Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 5.
Памер: 664с.
Мінск 2014
Рэканструкцыя традыцыйнага прадзення і ткацтва ў Лідскім раённым цэнтры раліёстваў і традыцыйнай кулыпуры «Спадчына».
Удзельнікі Лідскага ўзорнага ансамбля народнага танца «Сонейка».
94
ЛІДСКІ
Удзельнікі Лідскага ўзорнага ансамбля песні і танца «Катрынка».
Удзельнікі Лідскага ўзорнага ансалібля танца «Вясёлая карусель».
«Крыштальны чаравічак» (г. Ліда, 2011, 2013) і інш. Ж.І.Цэніна.
ЛІ'ДСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ВЯСЁЛАЯ КАРУСЁЛЬ».
Створаны ў 2003 у г. Ліда пры сярэдняй школе № 9. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнікі: М.АЛесагор, Р.М.Кандраценка, В.М.Багатка, І.П.Карчэўская. У складзе ансамбля 80 чал. ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. танц. мастацтва. У рэпертуары бел. нар. сюжэтныя і гульнявыя танцы «Лявоніха», «Шабасоўка», «Таўкачыкі», «Весялуха», «Жэўжыкі», «Ляскаўкі», « Малайцы ўдальцы», « Сплюшка», «Мітусь», «Танцы на лаўцах», «Упрысюды», «Ёрзалка» і інш. Калектыў — лаўрэат рэгіян. фестывалюконкур
су дзіцячага харэаграф. мастацтва «Крыштальны чаравічак» (г. Ліда, 2007), абл. конкурсу «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (2006, 2008), фестывалю танца «Гарадзенскія карункі» (абодва г. Гродна, 2013) і інш.
ЛІДСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЗАБАВУШКА». Створаны ў 2001 у г. Ліда пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: А.І.Карэйва, В.М.Лукашэвіч, Н.А.Шамрына, С.А.Паўлюкова (усе з 2005). У складзе калектыву больш за 200 чал. ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя харэаграф. мастацтва сярод дзяцей і моладзі. У рэпертуары рознастылявыя танцы «Прывітальная», «Полькаматылёк», «Мітуснёвая гульня», «Маталачка», «Выдрыга
нец», «Пляскач», «Трасуха», «Ківуха», «Разносчыкі газет», «Мы любім бугі», «Жабкі», «Лясная гісторыя», «Карнавал», «Каралеўства кошак», «Пляскач», «Бравы капітан» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: рэсп. сучаснага танца і харэаграфіі «Рытмы восені», рэсп. нац. культур «Танцы і рытмы розных народаў» (абодва 2012), абл. танца «Гарадзенскія карункі» (2013, усе г. Гродна), адкрытага рэсп. конкурсу дзіцячага мастацтва «Новы рух» (Мінск, 2012) і інш.
А.І.Карэйва.
ЛІ'ДСКІ ЎЗОРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1984 у г. Ліда пры сярэдняй школе № 4. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік В.А.Хлябовіч. У складзе аркестра 30 чал. ва ўзросце ад 10 да 15
Удзельнікі Лідскага ўзорнага ансамбля танца «Забавушка».
95
ЛІДСКІ
рэгіянальнага фестывалюконкурсу «Львяня», дзіцячага фестывалю «Птушка» (абодва г. Ліда, 2013) і інш. Г.Г.Арлова.
ЛІДСКІЎЗОРНЫ ТЭАТР «КАКОС». Створаны ў 1993 у г. Ліда пры Палацы культуры абутковай фабрыкі, з 1993 дзейнічае пры гар. Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Н.У.Васько (з 1993), В.М.Пазнухова (з 2002), А.В.Навіцкая (з 2005). У складзе тэатра 40 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. мэта дзейнасці —
Удзельнікі Лідскага ўзорнага аркестра народных інструментаў.
гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннага мастацтва. У рэпертуары «Полька» У.Нагорнага, «Лявоніха» Я.Глебава, «1 няма ў свеце вачэй» П.Булахава, «Ашмянская кадрыля» У.Грома, «Жураўлі на Палессе ляцяць» і «Бярозка» І.Лучанка, «Паланэз» М.Агінскага, «Калі мне будзе 64» Д.Ленана і інш. Калектыў — удзельнік абл. аглядуконкурсу калектываў аматарскай маст. творчасці, фестывалюконкурсу аркестравых калектываў (абодва 2005), агляду калектываў аматарскай маст. творчасці «Нам гэты свет завешчана берагчы» (2009, усе г. Ліда) і інш.
З.М. Тарасевіч.
ЛІДСКІ ЎЗОРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаныў 1984у г. Лідапры дзіцячай муз. школе. У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Д.І.Ціхан (з 1984), С.А.Мароз (з 1999), В.А.Бельчыцкі (з 2000), А.Т.Васора (з 2002). У складзе аркестра 33 чал. ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя духавой і інструм. музыкі. У рэпертуары творы кампазітараў розных эпох і жанраў: «Міншчына» А.Атрашкевіча, «Паходны марш» Ю.Губарава, «Восеньскі сон» А.Джойса, «Мая армія» А.Абрамава і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу выканаўцаў на духавых інструментах імя І.Дабравольскага (Мінск, 2013), абл. фестывалюконкурсу «Новыя імёны» (г. Гродна,
2001), фестывалю творчых калектываў дзіцячай муз. школы (г. Ліда, 2013). А.Т.Васора.
ЛІДСКІ ЎЗОРНЫ КАМЕРНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1998 у г. Ліда пры дзіцячай муз. школе. У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Г.І.Сушчэўскі (з 1998), Г.Г.Арлова (з 2000). У складзе аркестра 20 чал. ва ўзросце ад 10 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя ансамблевааркестравай музыкі. У рэпертуары творы кампазітараў розных эпох і жанраў: «Песня Сольвейг» Э.Грыга, «Жаваранак» М.Глінкі, «Полькадрабязкі» Э.Вальдтэйфеля, «Лірычны Haney» Р.Целяпнёва, «Дым» Д.Керна, «Полька» Д.Шастаковіча і інш. Калектыў — дыпламант адкрытага
Выступленне ўдзельнікаў Лідскага ўзорнага хору «Апіта».
папулярызацыя аматарскага тэатр. мастацтва. У рэпертуары п’есы бел. і рус. аўтараў: «Два клёны» Я.Шварца, «Каляровая затока», «Новы калабок» П.Васючэнкі, «Як Ільвяня і Чарапаха спявалі песню» С.Казлова, «Страсці па Насці», «Казка Мядзведзя, або як Мядзведзю зубы лячылі» А.Усачова, «Казкі пераблыталіся», «Новы год у лесе» Г.Аўласенкі, «Знікненне прынцэсы Фяфёлы III» А.Стараторжскага і Л.Цітовай, «Кукарэку» І.Такмаковай, «Зайказазнайка» С.Міхалкова і інш. Калектыў — дыпламант абл. фестываляў нар. і ўзорных тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2005, 2007, 2009) і «Слонімскія цудадзействы» (г. Слонім, 2011, 2013) і інш. А.В.Навіцкая. ЛІДСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «ANIMA». Створаны ў 1998 у г. Ліда пры сярэдняй школе № 4. У 2003 прысвое
96
ЛІК
на званне «ўзорны аматарскі калектыў». Заснавальнік і маст. кіраўнік В.М.Пчыцкая. У складзе хору 35 чал. ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя лепшых узораў харавога мастацтва. У рэпертуары «Квітней, любы край» М.Наско, «Авэ Марыя» І.С.Баха, «Малітва» У.Кур’яна, «Я хачу, каб птушкі спявалі» В.П’янкова, «Свята» Ю.Вярыжнікава, «Радзіма» Т.Яфімава, «Мама» С.Смірнова, «Дзень нараджэння» Ю.Вярыжнікава і інш. Калектыў — удзельнік адборачнага тура рэсп. фестывалю «Спяваю табе, Беларусь» (г. Слонім, 2007), абл. этапу рэсп. конкурсу дзіцячай творчасці «Прывітанне, свет!» (2010, 2012), агляду калектываў аматарскай маст. творчасці «Нам гэты свет завешчана берагчы» (2009, абодва г. Ліда).
З.М. Тарасевіч.
ЛІДСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «КАМЕРТОН». Створаны ў 1980 у г. Ліда пры дзіцячай муз. школе. У 1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: М.У.Ваўрух (з 1980), С.Г.Бойка (з 1998). У складзе хору 40 чал. ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя твораў сучасных кампазітараў, духоўнай і класічнай музыкі, нар. бел. песень. У рэпертуары бел. нар. песні «Саўка ды Грышка», «Купалінка», «Дастойная ёсць» П.Чайкоўскага, «Спевы нашых бацькоў» Я.Дубравіна, «Бацькаўшчына» У.Мурашкі, «Квітней, Радзіма Беларусь» М.Копа і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест» (г. Гродна, 2012), абл. праваслаўных песнапенняў «Слава ў вышніх Богу» (г. Навагрудак, 2009), конкурсу «Новыя імёны» (г. Ліда, 2005). С.ГБойка.
«ЛЙДСКОЕ СЛОВО», штотыднёвая грамадскапалітычная і літаратурная газета памяркоўналіберальнага кірунку. Выдавалася з 17(30).11.1912 да 31.5(13.6).1913 у г. Ліда на рус. мове. Пісала пра мясц. бкі, школы, муз.драм. тва. Друкавала апавядан
Удзельнікі Лідскага ўзорнага хору «Камертон».
ні і нарысы мясц. аўтараў пра жыццё дробных чыноўнікаў, настаўнікаў («3 восеньскіх мелодый», «Хай будзе шчаслівая»), вершы паэтаўаматараў. У апубл. празаічных творах прыкметна наследаванне матывам Ф.Дастаеўскага, А.Чэхава, Г.Успенскага. Крытыкавала раман Н.Вярбіцкай «Ключы шчасця», выкрывала дэкадэнцкія і натуралістычныя тэндэнцыі ў лры, проціпастаўляла ім ідэалы рус. класічнай лры, В.Бялінскага, А.Герцэна, М.Дабралюбава, М.Горкага, народніцкай лры.
ЛІЗЎН, міфічная істота ва ўсходнеславянскай, у т.л. і бел. міфалогіі, якой пужалі дзяцей. Напр., на Віцебшчыне, калі дзіця плакала, яму казалі: «Цішэй, дзіцятка, a то цябе Лізун зліжа». Бел. этнограф У.Дабравольскі азначэнне Л. адносіў да агню: «Не падыходзь да печы: Лізун заліжа чырвоным языком». На бел,пскоўскім памежжы запісана павер’е пра Л., які жыў у калодзежы — «белы такі, з палец». Уяўленні пра Л. даволі расплыўчатыя, яны праяўляюць рысы хатняга духа, пярэваратня, птушкі. Т.В.Валодзіна.
ЛІК у граматыцы, граматычная катэгорыя, якая служыць для выражэння колькасці. Поруч з паказчыкамі Л. сродкамі выражэння колькасці ў мове могуць быць лічэбнікі («адзін», «пяць»), некаторыя назоў
нікі, прыметнікі і прыслоўі («пара», «сотня», «адзіны», «некалькі», «многа» і інш.). Мовы, у якіх ёсць лексічныя сродкі выражэння колькасці, але адсутнічаюць граматычныя сродкі (граматычныя катэгорыі Л.) сустракаюцца вельмі рэдка (напр., в’етнамская, лаоская мовы і інш.). Мовы без граматычнай катэгорыі Л. — з’ява яшчэ больш рэдкая, чым мовы без катэгорыі роду, склону і пэўнасці/ няпэўнасці. Адрозніваюць семантычную граматычную катэгорыю Л. назоўнікаў і асабовых займеннікаў (субстантыўны Л.) і сінтаксічную (дапасавальную) граматычную катэгорыю Л. прыметнікаў і дзеясловаў. У сучаснай бел. мове катэгорыя Л. засн. на супрацьпастаўленні 2 форм — адзіночнага і множнага Л., якія размяжоўваюць прадметы паводле колькасці. Пераважная колькасць назоўнікаў змяняецца па Л., г.зн. яны маюць суадносныя формы адзіночнага і множнага Л. Група назоўнікаў мае ўсяго адну форму Л.: толькі адзіночнага (адзіночналікавыя) або толькі множнага (множналікавыя). У форме адзіночнага Л. ўжываюцца назоўнікі: зборныя («смецце», «сялянства»), абстрактныя («гора», «дабро»), рэчыўныя («капуста», «малако»), уласныя («Беларусь», «Еўропа»). Толькі ў форме множнага Л. ўжываюцца некаторыя назоўнікі: зборныя («грошы», «нет
97
ЛІНАГРАВЮРА
ры»); абстрактныя («імяніны», «канікулы»); рэчыўныя («дрожджы», «зёлкі»); уласныя («Асіповічы», «Шалі») і інш. У шэрагу бел. гаворак акрамя адзіночнага і множнага Л. ўжываюцца рэшткі стараж. парнага Л. («дзве капе», «дзве назе»), не характэрныя сучаснай бел. літ. мове.