• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Выступленне Лідскага народнага хору ветэранаў вайны і працы «Майскія зоры».
    усе г. Гродна), адкрытага рэгіянальнага фестывалю эстр. песні «... 1 вечная вясна» (г. Шчучын, 2008) і інш.
    ТЛ.Жарава.
    ЛІДСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ «МАЙСКІЯ ЗОРЫ». Створаны ў 1987 у г. Ліда пры гарнізонным Доме афіцэраў як хор ветэранаў вайны і працы. 3 1995 дзейнічае пры гар. Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Маст. кіраўнікі: Б.Я.Гузман (з 1987), Н.М.Іванова (з 1997). У складзе хору 38 чал. ва ўзросце ад 60 да 90 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне і развіццё нац. традыцый, патрыятычнае выхаванне моладзі. У рэпертуары: песні ваен. гадоў («Ветэраны» У.Шаінскага, «Два арлы» А.Шыдлоўскага, «Ішлі партызаны» І.Кузняцова), патрыятычнага і грамадскага зместу («Дзень Перамогі» Д.Тухманава, «Пакланіцеся, унукі, дзеду» І.Лучанка, «Беларусь мая» У.Ганчарова), бел. нар. («Кацілася бочачка», «Ой, думаю я», «Ой, у полі крынічанька», «Калінка»). Калектыў — дыпламант фестываляў: рэсп. нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2010), абл. нар. творчасці ве
    91
    ЛІДСКІ
    тэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г.п. Іўе, 2010 — 2012; г.п. Карэлічы, 2013).
    Н. М. Іванова.
    ЛІДСКІ НАРОДНЫ ЦЫМБАЛЬНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1984 у г. Ліда пры муз. вучылішчы (з 2011 муз. каледж). У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: М.М.Саўко (з 1984), А.Л.Вялікін (з 1991), А.Э.Сечка (з 1993). У складзе аркестра 35 чал. ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нац. культуры і твораў бел. кампазітараў. У рэпертуары: інструм. творы «Чаму ж мне не пець», «Святочная прэлюдыя», «Жалейка» В.Кузняцова, «Старагародская сюіта ў 3 частках», «П’есажарт» В.Малых, «Белыя бярозы Беларусі», «На Купалле»,
    «Ефрасіння» Г.Ермачэнкава, «Крыжачок», «Лянок» А.Мдывані; вак.інструм. творы «Азёры дабрыні» Л.Захлеўнага, «Балада» Д.Далгалёва, «Мама» А.Атрашкевіча і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. маладзёжнага муз. (г. Браціслава, 2012), муз. харавых і аркестравых калектываў (г. Фларэнцыя, Італія, 2013), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2005), абл. нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі!» (г. Ліда, 2005) і інш.
    Г.Б.Пушкіна.
    ЛІДСКІ ПАРТЫЗАНСКІ ТЭАТР, агітбрыгада мастацкай самадзейнасці пры Лідскім партыз. злучэнні. Дзейнічаў з восені 1943 па ліп. 1944 на часова акупіраванай ням.фаш. захопнікамі тэр. Гродзеншчыны (Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, На
    вагрудскі рны). Кіраўнік Я.Д.Гапееў (псеўданім С.Сакалоў), маст. кіраўнікі: М.Шчансновіч, Г.Ананьева. У калектыве былі чытальнікі, спевакі, танц. ансамбль, харавая і інструм. групы. У рэпертуары драм. сцэнкі, камедыіпамфлеты, скетчы, песні, танцы, прыпеўкі, літ.муз. мантажы і інш. Тэатр карыстаўся поспехам у партызан і мясц. жыхароў.
    ЛІДСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на Пн Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Ліда. У раёне — г. Бярозаўка, 274 сельскія нас. пункты, 15 сельсаветаў: Беліцкі, Бердаўскі, Ваверскі, Ганчарскі, Голдаўскі, Дакудаўскі, Дварышчанскі, Дзітвянскі, Дубровенскі, Крупаўскі, Мажэйкаўскі, Пескаўскі, Тарноўскі, Траццякоўскі, Ходараўскі. Пл. тэр. 1,5 тыс. км2, лясы займаюць 23,6%, балоты  3,6%. Нас. (2013)
    Выступленне Лідскага народнага цымбальнага аркестра.
    92
    ЛІДСКІ
    140 тыс. чал. (разам з г. Ліда). Жывуць беларусы (46,3%), палякі (39,5%), рускія (11,3%), украінцы (2,1%), літоўцы (0,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,6%). Патэр. раёна праходзяць чыг. лініі Маладзечна— Ліда—Гродна, Вільнюс—Баранавічы, аўтадарогі Мінск—Гродна, Быцень— Ліда—Беняконі, Беліца—Жалудок— Ражанка, Парачаны—Навагрудак— Нясвіж і інш.
    Раён утвораны 15.1.1940 у Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Лідзе і раёне больш за 25,1 тыс. чал., спалілі разам з жыхарамі в. Леснікі. У раёне дзейнічалі Лідскае антыфаш. падполле, Лідскія міжраённыя падп. парт. цэнтр (25.4—19.12.1943) і цэнтр ЛКСМБ (20.5—19.12.1943),пaдп.гapкaмыpaйкaмы КП(б)Б (сент. 1943—7.7.1944) і ЛКСМБ(1.7.19437.7.1944), Лідскае партыз. злучэнне, партыз. брыгада імя Варашылава, асобны партыз. атрад Громава. Выдавалася падп. газ. «Уперад». Раён вызвалены ў пачатку ліп. 1944 войскамі 3га Бел. фронту ў ходзе Вільнюскай аперацыі.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, паліўнай, шкляной, харчовай, лёгкай, лясной прамсці і інш. У раёне (2013) 2 гімназіі, 24 сярэднія школы, 6 вучэбнапед. комплексаў сярэдняя школа—сад, 2 — базавая школа—сад, вучэбнавытв. камбінат — базавая школа; 3 муз. школы, 2 школы мастацтваў, 4
    ДЮСШ; цэнтры — творчасці дзяцей і моладзі, тэхніч. творчасці, дзіцячай творчасці, турызму і краязнаўства, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, сац.пед. Працуюць 27 клубныхустаноў, 38 бк, музеі: гісторыі і прыроды (в. Бердаўка), этнаграфіі (в. Дзітва), мемар. І.Дамейкі (в. Крупава), шкла (г. Бярозаўка), гіст.маст. (г. Ліда). Дзейнічаюць Лядовы палац, спарт. комплекс «Юнацтва», шэраг інш. спарт. аб’ектаў і пляцовак. У сістэме аховы здароўя 8 бальніц, 5 паліклінік, пункт хуткай дапамогі, 7 урачэбных амбулаторый, 24 ФАПы, абл. псіханеўралагічная бальніца «Астроўля». Выдаецца раённая газ. «Лідская газета». У раёне 46 рэліг. абшчын, у т. л. 16 праваслаўных, 17 каталіцкіх. Помнікі археалогіі: бескурганныя і курганныя могільнікі каля вёсак Беліца, Касоўшчына, селішчы каля вёсак Белагруда, Беліца, Гарняты, Дакудава, Мыта, Ольжава, Пескаўцы, стаянкі каля вёсак Беневічы, Ганчары, Даржы, Збляны, Пескаўцы. Помнікі архітэктуры: цэрквы — Раства Багародзіцы (1865—67) у в. Дакудава, Пакроўская (1774) у в. Ганчары, Раства Багародзіцы (1795) у в. Голдава, Крыжаўзвіжанская (1810) у в. Бабры, Пакроўская (1866) у в. Мыта, Успенская (1869) у в. Радзівонішкі, Мікалаеўская (1899) у в. Лебяда, Пакроўская (1900) у в. Збляны, Крыжаўзвіжанская (1928) і капліца (19 ст.) у в. Беліца, касцёлы — Міхайлаўскі ў в. Не
    7
    цеч (1837) і в. Белагруда (1900—05), сядзібы — у в. Мажэйкава (1837) і в. Тарнова (канец 19 — пачатак 20 ст.). Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Беліца, Бердаўка, Гуды, Парэчча і інш., магілы ахвяр фашызму ў вёсках Леснікі, Сялец. Помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, у вёсках Ганчары, Гасцілаўцы, Голдава, Дакудава, Далёкія, Дворышча, Дроздава, Збляны, Крыніца, Тарнова, Ходараўцы. У в. Дзітрыкі нарадзіўся бел. паэт М.Карыцкі (1714—81), у б. в. Гембулы — гісторыкархівіст М.Догель (1715—60), у б. в. Яшнец — асветнік, філосаф К.Нарбут (1738—1807). Вёска Збляны — цэнтр маст. ручнога ткацтва.
    ЛІДСКІ РАЁННЫ ПАЛАЦ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1940я гг. ў г. Ліда як гар. Дом культуры. У 1995 узведзены новы спец. будынак. 3 2006 раённы Дом культуры, з 2010 сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў 6430 м2. Mae вял. глядзельную залу на 583 месцы, малую залу на 130 месцаў дысказалу, харэагр. клас. Дзейнічаюць 40 аматарскіх калектываў, у т.л. 11 са званнем «народны» (ансамблі песні і танца «Лідчанка», польск. песні «Крэсавяцы», яўр. музыкі «Шалом», скрыпачоў «Славяначка», інструм. музыкі «Фестываль», хор ветэранаў «Майскія зоры», драм. тэатр «Ракурс», рокгурт «Прэмія», тэатр эстр. песні «Лідамюзікл», аматарскае аб’яднанне «Муз
    2
    Лідскі раённы Палац культуры:
    1 — будынак палаца; 2 — падчас святкавання Новага года.
    93
    ЛІДСКІ
    Альянс», аматарскі калектыў тэатр гульні «100 сяброў») і 3 «узорных» (тэатр «Какос», ансамбль танца «Сонейка», студыя бальнага спарт. танца «ФеерыяДэнс»). Калектывы Палаца культуры з’яўляюцца ўдзельнікамі і лаўрэатамі міжнар., рэсп., абл., раённых фестываляў і конкурсаў: міжнар. фестывалюконкурсу маладзёжнай песні «Моладзь — за Саюзную дзяржаву!» (г. РастоўнаДоне, 2011), муз. інтэрнэтконкурсу «Internet Music Competition» (Бялград, 2013); адкрытага рэсп. конкурсу маладых выканаўцаў «Спяваю табе, Белая Русь!» (Мінск, 2011), абл. фестывалю маст. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г.п. Іўе, 2012; г.п. Карэлічы, 2013) і інш.
    Н. С. Бычко.
    ЛІ'ДСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР РАМЁСТВАЎ I ТРАДЫЦЬІЙНАЙ КУЛЬТЎРЫ «СПАДЧЫНА». Засн. ў 2003 у пас. Першамайскі Лідскага рна як раённы Цэнтр рамёстваў. 3 2010 дзейнічае ў г. Ліда і сучасная назва. Агульная пл. памяшканняў каля 600 м2, уключае залу для экспазіцый, фае, 4 майстэрні. Працуюць курсы традыц. рамёстваў (саломапляценне, ганчарства, ткацтва, дэкар.прыкладное мастацтва), фалькл. гурток, тэатр «Батлейка». Калектывы цэнтра з’яўляюцца лаўрэатамі і дыпламан
    тамі розных фестываляў: рэсп. нац. культур (2010, 2012), абл. рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы» (2011), абрадаў і рамёстваў «Скарбы Гродзеншчыны» (2013, усе г. Гродна); абл. аглядаўконкурсаў сярод дамоў (цэнтраў) рамёстваў (2011), «Установа культуры года» (2011, абодва г. Гродна) і інш.
    ЛІДСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАГА ТАНЦА «СОНЕЙКА». Створаны ў 1987 у г. Ліда пры гар. Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 1997 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік Л.М.Пуйдак. У складзе ансамбля 50 чал. ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. танц. мастацтва. У рэпертуары танцы: бел. нар.сцэнічныя «Прынёманская святочная», «Польказакаблука», «Беларусь сінявокая», «Калядная», «Ганаровыя дзяўчынкі», «Саўка ды Грышка», сюжэтнагульнявыя «Пеўнік», «Званочкі», «Выпадак на палянцы», «Козачка», эстр. «Танцуй з намі», «Квітней родны горад» і інш. Калектыў — дыпламант нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2004), фестываляў: рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2006, 2010), абл. дзіцячага эстр. творчасці «Масты надзей» (г. Масты,
    2002), танца «Гарадзенскія карункі» (2005), «Танцы і рытмы розных народаў» (абодва г. Гродна, 2008), конкурсу танц. калектываў «Скокі ва ўсе бокі» (г.п. Карэлічы, 2009) і інш.
    Л.М.Пуйдак.
    ЛІ'ДСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА «КАТРЬІНКА».
    Створаны ў 1989 у г. Ліда пры сярэдняй школе № 15. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Ж.Ф.Мінько (19952007), Ж.І.Цэніна, Г.М.Абязюк (абедзве з 1995). У складзе ансамбля 62 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне этнакульт. традыцый, папулярызацыя нар. творчасці. У рэпертуары бел. нар. песні «Ой, развівайся, да сухі дубе», «Месяц дагарае», «3пад белага камушыка», «Сказаў, як звязаў», «Маміна сарочка», танцы «Яблычак», «Вепская кадрыля», полька «Катрынка», карагод «Дзявочыя мары», праграмы «Ясна сонца ў ваконца», «Крыштальны перазвон», «Печкізэдлікі», «Купальскія зоры», «Званочкі талентаў» і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю танца «Гарадзенскія карункі» (2007), конкурсу «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (абодва г. Гродна, 2008), рэгіянальнага фестывалюконкурсу дзіцячага харэаграф. мастацтва