Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
79
ЛЁСІК
Віцебскай, паўн. частцы Магілёўскай і бел. паветах Віленскай губ. Сеялі Л. у пэўныя дні (пятніцу ці суботу, калі на небе было шмат аблокаў ці прыходзілася поўня). Працэс гэты звычайна суправаджаўся рознымі пажаданнямі і заклінаннямі, напрыклад, каб Л. рос чыстым, семя на поле прыносілі ў белай тканіне. На Брэстчыне траву, вырваную падчас праполкі льнянога поля, захоўвалі да Купалля, а потым спальвалі ў купальскім агні, прыгаворваючы: «Чарэўка ў мора, a мой лён у гору». Збіралі Л. звычайна ў 2й пал. жн. ўручную, у некат. мясцовасцях (Чэрыкаўскі павет Магілёўскай губ.) нават двойчы ў сезон. Напачатку Л. рвалі, звязвалі ў снапкі, ставілі ў бабкі, потым абівалі вальком ці проста адрывалі галоўкі пры дапамозе драчка. Затым льняныя сцёблы слалі на траве, а ў некаторых раёнах мачылі ў вадзе (валокны з мачанца лепш выбельваліся і былі больш моцныя). Калі пад уздзеяннем ападкаў і расы драўніна сцябла размякчалася і лёгка адставала ад валакна, Л. падымалі, зноў вязалі ў снапы, сушылі і мялі церніцай. Пры дапамозе трапла Л. ачышчалі ад кастрыцы, пры гэтым адбіваліся і т.зв. патропкі — валакно нізкай якасці, якое выкарыстоўвала
Сувенір з лёну Магілёўскай фабрыкі мастацкіх вырабаў.
ся на розныя гасп. патрэбы. Трапаны Л. часалі грабянямі, у выніку чаго атрымоўвалі кужаль (мяккае і гладкае валакно) і ачосы. 3 ліст. па сак., Kani працы ў полі не было, Л. пачыналі прасці, што лічылася выключна жаночай справай. Пралі звычайна ўвечары, на вячорках, акрамя нядзелі і святочных дзён. Гатовую пражу фарбавалі, выкарыстоўваючы кару, лісце і кветкі дрэў, карані траў і інш. (з пач. 20 ст. пачалі прымяняць хімічныя фарбавальнікі). 3 кужэльных нітак ткалі палатно для намітак, кашуль, фартухоў, ручнікоў, абрусаў і інш. Ніткі болын нізкай якасці ішлі
на выраб тканіны для спадніц, портак, дзяруг і інш. У культуры беларусаў Л. меў высокі сакральны статус і надзяляўся магічнымі ахоўнымі якасцямі. Так, белае льняное палатно асацыіравалася з божым святлом, апекаваннем вышэйшых сіл, духоўнасцю. У некаторых раёнах Л. называлі божай свечкай. Спосабы апрацоўкі Л. перадаваліся з пакалення ў пакаленне.
У наш час майстэрству ткацтва і вырабу нар. строяў навучаюць у цэнтрах і дамах рамёстваў. Л. вырошчваюць у прам. маштабах. Акрамя тканіны з Л. вырабляюць алей, розную сувенірную прадукцыю. Сярод буйнейшых ільноапрацоўчых прадпрыемстваў: Аршанскі льнокамбінат, Бабруйская фабрыка мастацкіх вырабаў, Баранавіцкая фабрыка мастацкіх вырабаў, Віцебская фабрыка маст. вырабаў «Купава», Гомельская фабрыка мастацкіх вырабаў «Любна», Магілёўская фабрыка мастацкіх вырабаў, Мазырская фабрыка мастацкіх вырабаў, Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў «Крыніца Палесся», Полацкая фабрыка мастацкіх вырабаў «Сафія», Слонімская фабрыка мастацкіх вырабаў, «Слуцкія паясы», Хойніцкая фабрыка мастацкіх вырабаў.
В.В.Давідовіч.
На ўборцы лёну ў Карэліцкім раёне. 1972.
ЛЁСІК (дзявочае Л я в і ц к а я) Ванда Антонаўна (25.9.1895, г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна — 8.12.1968), беларуская пісьменніца. Цачка Ядвігіна 111. Скончыла Вышэйшае пачатковае вучылішча ў Радашковічах (1914). Працавала ў Мінску ў «Беларускай друкарні», у гар. бцы імя А.Пушкіна, час. «Лучынка» і «Саха», дзіцячым прытулку пры Бел. тве дапамогі пацярпелым ад вайны, Першай мінскай бел. школе. 3 1933 жыла ў Расіі. У вершах, апавяданнях («Бацькаўшчына». «Сумна, сумна шуміць старушка ліпа...» і інш.) выказвала замілаванне роднай прыродай. Аўтар успамінаў пра бацьку. Пераклала на бел. мову паасобныя творы М.Канапніцкай, В.Чайчанкі і інш.
80
ЛІБЕРАЛІЗМ
ЛЁСІК Язэп (Іосіф Юр’евіч; 18.11. 1883, в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага рна — 1.4.1940), беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, мовазнавец, пісьменнік, педагог. Акадэмік НАН Беларусі (1928). Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі (1898—99). Скончыў НоўгарадСеверскае гар. вучылішча (1902).
Я.Лёсік.
Працаваў выкладчыкам Бабруйскай с.г. школы, настаўнічаў ва Украіне. За ўдзел у рэв. падзеях 1905 сасланы ў Сібір, адкуль вярнуўся пасля Лют. рэв. 1917. Стаў адным з кіраўнікоў Бел. сацыяліст. грамады, з 1918 у Бел. сацыялдэмакр. партыі. Адзін з ініцыятараў абвяшчэння БНР. удзельнічаў у рабоце яе органаў. Пасля Грамадз. вайны заявіў аб прызнанні Сав. улады. 3 1921 выкладаў у БДУ, Белпедтэхнікуме. У 1922 абраны правадзейным чл. Інбелкульта. Удзельнічаў у рабоце Тэрміналагічнай камісіі (з пач. 1930 яе старшыня), быў дырэктарам Інта навук. мовы. Адзін з ініцыятараў Акадэмічнай канференцыі па рэформе бел. правапісу і азбукі (1926). Адзін з першых у бел. мовазнаўстве пачаў грунтоўна распрацоўваць пытанні нац. мовы: «Практычная граматыка беларускай мовы» (1922), «Беларуская мова. Пачатковая граматыка», «Беларуская мова. Правапіс» (абедзве 1924), «Сінтаксіс беларускае мовы», «У справе рэформы нашае азбукі» (абедзве 1925), «Спрашчэнне правапісу», «Граматыка беларускае мовы: Фанетыка» (абедзве 1926). «Граматыка беларускае мовы: Марфалогія» (1927). Аўтар літ. твораў «Ня ўсе ж
разам, ягамосьці!», «Геркулес і селянін», «Павалачобнаму», «Апавяданне без назвы» і інш. У 1921 падрыхтаваў да друку зб. маст. прозы «Родныя вобразы» (выд. забаронена). Пісаў артыкулы і нарысы па гісторыі Беларусі: «Гісторыя Вялікага княства ЛітоўскаБеларускага» (1918), «Літва—Беларусь» (1921) і інш. Вобраз Л. эпізадычна адлюстраваны ў паэме «Новая зямля» Я.Коласа (1911—23) і ў рамане «Пабуджаныя» Г.Далідовіча (1988). У 1930, 1938 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1958 і 1988.
Тв.: Аўтаномія Беларусі. 2е выд. Мінск, 1990; Творы: Апавяданні, казкі, артыкулы. Мінск, 1994;
Літ.: Мяснікоў А. Нацдэмы: Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка. Мінск, 1993; Яго ж. Сто асоб беларускай гісторыі: гістарычныя партрэты. 2е выд. Мінск, 2009; Германовіч І.К. Беларускія мовазнаўцы. У 2т. Т. 2. Мінск, 2008.
ЛІ Соф’я Дзмітрыеўна (12.4.1904, в. Обаль Сенненскага рна — 4.9.1980), беларускі жывапісец. Засл. работнік культуры Беларусі (1975). Скончыла Віцебскі маст. тэхнікум (1931). Працавала ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, нацюрморта. Творчасць Л. вызначаецца кампазіцыйнай дакладнасцю, каларыстычнай гучнасцю, пластычнай завершанасцю. Сярод работ: карціны на тэмы
СЛі. Буслы. 1953.
партызанскага жыцця — «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга», «Партызанскія даспехі» (усе 1943— 44), «Партызаны ў вёсцы» (1946), «У тыле ворага» (1967), «Партызанская зямлянка» (1968), «У дазоры» (1972), «Ой, бярозы, ды сосны, партызанскія сестры» (1975), «У дзень Перамогі» (1978), «Тэрміновае данясенне» (1979) і інш.; сюжэтнатэматычныя — «Калгасная электрастанцыя» (1935), «Лесасплаў»(1948), «Буслы» (1953), «Вечная слава» (1963), «Кубак чэмпіёна» (1971), «Ураджай» (1973); пейзажы «Восень» (1949), «У пачатку верасня» (1958), «Дубкі» (1962), «Нарач» (1968), «На Браслаўшчыне» (1973), «У лесе» (1974), «Бярозкі» (1975), «Сосны», «На Лепельшчыне», «Чэрвень» (усе 1979); нацюрморты «Кветкі» (1948), «Дзічына» (1953), «Гладыёлусы» (1954), «Бэз» (1956), «Півоні» (1958), «Макі» (1965) і інш.
Г.А. Фатыхава.
ЛІБЕРАЛІЗМ (ад лац. liberalis свабодны), ідэйная і сацыяльнапалітычная плынь, засн. на прызнанні асобы, яе свабоды і самарэалізацыі найвышэйшай каштоўнасцю і ўмовай развіцця грамадства; адпаведны спосаб мыслення і паводзін. Узнік у еўрап. краінах у 17—18 ст. Тэарэт. асновай класічнага Л. з’яўляюцца канцэпцыі Дж.Лока, фізіякратаў, А.Сміта, І.Бентама, Ф.Гізо, Т.Джэферсана,
81
ЛІБІЛА
І.Канта, Ш.Мантэск’ё і інш. Паліт ы ч н ы Л. прадугледжвае прызнанне неад’емных і натуральных правоў і свабод чалавека, роўнасць усіх грамадзян перад законам, раздзяленне улад, пабудову прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці. Экан а м і ч н ы Л. уключае свабоду прыватнага прадпрымальніцтва і гандлю, канкурэнцыі, стварэнне спрыяльных умоў і роўных магчымасцей для развіцця прыватнай ініцыятывы. Культурны Л. засяроджвае ўвагу на правах асобы, звязаных са свядомасцю і ладам жыцця, выступае за свабодны выбар сац. ідэалаў рэліг. свабоду, супраць умяшальніцтва дзяржавы ў асабістае жыццё, дзярж. рэгулявання лры і мастацтва, навук. творчасці. Сучасны Л. (неалібералізм) арыентуецца на выключную ролю свабоднага рынку ў рэгуляванні эканам. і сац. працэсаў, неабходнасць удзелу дзяржавы ў стварэнні нармальных умоў для канкурэнцыі, сац. абароны грамадзян. У апошні час адбываецца збліжэнне ідэй Л., кансерватызму і сацыялдэмакратыі.
У Беларусі ліберальныя ідэі духоўнай свабоды і самакаштоўнасці чалавека, неабходнасці ўсталявання ў дзяржаве законнасці і справядлівасці, забеспячэння законных інтарэсаў і правоў грамадзян развівалі Ф.Скарына, Мікола Гусоўскі, С.Будны, А.Волан, І.Страйноўскі, К.Каліноўскі, Ф.Багушэвіч і інш. Прыхільнікамі Л. былі многія выкладчыкі Віленскага ўнта, члены студэнцкіх аргцый, тваў філаматаў і філарэтаў удзельнікі народніцкіх гурткоў. У канцы 1880х г. пачалося афармленне Л. як паліт. плыні і стварэнне паліт. ліберальнай апазіцыі. Арганізатары дэмакр. руху і ідэолагі нац.культ. адраджэння (А.Луцкевіч, І.Луцкевіч, ВЛастоўскі, ЯЛёсік, А.Смоліч, М.ДоўнарЗапольскі, І.Канчэўскі, А.Цвікевіч і інш.) абгрунтоўвалі неабходнасць пераўтварэння жыцця на еўрап. манер, свабоды нац. развіцця, нац. культуры, шырокіх дэмакр. рэформ у грамадстве. Асн. пала
жэнні ліберальнадэмакр. канцэпцыі (асабістай свабоды, раздзялення ўлад, свабоды сумлення, маст., навук., тэхн. творчасці і інш.) зафіксаваны ў нац. заканадаўстве Рэспублікі Беларусь, знаходзяць адлюстраванне ў навук. даследаваннях, практычнай дзейнасці асобных паліт. партый, грамадскіх аб’яднанняў творчых саюзаў і аргцый; іх рэалізацыя ажыццяўляецца з улікам традыц. гіст. і культ. каштоўнасцей бел. народа.
Літ.: Сорман Г. Лнберальное решенне. Пер. с фр. М., 1992; Б е р л н н 14. Фнлософяя свободы. Европа. М., 2001; Падокшын С.А. Беларуская думка ў кантэксце гісторыі і культуры. Мінск, 2003; X а й е к Ф.А. Дорога к рабству. М., 2005. С. Ф.Дубянецкі.
ЛІБІЛА, прылада для лоўлі ракаў. Уяўляла сабой завостраную на адным канцы палку, да якой унізе прывязвалі прынаду — мяса жаб, малюскаў. Ракаў якія прычапіліся да прынады, выцягвалі на паверхню вады. У Беларусі Л. шырока выкарыстоўвалася ў канцы 19 — пач. 20 ст.