• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Палац культуры ўгарадскім пасёлку Дрыбін.
    сучасных свят, выпускных вечароў, вечароў сустрэч, «пасвяшчальных» абрадаў у салдат тэрміновай службы, студэнтаў, крымінальнікаў, альпіністаў, турыстаў і хатняга быту (рэпертуар сучаснага застолля, вяселля, хрысцінаў, пахавання, провадаў на тэрміновую службу); гар. фалькл. прозай: бывальшчыны, мемараты і легенды, у т.л. неаміфалагічныя, звязаныя з «нядобрымі» месцамі (з палянамі, скаламі, пячорамі ў павер’ях альпіністаў, з паддашкамі і сутарэннямі гар. будынкаўу страшылкахдзяцей і падлеткаў), чуткі, плёткі, байкі, міфы; малымі формамі фальклору: прыказкі, прымаўкі, выслоўі; гар. фалькл. паэзіяй: прыпеўкі, рамансы, балады, крычалкі, прыгаворкі, пераробкі папулярных песень, фалькларызаваныя формы эстраднай і аўтарскай (бардаўскай) песні; фальклорам гар. субкультур: полаўзроставай (уласна маладзёжнай і дзіцячай), вольначасавай (фанацкай, байкерскай, рэпаўскай, талкіеністай і інш.), спартыўнай, карпаратыўна прафесійнай (камп’ютэрнай, блатной, лагернай, экстрэмальнай у альпіністаў, спелеолагаў, пажарнікаў і інш.), рэлігійнай (праваслаўнай, каталіцкай, пратэстанцкай і інш.); гар. дзіцячым фальклорам: аўтарскія калыханкі, пацешкі і пястушкі, сучасныя нескладухі, недарэчнасці, лічылкі і гульнявыя прыгаворкі, дражнілкі (мянушкі, абзыванні), сучасныя загадкіжарты, «садысцкія» вершыкі, страшылкі, школьныя пародыі. Пісьмовыя (парафалькл.) формы прадстаўлены эпісталярнымі формуламі, рукапіснымі і друкаванымі песеннікамі, альбомнымі вершамі, паэмамі і апавяданнямі (дэмбельскімі, школьнымі, дзявоцкімі),
    523
    ГАРАДСКІЯ
    віншаваннямі, пажаданнямі, вершаванымі подпісамі да фотаздымкаў, паштовак, графіці і інш.
    Літ.'. Марозава Т.А. Сутнасныя характарыстыкі сацыядынамікі сучаснага гарадскога фальклору Беларусі // Фалькларыстычныя даследаванні: Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі: зб. артыкулаў. Вып. 6. Мінск, 2009. Т.А.Марозава.
    ГАРАДСКІЯ ГАЗЁТЫ, друкаваныя перыядычныя выданні, якія выпускаюць гар. выканаўчыя кты і Саветы дэпутатаў. Адрозніваюцца аб’ёмам, фарматам, перыядычнасцю (1—3 разы на тыдзень). Асвятляюць пытанні грамадскапаліт., эканам. і культ. жыцця гарадоў і абласцей краіны. Першыя Г.г. з’явіліся ў Беларусі ў 1967 («Вечернлй Мннск» і «Хнмнк» (Наваполацк, да 2006). Выдаюцца Г.г. «Веснік Магілёва», «Пінскі веснік» (абедзве з 1990), «Віцьбічы» (Віцебск), «Жодзінскія навіны», «Гомельскне ведомостн» (усе з 1991), «Новая газета» (Наваполацк), «Салігорскі веснік» (абедзве з 1992), «Мннскнй курьер» (з 2001), «Брестсклй вестннк» (з 2004) і інш.
    ГАРАЙН Юльян (1821, г.п. Радашковічы Маладзечанскага рна — 28.3. 1883), пісьменнік, падарожнік. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Маскоўскім унце. У 1840—50я гг. жыў у Мінску. Быў асабіста знаёмы з В.ДунінымМарцінкевічам. Арт. «Фізіялогія прыказак» (1852) — водгук на паст. яго п’есы «Ідылія». Аўтар кн. ўспамінаў пра У.Сыракомлю «3 жыцця паэта» (Львоў, 1886). У творчасці выкарыстоўваў бел. нар. паданні, пісаў пра цяжкае жыццё бел. прыгоннага сялянства (аповесць «Д’ябал фарэйтарам»),
    ГАРАНЫ, вёска ў Полацкім рне, на р. Зах. Дзвіна, чыг. ст. на лініі Полацк—Віцебск, за 18 км на ПдУ ад г. Полацк, 77 км ад Віцебска, на аўтадарозе Полацк—Віцебск. Цэнтр Гаранскага с/с. 292 гаспадаркі, 748 ж. (2010).
    У 16ст. в. Гараньу Полацкім ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1886 у Петрапаўлаўскай вол. Полацкага пав. Віцеб
    скай губ., чыг. станцыя на лініі Рыга—Масква. МаёнтакСтарыя Гараны належаў дваранам А.І.Вераніцыну і Е.Н.Сакаловай, 1 двор, 30 ж. Адносіўся да Шацілаўскага праваслаўнага прыхода. У 1921 на ст. Гараны адкрыўся дапаможны паштовы пункт. Зсак. 1924 у БССР. 3 20.8.1924 у Полацкім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Полацкай акрузе. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1940 — 48 двароў, 202 ж. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да пачатку ліп. 1944акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, дзейнічала падп. антыфаш. група. 3 20.9. 1944 у Полацкай вобл. У 1946 у Шацілаўскім с/с, 91 двор. 3 8.1.1954 у Віцебскай вобл., з 16.7.1954 цэнтр сельсавета. У 1968 — 184 двары, 446 ж. У 1996 — 273 гаспадаркі, 750 ж.
    У 2010 сярэдняя школа, філіял Гомельскай школы мастацтваў, клуб, бка, спарт. комплекс, урачэбная амбулаторыя, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны, аграгарадок (2008). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, магіла ахвяр фашызму, помнік настаўнікам і вучням, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік археалогіі — гарадзішча (7—2 ст. да н.э.).
    ГАРАЎСКІЯ, беларускія жывапісцы 19ст.,браты. Нарадзілісяўб. маёнтку Уборкі Бярэзінскага рна. A п a лінар Гілярыевіч (30.1.1833— 1900), жывапісец. Скончыў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў (1855), удасканальваў майстэрства ўЖэневе, Дзюсельдорфе, Рыме, Парыжы. У 1860—80 жыў і працаваў у маёнтку Уборкі, падарожнічаў па Беларусі (Міншчына, Палессе), Расіі, Украіне, рабіў накіды і замалёўкі. У зімні перыяд жыў у Пецярбургу, дзе выкладаў у рысавальнай школе Тва заахвочвання мастацтваў (1862—86). Разам з братам Іпалітам дапамагаў П.Траццякову фарміраваць маст. калекцыю. Звяртаўся пераважна да пейзажа і партрэта, уводзячы ў творы жанравыя матывы. Для работ характэрны акадэмічная рэаліст. манера выканання, гарманічнае кампазіцыйнае і каларыстычнае рашэнне, уважлівыя адносіны да дэталей, імкненне ўсхваліць прыгажосць прыроды, нар.
    быт, перадаць настрой. Найб. значныя пейзажныя творы звязаны з Беларуссю: «Балота» (1852), «Вечар» (1854), «Ліпы» (1857), «На радзіме» (1860), «Свіслач» (1868) і інш. Партрэты і работы на рэліг. тэмы вылучае тэхн. майстэрства, пластычная выразнасць форм, тонкія псіхал. характарыстыкі: «Жанчына з палітрай» (1867), «Партрэт маці» (1868), партрэт М.Глінкі (1878) і інш. I п а л і т Гілярыевіч (1.7.1828 — ?), пейзажыст. Выяўл. мастацтву вучыўся ў
    Э.М.Гарачы.
    школе Машчынскага (Мінск, 1840— 47), з 1855 у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Працаваў хатнім настаўнікам у Мінску. Напісаў пейзажы «На берагах ракі Бярэзіны» (1857), «Від у навакольнай мясцовасці каля Бабруйска» (1858), а таксама жанравыя сцэны «Каля крыжа. Смерць паўстанца» (1863) і інш. Шэраг твораў мастака вядомы па літ. крыніцах. Гілярый Гілярыевіч, акварэліст. Вучыўсяўрысавальнай школе Тва заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу (да 1868) і Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (да 1873). Аўтар прац «Від шпіля Петрапаўлаўскага сабора» (1870), «Кветкі» (1872).
    Літ.: Д р о б о в Л.Н. Жнвопнсь Белорусснн XIX — начала XX в. Мннск, 1974. Б.А.Лазука.
    ГАРАЧЫ Эдуард Мікалаевіч (н. 19.10.1936, г. Яраслаўль, Расія), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1995). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1958). 3 1966 у Нац. акадэмічным драм. тэатры імя М.Горкага. Работы Г. вызначаюцца дакладнай псіхал. характарыстыкай, тонкім
    524
    ГАРБАВІЧЫ
    лірызмам, трапнымі дэталямі, унутраным тэмпераментам. Сярод роляў: Гайшун («Вяртанне ў Хатынь» А.Адамовіча), Іваноў («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Пікалаў («Любоў Яравая» К.Транёва), Дасцігаеў, Кастылёў («Ягор Булычоў і іншыя», «На дне» М.Горкага), Ферапонт, Фірс («Тры сястры», «Вішнёвы сад» А.Чэхава), Паісій («Бег» М.Булгакава), Дэвісан («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Энгстранд («Здані» Г.Ібсена), Муцый («Калігула» А.Камю), прафесар Тыгр («Сунічная паляна» І.Бергмана), Фелікс («Пакінутая жанчына» А.Бальзака) і інш. Здымаецца ў кіно («Доўгія вёрсты вайны», «Людзі на балоце», «Вяртанне ў Хатынь», «Плач перапёлкі» і інш.).
    К.Р. Смольская.
    ГАРАЧЫКІ, памінальная страва. 3 прэснага мучнога цеста пяклі галушкі (звычайна 3). Кожны, хто прысутнічаў на памінках, адломліваў па кавалачку. Елі з сытою, цёртым макам. Вядома на ўсх. Палессі.
    ГАРАШКЁВІЧ (Horoszkiewicz) Раман (27.1.1892, с. Салоўка Цярнопальскай вобл., Украіна — 11.12.1962), польскі гісторык. Скончыў Ягелонскі унт у Кракаве. У 1922—23 асістэнт археал. кабінета Музея імя Дзедушыцкіх у Львове. У 1924—29 настаўнік гісторыі ў гімназіях Лунінца і Пінска. Адзін з ініцыятараў і заснавальнікаў Пінскага аддз. Польскага краязнаўчага тва і Пінскага музея
    Гарбавіцкі народны ансамбль народнай песні «Расцяначка».
    (цяпер Музей Беларускага Палесся). Рэдагаваў і выдаваў час. «Ziemia Pinska» («Пінская зямля»), 3 1929 нам. ваяводскага рэстаўратара ў Брэсце, потым інспектар пазашкольнай асветы ў Цярнопалі. 3 1936 працаваў на радыё ў Варшаве, Вільні і Баранавічах. 3 1946 працаваў ва ўстановах культуры ў г. Аполе (Польшча).
    Тв:. Pinsk ijego okolice. Pinsk, 1926.
    ГАРБАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «РАСЦЯНАЧКА». Створаны ў 1981 у в. Гарбавічы Чавускага рна пры сельскім Доме культуры. У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.А.Тарасенка (з 1981), В.А.Купрыяненка (з 2009). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 40 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне любові да нар. песеннай творчасці, збіранне песень у вёсках Магілёўскай вобл. У рэпертуары песні, запісаныя ў розных вёсках Беларусі В.А.Купрыяненкам, каляндарнаабрадавыя («Вянок беларускіх песень», «Калі каліна не цвіла», «На вуліцы гармонь грае», «Свеціць месяц»), песенны фальклор раёна і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю «Свет мёду і здароўя» (г. Магілёў, 2007), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск, 2006), абл. этапу Рэсп. фестывалю нац. культур, абл. свята «Беларуская лыжня» (абодва г. Магілёў, 2009).
    В. Ф. Піцукова.
    ГАРБАВІЧЫ, вёска ў Калінкавіцкім рне, на р. Ненач. За 11 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Калінкавічы на лініі Гомель—Лунінец, 132 км ад Гомеля. Цэнтр Гарбавіцкага с/с. 164 гаспадаркі, 320 ж. (2010).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Мінскім ваяв. ВКЛ. У 1572 сяло ў Мазырскай воласці, валоданне К.Стужынскага, з 1580 — С.Лавейкі. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 30 двароў. У 1834 уладанне Горвата, 34двары. У1887 адкрыта нар. вучылішча. У 1897 — 59 двароў, 406 ж., магазін. У 1908 у Дудзіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ., 70 двароў, 538 ж. 3 сак. 1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Калінкавіцкім рне Мазырскай акругі да 26.7.1930. 3 27.9.1930 у Мазырскім рне. У 1930 працавалі кузня, 2 ветракі, 2 пач. школы (у 1935 — 257 вучняў). 3 20.2.1938 у Палескай вобл., з 3.7.1939 зноўу Калінкавіцкім рне. У Вял. Айч. вайнуз 21.8.1941 да 14.1.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959  952 ж. У 1970  243 двары, 945 ж. 3 28.6.1973 цэнтр сельсавета. У 1996 — 196 гаспадарак, 465 ж.