• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГАЎРЫЛОВІЧ Уладзімір Мікалаевіч (н. 30.8.1967, в. Вятчын Жыткавіцкага рна), беларускі празаік, публіцыст, драматург. Скончыў Мінскі пед. інт імя М.Танка (1992). Настаўнічаў. 3 1997 гал. рэд. газ. «Новае Палессе». 3 2005 старшыня Гомельскага абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Аўтар кніг «Споднія яблыкі» (1999), «Дзе над горадам лунаюць буслы» (2000), «Забранае шчасце» (2001), «На мяжы» (2003), «Плата за каханне», «Пах чаромхі» (абедзве 2007), «Вяртанне» (2008). Укладальнік альманахаў «Літаратурная Гомельшчына» (2006—10).
    Тв.: Выбр. творы: раманы, аповесці, апавяданні, п’есы, публіцыстыка. Т. 1—2. Мазыр, 2010. Т.А.Сінькевіч.
    542
    АЗЕРБАЙДЖАНЦЫ (саманазва азербайджанлылар), нацыя, асноўнае насельніцтва Азербайджана (больш за 9 млн. чал.). Агульная колькасць А. у свеце каля 50 млн. чал. Жывуць у Іране (30 млн.), Расіі (2 млн.), Грузіі (500 тыс.), Казахстане (90 тыс.) і інш. Гавораць на азербайджанскай мове. Вернікі пераважна мусульмане. Першыя А. з’явіліся ў Беларусі, відаць, пасля далучэння бел. зямель Рэчы Паспалітай да Рас. імперыі як вайскоўцы. Да 1917 іх колькасць у Беларусі была нязначнай. У Вял. Айч. вайну ў баях на тэр. Беларусі адзначыліся 7 А., якія атрымалі званне Героя Сав. Саюза, сярод іх двойчы Герой Сав. Саюза генералмаёр танкавых войск А.Асланаў (у 2009 у г. Вілейка яму адкрыты помнік), палкоўнік А.Везіраў (у 2010 яму адкрыты помніку г. Магілёў), малодшы лейтэнант Н.Рафіеў (у яго гонар у Мінску названа адна з вуліц). У 1959 на тэр. Беларусі пражывалі 1402, у 1999 — 6362, у 20096600 А.УМінскуу 1991 засн. тва «Габустан», у 2003 зарэгістраваны «Кангрэс азербайджанскіх абшчын». Бел. А. апрача бел. свят і памятных дзён адзначаюць нац.: 28 мая — Дзень рэспублікі, 18 кастр. — Дзень незалежнасці, 31 снеж. — Сусв. дзень салідарнасці А., 20 студз. — Дзень трагедыі, а таксама Гурбанбайрам або свята ахвярапрынашэння і Оруджбайрам — заканчэнне традыц. мусульманскага посту. Любімым святам А. з’яўляецца Наўрузбайрам, які адзначаецца ў дні вясенняга раўнадзенства (21—22 сак.) і сімвалізуе надыход вясны і аднаўленне прыроды.
    Культура А., якія пражываюць у Беларусі, развіваецца пры падтрымцы пасольства Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікоў азербайджанскай дыяспары, якія ўваходзяць у «Кангрэс азербайджанскіх абшчын» і розныя грамадскія аргцыі А., што спрыяе вывучэнню і захаванню гісторыкакульт. спадчыны, самабытнасці нар. рамёстваў, уносіць значны ўклад у духоўныя і культ. традыцыі Беларусі. Азербайджанскія выканаўцы і музыканты ўдзельнічаюць у важных грамадскапаліт. і культ. мерапрыем
    ДАДАТАК
    ствах натэр. Беларусі: Рэсп. фестывалі нац. культур у Гродне (з 1996), мінскім гар. дзіцячым адкрытым фестывалі нац. культур «Сонечны птах» (з 2000), якія папулярызуіоць сярод дзяцей і моладзі творчасць розных нацыянальнасцей, далучаюць іх да традыцый народаў свету (намінацыя «Сувенір у нацыянальных традыцыях»), Знаёмству з маст. і муз. культурай А. спрыяюць конкурсы («Маладзічок» у Маладзечне, фотаконкурс «Старонкі гісторыі...») і выстаўкі (вырабаў нар. рамёстваў і дэкар,прыкладнога мастацтва «Горад майстроў» у Гродне). Шырокую папулярнасць у Беларусі набывае азербайджанскі фестывальконкурс танца «Усходнія асалоды», які праходзіць у Мінску з 2007. Пасольства Азербайджана актыўна ажыццяўляе праекты па папулярызацыі азербайджанскай культуры: выкананне шэдэўраў азербайджанскай класічнай музыкі Дзярж. акадэмічным сімф. аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам дырыжораў Р.Абдулаева, Я.Адзігезалава, Э.Куліева. Гісторыя стараж. муз. культуры азербайджанскага народа налічвае больш за 1500 гадоў. Жанр вуснай класічнай традыцыі — мугам і ашуцкая творчасць (уваходзяць у Спіс нематэрыяльнай культ. спадчыны ЮНЕСКА) пастаянна дэманструюцца на сцэне Белдзяржфілармоніі нар. артыстамі Азербайджанскай Рэспублікі. Азербайджанскае кіно неаднаразова дэманстравалася на міжнар. кінафестывалі «Лістапад» (фільмы «Чараўнік», «Вітаю цябе, мой ангел», рэж. абодвух О.МірКасым, «Там, дзе злучаюцца рэкі», рэж. Н.Фейзулаеў). Сярод вакалістаў 1 інструменталістаў, што прадстаўляюць Беларусь за яе межамі, эстр. спявачка Гюнеш (Г.Абасава) і інш. На тэр. Беларусі жыве і працуе бел. мастак азербайджанскага паходжання К.Камал. У розны час для азнаямлення з жыццём сваіх суайчыннікаў, пашырэння творчых узаемасувязей у Беларусь прыязджалі азербайджанскія пісьменнікі. У Мінску праводзіліся вечары паэзіі, на якіх чыталіся вершы на 2 мовах — бел. і азербайджанскай, арганізоўва
    ліся сустрэчы з грамадскасцю. У 1950—90я гг. ў перакладзе на бел. мову асобнымі выданнямі выйшлі раман «Настане дзень» М.Ібрагімава, «Азербайджанскія народныя казкі» і інш. У 2008 на бел. мове выйшлі кнігі «Гейдар Аліеў. Зігзагі лёсу» і «Ільхам Аліеў. Палітычная біяграфія» М.Зяньковіча. На азербайджанскай мове выдадзены творы Я.Купалы, Я.Коласа, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Быкава, П.Глебкі, А.Куляшова, М.Лужаніна, І.Шамякіна і інш. У маі 2007 у Беларусі адбыліся Дні культуры Азербайджанскай Рэспублікі. У кастр. 2008 бел. дэлегацыя прыняла ўдзел у Днях культуры Беларусі ў Азербайджане; у Беларусі шырока адзначаўся 90гадовы юбілей выдатнага азербайджанскага кампазітара К.Караева. У выніку актыўнага супрацоўніцтва ў галіне бібліятэчнай справы ў 2006 было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нац. бкай Беларусі і Азербайджанскай нац. бкай імя М.Ф.Ахундава. 3 2009 наладжаны сувязі па лініі Саюзаў пісьменнікаў дзвюх дзяржаў. У 2010 на базе Бакінскага слав. унта створаны Цэнтр бел. мовы і культуры. У 2010 у Бел. пед. унце адкрыўся Цэнтр азербайджанскай мовы і культуры, які актыўна распаўсюджвае сярод бел. інтэлігенцыі і студэнтаў інфармацыю аб гісторыі і культуры Азербайджана, знаёміць са стараж. азербайджанскімі пісьменнікаміасветнікамі Нізамі (11411209), Насімі (11391471), Фізулі (1494—1556), атаксама з М.Ф. Ахундавым (1812—1878), М.А.Сабірам (18621911), Г.Джавідам (18821941), С.Вургуном (1906—56) і інш. Пачынаючы з 2010 у літ.маст. і грамадскапубліцыст. час. «Нёман» пастаянна друкуюцца творы вял. азербайджанскага філосафа, паэта і драматурга Г.Джавіда. У ліст. 2010 пры падтрымцы пасольства Азербайджана ў Беларусі на сцэне Бел. акадэмічнага муз. тэатра ў Мінску ў пастаноўцы засл. дзеяча мастацтваў Азербайджана Х.Гуліева дэманстраваўся шэдэўр пачынальніка класічнай музыкі Азербайджана У.Гаджыбекава «Аршын Мал Алан», які ўвайшоў у пастаянны рэпертуар тэатра.
    543
    Даведачнае выданне
    КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ
    Энцыклапедыя
    Том 2
    БГ
    Мастацкае афармленне А.П. Сітайла
    Мастацкія рэдактары: В.У. Бельская, А.І. Бужынская, І.А. Грынь, А.У. Старавойтава
    Камп’ютэрная падрыхтоўка выдання Л.Д. Шалканаўцавай
    Карэктары: В.А. Кульбіцкая, Д.Дз. Лемехава, Т.І. Нішт,А.І. Саламевіч, В.М. Чудакова
    У кнізе выкарыстаны фотаздымкі А.П. Дрыбаса, А.Л. Дыбоўскага; сайтаў: www.globus.tut.bv.www.radzima.org;
    малюнкі Л.У.Галубец
    Падпісана да друку 16.06.2011. Фармат 84х108'/16. Гарнітура Newton. Папера афсетная. Друк афсетны. Ум. друк. арк. 62,16.
    Ул.выд. арк. 65,5. Тыраж 3000 экз. Заказ 70.
    Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» Міністэрства інфармацыі Рэслублікі Беларусь. ЛН № 02330/0494061 ад 03.02.2009. Зав. Калініна, 16, 220012, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Мінская фабрыка каляровага друку». ЛП № 02330/0494156 ад 30.04.2009. Вул. Каржанеўскага, 20, 220024, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь.
    ISBN 9789781105706