• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Культура Беларусі
    Культура
    Беларусі
    z ^^шй/^шпеейіл
    ^...:....?/...
    РЭДАКЦЫЙНАЯ КАЛЕГІЯ:
    ТУ. Бялова (галоўны рэдактар), П.П. Латушка, А.В. Праляскоўскі, Л.С. Ананіч, Р.С. Матульскі, У.І. Пракапцоў, УІ. Адамушка, А.А. Каваленя, Б.У Святлоў, Л.Г. Кірухіна, Т1. Стружэцкі, М.Р. Баразна, М.І. Чаргінец, В.В. Даніловіч, У.І. Лакотка, А.А. Лукашанец, Л.У. Языковіч, К.С. Аксёнава, В.В. Калістратава, Г.М. Малей, Ю.В. Бажэнаў, С.А. Волкаў, Т.І. Жукоўская, М.В. Нікалаеў, Т.Ф. Рослік, А.П. Сітайла
    Мінск
    «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
    2011
    1
    Культура
    Беларусі
    TOM 2
    БГ
    Мінск
    «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»
    2011
    УДК 008(476)(031) ББК71(4Бем)я2
    К90
    Выданне выходзіць з 2010 года
    РЭДАКЦЫЙНЫ САВЕТ:
    Н.А. Агафонава, Г.Я. Адамовіч, Р.М. Аладава, Э.А. Алейнікава, А.М. Аляхновіч, Т.Дз. Арлова, А.П. Бабкова, Р.М. Бакіевіч, К.С. Бандарэнка, Р.І. Баравік, Р.І. Вайцехоўская, С.У. Вараб’ё'ва, У.А. Васілевіч, С.Л. Гаранін, С.А. Гардун, В.І. Гаявая, І.М. Гоўдзіч, Т.К. Грамадчанка, С.В. Гуткоўская, В.У Дадзіёмава, І.Д. Дземянчук, УМ. Дзянісаў, Дз.В. Дзятко, С.Ф. Дубянецкі, А.А. Егарэйчанка, В.І. Жук, Ю.Ю. Захарына, А.М. Каласоўская, А.А. Карпілава, С.В. Карпук, М.М. Крывальцэвіч, В.Ф. Кушнер, І.Ф. Лабацкі, Б.А. Лазука, С.С. Лаўшук, А.С. Ліс, В.М. Ляўко, Н.Г. Мазурына, В.А. Максімава, А.А. Манкевіч, Т.А. Марозава, Т.Г. Мдывані, ІД. Назіна, В.Л. Насевіч, А.М. Ненадавец, В.С. Пазднякоў, В.П. Пракапцова, А.В. Сабалеўскі, І.В. Саверчанка, Я.М. Caxyma, С.А. Сергачоў, ІЛ. Сінчук, В.У. Скалабан, Р.Б. Смольскі, С.В. Снапкоўская, А.А. Суша, М.В. Трус, CJ. Уланоўская, Н.М. Усава, А.Т. Федарук, А.Ф. Хмялькоў, М.В. Цвілік, В.С. Цітоў, М.Л. Цыбульскі, В.А. Чамярыцкі, В.М. Чарнатаў, І.А. Чарота, MJ. Шамшэня, Я.Ф. Шунейка, Г.М. Шэйкін,
    Н.А. Юўчанка, А.А. Ярашэвіч, В.Р. Языковіч
    Выдаецца па заказу і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь
    Культура Беларусі : энцыклапедыя. Т. 2 / рэдкал. : Т.У. Бялова (гал. рэд.) Р32 [і інш.]. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2011. — 544 с.: іл.
    ISBN 9789851105706.
    УДК 008(476)(031)
    ББК71(4Бен)я2
    ISBN 9789851105706 (т. 2)
    ISBN 9789851104952
    © Афармленне. РУП «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 2011
    БЛОНСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Блонь Пухавіцкага рна. Закладзена ў сярэдзіне 19 ст. ў стылі позняга класіцызму. Належала Асоўскім, Панінскім, БончАсмалоўскім. Драўляны сядзібны дом 1павярховы, прамавугольны ў плане размешчаны ў пейзажным парку. Гал. фасад вылучаны 4калонным порцікам з франтонам і люкарнай. Вуглавыя лоджыі аформлены парамі калон з імправізаванымі капітэлямі, асабліва вылучаюцца вуглавы руст і ліштвы аконных праёмаў. У пач. 20 ст. да левага тарца дома прыбудаваны 2ярусны рызаліт вежавага тыпу. Планіроўка дома анфіладная з цэнтр. вестыбюлем. Парк (каля 4 га) размяшчаўся ўздоўж р. Цітаўка. Асн. яго акцэнтам з усх. боку з’яўлялася альтанка ў выгіне ракі, з зах. — млын, пабудаваны каля драўлянага моста ў адводным канале (не захаваўся). Абапал уязной алеі, якая падыходзіла да сядзібнага дома з паўд. боку, быў пасаджаны сад. 3 зах. боку алеі знаходзіліся гасп. пабудовы. У сядзібе жылі рэвалюцыянерынароднікі А.В.БончАсмалоўскі з жонкай В.І.Вахоўскай. Тут прайшлі
    дзіцячыя гады антраполага і археолага Г.А.БончАсмалоўскага. У цяперашні час у сядзібным доме размешчаны раённы краязнаўчы музей.
    БЛбНСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Блонь Пухавіцкага рна. Пабудавана ў 1826 з драўлянага бруса на месцы папярэдняга храма. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць бабінец, падоўжаная 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Над сяродкрыжжам узведзены магутны 8гранны светлавы барабан, накрыты звонападобным купалам. Грані барабана прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі, размежаванымі пілястрамі, дэкарыраваныміўнізе 8граннымі панелямі. Над бабінцам і класіцыстычным порцікам надбудавана 2ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца са сферычным купалам са шпілем у завяршэнні. Сцены гарызантальна ашаляваны, апяразаны карнізам з сухарыкамі і арнаментальным фрызам, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і 8граннымі люкарнамі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гіс
    Сядзібны дом у Блонскай сядзібе.
    5
    БЛОНСКІ
    Блонская Троіцкая царква.
    торыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    БЛОНСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ ГУРТ «ЗАРАЧАНКА». Створаны ў 1982 у в. Блонь Пухавіцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: З.Д.Яскевіч (з 1982), А.М.Петрусенка (з 2005). У складзе гурта 12 жанчын ва ўзросце ад 34 да 65 гадоў. Мэта дзейнасці — захаванне бел. фалькл. спадчыны. У рэпертуары абрады Пухаўшчыны, бел. нар. песні. Абрадавыя
    Блонскі народны фальклорны гурт «Зарачанка».
    песні («У цёмным лесе», «Ой, шлі, прайшлі», «А ў нас сёння Масленіца», «Ой, пайдуя дарогаю», «Добры дзень вам», «Ой, Тройца, Тройца» і інш.) выконваюцца а капэла, пераважна двухгалоссем. Калектыў — лаўрэат Усесаюзнага агляду нар. творчасці (1985), удзельнік і дыпламант фестываляў фальклору: абл. «Купальская талака» (г. Маладзечна, 2009), раённых «Траецкі фэст» (гарады Крупкі, Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, 1999, 2005), «Вясёлая Каляда» (г. Мар’іна Горка, 2006) і інш. Выступаў у тэлепраграмах «Запрашаем на вячоркі» (1995), «Спявай душа» (2005). А.М.Петрусенка.
    БЛОНЬ, вёска ў Пухавіцкім рне. За 3 км на ПнУ ад г. Мар’іна Горка, 3 км ад чыг. ст. Пухавічы на лініі Мінск— Асіповічы, 60 км ад Мінска, на шашы Мінск—Бабруйск. Цэнтр Блонскага с/с. 739 гаспадарак, 1861 ж. (2011).
    Вядома з 1582 як с. Балонскае ў складзе Мінскіх павета і ваяв. ВКЛ. У 1745 тут Ю.Бакам была створана рэзідэнцыя езуітаў. У 1747 пабудаваны касцёл. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, сяло Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ. У 1826 пабудавана Троіцкая царква. У 1863 Б. — дзярж. ўласнасць. У 1865 адкрыта. У 2й пал. 19 ст. сфарміравалася сядзіба. У 1886 — 86 двароў, 776 ж., нар. вучылішча, царква, касцёл, вадзяны млын. У 1917 — 244 двары, 1100 ж. 3
    20.8.1924 цэнтр сельсавета Пухавіцкага рна Мінскай акругі (да 26.7. 1930), з 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 1938 вёска. У 1939—54 называлася в. Зарэчча. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1970 — 1590 ж., у 1995 — 370 гаспадарак, 1874ж.
    У 2011 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, Дом культуры (пры ім дзейнічае нар. фалькл. ансамбль «Зарачанка»), бка, трэнажорная зала, комплексны прыёмны пункт, ФАП, лазня, аддз. сувязі і «Беларусбанка», цэх сувязі «Белтэлеком», кафэ, 5 магазінаў; раённы краязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: Троіцкая царква (1826), сядзіба і парк (сярэдзіна 19 ст.).
    БЛЎЖА, вёска ў Пухавіцкім рне. За 15 км на ПдУ ад г. Мар’іна Горка, 8 км ад чыг. ст. Талька на лініі Асіповічы—Мінск, 78 км ад Мінска, на шашы Мінск—Бабруйск. Цэнтр Блужскага с/с. 194 гаспадаркі, 540 ж. (2011).
    Вядома з 1417 у Мінскім павеце ВКЛ, уласнасць каталіцкай царквы. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, сяло ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ. У 2й пал. 19 ст. належала Булгакам. У 1869 адкрыта нар. вучылішча (у 1900 — 45 вучняў). У пач. 20 ст. 79 двароў, 558 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Пухавіцкага рна Мінскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2. 1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 Б. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1995 — 189 гаспадарак, 588 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі, комплексны прыёмны пункт, лазня, сталовая, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну, помнік і мемар. дошка Герою Сав. Саюза М.П.Чэпіку, які загінуў 29.2.1980 пры выкананні інтэрнац. абавязку ў Афганістане.
    6
    БОБРУЙСКАЯ
    БЛУС Франц Феліксавіч (Ілья Піліпавіч; ?—?), аўтар бел. вершаваных твораў. Паходзіў з сялян Даўгамошскай воласці Быхаўскага павета. Служыў чыноўнікам. Выступіў у газ. «Могнлёвскне губернскне ведомостн» (1862, № 51, 60—61) з гутаркамі «Прамова Старавойта да сялян аб свабодзе (для народнага чытання)» і «Прамова Старавойта (для чытання маім землякам)», у якіх адлюстраваны рэаліі тагачаснага жыцця, антыпрыгонніцкія настроі сялянства. Пасля паўстання 1863—64 служыў на чыгунцы ў Бузулуку, жыў у Самары. У 1881 напісаў вершы на рус. мове ў гонар Аляксандра II.
    БОБ, традыцыйная беларуская страва. Вядома па ўсёй Беларусі. Гатавалі 2 спосабамі: 1) папярэдне замочаны боб апускалі ў ваду, дабаўлялі соль і варылі на невял. агні. Часам заскварвалі салам з цыбуляй. 2) Замочаны ў падсоленай вадзе боб клалі на замазаную тлушчам або алеем патэльню. Падсмажвалі на невял. агні.
    БОБР, гарадскі пасёлак у Крупскім рне, нар. Бобр. За Юкмадг. Крупкі, 2 км ад чыг. ст. Бобр на лініі Мінск— Орша, на аўтадарозе Мінск—Масква. Цэнтр Бобрскага пасялковага Савета. 1152ж. (2011).
    Вядомы з 1516 як уладанне кн. І.В.ДруцкагаКраснага. 3 1559 належаў Хадкевічам, Гаштольдам, Пацам, Камарам, Сапегам, Агінскім і інш. У 1573 мястэчка Аршанскага павета. У 1614 — 172 дамы, млын, гандлёвая плошча з карчмой і заезным домам. У 1762 атрымаў магдэбургскае права, герб. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Сенненскага павета. У 18 ст. ўзведзены мураваны Марыінскі касцёл, у 1842 — царква (не захаваліся). У 1863 — 1113 ж., у 1885 — 2 царквы, касцёл, капліца, сінагога, лячэбніца, нар. вучылішча (з 1869), 3 яўр. і праваслаўная школы, 2 млыны, 22 крамы, 3 кірмашы на год. У 1904 працавалі 2 цагельні (115 рабочых). У 1907 — 445 дамоў, 2340 ж., 35крам. Злютага 1919у РСФСР,з 1924 у БССР, мястэчка Крупскага рна Барысаўскай (да 12.4.1927), Аршанскай (да 26.7.1930) акруг, цэнтр
    Бобравіцкі народны ансамбль народнай песні «Спадчына».
    сельсавета. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. 3 27.9.1938 вёска, з 17.2.1941 гар. пасёлак. У Вял. Айч. вайну з ліп. 1941 да 27.6.1944 акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія 10.10.1941 расстралялі 961 мірнага жыхара. У 1969 — 3 тыс. ж. У 1995 — 740 гаспадарак, 1509 ж.