• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    М.М.Віннікава.
    БРАНДАБбЎСКАЯ Лілія Іосіфаўна (н. 2.4.1928, Мінск), беларускі тэатральны крытык. Скончыла Мінскі пед. інт (1949). У 1959—95 працавала ў газ. «Знамя юностн». Выступае ў перыяд. друку з рэцэнзіямі на спектаклі і тэатр. аглядамі, нарысамі пра дзеячаўтэатра,ут.л. пра Дз.Арлова, Г.Гарбука, М.Захарэвіч, Б.Луцэнку, Г.Макараву, Г.Маркіну, Л.Рахленку, В.Тарасава і інш. Аўтар сцэнарыяў шэрага творчых партрэтаў дзеячаў бел. сцэны на тэлебачанні (В.Вольскага, Г.Глебава, Л.Давідовіч, П.Дубашынскага, І.Лакштанавай, Б.Луцэнкі, Р.Маленчанкі, А.Рынковіч, В.Рэдліх, С.Станюта, Г.Талкачовай, У.І. і Б.У. Уладамірскіх, І.Шацілы, Р.Янкоўскага і інш.), перадач з радыёцыкла «Навіны тэатральнага жыцця». Аўтар сцэнарыя дакум. фільма «Кардыёграма» (пра А.Адамовіча, 1998).
    БРАНДЗЮШКІ, гл. ў арт. Прыпеўка.
    БРАНЗАЛЁТ (ад франц. bracelet запясце), упрыгажэнне для рук (у некаторых народаў свету — і ног) пераважна кольцападобнай формы. 3 глыбокай старажытнасці Б. выкарыстоўвалі як амулет, упрыгажэнне, узнагароду; баявыя Б. засцерагалі рукі ад халоднай зброі. Выраблялі з розных металаў, косці, бурштыну, каменю. У Беларусі вядомы касцяныя і рагавыя Б. эпохі неаліту, бронзавыя і медныя бронзавага веку, сярэбраныя, бронзавыя, медныя і жалезныя багата арнаментаваныя жал. веку
    Пацеркі і фрагменты бранзалетаў. 1112 cm.
    мясц. вытворчасці. 3 развіццём гарадоў і ўдасканаленнем ювелірнай тэхнікі Б. выраблялі з каштоўных металаў, аздаблялі выемчатымі і перагародачнымі эмалямі, чарненнем, філігранню, зярненнем, каштоўнымі камянямі, інкрустацыяй. 3 10 ст. побач з металічнымі бытавалі шкляныя, а з 11 ст. і рознакляровыя Б., якія атрымоўвалі метадам выцягвання і згінання шклянога дроту ці жгута з мяккай шкламасы, аздаблялі іх перавітымі шклянымі ніткамі пераважна жоўтага колеру. Цяпер Б. — адзін з пашыраных відаў ювелірных вырабаў, якія вырабляюць з металаў, дрэва, скуры, саломкі, пластмасы, часта паводле стараж. узораў.
    БРАНКЙВГЧ Ніна Несцераўна (н. 18.11.1951, в. Хрысы Бярозаўскага рна), беларуская спявачка (альт). Засл. артыстка Беларусі (1992). Скончыла Брэсцкае муз. вучылішча (1973). 3 1974 выступала ў квартэце «Купа
    26
    БРАСЛАЎ
    лінка»,з 1976ускладзе фалькл.харэагр. ансамбля «Харошкі». У 1987—96 у Бел. філармоніі. Выканальніцкай манеры спявачкі найб. блізкія бел. нар. песні лірычнага плана («Каля майго церама», «Павей, ветрык», «Шумяць вербы», «Зялёны гай», «Купалялё»), У складзе квартэта зрабіла шмат запісаў на радыё, выпусціла грампласцінкі, кампактдыск (Парыж, 1995).
    БРАННАГбРСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ЛЫЖКАРОЎ «БРАННАГОРСКІЯ ЛЫЖКАРЫКІ ». Створаны ў 1998 у в. Бронная Гара Бярозаўскага рна пры сярэдняй школе як дзіцячы ансамбль лыжкароў. 3 2002 пры Браннагорскім філіяле Белаазерскай дзіцячай школы мастацтваў. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік і акампаніятар Н.Ю.Салодкая. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выяўленне і развіццё творчых здольнасцей дзяцей і падлеткаў, прапаганда нар. муз. творчасці. У рэпертуары песенныя і інструм. аўтарскія творы, бел., рус., фінскія, яўр. мелодыі, апрацоўкі бел., рус. нар. песень («3 далёкіх краёў» у апрацоўцы А.Кавалёва), нар. найгрышы Бярозаўскага рна, папуры на тэмы танцаў народаў свету. Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2004), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Брэст, 2003).
    А.І.Говін.
    БРАСЛАЎ, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Браслаўскага рна, на паўн. беразе воз. Дрывяты. За 220 км на 3 ад г. Віцебск, 40 км на ПнУ ад чыг. ст. Друя на лініі Варапаева—Друя. Аўтадарогамі злучаны з Друяй, Міёрамі, Шаркаўшчынай, Відзамі, Даўгаўпілсам (Латвія). 9,5 тыс. ж. (2010).
    Засн. ў пач. 11 ст. на месце існаваўшага з 9 ст. паселішча латгалаў і крывічоў. Выконваў ролю абарончага пункта на паўн.зах. паграніччы Полацкага княства. Паходжанне назвы звязваюць з імем полацкага кн. Брачыслава Ізяславіча [1003—44], пры якім пабудаваны браслаўскія ўмацаванні. Б. (летапісны Б р а с 
    лавль, Брячнславль, Брятнслав, Браславль Safi е л ь с к н) упершыню згадваецца ў летапісе Быхаўца і хроніцы М.Стрыйкоўскага пад 1065. Стараж. цэнтр Б. — гарадзішча Замкавая гара — размешчаны на вузкім перашыйку паміж азёрамі Дрывяты і Навята. 3 пач. 14 ст. велікакняжацкае ўладанне, у ВКЛ. У 15 ст. Б. стаўпавятовым горадам Віленскага ваяв. 8.10.1500 вял. кн. Аляксандр у час знаходжання ў Б. даў гораду прывілей на няпоўнае магдэбургскае права. У 1514упершыню згадваецца Браслаўскі замак. Дзяржаўцамі Б. былі Сапегі, Масальскія, СкуміныТышкевічы. У 1554 у горадзе 5 вуліц, 110 дамоў, каля ЮООж., царква, касцёл, бальніца, сядзіба кн. Масальскіх, кляштар, 40 корчмаў. У 1649 — 120 дамоў. Горад моцна пацярпеў у вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67. 2.6.1792 Б. атрымаў герб. У 1794 — 68 дамоў, 700 ж. У 1793—95 існавала Браслаўскае ваяв., пасля пажару 1794 цэнтр яго перанесены з Б. ў Відзы. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, мястэчка Браслаўскага павета Віленскай, з 1797 у Літоўскай, з 1801 зноў у Віленскай губ. 3 1843 мястэчка Новааляксандраўскага павета Ковенскай губ. У 1850я гг. 60 двароў, 220 ж., вучылішча, бальніца, касцёл, сінагога, піваварня. У 1913— 1550ж., сельскае вучылішча, бальніца, вінакурны за
    Панарама г. Браслаў.
    вод. У пач. 1919 Б. — цэнтр раёна (з лютага 1919 — павета) Літоўскай ССР, потым ЛітоўскаБел. ССР. У 1921—39 у складзе Польшчы, з крас. 1922 цэнтр Браслаўскага павета Віленскайзямлі (з 1925ваяв.).У 1921 —243 дамы, 1587 ж., млын, лесапільня, цагельня, дробныя прыватныя крамы. У 1931 — 500 дамоў, 3099 ж. 3 1939 у складзе БССР; 4,9тыс. ж. 3 15.1.1940 Б. — цэнтр Браслаўскага раёна Вілейскай, з 20.9.1944 Полацкай, з 8.1.1954 Маладзечанскай, з 20.1.1960 Віцебскай абласцей. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да 6.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 4,2 тыс. ж., у 1969 — 4,6 тыс. ж. У 1995 — 10,7 тыс. ж.
    3 17 ст. вядомы замак з 7 вежамі і вял. брамай з падвойнымі варотамі. У 19 ст. на рыначнай пл. каля Замкавай гары пабудаваны Успенская царква, касцёл Нараджэння Дзевы Марыі, шэраг грамадскіх будынкаў. У 1920я гг. грамадскі цэнтр перамясціўся на зах. ўскраіну (комплекс мураваных грамадскіх, жылых і гасп. будынкаў віленскага архіт. Ю.Клоса). Архіт.планіровачную структуру сучаснага горада вызначаюць Замкавая гара і ўзгорысты рэльеф мясцовасці вакол яе. Ў старой частцы горада фрагментарна захавалася забудова 19 — пач. 20 ст.: дамы на высокіх фундаментах з буйных бутавых камянёў з украпваннямі маленькіх рознакаляровых каменьчыкаў, будынак б. лячэбніцы
    27
    БРАСЛАЎСКАЕ
    (т. зв. бальніца Нарбута), калодзежны шацёр. Сучасны горад развіваецца паводле генплана 1994. Забудоўваюцца мікрараёны Муражы, Заборныя гумны. 3 2000х гг. добраўпарадкоўваюцца набярэжныя азёр у межах горада: Дрывяты, Бярэжа, Навята. Пабудаваны будынкі «Беларусбанка», гімназіі. Праведзены рэканструкцыя ЗАГСа і добраўпарадкаванне сумежнай тэр. (малыя архіт. формы, клумбы, дэкар. вадаём з фантанам), вул. Кастрычніка, рамонт фасада і ўнутраная апрацоўка будынка райвыканкома. Вядзецца будаўніцтва (2011) аўтастанцыі, на сумежнай тэр. разбіты гар. парк.
    У 2010 тры дзіцячыя яслісады, 2 сярэднія, базавая, муз. і спарт. школы, гімназія, раённы Дом культуры, 2 бкі (цэнтр. ідзіцячая), Цэнтр дзіцячай творчасці, адцз. сувязі, «Беларусбанка» і «Белагрампрамбанка», раённая бальніца, 3 аптэкі, кінатэатр, раённае аб’яднанне музеяў, турбаза «Браслаўскія азёры», база адпачынку нац. парку Браслаўскія азёры, лазня, кафэ, магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, вайсковыя могілкі воінаў 1й сусв. вайны. Мемар. дошкі ў гонар Браслаўскага антыфаш. падполля і медыку С.Т.Нарбуту (і яго надмагілле — маяк на Замкавай гары). Пом
    Калодзежны шацёр у г. Браслаў.
    нікі архітэктуры: касцёл Нараджэння Дзевы Марыі (1824), Успенская царква (1897), калодзежны шацёр (1920я гг.), забудова адм. цэнтра Б. Археал. помнік — гарадзішча Замкавая гара.
    БРАСЛАЎСКАЕ РАЁННАЕ АБ’ЯДНАННЕ МУЗЁЯЎ. Засн. ў 1984 у г. Браслаў на базе школьнага музея як гісторыкакраязнаўчы музей, адкрыты для наведвальнікаў у 1988. У 1989 музей выступіў ініцыятарам стварэння Дома рамёстваў, які ў 1996 быў рэарганізаваны ў Музей рамёстваў (цяпер Музей традыц. культуры). На базе 2 музеяў створана музейнае аб’яднанне, з 2001 сучасная назва і статус. Асн. фонд аб’яднання налічвае больш за 23 тыс. адзінак захоўвання, дапаможны — каля 4,3 тыс. (2011).
    Гісторыкакраязнаўч ы м у з е й мае 6 экспазіцыйных залаў і выставачнае памяшканне. У археал. аддзеле дэманструюцца прылады працы эпохі неаліту, бронзавага веку, матэрыялы даследаванняў гарадзішчаўжал. веку, курганных могільнікаў, паселішчаў перыяду Полацкага княства, у т.л. комплекс жаночых упрыгажэнняў 11 ст. з курганнага могільніка Укля, крыжыкіэнкалпіёны, полая падвескаконік, косці жывёл з выявамі з гарадзішча Маскавічы (12—13 ст.), скандынаўская фібула 9 ст., ляпны гаршчок 10 ст. з Браслава, прасліцы 11 — 13 ст. з Дрысвят, кафля і зброя з замка ў Іказні, кафля, посуд і манеты з сярэдневяковай Друі. Адлюстраваны гісторыя Браслаўшчыны часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай, падзеі вайны 1812, паўстання 1863—64. Экспануюцца матэрыялы пач. 20 ст., перыяду ўваходжання Зах. Беларусі ў склад Польшчы. Этнаграф. матэрыял прадстаўлены комплексам «Куток сялянскай хаты канца 19 — пачатку 20 ст.», вырабамі ткацтва, ганчарства, кавальства, разьбярства, пляцення, нар. муз. інструментамі. У зале «Вялікая Айчынная вайна на Браслаўшчыне» зберагаюцца дакументы пра дзейнасць падп. антыфаш. аргцый, партыз. атрадаў і брыгад, пра вызваленне краю ад ням.фаш. захопнікаў. Асобныя экспазіцыі прысвечаны краязнаўцам Браслаўскага рна, ураджэнцу Бра
    слаўшчыны мастаку П.Сергіевічу, медыкупадзвіжніку С.Т.Нарбуту.
    Музей традыцыйнай культуры размешчаны ў адрэстаўрыраваным будынку млына пач. 20 ст. 1 шэрагу новапабудаваных памяшканняў. Экспазіцыйныя залы спалучаюцца з класамімайстэрнямі і выставачнай залай.У пастаяннай экспазіцыі адлюстраваны важнейшыя кірункі рамёстваў рэгіёна. Інтэр’еры размешчаных побач майстэрняў ствараюць для яе своеасаблівы фон. Комплекс, прысвечаны пляценню, складаюць стараж. прылады для пляцення, знойдзеныя пры археал. раскопках, этнаграф. рэчы (кублы, гарцы, сумкі), а таксама вырабы сучасных майстроў пляцення П.К.Карэніка, І.С.Краўчонка, І.І.Дварэцкага, К.В.Лук’янца, М.Б.Чэркаса. Экспазіцыя «Разьбярства Браслаўшчыны» прадстаўляе работы П.І.Зяляўскага, К.Б.Лапкоўскага, І.І.Шпаковіча. У ткацкай майстэрні побач з кроснамі і прыладамі, звязанымі з апрацоўкай лёну і воўны, экспануюцца разнастайныя вырабы ткачых Браслаўскага краю: посцілкі, ручнікі, дарожкі, a таксама адноўленыя спецыялістамі музея комплексы жаночага адзення 12—13 і 19 — пач. 20 ст. Майстэрня рукадзелля аздоблена калекцыямі