• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ЛІБРЭТА (італьян. libretto літаральна кніжачка), 1) славесны тэкст (паэтычны або празаічны) муз.драм. твора (оперы, аперэты, мюзікла), у мінулым — таксама пантамімнай драмы або дзейснага балета, кантаты і араторыі. Ствараецца лібрэтыстам, драматургам, самім кампазітарам, балетмайстарам ці рэж.пастаноўшчыкам оперы на аснове літ. твора, які перапрацоўваецца, пераасэнсоўваецца, скарачаецца згодна з асаблівасцямі таго ці інш. жанру і адпаведна муз.сцэнічным патрабаванням. У некаторых выпадках літ. твор выкарыстоўваецца цалкам. У аснову Л. большасці бел. опер пакладзены сюжэты нац. класічнай лры, перапрацаваныя з улікам спецыфікі опернага мастацтва. Найчасцей яны грунтуюцца на сюжэтах і вобразах твораў маст. лры (паэмы, раманы, навелы, драм. п’есы і г.д.) ці нар. творчасці (міфы, легенды, быліны, паданні, казкі). Напр., С.Клімковіч стварыла Л. да оперы «Дзікае паляванне кара
    ля Стаха» У.Солтана, У.Караткевіч — да оперы «Сівая легенда» Д.Смольскага. Л. можа быць на гіст. тэматыку, тэму сучаснасці (Л.Бачылы да оперы «Калючая ружа» Ю.Семянякі), біягр. (Л.Бачылы да оперы «Зорка Венера» Ю.Семянякі; Л.Дзягілевай да манаоперы «Адзінокі птах» А.Залётнева) і інш. Л. не з’яўляецца самаст. маст. творам і набывае поўную сілу ўздзеяння толькі ў адзінстве з музыкай. Першыя Л. з’явіліся ў канцы 17 ст. Яны ўяўлялі сабой кніжачкі кішэннага памеру з тэкстам драм. п’есы, якія прадавалі ў тэатры перад пачаткам опернага спектакля. Да сярэдзіны 18 ст. Л. ствараліся паводле пэўнай схемы, што было звязана з аднатыпнасцю муз.драматургічных задач. Адно і тое ж Л. магло выкарыстоўвацца рознымі кампазітарамі для оперы і балета. Пазней над Л. пачалі працаваць лібрэтыст сумесна з кампазітарам. 3 19 ст. некаторыя кампазітары пісалі Л. самастойна (Р.Вагнер, М.Мусаргскі, С.Пракоф’еў). 2) Літ. сцэнарый (сцэнарнадрам. план) балетнага спектакля або к/фільма. Аўтарам Л. могуць выступаць балетны драматург, балетмайстар, кампазітар, мастак, артыст ці адначасова некалькі стваральнікаў балетнага спектакля. Спачатку распрацоўваецца муз.сцэнічны план твора для кампазітара, які піша муз. тэкст для балетмайстра, той, абапіраючыся на муз. драматургію і кампазіцыю, стварае харэаграфію і здзяйсняе пастаноўку спектакля. Найлепшымі прыкладамі Л. з’яўляюцца муз.сцэнічныя планы балетаў створаныя М.Пеціпа для П.Чайкоўскага і А.Глазунова («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок», «Раймонда»). У 20 ст. гэтую традыцыю працягнулі М.Лаўроўскі (Л. да балета «Рамэа і Джульета» С.Пракоф’ева) і Р.Захараў (да балета «Медны коннік» Р.Гліэра). У наш час такія падрабязныя сцэнарыіЛ. рэдка ствараюцца балетмайстрамі. У большасці бел. балетаў аснову літ. сцэнарыя складаюць выдатныя творы сусв. (раман Ш. дэ Кастэра «Ле
    82
    ЛІДА
    генда пра Уленшпігеля...» у аднайм. балеце Я.Глебава) і нац. (пьеса А.Дударава «Вітаўт» у аднайм. балеце В.Кузняцова) лры. Кароткі пераказ зместу муз.тэатр. твора (оперы, аперэты, балета, мюзікла), змешчаны ў праграмцы да спектакля. 3 1970— 80х гг. развіваецца навука лібрэталогія, якая вывучае Л. і наогул вербальны элемент у сінтэтычным або сінкрэтычным слоўнамуз. творы.
    Літ.: Бачыла А. Опера пачынаецца з лібрэта // Мастацтва Беларусі. 1983, №10—12. В.Р.ГудзейКаштальян.
    ЛІВОНСКІЯ ХРОНІКІ, Інфлянцкія хронікі, гістарыяграфічныя творы, напісаныя на тэр. Лівоніі ў 13 — пач. 18 ст. пераважна з пазіцый ням. рыцарства. «Хроніка Лівоніі», складзеная ў 1224—27 на лац. мове Генрыхам Латвійскім, змяшчае каштоўныя звесткі пра Полацкую зямлю, прыналежнасць Полацку сярэдняга і ніжняга Падзвіння са стараж. гарадамі Кукенойс і Герцыке, пра ролю Полацкай зямлі ў барацьбе з ням. агрэсіяй, дзейнасць полацкага кн. Уладзіміра. «Рыфмаваная хроніка» (канец 13 ст., на ням. мове) невядомага аўтара апісвае падзеі да 1290, падрабязна апавядае пра вял. князёў Міндоўга, Траняту і Войшалка, міжусобную барацьбу ў Літве, канфлікты паміж Лівонскім ордэнам, Літвой, Руссю. «Хроніка Лівоніі» (на лац. мове) Германа з Вартберга канчаецца падзеямі 1378, расказвае пра спусташальныя паходы крыжакоў на
    Сунасная забудова ў г. Ліда.
    Полацкую зямлю з 1333 да 1377 і пра паходы палачан на іх. «Хроніка Ліфляндскай правінцыі» на ням. мове Б.Русава апісвае гісторыю Лівоніі да 1561, Лівонскую вайну 1558—83 (да 1582).
    ЛІДА, горад у Гродзенскай вобл., цэнтр Лідскага рна, на р. Лідзея. За 112 км на ПнУ ад Гродна. Вузел чыгунак на Гродна, Вільнюс, Маладзечна, Баранавічы, на аўтадарозе мяжа Літвы—Слонім—Быцень. 96 тыс. ж. (2013).
    Звесткі пра час заснавання Л. супярэчлівыя: паміж 1180 і 1380 (афіцыйна прынятая дата), найбольш верагодная дата — 1323 (пачатак будаўніцтва Лідскага замка, вакол якога вырас горад). У 15—16 ст. Л. была значным цэнтрам рамяства і гандлю, мела трывалыя эканам. сувязі з Вільняй, Навагрудкам, Мінскам, Полацкам. У гэты час горад складаўся з рыначнай пл. і 4 вул. У 1565—66 цэнтр павета Віленскага ваяв. У 1590 Л. атрымала магдэбургскае права і герб (у левай частцы шчыта выява льва на чырвоным, а ў правай — 2 скрыжаваныя ключы на блакітным фоне). Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, цэнтр павета Слонімскай (1795), Літоўскай (1797), Гродзенскай (1801) губерняў. Моцна пацярпела ў вайну 1812. 3 1842 цэнтр павета Віленскай губ. У 1897 — 8626 ж., з якіх 47,2% непісьменныя, дваранскае і павя
    товае 2класнае вучылішчы, прыходскае вучылішча з жаночым аддз., яўр. школа. 3 1.1.1919 у БССР. 3 сак. 1919 у складзе Польшчы, цэнтр павета Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 зноў у БССР, з 15.1.1940 цэнтр раёна Баранавіцкай вобл., горад абл. падпарадкавання. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 9.7.1944 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў горадзе і раёне 25 149 чал. Дзейнічала антыфаш. падполле. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1972 — 49,7 тыс. ж., у 1998 — 99,9 тыс. ж.
    Асн. кампазіцыйныя восі Л. — вуліцы Савецкая, Энгельса і Свярдлова — забудаваны пераважна 2, 4 і 5павярховымі жылымі дамамі. На вул. Савецкая сфарміраваліся плошчы Леніна і 600годдзя горада (у пачатку вуліцы, перад замкам). Горад развіваецца паводле генплана 1997 у паўн. і паўн.зах. напрамках. У 1990—2000я гг. ўзведзены будынкі ААТ «ААБ Беларусбанк», «Прыорбанк», комплексы берагавой выратавальнай станцыі і жылы для ваеннаслужачых «Паўднёвы», мікрараён Раслякі, жылы раён Паўднёвы і інш. Праведзены рэканструкцыя, мадэрнізацыя фасадаў адм. і грамадскіх будынкаў, добраўпарадкаванне гар. цэнтра, устаноўлены памятны знак у гонар 2000годдзя Раства Хрыстова.
    У 2013 каледж, муз. і 2 прафес,тэхн. вучылішчы, гімназія, 14 сярэдніх школ, 8 ДЮСПІ і школа алімпійскага рэзерву, 3 школы мастацтваў, 31 дашкольная ўстанова, раённыя Палац культуры, Цэнтр рамёстваў і традыц. культуры, гіст.маст. музей, 6 бк з філіяламі, Дом творчасці школьнікаў, гасцініцы, басейн, кінатэатры, парк культуры і адпачынку, цэнтр. раённая бальніца са структурнымі падраздзяленнямі, раённыя цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, сац. абслугоўвання насельніцтва. Курган Бессмяротнасці (на ўшанаванне памяці воінаў і партызан, якія загінулі ў ліп. 1944 пры вызваленні горада і раёна), брацкія магілы сав. воінаў,
    83
    ЛІДСКАЕ
    падпольшчыкаў, партызан і мірных жыхароў, помнік сав. воінамвызваліцелям і партызанам і інш. Помнікі архітэктуры — замак (1330я гг.), Міхайлаўскі кафедральны сабор (1797—1825), Крыжаўзвіжанскі касцёл [1747(65)70].
    ЛІДСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «МУЗАЛЬЯНС». Створана ў 1997 у г. Ліда пры гар. Доме культуры (з 2010 раённы Палац культуры). У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Маст. кіраўнікі: В.А.Пыпець (з 1997), Г.А.Мацейка (з 2008), Л.І.Кумпель (з 2013). У складзе аб’яднання 20 чал. ва ўзросце ад 25 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя песеннага мастацтва. У рэпертуары праграмы «Напоўнім музыкай сэрцы», «Кампазітары Лідчыны — дзецям», «... Проста гэта жыццё», «Прадчуванне зімы», «Будзем жыць» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. духоўнаасветніцкай выстаўкікірмашу «Беларусь праваслаўная» (г. Ліда, 2009), фестываляў: рэсп. маладых выканаўцаў «БелАЗаўскі акорд» (г. Жодзіна, 2007), абл. патрыятычнай песні «Песні Радзімы ў сэрцы маім» (г. Гродна), аглядуконкурсу аматарскіх аб’яднанняў «Свет захапленняў» (г. Астравец), конкурсу самадзейных кампазітараў Гродзеншчыны «Галасы Панямоння» (г. Гродна, усе 2010) і інш.
    Л.І.Кумпель.
    ЛІДСКАЕ ШКЛО, фрагменты шклянога посуду 14—17 ст., выяўленыя пры археал. раскопках Лідскага замка ў 1970—80я гг. Сярод знаходак: цыліндрычныя шкляніцы на паддонах, аздобленыя 2 ці 3 шклянымі лентамі; шарападобныя флаконы 17 ст., упрыгожаныя па гарызанталі і вертыкалі жгутамі са шкла; келіхі 15—17 ст. на масіўных ножках; кілішкі 16 ст. канічнай формы і кварты 14—17 ст. таўстасценныя (адвольна фармаваныя з зялёнага шкла) і танкасценныя (з асветленага шкла); стопкі 14—16 ст. адвольна фарма
    Да арт. Лідскае шкло. Фрагменты посуду.
    ваныя з бясколернага і таўстасценныя выдзіманыя ў форму з зялёнага (16 ст.) і жоўтага (17 ст.) шкла. Знойдзены таксама бутэлькі, у якіх захоўваліся вадкасці.
    ЛІДСКАЯ КЕРАМІКА, традыцыйныя ганчарныя вырабы 14 — 1й пал. 17 ст. з г. Ліда, знойдзеныя пры археал. раскопках Лідскага замка ў 1970—80я гг. СяродЛ.к. гаршкі, патэльні, цёрлы, формы для выпечкі і інш. посуд. У 14—15 ст. іх рабілі з глінянай масы з дамешкамі жарствы. У 16 ст. з’явіліся гартаваныя, чорназадымленыя і глазураваныя вырабы, якія фармавалі з аднаго кавалка больш тонкай глінянай масы. Традыц. кухоны посуд паступова дапоўніўся сталовым (латкі, міскі, збаны і інш.), які пакрывалі зялёнай, карычневай, а таксама моранай палівай і часам глянцавалі. У канцы 16 — 1й пал. 17 ст. пачалі вырабляць талеркі, міскі новых форм, келіхі, спец. посуд для прыпраў і сасуды для парфумы. Іх аздаблялі штампамі ў выглядзе ромбікаў, ствараючы арнаменты, характэрныя для традыц. бел. дэкар,прыкладнога мастацтва. Некаторыя талеркі і паўмісы ўпрыгожвалі рос
    Да арт. Лідская кераміка. Фрагменты кухоннага посуду.
    Да арт. Лідская кераміка. Міска.
    пісам: па гатовым контуры наносілі малюнак адвольнага сюжэту. Пасля абпальвання выраб пакрывалі бясколернай ці злёгку падфарбаванай палівай і зноў абпальвалі.
    Літ.: Трусаў А.А. Старадаўніх муроў адраджэнне: Мінулае і сучаснасць Лідскага замка. Мінск, 1990.