Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ГАРОШАК, Кацігарошак, Пакацігарошак, галоўныперсанаж усходнеславянскіх чарадзейных казак. Нараджаецца з гарохавага зерня, якое з’ела яго маці, незвычайна хутка расце, паспяхова вучыцца і робіць шматпудовую булаву. Валодае вялікай сілай. У некаторых казках Г. волатгігант, а ў інш. — маленькага росту, але незвычайнай сілы. У яго ёсць памочнікі Вярнідуб і Вярнігара, разам з якімі змагаецца з антычалавечымі істотамі (Змеем і інш.), перамагае іх і выратоўвае людзей. Вобраз Г. прысутнічае ў казках, запісаных
М.Дзмітрыевым, У.Дабравольскім, П.Шэйнам, М.Федароўскім, сустракаецца таксама ў рус. і ўкр. фальклоры.
ГАРОШКАЎ, археалагічныя помнікі — гарадзішча, бескурганныя могільнікі і селішчы каля в. Гарошкаў Рэчыцкага рна.
Гарадзішча мілаградскай культуры ў вёсцы, на правым беразе р. Дняпро. Пляцоўка плошчай 2 га, трохвугольная ў плане, падзелена ўнутраным валам (выш. 2 м) на 2 часткі: жылую пл. 5200 м2, на мысе і нежылую, размешчаную паміж унутраным і знешнім валамі. Адкрыў у канцы 19 ст. У.З.Завітневіч. У 1954 і 1961 В.М.Мельнікоўская даследавала 5400 м2. Выяўлены рэшткі 20 наземных і паўзямляначных жытлаў слупавой канструкцыі, размешчаных скучана ў цэнтры жылой пляцоўкі. Характэрная асаблівасць — наяўнасць выступу прамавугольнай, круглай ці авальнай формы ў адной са сцен альбо адным з вуглоў. Уваходы з усх. і паўд.ўсх. бакоў. Двухсхільны дах мацаваўся на сохах — высокіх слупах з развілкай, усярэдзіне жылля падтрымліваўся цэнтральным слупам. Агнішчы ў круглых ці авальных ямах, абкладзеных камянямі. Каля кожнага жытла — невял. ямасклеп з прыступкамі і пакрыццём у выглядзе будана. Гасп. пабудовы прамавугольнай, зрэдку квадратнай формы невял. памераў групаваліся паблізу жытлаў. Двары агароджаны плятнём. За валам гарадзішча выяўлены рэшткі культавай пабудовы памерамі 8,5 х 1,5 м, заглыбленай у мацярык на 0,5 м. Знойдзены 4 скарбы: у адным — жалезныя прылады працы (сярпы, матыка, сякера),утрох —упрыгажэнні (бронзавыя бранзалеты, паставыя каралі). У культ. слоі знойдзены крамянёвыя і жалезныя прылады працы, каменныя зерняцёркі, пацеркі (паставыя, халцэдонавыя, бронзавыя, бурштынавыя, гліняныя), бранзалеты з серабра, бронзы, жалеза, падвескі, пярсцёнкі, завушніцы, фрагменты латэнскіх фібул, гліняныя грузікі і прасліцы, фрагменты фігурак жывёлін, абломкі ліцейных
форм, льячак і тыгляў, ляпны кругладонны посуд. Датуецца4—2ст.дан.э.
М о г і л ь н і к1 мілаградскай культуры паміж валамі гарадзішча і часткова за знешнім валам. У 1954—55 В.М.Мельнікоўская даследавала 100 пахаванняў па абрадзе трупаспалення. Рэшткі крэмацыі, ачышчаныя ад вогнішча, змяшчаліся ў круглых ці прадаўгаватых ямах. Пахавальны інвентар — крамянёвыя прылады працы, жалезны наканечнік стралы, спіралепадобная падвеска, абломкі бранзалетаў і інш. На жылой частцы пляцоўкі выяўлены 2 пахаванні па абрадзе трупапалажэння галавой на ПнУ і на 3.
М о г і л ь н і к2 зарубінецкай культуры за 0,15 км на Пн ад гарадзішча, уздоўж правага берага Дняпра. У 1958 В.М.Мельнікоўская даследавала 170 м2, 5 пахаванняў з трупаспаленнем у круглых і падоўжаных ямах. Знойдзены фрагменты ляпнога посуду, наканечнік кап’я, нож, арнаментаваная бронзавая авальная бляха, скроневыя кольца і ланцужок, 2 жалезныя фібулы. Датуецца 1 ст. да н.э.
С е л і ш ч а1 мілаградскай культуры ў вёсцы, з паўн. боку гарадзішча. Знойдзены рэшткі заглыбленай у мацярык пабудовы, фрагменты ляпной керамікі з «жамчужным» арнаментам. Датуецца 6 ст. да н.э.
С е л і ш ч а2 зарубінецкай культуры за 0,25 км на Пн ад гарадзішча, уздоўж правага берага Дняпра. У 1959 В.М.Мельнікоўская даследавала 135 м2. Выяўлены рэшткі квадратнай у плане пабудовы, ляпная кераміка. М.І.Лашанкоў.
ГАРСЭТ, кабат, шнуроўка, станік, кітлік, адзеннеўвыглядзе безрукаўкі; частка святочнага касцюма бел. жанчын. Вырабляўся з даматканых ці фабрычных тканін чорнага, фіялетавага, сіняга, блакітнага, малінавага і інш. колераў. Спераду зашнуроўваўся ці зашпільваўся на гузікі, кручкі. Існавалі Г. кароткія (да таліі), прамыя (у форме ліфа), доўгія (прышываліся да спадніцы), прыталеныя. Упрыгожваліся вышыўкай, арнаментам, нашыўкамі, узорчатым ткацтвам і інш. Былі па
534
ГАРУН
шыраны па ўсёй Беларусі, у наш час сустракаюцца на Палессі і ў Падняпроўі.
ГАРТАВАНАЯ КЕРАМІКА, гл. Абварная кераміка.
ГАРТНЫ Цішка (сапр. Ж ы л у н о в і ч Зміцер Хведаравіч; 4.11.1887, г. Капыль — 11.4.1937), беларускі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Акадэмік НАН Беларусі (1928). Скончыў 2класнае вучылішча ў Капылі (1905). Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. Працаваў рамеснікамгарбаром, потым на заводзе ў СанктПецярбургу. Пасля 1917 сакратар Бел. нац. камісарыята, рэд. газ. «Дзянніца». 3 1.1.1919 да 3.2.1919 старшыня Часовага рабочасялянскага сав. ўрада Беларусі, палітработнік 14й арміі і штаба Зах. фронту. 3 1920 рэд. газ. «Савецкая Беларусь», ініцыятар стварэння літ. аб’яднання і час. «Полымя», узначальваў Дзярж. выдва БССР і Цэнтр. архіў Беларусі, працаваў у Наркамаце асветы БССР, Інце гісторыі АН Беларусі, з’яўляўся чл. прэзідыума Інбелкульта. Чл. ЦВК БССР (192031). У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1988. Літ. дзейнасць пачаў у 1908 на старонках газ. «Наша ніва».
Жанчыны ў святочным убранні з гарсэтамі. Пачатак 20 cm. Вёска Мармавічы Светлагорскага рна.
Ц.Гартны.
Аўтар збкаў паэзіі «Песні» (1913), «Песні працы і змагання» (1922), «Урачыстасць» (1925). Выступаў як празаік: кнігі апавяданняў«Трэскі на хвалях» (1924), «Гаспадар» (1930), «Гоман зарніц» (1932), аповесцей «На новым месцы» (1930) і інш. Г. — аўтар першага бел. рамана «Сокі цаліны» (1914—29), драм «Хвалі жыцця» (1918), «Сацыялістка» (1924), «Дзве сілы» (1927), зб. літ.крыт. артыкулаў «Узгоркі і нізіны» (1928) і інш. Асобныя вершы Г. пакладзены на музыку. Жыццю і творчасці Г. прысвечаны тэлефільм «Цішка Гартны» (1988, рэж. Ю.Цвяткоў), дакум. аповесць «Без эпітафіі» Э.Ялугіна (1989). Яго імем названы вуліцы ў Мінску, Капылі.
Тв.: 36. твораў. Т. 1—4. Мінск, 1987— 93; Вершы. Мінск, 1967; Насустрач сонцу: Выбр. апавяданні. Мінск, 1978.
Літ.: К л а ч к о А.М. Успаміны пра Цішку Гартнага. Мінск, 1984; Студ з е н к a Т. «Цаліною» Цішкі Гартнага // Роднае слова. 2010. № 9.
ГАРУЛЁЎ Мікалай Аляксандравіч (6.11.1919, в. Баева Дубровенскага рна — 7.5.1980), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1979). Скончыў Магілёўскі пед. інт (1941). У 1970—80 адказны сакратар бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Аўтар зб. вершаў «Аднагодкі» (1950), «У дарозе» (1956), аповесцей «Сябрытаварышы» (1954), «Новы настаўнік» (1974), рамана «Бывайце, любімыя» (1979, разам з раманам «Пасля разлукі», 1981, складае дылогію), зб. гумарыст. апавяданняў «Кібернетычная жонка» (1979), п’ес «Другое знаёмства» (1959), «Калі любіш» (1963), «Мая дачка» (1966) і інш. Перакладаў на рус. мову творы
М.Зарэцкага, У.Краўчанкі, І.Мележа, М.Паслядовіча, Я.Скрыгана і інш.
Тв.: Наследннкн: Пьесы. Мннск, 1971; Прнзнанне: Нзбранное. Мннск, 1976.
ГАРУЛЁЎ Юрый Мікалаевіч (н. 22.5.1944, в. СулакТамбоўскай вобл., Расія), беларускі рэжысёраператар, сцэнарыст дакум. кіно. Сын М.А.Гарулёва. Скончыў Ленінградскі інт кінаінжынераў (1971), Усесаюзны дзярж. інт кінематаграфіі (1982). У 1975—2006 на к/студыі «Беларусьфільм». Арганізатар студыі «Стопкадр» (1997). Сярод работ аператарскіх: «Трамплін каля возера» (1979), «Хто выправіць памылку Дэметры» (1984), «Працяг жыцця» (1986), «Інтанацыя» (1988), «Віленскі зборнік» (1994), «Мір усім» (2000); рэжысёрскіх: «Дзеці кавалера Джамбацісты Піранезі» (1995), «Засталася душаяго тут» (1997), «Філасофскае аддзяленне» (2001), «Помнік» (2003), «Выпуск напярэдадні вайны» (2004), «Маленькі остарбайтэр» (2005) і інш. Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» 2005.
ГАРЎН Алесь (сапр. П р у ш ы н с к і Аляксандр Уладзіміравіч; 11.3. 1887, б. фальварак Новы Двор, цяпер у межах Мінска — 28.7.1920), бела
рускі пісьменнік. Скончыў мінскія гар. (1897) і рамеснае (1902) вучылішчы. 3 1904 чл. партыі эсэраў. У 1907 за падп. рэв. дзейнасць арыштаваны і высланы на пасяленне ў Іркуцкую губ. 3 1917 у Мінску. Прымаў актыўны ўдзел у паліт. жыцці, рэдагаваў газ. «Беларускі шлях». Памёр у г. Кракаў (Польшча). Першы вядомы
535
ГАРЦУКІ
твор — паэма «Мае Коляды» (1905), у якой гучаць развагі над праблемай нац. годнасці беларуса. Дэбютаваў у друку вершам «МаціБеларусі» (1907, у газ. «Наша ніва»). 36. паэзіі «Матчын дар» (1918, 2е выд. 1929, факс. выд. 1988) — песнямара Г. аб Радзіме, якая ажывае ў паэт. радках. Адметная рыса твораў гэтага зб. — энергія і дынамічнасць радка, багацце і разнастайнасць рытму, рыфмаў, форм маст. вобразнасці. У вершах гучыць жаданне лепшай долі для народа, паэт гатовы ахвяраваць сабой дзеля шчасця роднага краю. Для прозы Г. характэрна ідэйнатэматычнае багацце, смелы выхад за рамкі традыц. тэматыкі, звязанай з жыццём вёскі. Аўтар падыходзіць да думкі, што ідэі бел. адраджэння дайшлі да свядомасці простых людзей («Пан Шабуневіч»), паказвае, як астрожнае жыццё калечыць лёс чалавека, разбуральна ўздзейнічае на яго псіхіку («Чалавек без крыві»). Апавяданне «П’ера і Каламбіна» складаецца з трох частак, сюжэтна паміж сабой не звязаных, але аб’яднаных агульнай тэмай кахання, роздумам аўтара над загадкавай сілай гэтага пачуцця. Апошні празаічны твор пісьменніка — апавяданне «У Панасавым сяле» (1920), якое дае магчымасць прасачыць, як пісьменнік у сваёй творчасці быў звязаны з самымі разнастайнымі традыцыямі і як узбагачаў іх, творча пераасэнсоўваючы. Празаічныя творы Г., якправіла, падпісваўпсеўд. І.Жывіца (дзявочае прозвішча маці). П’есы для дзіцячага тэатра, якія ўвайшлі ў зб. «Жывыя казкі» (1920), вызначаюцца выхаваўчым уздзеяннем на маленькіх чытачоў, непрымірымасцю да заганных з’яў у жыцці, аптымізмам (п’еса «Хлопчык у лесе» напісана вершам, астатнія — прозай). Выступаў у друку і як публіцыст.
Тв:. Сэрцам пачуты звон: паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка. Мінск, 1991.
Літ.: Рагойша У. Алесь Гарун у кантэксце ўкраінскай літаратурнай класікі // Роднае слова. 2007. № 3.
ГАРЦУКІ, міфічныя істоты. Паводле павер’яўбеларусаў, чорныя духі, падначаленыя Перуну. Любяць гуляць, бегаць навыперадкі (ад слова «гарца