• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    «Маленькі дывертысмент» М.Таўпекі), бел. нар песні «Касіў Ясь канюшыну», «Зайграй жа мне, дударочку», «Сядзіць дзед на печы» і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Internet music competition» (г. Белград), фальклору ў рамках праекта«Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах» (г. Тракай, Літва, абодва 2013), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 2002), абл. нар. музыкі «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, 2000, 2005, 2007), міжнар. конкурсу акардэоннай музыкі (г. Санок, Польшча, 2002) і інш.	Т.Ф.Шух.
    ЛІ'ДСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА «ЛІДЧАНКА».
    Створаны ў 1961 у г. Ліда пры гар.
    Удзельнікі Лідскага народнага ансамбля інструментальнай музыкі «Фестываль».
    Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 1970 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: В.І.Аламаха (з 1961 і ў 198082), К.А.Казячы (з 1974), У.Ф.Гарачоў (з 1982), Т.П.Харашылава (з 1996), В.В.Цішко (з 2002). У складзе ансамбля 42 чал. ва ўзросце ад 18 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел. нар. песень і танцаў, адраджэнне нар. традыцый і культуры. У рэпертуары: бел. нар. песні «Смутны вечар», «А ў гародзе чорна рэдзька», «Ой, пайду я на даліну», «Ой, я жыта ды не сеяла», «А ў гародзе ярыца»; вак.харэагр. кампазіцыі «Зязюлька», «Добры дзень», «Пасею руту»; муз.тэатралізаваныя
    Удзельнікі Лідскага народнага ансамбля польскай песні «Крэсавяцы».
    прадстаўленні «Запрашаем на кірмаш», «Гуляць дык гуляць», «Абрад Купалле»; харэагр. кампазіцыі «Лідская кадрыля», «Бойкі Адась», «Купальскі карагод»; абрады гадавога цыкла «Калядкі», «Дажынкі», «Купалле» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю фалькл. калектываў (г. Клайпеда, Літва, 2010), дыпламант міжнар. фестывалю фальклору ў рамках праекта «Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах» (г. Тракай, Літва, 2013), конкурсаў: рэсп. грамадскага нац. тэлебачання «Песні маёй краіны» (2009), абл. адкрытага маладых выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь» (абодва Мінск, 2011), фестывалюконкурсу нар. хароў, ансамбляў песні і танца «Над сінім Нёманам» (в. Абухава Гродзенскга рна, 2012) іінш. В.В.Цішко. ЛІ'ДСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ПОЛЬСКАЙ ПЁСНІ «КРЭСАВЯЦЫ». Створаны ў 1989 у г. Ліда пры гар. муз. цэнтры «Панарама», з 2003 дзейнічае пры гар. Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: С.А.Янушкевіч (з 1989), С.В.Чэркашын (з 2008), Ч.А.Янушкевіч (з 2010). У складзе ансабля 8 чал. ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. песні, развіццё нац. песеннай спадчыны. У рэпертуары польск. нар. песні «Захацела Зося ягад», «Зязюлечка», «Польскае вяселле», «Не крыўдзі мяне», «Чыр
    88
    ЛІДСКІ
    воная каліна», «Ваенная спадарыня», «У зялёным гаі»; калядныя песні «Бог родзіцца», «Маленькі Ісус», «Прыбеглі да Віфліема», «Сярод начной цішыні», «Ціхая ноч», «Ляжыць у ясельках», «Калыбельная Марыі»; класічныя творы «Ойча наш» С.Манюшкі, «Кракавяцы і гуралі» Я.Стэфані, «Ave Verum» В.А.Моцарта, «Аве Марыя» Ф.Шуберта і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. «Артыстычныя сустрэчы «Гродна—Беласток», фальклору ў рамках праекта «Дух продкаў жыве ў нашых сэрцах» (г. Тракай, Літва, 2013), Рэсп. нац. культур (2008), рэгіянальнага абл. тура Рэсп. фестывалю нац. культур (абодва г. Гродна, 2009).
    Ч.А.Янушкевіч.
    ЛІДСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧбЎ «СЛАВЯНАЧКА». Створаны ў 1993 у г. Ліда пры гар. Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнік А.Я.Казак. У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 15 да 55 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя скрыпічнай музыкі. У рэпертуары скрыпічныя творы «Мой шлях» Ж.Рэвю, «Тэма кахання» Н.Рота, «Спеў дубраў» В.Іванова, «Алёша» Э.Калманоўскага, «Галубка» С.Ірад’е, «Балеро» В.К’яра, «Адажыа» Т.Альбіноні, «Карамбаліна» І.Кальмана, «Парыжскі каскад» Я.Догі, «Алілуя» Л.Коэна, муз.літ. кампазіцыі «Музыка, паэзія, каханне», «Калядкі», «Ад роднага парога», «Музычнае падарожжа», «Свет над Віфліемам». Калектыў — удзельнік рэгіянальнага фестывалю «Артыстычныя сустрэчы. Гродна—Беласток» (г. Гродна), абл. аглядуконкурсу аматарскіх калектываў інструм. жанру (г. Ліда, абодва 2010). А.Я.Казак.
    ЛІДСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ЯЎРбЙСКАЙ МЎЗЫКІ «ШАЛ ОМ >. Створаны ў 1996 у г. Ліда пры гар. Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». За
    Удзельнікі Лідскага народнага ансамбля скрыпачоў «Славяначка».
    снавальнік і маст. кіраўнік М.Я.Двілянскі. У складзе ансамбля 4 чал. ва ўзросце ад 30 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннага мастацтва. У рэпертуары клезмерская музыка, песні на ідыш, іўрыце, бел., польс., рус. мовах, інструм. п’есы, папулярная эстр. музыка (песнімалітвы са зборніка «Сітур», «Тумбалалайка», «Чырыбін», «Мама, гавары са мной на ідыш» А.Двілянскага, «Балалайка» Н.Шэмера). Калектыў — удзельнік міжнар. конкурсу выканаўцаў яўр. музыкі (Масква,
    Удзельнікі Лідскага народнага аркестра рускіх народных інструментаў.
    2001), фестываляў: міжнар. клезмерскай музыкі (г. Адэса, Украіна, 2010), яўр. музыкі «Ханука» (Мінск, 2010), рэсп. ханукальнага (Мінск), дзіцячай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. Ліда, абодва 2007), кантарскага (Мінск, 2009), нац. культур (г. Гродна, 1998, 2002, 2010) і інш. М.Я.Двілянскі.
    ЛІ'ДСКІ НАРбДНЫ АРКЁСТР РЎСКІХ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1973 у г. Ліда пры муз. вучылішчы (з 2011 муз. каледж). У 1995 прысвоена званне «народны
    89
    ЛІДСКІ
    аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: М.М.Мякшыла (з 1974), А.М.Патапейка (з 1987), А.Э.Сечка (з 2007). У складзе аркестра 40 чал. ва ўзросце ад 14 да 51 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя бел. нац. культуры і твораў бел. кампазітараў. У рэпертуары «Вясна ідзе» І.Дунаеўскага, «Вячэрні звон» В.Масалава, «Паэма памяці А.Рублёва» Я.Дзярбенкі, «Гумарэска» Я.Глебава, «Падарожжа ў краіну цудаў» В.Кузняцова, «Пастараль» М.Літвіна і інш. Калектыў — удзельнік Інтэрнац. фестывалю ўніверсітэцкай музыкі (г. Бельфор, Францыя, 2011), міжнар. конкурсаў баяністаўакардэаністаў «Perpetuum mobile» (г. Драгобыч, Украіна), «Citta
    di Lanciano» (г. Ланчыана, Італія, абодва2012). А.Э.Сечка.
    ЛІДСКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР «РАКУРС». Створаны ў 1948 у г. Ліда пры гар. Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 1967 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: І.М.Шолк (з 1948), Л.Калабенін і П.Паварга (з 1961), П.А.Дакука (з 1967), Д.Альпяровіч (з 1967), В.А.Талкалін (з 1968), В.Я.Колбушкіна (з 1971), В.Корнеў (з 1975), В.І.Маёраў (з 1976), У.В.Самсонаў (з 1985), В.І.Мелехавец (1990—2000, з 2006), У.Ф.Хадарук (з 2001), У.А. Шчэлін (з 2005), І.М.Сільчанка (з2010). У складзе калектыву 19 чал. ва ўзросце
    Да арт. Лідскі народны драматычны тэатр «Ракурс». Сцэна са спектакля «Аперацыя ЗАГС» А. Венедыктавай. 2013.
    ад 14 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя тэатр. творчасці, развіццё акцёрскага майстэрства і павышэнне выканальніцкага ўзроўню ўдзельнікаў калектыву. У рэпертуары мініяцюры, жывыя паштоўкі, інсцэніроўкі, тэатр. і PRпрадстаўленні, спектаклі. Сярод пастановак: «Ваўчок» І.Чалкі, «Юбілей» А.Чэхава, «Кот у ботах» па матывах аднайм. казкі Ш.Перо, «Асцярожна — жанчыны» А.Курэйчыка, «Трам! Прывітанне!» С.Казлова, «Аперацыя ЗАГС» А.Венедыктавай). Калектыў — дыпламант абл. фестываляў узорных і нар. тэатраў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2007, 2009, 2011, 2013), аглядуконкурсу выканаўцаў
    Удзельнікі
    Лідскага народнага рокгурта «Прэмія».
    размоўнага жанру (г. Гродна, 2008) і інш. І.М.Сільчанка.
    ЛІДСКІ НАРОДНЫ КАМЕРНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1985 у г. Ліда пры дзіцячай муз. школе. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: Г.І.Картаўцава (з 1985), І.С.Русецкі (з 1989), Г.І.Сушчэўскі (з 1997), А.В.Агарак (з 1999), А.А.Сымановіч (з 2003), І.І.Васілік (з 2005). У складзе аркестра 16 чал. ва ўзросце ад 20 да 53 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя лепшых узораў камернага аркестровага мастацтва. У рэпертуары «Родны кут» І.Лучанка, «Вясёлы аркестр» Д.Браслаўскага, «Зіма» А.Пьяцолы, «Паветраны пацалунак» К.Брэйтбурга, «Вясёлае свята» Б.Фігоціна, «Дзень нараджэння» А.Шырокава і інш. Калектыў — удзельнік адкрытага эстр. фестывалю джазавай музыкі (г. Ліда, 2011, 2013).
    І.І.Васілік.
    ЛІ'ДСКІ НАРОДНЫ РОКГУРТ «ПР^МІЯ». Створаны ў 1999 у г.п. Бярозаўка Лідскага рна пры Палацы культуры шклозавода «Нёман» як рокгурт «Белая рэспубліка». 3 2008 дзейнічае пры Лідскім раённым Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 2000 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў», з 2008 сучасная назва. Заснавальнік
    90
    ЛІДСКІ
    і маст. кіраўнік В.М.Лебядзевіч. У складзе рокгурта 3 чал. ва ўзросце ад 26 да 48 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя рокмастацтва. У рэпертуары песенныя і інструм. творы («Таямніцы», «Аблокі», «Аддавай», «Мярцанне камет», «Ты мне будзеш сніцца», «Гарады»). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. музыкі «Fugues» (г. Дзіжон, Францыя, 1999), «На праспектах» (г. Дзюсельдорф, Германія, 2001), «The global battle of the bands» (Мінск, 2008), абл. эстр. музыкі «Фантазіі вясны» (г. Лі
    да, 2000), эстр. песні«... I вечная вясна» (г. Шчучын, 2008).
    В.М.Лебядзевіч.
    ЛІДСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «ЛІДАМЮЗІКЛ». Створаны ў 1997 у г. Ліда пры гар. Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: В.А.Пыпець (19972004 і 200712), І.М.Кумпель (з 2004), Т.І.Жарава (з 2013). У складзе тэатра 18 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр.песеннай творчасці. У рэпертуары праграмы «Навагодні круіз», «Вар’яцкая ноч, або Жаніцьба Дзеда Мароза», «Усходнія казкі на сучасны лад» і інш. Калек
    Удзельнікі Лідскага народнага тэатра эстраднай песні «Лідамюзікл».
    тыў — дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005), рэсп. маладых выканаўцаў эстр. песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (2000, абодва Мінск), маладых выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (г. Жодзіна, 2008), абл. эстр. творчасці «Фантазіі вясны» (1999), патрыятычнай песні «Мелодыі нашых сэрцаў» (2000), маладых выканаўцаў патрыятычнай песні «Песні юнацтва нашых бацькоў» (2009), конкурсу кампазітараў (2007,