• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: СямешкаЛ.І.,Шкраба І.Р., Бадзевіч 3.1. Курс беларускай мовы. Мінск, 1996; Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 1. Фаналогія. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 2007.
    Н. П. Цяслюк.
    ЛІНАГРАВЮРА [ад лінолеум (лац. linum лён, палатно + oleum алей) + гравюра], пукатая гравюра на лінолеуме або падобных да яго палімернапластычных матэрыялах; адна з з гал. тэхнік эстампа. Па тэхніцы і маст. сродках блізкая да ксілаграфіі. Узнікла ў пач. 20 ст. Асаблівасці Л. — лаканізм маст. мовы, кантрасты белага і чорнага, сакавіты маляўнічы штрых, які атрымліваецца дзякуючы мяккасці матэрыялу. Гэта дае магчымасць дасягнуць высокай тыражнасці твора, выкарыстоўваць значны памер аркуша і каляровы друк. У бел. мастацтве Л. пачала развівацца ў сав. час. У пач. 20 ст. станаўлене Л. звязана з агітацыйнамасавымі выданнямі бюро РОСТАў Гомелі, Віцебску, Мінску і інш. У 1920—40я гг. ў тэхніцы Л. стваралі свае творы А.Астаповіч, Г.Змудзінскі, М.Тарасікаў, С.Юдовін, мастакі Зах. Беларусі Я.Горыд,
    Да арт. Лінагравюра. Я.Ку л і к. Замак у Міры. 1974.
    Да арт. Лінагравюра. В.Ягоўдзік. Ілюстрацыя да кнігі «Утопія» В.Морт. 2011.
    П.Сергіевіч, М.Сеўрук, Я.Драздовіч. У пасляваен. бел. графіцы існавала каляровая Л. У 1940—60я гг. да Л. звярталіся І.Гембіцкі, Н.Гуціеў А.Тычына, Г.Клікушын. У 1970—90я гг. жанравасць Л. значна ўзбагацілася, у гэтай тэхніцы працавалі Л.Асецкі, М.Басалыга, Я.Бусел, П.Герасімовіч, С.Герус, Г.Грак, М.Гуціеў, А.Ільіноў, А.Кашкурэвіч, Б.Кузьмічоў, Я.Кулік, М.Купава, Ю.Кухараў, Г.Лойка, А.Лось, М.Макаранка, Р.Маліноўскі, В.Мікіта, А.Паслядовіч, С.Раманаў, У.Садзін, В.Ткачук, Ю.Тышкевіч, В.Шаранговіч. Пачынаючы з 2000х гг. узрасла цікавасць мастакоў да эксперымент. магчымасцей і тэхн. асаблівасцей Л. (А.Бабій, Н.Макеева, Г.Нелепка, А.Сакалоўская, І.Шымановіч, В.Ягоўдзік).
    Літ.: Ш матаў В.Ф. Сучасная беларуская графіка, 1945—1977. Мінск, 1979; Я г о ж. Мастацтва беларускіх старадрукаў. Мінск, 2000; Баразна М.Р. Мастацтва кнігі Беларусі 20 ст. Мінск, 2007.
    ЛІНГВІСТЫКА, навука аб мове. Гл. ў арт. Мовазнаўства.
    ЛІНГВІСТЬІЧНАЯ ГЕАГРАФІЯ, лінгвагеаграфія, дыялектаграфія, арэальная лінг в і с т ы к а, раздзел мовазнаўства, які вывучае тэрытарыяльнае размяшчэнне моўных з’яў, дыялектаў, груп гаворак, паказвае іх узаемасувязі і адносіны на геагр. картах. Узнікла ў Зах. Еўропе ў 1870—90я гг. як прагрэсіўны метад дыялекталагічных даследаванняў, калі лінгвісты
    зацікавіліся праблемай супадзення/ несупадзення межаў розных моўных фактаў у сувязі з вывучэннем характару функцыянавання дыялектаў і пытанняў паходжання праіндаеўрап. мовы. Ідэя пра адсутнасць дакладных дыялектных межаў і змешаны характар дыялектаў прывяла да набходнасці ажыццяўлення сістэматычнага картаграфавання паасобных моўных з’яў, што маюць варыянты ў гаворках. Гэта спарадзіла ідэю стварэння дыялекталагічных (лінгв.) атласаў, з якой і звязана вылучэнне Л.г. ў самаст. дысцыпліну. Пачынальнікам Л.г. лічыцца ням. вучоны Г.Венкер, заснавальнікам — аўтар першага лінгв. атласа ў свеце — франц. лінгвіст Ж.Жыльерон.
    Вытокі бел. Л.г. ў працах П.Шафарыка, Я.Чачота, I.Насовіча, П.Чубінскага, К.Міхальчука, Е.Раманава, А.Сабалеўскага, А.Шахматава, Маскоўскай дыялекталагічнай камісіі і інш. Першую лінгв. карту бел. мовы з абгрунтаваннем яе падзелу на 2 буйныя дыялекты і шэраг груп гаворак склаў Я.Карскі. Заснавальнікам бел Л.г. лічыцца П.Бузук, які апублікаваў дыялекталагічны атлас бел. мовы («Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі», 1928) з грунтоўнай тэкставай тлумачальнай часткай — першы лінгв. атлас ва ўсходнеслав. мовах. Якасна новы ўзровень бел. Л.г. пачаўся з 2й пал. 20 ст., калі быў створаны і выдадзены «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы» (1963), што істотна актывізавала дыялекталагічныя 1 лінгвагеаграфічныя даследаванні ў Беларусі. У далейшым аналіз карт гэтага выдання дазволіў удакладніць групоўку бел. гаворак, пачаць распрацоўку пытанняў гіст. дыялекталогіі і моўных кантактаў («Лінгвістычная геаграфія і групоўка беларускіх гаворак», 1968—69). Адметнае месца ў айчыннай Л.г. займае 5томны «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак» (1993—98), які з’яўляецца найб. буйным навук. праектам бел. вучоных. У ім змешчана каля 1,9 тыс. лінгв. карт, на якіх адлюстравана пашырэнне пры
    98
    ЛІНІЯ
    кладна 100 тыс. лексічных адзінак і іх фанетычнамарфалагічных і граматычных варыянтаў. У апошнія дзесяцігоддзі актыўна распрацоўваюцца новыя для бел. Л.г. кірункі — ствараюцца рэгіянальныя мікраатласы («Атлас гаворак Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці» А.Леванцэвіч, вып. 1—3, 1993—2001; «Атлас гаворак Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці і сумежжа (Верхняга Над’ясельдзя)» А.Босак і В.Босака, вып. 1—2, 2005—06; «Гаворкі Выганаўскага Палесся: Лінгвістычны атлас» Я.Самуйліка, 2009; «Атлас гаворак паўночнаўсходняй Брэстчыны» Ю.Чарнякевіча, 2009), а таксама тэматычныя («Лексіка апрацоўкі льну: тэматычны слоўнік, лексічны атлас» Т.Трухан і Ф.Клімчука, 2006; «Лексіка гаворак Беларускага Прыпяцкага Палесся: Атлас. Слоўнік» Г.Вештарт, Ф.Клімчука, У.Кошчанкі і інш., 2008; у ім пракартаграфавана лексіка 5 прадметнатэматычных груп: назвы дома і гасп. збудаванняў, ежы, адзення, абутку, посуду і земляробчая лексіка). Акрамя таго, бел. навукоўцы актыўна ўдзельнічаюць ў буйных міжнар. лінгвагеаграфічных праектах — стварэнні «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» і «Лінгвістычнага атласа Еўропы».
    Літ.: Міхайлаў П.А. Панарама роднай мовы, або што такое лінгвагеаграфія // Роднае слова. 1995. № 11 —12; Я го ж. 3 гісторыі групоўкі беларускіх гаворак //Там жа. 2013. № 3—4; К р ы в і ц к і А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003. П.А.Міхайлаў. ЛІНЁВІЧ Яраслаў Львовіч (н. 16.1.1932, в. Беліца Лідскага рна), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1982). Скончыў Бел. політэхн. інт (1958). Працаваў у інтах «Белдзяржпраект», БелНДІПгорадабудаўніцтва (у 1985—88 намеснік дырэктара), «Мінскпраект» (у 1994—98 гал. архітэктар), Дзяржбудзе БССР. У 1974—85 і 1989— 94 гал. архітэктар Мінска. 3 2004 у інце «Мінскграда» (з 2004 дырэктар, з 2007 гал. архітэктар). Асн. работы (усе ў суаўт.): генплан Брэста (1965),
    праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў у Мінску, Віцебску, Гродне, Магілёве, Наваполацку і інш. (1960— 70я гг.), праекты планіроўкі водназялёнага дыяметра і цэнтра Мінска (1971), яго генплан, праект планіроўкі прыгараднай зоны да 2000 (1982) з карэкціроўкай да 2010 (1996) і інш.
    «ЛІНІЯ СТАЛІНА», гісторыкакультурны комплекс у раёне г. Заслаўе Мінскага рна. Размешчаны за 30 км на ПдЗ ад Мінска. Створаны ў 2004— 05. Комплекс уяўляе сабой ваеннагіст. музей пад адкрытым небам. Яго гіст. аснову складаюць захаваныя доўгачасовыя агнявыя пункты (ДОТы) Мінскага ўмацаванага ра
    Да арт. «Лінія Сталіна»: 1 — супрацыпанкавая загарода; 2 — доўгачасовыя агнявыя пункты; 3 — пантонная пераправа.
    ёна, які ўваходзіў у сістэму ўмацаваных раёнаў, створануіо ў канцы 1920 — пач. 1930х гг. на старой зах. граніцы СССР (праіснавала да 1939). Гэта сістэма атрымала неафіц. назву «Л.С.» (спачатку ўжывалася ў замежнай, а з 21 ст.— і ў айчыннай лры). У чэрв. 1941 тут адбываліся жорсткія баі з ням.фаш. захопнікамі. На пл. 25,78 га размешчаны 4 ДОТы, ДЗОТ (дрэваземляны агнявы пункт), бліндажы, траншэі, акопы, супрацьтанкавыя равы, інш. віды інжынерных загарод і 4 пляцоўкі, на якіх прадстаўлены зброя і ваен. тэхніка перыяду Вял. Айч. вайны і пасляваен. гадоў. Усяго звыш 170 буйных экс
    99
    ЛІНОВА
    панатаў, а таксама ўзоры стралковай зброі, ваен. формы і амуніцыі, розных дакументаў На штучным вадаёме дэманструюцца пантонная пераправа і нізкаводны інжынерны мост, пабудаваны бел. ваен. інжынерамі па чарцяжах даваен. гадоў Створана стылізаваная партыз. вёска з экспазіцыяй, якая раскрывае гісторыю партыз. руху ў Беларусі. Акрамя экскурсій на тэр. комплексу праводзяцца тэатралізаваныя прадстаўленні з рэканструкцыяй баявых дзеянняў часоў Вял. Айч. вайны, Дні прызыўнікоў, ушанаванне ветэранаў, воінаў бел. арміі, прафес. святы, маладзёжныя і міжнар. акцыі і інш.
    ЛІНОВА, вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобл. Размешчана ў 12 км на Пд ад г.Пружаны, чыг. ст. Аранчыцы налініі Баранавічы—Брэст, 73 км ад Брэста. Цэнтр Ліноўскага с/с. 681 гаспадарка, 1754 ж. (2013).
    У 1886 вёска, цэнтр воласці Пружанскага павета Гродзенскай губ., 52 двары, 751 ж. За 2 км ад вёскі знаходзілася аднайм. сядзіба, у пач. 20 ст. тут было 2 маёнткі, 78 ж. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Пружанскага пав. Палесскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Пружанскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 17.7.1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1970 вёска Лінова 1, 1268 ж., у Лінова 2 — 580 ж. У 2004 вёскі Лінова 1 і Лінова 2 аб’яднаны ў в. Лінова. У 2009 — 687 гаспадарак, 1753 ж.
    У 2013 лясніцтва, дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», кафэ, бар, 6 магазінаў. Брацкая магіла сав. ваеннапалонных і ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — сядзіба 18—19 ст.
    ЛІНбЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Лінова 1 Пружанскага рна. Закладзена В.Трамбіцкім на мяжы 18—19 ст. Ук
    лючала сядзібны дом, партэр, парк, сад, вадаём. У пач. 20 ст. дом перабудаваны, да яго цэнтр. часткі далучаны 2 крылы. Гал. фасад аформлены 5арачнай аркадай, над якой размяшчаюцца тэраса з балюстрадай і 4калонны порцік з плоскім франтонам. Паркавы фасад мае плоскі рызаліт. Да невял. парку прымыкаў пладовы сад, які з паўд. боку меў 2 невял. баскеты і замыкаўся лясным масівам.
    ЛІПАГРАМАТЫЧНЫ ВЕРШ, верш, інструментаваны такім чынам, што ў ім адсутнічаюць адзін ці некалькі гукаў (літар). Часцей за ўсё Л.в. — гэта своеасаблівы вершзабава, які дэманструе версіфікатарскія здольнасці паэта і гукавыя магчымасці пэўнай мовы. У бел. паэзіі Л.в. надзвычай рэдкія. Адзін з нямногіх — «Матылёк» Р. Барадуліна, у якім выразная алітэрацыя на «л» і ні разу не ўжыты гук «р»:
    Лілею
    млявы плёс люляе, 3пад злежалых аблок
    здалёк.
    Ляціць віхлясты і бялявы Пялёстак лёгкі — Матылёк.
    Ён кліча у блакіт лілею —