая частка ўключае «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Пахвалу Вітаўту» і шэраг апавяданняў па гісторыі ВКЛ 14 — 1й пал. 15 ст., што чытаюцца і ў спісах 1га бел.літоўскага зводу — Беларускалітоўскага летапісу 1446. Упершыню апубл. А.Бычковым у 1893, перадрукаваны ў 17 і 35 тамах Поўнага збору рускіхлетапісаў. В.А. Чамярыцкі.
«ЛЁТАПІС ПЕРЫЯДЬІЧНЫХ ВЫДАННЯЎIВЫДАННЯЎ, ЯКІЯ ПРАДАЎЖАЮЦЦА», дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік. Выдаецца з 1925 у Мінску на бел. мове штомесячна Нац. кніжнай палатай Беларусі. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Складаецца з 2 частак: у 1й рэгіструюцца часопісы, бюлетэні, навук. збкі ў алфавітным парадку, у 2й — назвы газет, згрупаваныя па тыпах выданняў, а ўнутры груп па алфавіце. Mae алфавітныя паказальнікі назваў і месцаў выдання.
ЛЁТАПІС РАЧЬІНСКАГА, П а з нанскі с п іс,помнікбеларускалітоўскага летапісання, спіс 2га агульнадзярж. бел.літоўскага летапіснага зводу 3й (поўнай) рэдакцыі (гл. ў арт. «Хроніка Вялікага Княства Літоў
скага і Жамойцкага»). Захаваўся ў рукапісе канца 16 ст. Змест летапісу — паліт. гісторыя ВКЛ ад легендарных часоў да 1548. Сярод арыгінальных запісаў сюжэтам і літ. вартасцямі вылучаецца «Апоеесць пра Жыгімонта і Барбару Радзівіл». У Л.Р. аб’яднаны «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх», «Аповесць пра Падолле», «Пахвала Вітаўту», а таксама шэраг гіст. апавяданняў і летапісных звестак пра падзеі 14 — 1й пал. 16 ст. Адкрыты ў 1846 В.Бадзянскім, апубл. ў 17 і 35 тамах Поўнага зборурускіхлетапісаў. Зберагаецца ў бцы Рачынскага ў Познані (Польшча). Гл. таксама Пазнанскі зборнік.
В.А. Чамярыцкі.
«ЛЁТАПІС ТАВАРЬІСТВА БЕЛАРЎСКАЙ ШКОЛЫ», назва час. «Беларускі летапіс» у 1933 і студз.—сак. 1936.
«ЛЁТАПІС ЧАСОПІСНЫХ АРТЬІКУЛАЎ», дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік. Выдаецца з 1934 у Мінску на бел. мове штомесячна Нац. кніжнай палатай Беларусі. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Рэгіструе артыкулы, дакум. матэрыялы, творы маст. лры з часопісаў, перыяд. і неперыяд. збкаў, выданняў збкаў, якія працягваюцца, і інш. Бібліяграфічныя запісы групуюцца па галіновых аддзелах, у якіх для вылучэння матэрыялу, прысвечанага найб. важным падзеям паліт., эканам. і культ. жыцця краіны і замежжа, юбілейных дат і інш., змяшчаюцца часовыя тэматычныя рубрыкі. У «Дадатку» да «Л.ч.а.» рэгіструюцца часопісы і бюлетэні са спазненнем у 2 гады і больш. Mae паказальнікі: імянны, геагр., моў (акрамя бел. і рус.), штогадовы (у №12) паказальнік часовых тэматычных рубрык.
«ЛЕТАПІ'СЕЦ ВЯЛІ'КІХ КНЯЗЁЎ ЛІТОЎСКІХ», найбольш старажытны помнік беларускалітоўскага летапісання, адзін з першых твораў уласнабел. гіст.дакум. прозы. Завершаны невядомым аўтарам у кан
цы 1420х гг. у Смаленску. Аснову яго зместу складае паліт. гісторыя ВКЛ ад смерці Гедзіміна (1341) даканца 14ст. Гал. ідэя твора — усхваленне цэнтралізатарскай палітыкі літоўскабел. князёў, абгрунтаванне гіст. неабходнасці і заканамернасці паліт. аб’яднання літоўскіх, бел. і ўкр. земляў у адной дзяржаве — ВКЛ. Першапачатковая рэдакцыя «Летапісца...» — гіст. хроніка — складаецца з аповесці пра Кейстута, напісанай з мэтай гіст. абгрунтавання права Вітаўта на вял. княжанне ў Вільні, і шэрагу недатаваных апавяданняў пра паліт. жыццё ў ВКЛ у апошняй чвэрці 14 ст., найб. пра дзейнасць Вітаўта. Сінкрэтычны твор, спалучае рысы дзелавога дакумента, твора апавядальнай прозы і грунтуецца на сапраўдных гіст. фактах. Пададзены з улікам новых агульнадзярж. пазіцый як першая спроба кароткай гісторыі ВКЛ. З’яўляецца важным этапам у станаўленні летапісання ў Беларусі, у творы ўпершыню ў стараж. бел. лры была пераадолена такая літ. традыцыя, як пагадовая форма выкладу гісторыі. Поўная рэдакцыя «Летапісца...» уключае яшчэ «Пахвалу Вітаўту», «Аповесць пра Падолле» і т.зв. Смаленскую хроніку — датаваныя запісы пра падзеі 1430—46. Збярогся ў розных спісах (Віленскім, Супрасльскім, Слуцкім, Красінскага, Рачынскага і інш.), летапісных зводах і гіст. кампіляцыях. У 15 ст. паслужыў асновай арыгінальнай часткі Беларускалітоўскага летапісу 1446, у 16 ст. ўвайшоў у склад 2га бел.літоўскага летапіснага зводу (гл. ў арт. «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага») і Хронікі Быхаўца, якія былі выкарыстаны ў «Хроніцы польскай, літоўскай, жамойцкай іўсяе Русі» М.Стрыйкоўскага. Перакладзены на польск., ням., літоўскую, рус. і сучасную бел. мовы. Упершыню апубл. ў 1823 І.Даніловічам у час. «Dziennik Wilenski» («Віленскі дзённік»), В.А. Чамярыцкі.
ЛЕТАПІ'СНЫЯ АПОВЕСЦІ I АПАВЯДАННІ, гістарычналітаратурныя творы, якія разам з кароткімі пагадо
70
ЛЕТАПІСЫ
вымі запісаміпаведамленнямі з’яўляюцца асн. тэкставымі адзінкамі жанравай структуры летапісаў. Для летапіснай аповесці ў параўнанні з апавяданнем характэрны больш разгорнуты сюжэт, маштабнасць і дэталёвасць апісання важнай гіст. падзеі ці ўвогуле гісторыі за пэўны адрэзак часу. Л.а. і а. тэматычна аб’ядноўваліся ў асобныя летапісы і ўтваралі буйныя гіст. творы — зводы («Аповесць мінулых гадоў», ГаліцкаВалынскі летапіс і інш.). 3 Л.а. і а. таксама складаюцца Летапісы беларускія. Адны з іх з’яўляюцца самастойнымі літ.маст. і гістарыяграфічнымі творамі («Аповесць пра Падолле», «Летапісец вялікіх князёў літоўскіх»), іншыя — арганічнай неадрыўнай часткай тых летапісных помнікаў, у склад якіх яны ўваходзяць [аповесці пра грамадзянскую вайну ў ВКЛ пасля смерці Вітаўта, пра паўстанне ў Смаленску ў 1440 (у Беларускалітоўскім летапісе 1446), апавяданне пра заснаванне Гедзімінам Вільні, «Аповесць пра Жыгімонта і Барбару Радзівіл» (у 2м бел,літоўскім летапісным зводзе; гл. ў арт. «Хроніка Бялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага»)]. Як своеасаблівы звод Л.а. і а. можна разглядаць Хроніку Быхаўца. Бел.летапісы 17—18ст. (Баркулабаўская хроніка, Магілёўская хроніка) паводле паходжання, зместу, стылю выступаюць як больш цэласныя творы, чым летапісныя зводы 15—16 ст. Лепшыя Л.а. і а. вылучаюцца майстэрствам сюжэтнага апавядання, маюць не толькі значную і гіст.пазнавальную каштоўнасць, але і з’яўляюцца ўзорамі бел. гіст. прозы свайго часу. ВА. Чамярыцкі. ЛЁТАПІСЫ, гістарычналітаратурныя творы з апісаннем падзей па гадах; помнікі пісьменства ўсх. славян 11—18 ст.
Пагадовая форма выкладу гісторыі зарадзілася яшчэ ў антычныя часы. У форме Л. складалі свае творы першыя гісторыкі Стараж. Рыма. У эпоху Сярэдневякоўя асн. відамі гістарыяграфіі ў Зах. Еўропе былі аналы і хронікі. У летапісным жан
ры напісаны гіст. працы Я.Длугаша, М.Бельскага, М.Стрыйкоўскага і інш. польск. храністаў 15—16 ст. Летапісцы асвятлялі пераважна вонкавы бок падзей і апісвалі мінулае з пункту гледжання свецкарыцарскіх або хрысціянскааскетычных ідэалаў. Паколькі Л. складаліся свецкімі і духоўнымі асобамі — прадстаўнікамі рознага сац.культ. асяроддзя, яны былі вельмі разнастайныя паводле зместу, ідэйнай накіраванасці, жанравастылявых асаблівасцей і спосабаў гіст. апавядання.
Летапісанне на Русі бярэ пачатак у 11 ст. Яго вытокі — у гіст. паданнях і дзелавым пісьменстве, вуснапаэт. і літ. традыцыях адлюстравання гісторыі. У пач. 12 ст. ў Кіеве ўзнік агульнадзярж. летапісны помнік — «Аповесць мінулых гадоў», які паслужыў крыніцай для зараджэння летапісання ў інш. гарадах і землях усх. славян. У 12—14 ст. Л. мелі пераважна мясц. характар (Кіеўскі летапіс, ГаліцкаВалынскі летапіс, Наўгародскія летапісы). У 15 ст. ўзніклі летапісныя зводы: Троіцкі летапіс (пач. 15 ст.), Беларускалітоўскі летапіс 1446, звод 1448 і інш. Найбуйнейшымі цэнтрамі летапісання былі Кіеў, Ноўгарад, Масква, Смаленск. На працягу 16—17 ст. характар летапіснага жанру якасна змяніўся. Летапісцы пачалі шырока карыстацца літ. вымыслам, узмацнілася белетрызацыя гіст. апавядання. Традыц. летапісанне заняпала ў 18 ст. ў сувязі з развіццём мемуарыстыкі, з’яўленнем навук. гістарыяграфіі і перыяд. друку.
Лепшыя стараж.рус. Л. — каштоўныя помнікі культуры, якія вылучаюцца багаццем зместу, майстэрствам гіст. апавядання, высокай ідэйнасцю і публіцыстычнасцю. Паводле жанравай структуры гэта зводы, якія аб’ядноўваюць кароткія запісы, летапісныя аповесці і апавяданні, літ. творы, запазычаныя з розных крыніц, што надае ім выгляд гіст.літ. кампіляцый. Падзеі і ўчынкі герояў у іх асветлены з пазіцый патрыятызму і хрысціянскага гуманізму.