• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 5.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 5.

    Памер: 664с.
    Мінск 2014
    579.97 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    юццаўзонеадпачынку «Мінскае мора». Усх. Л. размешчаны на паўд.ўсх. узбярэжжы Заслаўскага вадасховішча. Яго аснову складаюць сасновыя лясы рознага ўзросту, дапоўненыя ліставымі пасадкамі. Уздоўж берага вадасховішча месцяцца пляжы, лодачная і выратавальныя станцыі, цэнтр абслугоўвання адпачывальнікаў, рэстаран. Для Зах. Л., што знаходзіцца на зах. беразе Заслаўскага вадасховішча, характэрны ўзгорыс
    ты рэльеф. Тут пераважаюць хваёвыя насаджэнні; маюцца добраўпарадкаваныя пляжы, лодачная станцыя.
    Літ.: Потаев Г.А. Рекреацнонные ландшафты: охрана н формнрованне. Мннск, 1996; Рожков Л.Н. Основы теорнн н практнкн рекреацнонного лесоводства. Мннск, 2001. Г.А.Патаеў. ЛЕСІРОЎКА (ням. Lasierung, літаральна пакрыццё палівай), прыём тэхнікі жывапісу. Тонкія празрыстыя або паўпразрыстыя слаі фарбаў наносяць на высахлыя шчыльныя слаі фарбы карціны. Л. дазваляе змяніць, узмацніць або аслабіць колеравыя тоны твора, узбагаціць каларыт, надаць яму большае адзінства і гармонію. Вядома са старажытнасці. Была пашырана ў практыцы жывапісцаў 16—19 ст. Выкарыстоўваецца таксама сучаснымі мастакамі (М.Апіёк, А.Ксяндзоў, С.Рымашэўскі).
    ЛЁСКАВІЦКАЯ СЁРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА. помнік архітэктуры' рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Лескавічы Шумілінскага рна. Пабудавана ў канцы 19 — пач. 20 ст. з цэглы і бутавага каменю. Да квадратнага ў плане асн. аб’ёму прымыкаюць 2ярусная чацверыковая званіцабабінец пад шатровым дахам з макаўкай і 3гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з крыжам у завяршэнні. Дынамізм архіт. форм
    Лескавіцкая Сергіеўская царква.
    67
    «ЛЕТАПІС»
    падкрэсліваецца кантрастам дэкар. элементаў з чырвонай цэглы (аркатурныя фрызы, вуглавыя калонкі і лапаткі, нішы) з паліхромным фонам бутавай муроўкі сцен, прарэзаных арачнымі аконнымі праёмамі. Уваход вырашаны магутным арачным парталам з 2схільным шчытом на 2 калонах. Царква дзейнічае.
    «ЛЁТАПІС», студыя хранікальнадакументальных фільмаў, структурнатворчае падраздзяленне Нацыянальнаіі кінастудыі «Беларусьфільм». Створана ў 1968 як вытворчатворчае аб’яднанне к/студыі «Беларусьфільм» на базе Мінскай студыі навуковапапулярных і хранікальнадакументальных фільмаў, з 1987 сучасная назва. Асн. творчы кірунак канца 1960 — 1980х гг. — выпуск хранікальнадакум., навук.папулярных, вучэбных, тэхнікапрапагандысцкіх фільмаў, кіначас. («Савецкая Беларусь», «Навука і тэхніка Беларусі», «Сельская гаспадарка Беларусі», «Піянер Беларусі», «Мастацтва Беларусі»), якія вылучаліся высокім ідэйнамаст. узроўнем, жанравай і тэматычнай разнастайнасцю, яркім вобразным увасабленнем, пошукам адметных выяўл. сродкаў. У гэты перыяд Дзярж. прэміяй Беларусі былі адзначаны: сцэнарыст А.Вялюгін за фільм «Генерал Пушча» (1967, рэж. І.Вейняровіч), рэж. Ю.Лысятаў за цыкл фільмаў аб сучасніках («Мы з Беларусі», 1975, «Бацькоўскае поле», 1979), рэж. В.Шаталаў за фільмы аб агульначалавечых каштоўнасцях
    Лагатып студыі «Летапіс».
    («Ад імя дзяцінства», 1981, «Барацьба працягваецца», 1982, «Дарога ў пастку», 1983), рэж. Ю.Цвяткоў за гіст.рэв. цыкл («Гісторыя адной тэлеграмы», «Чарвякову... Тэрмінова... Ленін», абодва 1982, «Мост», 1983, «Рэвалюцыя дае нам права», 1985). У 1985 Дзярж. прэміяй СССР адзначаны рэж. В.Дашук за серыю фільмаў аб Вял. Айч. вайне «Хатынскі цыкл» па аповесці А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка «Я з вогненнай вёскі», 1975—78, і «У вайны не жаночы твар...» (па аднайм. аповесці С.Алексіевіч, 1981—84). Шматлікія фільмы студыі «Л.» станавіліся лаўрэатамі міжнар. і ўсесаюзных кінафестываляў: «Боль мой — Хатынь» (1969, рэж. П.Аліфярэнка), кінаальманах «Балада пра мужнасць і любоў» (рэж. І.Вейняровіч), «Птушка Ікс» (рэж. Д.Міхлееў, абодва 1972), «Праз дзесяць гадоў, або Надзеі і трывогі 10 «А» (1973, рэж. В.Сукманаў, Р.Ясінскі), «Вялікая дыяганаль» (1976, рэж. В.Сукманаў), «Шчаслівыя берагі «Алімпіі» (1978, рэж. С.Лук’янчыкаў), «Гэты нязручны Каралёў» (1980, рэж. В.Каралёў), «Ад слова «жыць» (рэж. А.Карпаў, 1982), «У атацы ўся каманда» (1983, рэж. У.Цяслюк), «Хто выправіць памылку Дземетры» (1984, рэж. А.Рудэрман), «Францыск, сын Скарынін» (1989, рэж. С.Гайдук) і інш. Высокае майстэрства вылучае працы рэж. А.Алая, М.Жданоўскага, І.Калоўскага, А.Канеўскага, М.Князева, А.Колас, В.Моракавай, І.Пікмана,
    У.Скітовіча, У.Стральцова, А.Чакмянёва, І.Шышова, аператараў В.Арлова, Ю.Гарулёва, А.Данца, І.Кагана, А.Казазаева, С.Канавалава, А.Мячынскага, Ю.Плюшчава, С.Пятроўскага, М.Сідорчанкі, Л.Слобіна, С.Смірнова, Г.Хлобыстава, У.Цырткова. Адметным этапам вобразнага асэнсавання жыцця ў самых разнастайных яго праявах стала дакум. кіно 1990х гг. У гэты час пашырыліся тэматычныя далягляды, у кінематаграфічных вобразах стала ўвасабляцца айчынная гісторыя, глыбока і пафіласофску праводзілася экраннае даследаванне бел. архетыпа ў рэчышчы нац. культ. традыцыі («Пранясі, Божа, хмару», 1990, рэж. А.Шклярэўскі, «Крыж каля дарогі», 1994, рэж. С.Галавецкі). Жыццю ідзейнасці людзей бел. культуры і навукі былі прысвечаны фільмы «Кірыла Тураўскі» (1990), «Вянок цярновы васількоў» (1992, абодва рэж. С.Гайдук), «Успамін пра Міколу Равенскага», «Жаўрукі Беларусі» (абодва 1993, рэж. М.Жданоўскі), «Зямля Тарасэвіча» (1993), «Душа не падарожніца» (1994, абодва рэж. Р.Ясінскі), «Край перакуленых нябёс» (1994, рэж. С.Пятроўскі), «Зорка Афанасія» (1997, рэж. М.Князеў). У цяперашні час вядучай з’яўляецца тэма людзей, адданых свайму прызванню, развагі пра людскую памяць і духоўныя каштоўнасці («Дзеці ветру, дзеці зямлі», 2002, рэж. М.Жданоўскі; «Божа мой!», 2004, рэж. Г.Адамовіч; «Фатограф Ульяна», 2008, рэж. Ю.Гарулёў; «Вальс», 2007, «Драўляны народ», 2011, абодва рэж. В.Аслюк; «Званар», 2011, рэж. К.Махава; «Кінааматар. Восеньскі сон», 2011, рэж. В.Дашук; «Залатое вяселле», 2012, рэж. У.Дашук і інш.). Пра трагічныядні Вял. Айч. вайны распавядае цыкл фільмаў «За два крокі ад гільяціны», «Чырвоны д’ябал» (абодва 2004), «Стары боль», «Сустрэча на Эльбе» (абодва 2005, усе рэж. А.Алай), «Беларусь. 4 гады вайны» (2012, рэж. Я.Сяцько). Праблемы і тэндэнцыі сучаснага жыцця даследуюць у фільмах рознага жанратэ
    68
    ЛЕТАШС
    матычнага кірунку рэж. В.Аслюк («Мы жывём на краі...», 2001, «Кола», 2002), С.Лук’янчыкаў («Танец надзеі», 2005), А.Алай («Чарнобыльскі крыж», 2006), Г.Адамовіч («Мама прыйдзе!», 2007), М.Князеў («Сустрэча», 2008), I. Волах («У цэнтры Еўропы», 2006, «Лаўрышава», 2009) і інш. Знакамітым дзеячам бел. культуры, навукі, спорту, а таксама значным постацям бел. гісторыі прысвечаны фільмы: «Пад крылом анёла» (2005), «Айцец Сергій» (2007, абодва рэж. С.Гайдук), «Лёс варатара» (2007, рэж. С.Лук’янчыкаў), «Матэрыя вобраза» (2007, рэж. М.Князеў), «Пётр Конюх» (2008, рэж. А.Алай), «Кацярына» (2008, рэж. У.Цяслюк), «Калі мне было восем гадоў» (2008, рэж. М.Князеў), «Лазер Алфёрава» (2008), «Міфалагемы Родзіна» (2009, абодва рэж. У.Мароз), «Знакі лёсу. Віктар Казько» (2009), «У пошуках новай зямлі» (2012, абодва рэж. Я.Сяцько), «Паходня вайны» (2010, рэж. М.Жданоўскі), «Маляваны рай» (2010, рэж. Г.Адамовіч), «Рэфарматар» (2010), «Старажытнае слова. Лёс Міхала Баброўскага» (2011, абодва рэж. Ю.Цімафееў), «Летапіс у промнях святла» (2012, рэж. Ю.Гарулёў) і інш. Уклад у развіццё бел. дакум. кіно ўнеслі таксама рэж. А.Вольская, А.Канеўскі, В.Кавалёў, В.Каралёў, Я.Росцікаў, У.Сіпягін, М.Якжэн, аператары В.Бандаровіч, С.Бондараў, І.Ганчарук, А.Казазаеў, Г.Каралёнак, В.Купрыянаў, Т.Логінава, С.Мілешкін, С.Новікаў, С.Пятроўскі, М.Сідорчанка, Л.Слобін, С.Смірноў, А.Суханава, І.Шумейка. У.В.Мароз.
    ЛЁТАПІСАЎРАМКІ,летапісны звод, складзены ў апошняй чвэрці 15 ст. ў Пскове або Ноўгарадзе на аснове больш стараж. рус. летапісных крыніц. Ахоплівае падзеі да 1469. У Л.а. адлюстравана гісторыя Кіеўскай і Маскоўскай Русі, Ноўгарада, часткова ВКЛ. Найб. каштоўнымі і цікавымі з’яўляюцца матэрыялы за 14—15 ст. У 1495 гэты летапісны звод перапісаны ў Смаленску Аўрамкам. Быў распаўсюджаны ў Беларусі. На
    аснове Л .а. ўзнік Віленскі спіс, у канцы якога змешчаны тэкст Летапісца вялікіх князёў літоўскіх. Звесткамі Л.а. часткова карыстаўся складальнік Супрасльскага летапісу. Быў надрукаваны ў Поўным зборы рускіх летапісаўўт. 16, 1889). В.А.Чамярыцкі.
    «ЛЁТАПІС ГАЗЁТНЫХ АРТЬІКУЛАЎ», дзяржаўны бібліяграфічны паказальнік. Выдаецца з 1937 у Мінску на бел. мове штомесячна Нац. кніжнай палатай Беларусі. Да 1995 уваходзіў у «Летапіс друку Беларусі». Рэгіструе артыкулы, дакумент. матэрыялы, творы маст. лры з рэсп., абл., гар., міжрэгіянальных і інш. газет. Бібліяграфічнае апісанне артыкулаў даецца на мове выданняў. Запісы групуюцца па галіновых раздзелах, якія ўключаюць часовыя тэматычныя рубрыкі, прысвечаныя падзеям паліт., эканам. і культ. жыцця Беларусі і замежжа, юбілейным датам і інш. Mae паказальнікі: імянны, геагр., газет, моўны (акрамя бел. і рус.), штогадовы паказальнік часовых тэматычных рубрык (у № 12).
    «ЛЁТАПІС ДРЎКУ БЕЛАРЎСІ», дзяржаўны аб’яднаны бібліяграфічны паказальнік. Выдаецца з 1924 у Мінску на бел. мове штомесячна Нац. кніжнай палатай Беларусі. Спачатку называўся «Летапіс беларускага друку», з 1932 — «Летапіс друку БССР», з 1995 сучасная назва. Першапачаткова складаўся з 10 тыпаў летапісаў. У 1995 з яго вылучыліся ў самаст. выданні «Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца» (з 1925), «Летапіс часопісных артыкулаў» (з 1934), «Летапіс газетных артыкулаў» (з 1937), у 2005 — «Беларусь у сусветным друку» (з 1946). Інфармуе чытачоў аб выданнях, якія выходзяць на тэр. Беларусі. Уяўляе сабой аб’яднаны выпуск 7 тыпаў летапісаў размежаваных па відах выданняў: «Кніжны летапіс», «Летапіс нот» (абодва з 1924), «Летапіс рэцэнзій» (з 1932), «Летапіс выяўленчага мастацтва» (з 1955), «Летапіс нарматыўнатэхнічных, тэхнічных
    дакументаў і выданняў вузкага прызначэння» (з 1985), «Летапіс картаграфічных выданняў» (з 1994), «Летапіс аўтарэфератаў дысертацый» (з 1999). Бібліяграфічныя запісы групуюцца на аснове Універсальнай дзесятковай класіфікацыі (спец. схемы прымяняюцца для нотных і выяўл. выданняў) і складаюцца ў адпаведнасці з міждзярж. стандартамі. Mae дапаможныя паказальнікі: імянны, прадметны, загалоўкаў кніг, геагр., серый, моў (акрамя бел. і рус.) і інш.