Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Да арт. Гарадніца. Будынак тэатра Тызенгаўза.
ства. Брацкая магіла сав. воінаў, магілы ахвяр фашызму і партызана А.М.Клімчука, загінуўшых у Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Троіцкая царква (18 ст.). Помнікі археалогіі — гарадзішча і паселішча.
ГАРАДНІ'ЦА. помнік горадабудаўніцтва 2й пал. 18 ст. ў в. Гарадніца (цяпер у межахг. Гродна). Пабудаваны па ініцыятыве А.Тызенгаўза ў 1765—85 з мэтай стварэння буйнога культ.прам. цэнтрана 1500жыхароў. У аснове праекта — планіровачныя прынцыпы барока. Уключала 85 будынкаў рознага прызначэння. У комплекс Г. ўваходзілі: Гродзенскі дом віцэадміністратара, Гродзенскі палац адміністратара, Гродзенскі палац Тызенгаўза, муз. і ветэрынарная школы, тэатр, батанічны сад, мануфактуры (суконная, шаўковая, зброевая, фарбавальная і інш.), 20 тыпавых жылых дамоў. Пры забудове ўпершыню ў гісторыі горадабудаўніцтва Беларусі выкарыстаны тыпавыя праекты, уніфікаваны канструкцыйныя прыёмы. Большасць будынкаў мела фахверкавую канструкцыю, т.зв. плоскі мур. Забудова складалася з 3 асобных зон: адм.культ., навуч., вытворчажылой. Найб. захавалася забудова адм.культ. зоны (6 будынкаў). Унесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Частка ўцалелых пабудоў знаходзіцца ў працэсе рэстаўрацыі (2011).
ГАРАДНЯКОЎ Валерый Мікалаевіч (10.11.1941, с. Грачоўка Арэнбург
скай вобл., Расія — 11.2.2004), беларускі мастак тэатра. Скончыў школустудыю імя У.І.НеміровічаДанчанкі пры Маскоўскім маст. акадэмічным тэатры (1969). У 1968—84 мастак Магілёўскага абл. драм. тэатра. Сярод аформленых спектакляў: «Трывога» А.Петрашкевіча (1974), «Мядовы месяц» К.Губарэвіча (1975), «Наследны прынц» М.Матукоўскага (1976), «Верачка» А. Макаёнка (1979), «Дарослая дачка маладога чалавека» В.Слаўкіна (1980), «Карусель» паводле М.Зошчанкі (1982), «Гандлярка і паэт» паводле І.Шамякіна (1983), «Жаніцьба Бальзамінава» (1984), «Шалёныя грошы» А.Астроўскага (1998), «Кім» А.Дударава (2001), «Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса (2003) і інш.
ГАРАДНЯНСКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы майстроў з в. Гарадная Столінскага рна. Як ганчарны асяродак вёска вядома з 15 ст. У 19 — пач. 20 ст. лічылася буйнейшым цэнтрам ганчарства, рамяством тут займалася каля 200 сем’яў, у 1920—30я
Гараднянская кераміка. 1920я гг.
515
ГАРАДНЯНСКАЯ
гг. — каля 500. Посуд мясц. вытворчасці быў вядомы па ўсім Палессі, трапляў у Панямонне, на Валынь (Украіна), пад Вільню і Варшаву. Выраблялі гаршкі (круглякі), глякі (бунькі), збанкі (глечыкі), цёрлы (макотры), гладышы, вазоны, слоікі, міскі, кубкі і інш. Гаршкі ў залежнасці ад аб’ёму мелі назвы: мамзель (умяшчаў 1 кг збожжа), злівач (2 кг), адзінец (8—16 кг), паляк (больш за 16 кг). Традыц. Г.к. — белагліняная, непаліваная. У 15—17 ст. аздаблялася выціснутым дэкорам у выглядзе паяскоў, у 18 — пач. 20 ст. — хвалістымі і роўнымі паяскамі і косымі рыскамі чырвонакарычневага колеру (рубежыкамі), нанесенымі жалезістай глінай у 2—3 рады на верхнюю частку вырабу ў працэсе вытворчасці. Посуд
вызначаўся буйнымі, ёмістымі шарападобнымі формамі. 3 1930х гг. пашырылася глазураванне бясколернай і каляровай палівай, ангобны дэкор знік, памеры посуду зменшыліся. Выраблялі таксама дробную пластыку наіўнарэаліст. характару (жанравыясцэнкі, фігуркіжывёл). 32003тут арганізаваны цэнтр ганчарства, дзе рамяству навучаюць моладзь.
Я.М.Сахута.
ГАРАДНЯНСКАЯ ТРОІЦКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Гарадная Столінскага рна. Пабудаванаў 18 ст., перабудавана ў 1930я гг. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда, 2ярусная чацверыковая шатровая званіца (дабудавана ў 1930). Асн.
аб’ём накрыты высокім 4схільным вальмавым дахам з цыбулепадобнымі галоўкамі ў завяршэнні. Плоскасныя гарызантальна ашаляваныя сцены дэкарыраваны карнізам і рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчаных ліштвах. У інтэр’еры захаваліся абразы 17—18 ст.: «Святы Мікалай Цудатворац», «Маці Божая», «Маці Божая Чанстахоўская», «Спас Пантакратар». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ГАРАДНЯНСКІ ЦЭНТР ГАНЧАРСТВА. Створаны ў 2003 у в. Гарадная Столінскага рна. Агульная пл. 115 м2. Асн. мэты дзейнасці — адраджэн
Да арт. Гараднянскі цэнтр ганчарства. Вырабы майстроў і гурткоўцаў.
не, захаванне і развіццё мясц. ганчарных традыцый. Працуюць 2 гурткі па вырабе гараднянскага посуду і 1 — па вырабе глінянай свістулькі. Цэнтр арганізуе семінары работнікаў культуры, навук. канферэнцыі, творчыя практыкумы студэнтаў, майстаркласы, выязныя сесіі, пленэры, экскурсіі. Майстры і гурткоўцы — удзельнікі, дыпламанты і лаўрэаты міжнар. Ягелонскага кірмашу (г. Люблін, Польшча, 2007, 2009), пленэра ганчароў (в. Гарадная, 2008, 2010), фестывалю ганчароў (г. Скопін Разанскай вобл., Расія, 2010), рэсп. (гарады Пружаны, 2003; Кобрын, 2009) і абл. (гарады Лунінец, 2006; Столін, 2008) святкірмашоў працаўнікоў сяла «Дажынкі», фестываляў палескай культуры «Там, па маёвай росі» (г. БельскПадляскі, Польшча, 2009), этнакульт. традыцый «Кліч Палесся» (в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна, 2010), раённых свят «Тройца» (вёскі Струга, 2006; Ніжні Церабяжоў, 2007; Глінка Столінскага рна, 2008) і інш.
А. М.Дубойская.
ГАРАДбК, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Гарадоцкага рна, на р. Гаражанка, за 30 км на Пн ад Віцебска, 2 км ад чыг. ст. Гарадок на лініі Віцебск—Невель (Расія), на аўтадарозе Віцебск—Невель. 12,9 тыс. ж. (2010).
У летапісах 2й пал. 13 ст. ўпамінаецца як «Гарадок каля Полацка» у сувязі з бітвай паміж палачанамі і
516
ГАРАДОК
Да арт. Гараднянскі цэнтр ганчарства. Вучань за працай.
літоўскімі войскамі пад кіраўніцтвам Мінгайлы, у выніку якой Г. быў знішчаны. У канцы 16 ст. ў Г. пабудаваны замак з 5 вежамі і магутнымі абарончымі валамі. На карце С. Пахалавіцкага (1579) паказаны Вял. і Малы Г. На карце Т.Макоўскага (1613) пазначаны як мястэчка Віцебскага ваяв. ВКЛ. У 1650 упамінаецца Ільінская царква. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі, у Пскоўскай губ. 3 1777 цэнтр Гарадоцкага павета Полацкай губ., атрымаў статус горада і герб. 3 1796 у Бел., з 1802 у Віцебскай губернях. У канцы 18 ст. 169 двароў, у 1860 — 377 двароў, 4075 ж., царква, 6 яўр. малітоўных школ, фабрыка паташу, 19 дробных прадпрыемстваў, 75 крам. У 1887 — 23 прам. і рамесныя прадпрыемствы, бальніца (3 урачы), царк.прыходскае вучылішча, рамесная школа. У 1897 5023 ж. У 1905 6480 ж. Значнае развіццё атрымала вытворчасць Гарадоцкай керамікі. 3 7.11,1917 у РСФСР, 1.12.2.1919 у БССР, потым зноў у РСФСР. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 цэнтр Гарадоцкага
рна Віцебскай акр. (да 26.7.1930). 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У 1939 — 7,3 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 10.7. 1941 да 24.12.1943 г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў горадзе і раёне знішчылі 5084 чал. У 1959 — 7,6 тыс., у 1969 — 9 тыс. ж. У 1995 — 14,6 тыс. ж.
Сучасны горад падзяляецца ракой на паўд.зах. і паўд.ўсх. (цэнтр горада) часткі. Па вул. Валадарскага захаваліся фрагменты даваен. жылой забудовы. Горад развіваецца паводле генплана 2010. Пераважае сядзібная забудова па індывід. праектах, у паўн.зах. частцы — 3—5павярховая. Зона адпачынку — добраўпарадкаваная тэр. гар. парку з малымі архіт. формамі (фантан, альпійскія горкі) па вул. Пралетарская, гар. сквер па вул. Чырвонаармейская. Пабудаваны Троіцкая царква, касцёл, 5павярховы жылы дом па вул. Камсамольская, праведзена добраўпарадкаванне ўрочышча Вераб’ёвы Горы, цэнтр. вул. Пралетарская і Невельскай шашы, зроблены капітальны рамонт рэстарана «Вясёлка».
У 2010 — 7 дашкольных устаноў, базавая і 2 сярэднія школы, аграрнатэхн. каледж, прафес.тэхн. каледж с.г. вытворчасці, ДзЮСШ, школа мастацтваў, Дом культуры, 2 бібліятэкі, Дом рамёстваў і фальклору, бальніца, паліклініка, 3 аптэкі,
УП жыллёвакамунальнай гаспадаркі, рэстаран, 58 магазінаў; Троіцкая царква (1999), Елісавецінская і Варварынская (абедзве 2009), Андрэя Першазванага (2010) цэрквы, касцёл Звеставання Найсвяцейшай Дзеве Марыі (пач. 21 ст.). Краязнаўчы музей. Помнік грамадзянскай архітэктуры мяжы 19—20 ст. — жылыя дамы. Помнікі: у гонар воінаўвызваліцеляў, сав. танкістам, Вызвалення. Магіла ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі археалогіі — курганны могільнік і селішча эпохі Кіеўскай Русі.
ГАРАДОК, вёска ў Маладзечанскім рне, на р. Бярэзіна. За 18 км на Пд ад г. Маладзечна, 14 км ад чыг. ст. Аляхновічы на лініі Мінск—Маладзечна, 60 км ад Мінска. Цэнтр Гарадоцкаага с/с. 158 гаспадарак, 400 ж. (2011).
Вядомы з 1646 як мястэчка ў складзе ВКЛ, належала Радзівілам. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 2й пал. 19 ст. Г. цэнтр воласці ў Вілейскім павеце Віленскай губ., уласнасць графа Тышкевіча. У 1880 — 22 двары, 176 ж., валасное праўленне, 2 царквы, 2 сінагогі, нар. вучылішча, піваварны зд, 22 крамы, 3 карчмы, заезны дом, вадзяны млын, раз на тыдзень таржкі. У 1897 — 190 двароў, 1544 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр
517
ГАРАДОЦКАЕ
гміны ў Вілейскім павеце Віленскага ваяв. Польшчы. У 1921 — 201 дом, 1420 ж. 3 1927 у Маладзечанскім павеце. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета ў Радашковіцкім рне Вілейскай вобл. У 1941 — 205 двароў, 1300 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944у Маладзечанскай вобл., з 20.1.1960 у Маладзечанскім рне Мінскай вобл. У 1996 — 222 гаспадаркі, 576 ж.
У 2011 лясніцтва, вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, муз. школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і «Беларусбанка», урачэбная амбулаторыя, бальніца, ветэрынарны пункт, музей, 2 магазіны. Помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну; мемар. знак у гонар камсамольскай роты, якая праявіла мужнасць і гераізм у баі супраць польск. войскуліп. 1919. Помнікіархітэктуры: Троіцкая царква (2я пал. 19 ст.), вадзяны млын (канец 19 — пач. 20 ст.). Помнікі археалогіі: гарадзішча, селішча.
ГАРАДОЦКАЕ НАРбДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЗЯЛЁНАЯ АЛЬТАНКА». Створана ў 1989 у г. Гарадок пры раённай бцы. 3 2001 дзейнічае пры раённым краязнаўчым музеі. У 1995 прысвоена званне «на
Гарадоцкая Козьмадзялі ’янаўская царква.
родны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.П.Сідоркіна (з 1989), Т.М.Іванова (з 1990), Н.М.Амасовіч (з 2005), Т.У.Долатава (з 2007), А.М.Давыдава (з 2009). У складзе аб’яднання 20 чал. ва ўзросце ад 40 да 70 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне любові і беражлівых адносін да зямлі, арганізацыя выставак кветак, раслін, садавіны, агародніны і інш. Праведзены выстаўкі «Цудоўны свет кветак і раслін» (2007), «Наш агарод корміць нас круглы год», «Для душы і дзеля карысці» (абедзве 2008), «Дарункі восені» (2009) і інш. Калектыў аб’яднання дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1998), удзельнік штогадовых выставак у музеі, ва ўрочышчы Вераб'ёвы Горы. Т.М.Іванова.