• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    і зерне якога пасля абмалоту асвячалі на Прачыстую, каб засеяць ім поле на наступны год. Заканчвалі жніво абрадам «Завівання барады», качаннем жнеек па ніве, каб атрымаць ад яе страчаную сілу, і заключнай «талочнай» вячэрай з ужываннем абрадавых страў — бліноў і густой кашы. На Яблычны Спас асвячалася садавіна, пасля чаго яе можна было спажываць. Заключным для летняга перыяду і адначасова першым восеньскім святам, што завяршала земляробчыя працы, лічылася свята Багач. Амаль усе рытуалы летніх свят суправаджаліся абрадавымі і пазаабрадавымі песнямі, што надавалі ім відовішчнасць, тлумачылі сімволіку, дапамагалі зразумець міфал. язычніцкую аснову святочных дзей. Дзякуючы фалькл. творам летнія каляндарныя традыцыі выкарыстоўваюцца ў наш час прафес. і аматарскімі калектывамі, задавальняючы маст. густы гледачоў.
    Літ.: Ліс А.С. Купальскія песні. Мінск, 1974; Яго ж. Жніўныя песні. Мінск, 1993; Яго ж. Каляндарнаабрадавая творчасць беларусаў: сістэма жанраў: эстэтычны аспект. Мінск, 1998; Купальскія і пятроўскія песні. Мінск, 1985.
    А.М.Аляхновіч.
    ЛЁЎЧАНКА Зінаіда Мікалаеўна (3.3.1925, г. Новачаркаск, Расія — 16.5.1980), беларускі архітэктар. Засл.
    3. М.Леўчанка.
    архітэктар Беларусі (1971). Скончыла Харкаўскі інжынернабуд. інт (Украіна, 1949). 3 1975 працавала ў інце «Брэстграмадзянпраект». Асн. работы ў Брэсце: жылы дом на пл. Леніна (1959), кавярня па вул.
    73
    ЛЕЎЧЫК
    Савецкая (1960), Дом буд. аргцый (1966), комплекс будынкаў Брэсцкага інжынернабуд. інта (1967), эксперымент. сярэдняя школа па вул. Маскоўская (1979, абодва аб’екты ў суаўт.); праекты размяшчэння жылога і культ.быт. будаўніцтва (1959— 65), дэталёвай планіроўкі жылога раёна Паўднёвы (1962).
    ЛЁЎЧЫК Гальяш (сапр. Л я ў к о віч Ілья Міхайлавіч; 20.7.1880, г. Слонім — вер. 1944), беларускі паэт. Скончыў Слонімскае павятовае вучылішча. 3 1896 служыў у Слоніме ў канцылярыях з’езда міравых суддзяў, судовага следчага. У 1904—14 чарцёжнік у магістраце Варшавы. 3 1907 супрацоўнічаў з газ. «Наша ніва». У 1912—14 чл. варшаўскага літ. гуртка. Выдаў зб. паэзіі «Чыжык беларускі» (Вільня, 1912). Аўтар вострапубліцыст. вершаў «Да Беларусі», «Хто адрокся сваіх» (1912), «Сон на Нёмане» (1925), «Душыцелям роднага слова» (1927) і інш.; філас.медытацыйных паэм у прозе «Хараство» і «Чалавек» (абедзве 1932). Копія рукапісу зб. паэзіі «Беларускі жаваранак» Л. захоўваецца ў бцы НАН Беларусі.
    Тв.: Доля і хлеб. Выбр. творы. Мінск, 1980.
    Літ:. Мархель У. Лірнік вясковы. Мінск, 1983.
    ЛЕЦЯШЬІНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры канца 18 — пач. 19 ст. ў в. Лецяшын Клецкага рна. Належала Чарноцкім. Сядзібны дом — драўляны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з мезанінам у цэнтры. Гал. фасад быў вылучаны 4калонным порцікам з трохвугольным франтонам і балконам. Вокны ўпрыгожаны плоскімі ліштвамі з трохвугольнымі франтонамі і сандрыкамі. Паркавы фасад, да якога прымыкала вял. тэраса, вылучаны рызалітам. Пазней да дома былі прыбудаваны бакавыя крылы ў выглядзе невял. сіметрычных аб’ёмаў. Сядзібны дом уключаў вял. залу і 20 пакояў, інтэр’еры якіх упрыгожвалі кафляныя печы, камі
    ны, багатая мэбля. Дом разам з афіцынай утваралі парадны двор з 2 уязнымі брамамі. У сядзібе быў разбіты парк пейзажнага тыпу. Захаваліся свіран, ліпавая алея 18 ст., рэшткі пладовага саду. Сядзібны дом згарэў у Вял. Айч. вайну. Фрагменты парку, саду, свіран унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ЛЁШНЕНСКАЯ ГЕОРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры неарускага стылю ў в. Лешня Капыльскага рна. Пабудавана ў 1910 з дрэва на месцы папярэдняга храма (1807). Падоўжнавосевую крыжовую ў плане кампазіцыю будынка фарміруюць 5 паслядоўна размешчаных зрубаў: бабінец, квадратны ў плане асн. аб’ём з бакавымі прыдзеламі, 5гранная апсіда. Над бабінцам узвышаецца 2ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца з высокім шпілем. Чатырохсхільны дах асн. аб’ёму завершаны светлавым чацверыком з шатром і макаўкай. Прыдзелы і апсіда накрыты вальмавымі дахамі. Уваход вырашаны своеасаблівым 2слуповым рундуком, накрытым 2схільнай з паўвальмай навіссю, завершанай макаўкай. Усе аб’ёмы па перыметры апяразаны развітымі вытанчана прафіляванымі карнізамі. Прамавугольныя аконныя праёмы ўпрыгожаны фігурнымі сандрыкамі. Дэкар. аздабленне фасадаў забяспечваецца чаргаваннем вертыкальнай і гарызан
    тальнай шалёўкі, шматлікімі цягамі і разнымі арнаментальнымі паясамі. У інтэр’еры храма цэнтр. падкупальная прастора перакрыта гранёным шатровым скляпеннем. Пяцігранная частка апсіды пры дапамозе перагародкі вылучана пад рызніцу. Падлога выкладзена керамічнай пліткай. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ЛЁШНЕНСКІ ПАРК, помнік садовапаркавага мастацтва ў в. Лешна Маладзечанскага рна. Закладзены ў 18 ст. каля сядзібнага дома Саковічаў (не захаваўся). Уяўляе сабой 2 вял. (па 2 га кожны) баскеты, перпендыкулярна да якіх размяшчалася парадная частка, абсаджаная ліпамі. Прасочваюцца 2 сіметрычна размешчаныя выступы, абкружаныя ліпавымі пасадкамі, і месца, дзе знаходзіліся альтанакі. Уздоўж дарогі цягнецца абсадка (дл. 152 м, выш. 5 м) з бэзу, да якой прымыкаў сад. Парк захаваўся часткова.
    ЛЁЗНА, гарадскі пасёлак у Віцебскай вобл., цэнтр Лёзненскага рна, на р. Мошна. За 40 км на ПдУ ад Віцебска, чыг. станцыя на лініі Віцебск— Смаленск (Расія), на аўгадарозе Віцебск — мяжа Расіі. 6668 ж. (2013).
    Вядома з 16 ст. як сяло ў Віцебскім павеце ВКЛ. 3 1654 згадваецца як мястэчка. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772 ) у складзе Рас.
    Лешненская
    Георгіеўская царква.
    74
    ЛЁЗНЕНСКІ
    імперыі, цэнтр воласці ў Аршанскім павеце Магілёўскай (у 1796—1802 Бел.) губерняў. 3 1831 у Л. штогод праводзіліся 4 кірмашы. 3 адкрыццём РыгаАрлоўскай чыг. (1868) пабудавана чыг. станцыя. У 1880 — 216 дамоў 1536 ж.; бальніца, 25 крам. У 1910 — 2585 ж. 3 1919 у Гомельскай, з ліст. 1920 у Віцебскай губ. РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 цэнтр раёна Віцебскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. 3 27.9.1938 гар. пасёлак. У 1939 — 4111 ж. У Вял. Айч. вайну з 17.7.1941 да 8.10.1943 Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі тут 1200 чал. Вызвалена войскамі Калінінскага фронту. У 1972 — 5,7 тыс. ж., у 1999 — 7,6 тыс. ж.
    Тэр. сучаснага гар. пасёлка з ПнЗ на ПдУ перасякае рака, якая дзеліць яго на 2 часткі. На левым беразе размешчаны асн. масіў жылой забудовы і грамадскі цэнтр. У горадзе захавалася рэгулярная планіроўка вуліц, характэрная для 19 ст. Архіт,
    планіровачную структуру вызначаюць вуліцы Леніна (гал., забудавана 3—5павярховымі жылымі дамамі), Камсамольская, Валадарскага. На іх перакрыжаванні сфарміраваўся адм,грамадскі і культ. цэнтр. У Л. дамінуе забудова сядзібнага тыпу па індывід. праектах. Зона адпачынку — урочышчы Адаменскі Гай і Лясныя Сажалкі. Сучасны гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 1998. Ва ўсх. частцы створаны мікрараён з 3—5павярховых жылых дамоў. Прам. зона
    размешчана ў паўд. напрамку. Пабудаваны пешаходныя масты цераз чыг. пуці і раку, станцыя абезжалезвання вады, засн. парк па вул. Калгасная. Праведзены рэканструкцыя чыг. вакзала, добраўпарадкаванне цэнтр. вуліц.
    У 2013 — 2 сярэднія школы, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ, 3 дзіцячыя дашкольныя ўстановы, сац.пед. цэнтр, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, Цэнтр дзяцей і моладзі, раённыя Дом культуры, Дом рамёстваў, раённая і дзіцячая бкі, пасялковая бка, кінатэатр, ваеннагіст. музей, раённыя бальніца і паліклініка, 2 аптэкі, тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, раённы цэнтр эпідэміялогіі і гігіены. Помнікі: сав. воінамвызваліцелям, землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Ваен. могілкі, брацкая магіла ахвяр фашызму.
    Да арт. Лёзненскі ваеннагістарычны музей. Будынак музея.
    ЛЁЗНЕНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1924 у г.п. Лёзна. У Вял. Айч. вайну знішчана. Аднавіла працу ў 1944. У 1976 у выніку цэнтралізацыі бібліятэчнай сістэмы стала цэнтральнай для сельскіх бібліятэкфіліялаў. Кніжны фонд (2013) 44,8 тыс. экз., больш за 3,2 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці: захаванне і адраджэнне гіст. спадчыны, фарміраванне краязнаўчага фонду, выхаванне ў чытачоў гонару і павагі за родны край. Пры чы
    тальнай зале працуе цэнтр прававой інфармацыі. Дзейнічаюць нар. клуб кветкаводаў і садаводаўаматараў «Флора» (з 1987), «Хобіклуб». Бка супрацоўнічае з раённым клубам для падлеткаў «Арыенцір», з рэдакцыяй раённай газеты «Сцяг Перамогі», з краязнаўчым музеем, са школамі, установамі культуры раёна і суседняга Руднянскага рна Смаленскай вобл. (Расія). Выдае газ. «Бнблнотечный вестннк». С.У.Дрылёнак.
    ЛЁЗНЕНСКІ ВАЁННАГІСТАРЫЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1992 у г.п. Лёзна, адкрыты для наведвальнікаў у 2003. Пл. экспазіцыі 144,6 м2, выставачнай залы 55,2 м2. Асн. фонд — 8440 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 6523 адзінкі (2013). Экспанаты аб’яднаны ў калекцыі, найб. цікавыя з іх археал., дзе ёсць каменны свердзел, знойдзены ў 1967 каля в. Бабінавічы пры раскопках
    75
    ЛЁЗНЕНСКІ
    Да арт. Лёзненскі ваеннагістарычны музей: 1 — інтэр ’ер 19 cm. (фрагмент); 2 — экспазіцыя залы, прысвечанай падзеям Вялікай Айчыннай вайны.
    стаянкі эпохі неаліту. Маецца таксама ўнікальная калекцыя цацаксвістулек майстраганчара М.Траяноўскага. Экспазіцыі размешчаны ў 4 залах. Тэма 1й залы — гісторыя Лёзненшчыны ад стараж. часоў да сярэдзіны 1980х гг. Другая зала распавядае пра падзеі Вял. Айч. вайны
    Лёзненскі народны клуб «Ветэран».
    ў гэтым рэгіёне. У 3й зале ўшаноўваецца памяць удзельнікаў вайны, прадстаўлены звесткі аб ураджэнцах і сав. воінах, што загінулі пры вызваленні Лёзненскага рна. Чацвёртая зала прысвечана знакамітым людзям, якія нарадзіліся на Лёзненшчыне.
    ЛЁЗНЕНСКІ НАРОДНЫ КЛУБ «ВЕТЭРАН». Створаны ў 1988 у г.п. Лёзна пры дзіцячай школе мастацтваў, з 2003 працуе пры раённым Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.ЕБараноўская (з 1988), Г.П.Сухаруцкая (1999), Г.І.Атрошчанка (з 2006). У складзе клуба 31 чал. ва ўзросце ад 60 да 80 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — удасканальванне майстэрства ўдзельнікаў, арганізацыя вольнага часу ветэранаў, выхаванне моладзі. У рэпертуары нар. песні бел. «Ярыца», «Ой, у шырокім полі крыніца», рус. «Яку чыстым полі», «Жыве мая ўцеха...», творы кампазітараў бел. «Край мой любы, дарагі» М.Галаўнёва, «Ветэраны ў страі застаюцца» Л.Захлеўнага, рас. «Даль вялікая» Я.Пцічкіна, «Адказвае любоўю зямля» Б.Фігоціна, мясц. аўтараў «Мая вёска», «Калі ветэраны спяваюць», «Ой ты, рэчка Чарніца» І.Глушаковай, «Сваячок» У.Клімашэўскага; гумарэскі «Трэба парсючка карміць» Э.Вялічкі, «Хто ёсць хто» У.ЛІпскага і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю нар. творчас