• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГАРАДОЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Гарадок. У раёне г.п. Езярышча, 332 сельскія нас. пункты, 10 сельсаветаў: Бычыхінскі, Вайханскі, Віраўлянскі, Гуркінскі, Даўгапольскі, Мяжанскі, Пальмінскі, Першамайскі, Руднянскі, Стадолішчанскі. Пл. тэр. 2,98 тыс. км2, лясы займаюць 50%. Нас. 26,6 тыс. чал., гарадскога — 54% (2010). Жывуць беларусы (85,6%), рускія (11,8%), украінцы (1,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,3%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. і аўтадарогі Орша—Віцебск—Невель (Расія), аўтадарогі Руба—Невель, Ула—
    Удзельнікі Гарадоцкага народнага тэатра сатыры і гумару «Фанограф».
    Гарадок, Віцебск—Гарадок. Пункт пропуску праз Дзярж. граніцу Рэспублікі Беларусь «Езярышча».
    Утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930у Віцебскай акрузе. У 1929 далучана частка Езярышчанскага, у 1931 — часткі Віцебскага і Мяжанскага рнаў. У 1935 на частцы тэр., вылучанай з Г.р., утвораны Мехаўскі рн. 3 20.2. 1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайнуўсярэдзіне ліп. 1941 акупіраваны ням, фаш. захопнікамі, якія загубілі ў раёне больш за 5 тыс. мясц. жыхароў. Супраць партызан і мірнага насельніцтва акупанты праводзілі карныя аперацыі «Шаравая маланка» (люты—сак. 1943), «Майская навальніца» (май 1943) і інш. Разам з насельніцтвам былі знішчаны 25 вёсак, 11 з іх пасля вайны не адрадзіліся. Дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б (чэрв. 1942 — ліст. 1943) і ЛКСМБ(ліп. 1942 —ліст. 1943), партыз. брыгады 1я Бел., 2я імя Панамарэнкі, 4я Бел., Ія Віцебская, «За Савецкую Беларусь», імя Кутузава, імя Леніна, імя ВЛКСМ і інш., асобныя атрады Я.М.Дзюрбы і «Іванова» (Я.Г. Нароенкі). Выдавалася падп. газ. «Калгасная праўда». Раён вызвалены ў канцы снеж. 1943 у ходзе Гарадоцкай аперацыі войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту, у 1й пал. 1944 штаб фронту размяшчаўся ў в. Сурміно. У 1960 далучана частка Суражскага, у 1962 — частка Шумілінскага і ўся тэр. Езярышчанскага рнаў, у 1963 — частка Полацкага рна (у 1966 перададзена Шумілінскаму рну). 3 жн. 1966 раён у сваіх сучасных межах.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, хімічнай, харчовай прамсці. У раёне (2011) 2 каледжы, 14 сярэдніх, 6 базавых, пачатковая, муз. і мастацтваў школы, ДзЮСШ, 8 дзіцячыхдашкольныхустаноў, Езярышчанскі дзіцячы дом. Працуюць раённыя Дом культуры, Дом рамёстваў і фальклору, метадычны цэнтр нар. творчасці, 12 СДК і 8 сельскіх клубаў, 32 бібліятэкі, раённы краязнаўчы музей. У сферы аховы здароўя працуюць 3 бальніцы, 7 амбулаторый, 21 ФАП, 7 аптэк; псіханеўралагічны домінтэрнат. Турысцкая інфраструктура ўключае гас
    521
    ГАРАДОЦКІ
    цініцу рэсп. цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі «Раўбічы», турысцкааздараўленчае прыватнае УП «Лосвіда» (каля в. Пруднікі), базы адпачынку «Вышадкі» (в. Вышадкі) і абл. савета фізкультурнаспарт. тва «Дынама» (в. Вярэчча), Дом паляўнічага і рыбалова ГА «Беларускае ваеннапаляўнічае таварыства» (в. Хабаты), 4 дамы паляўнічага і гасцявы домік (вёскі Канашы, Смалоўка, Стырыкі, Ноўка), 4 аграсядзібы (у вёсках Пагост, Канашы, Астраўляне). Зоны адпачынку мясц. значэння — Латыгава, Лосвіда. Выдаецца раённая газ. «Гарадоцкі веснік». У раёне 16 рэліг. абшчын, ут.л. 13 праваслаўных, 1 каталіцкая, 2 пратэстанцкія. Археал. помнікі: гарадзішчы каля вёсак Бібіна, Бярозна, Бяскатава, Дзеравушка, Вышадкі, Казінова, Кісялі, Кулі, Новы Болецк, Сцяпанавічы, курганныя могільнікі каля вёсак Бярозна, Бяскатава, Дубраўка, Зайкава, Зарэчча, Хабаты, стаянка каля в. Мяжа, каменныя крыжы ў в. Дубраўка. Захаваліся помнікі архітэктуры: будынак былой паштовай станцыі (1я пал. 19 ст.) у в. Кузьміно і касцёл (1896) у в. Рамні. Помнікі гісторыі: брацкія магілы ў вёсках Альхавец, Бяскатава, Евіна, Канчане, Малашанкі, Марозава, Рудня, Халамерё, вайсковыя могілкі ў вёсках Вялікія Стайкі, Верамееўка, Віраўля, Гуркі, Дубраўка, Кабішча, Ключ, Кавалі, Мехавое, Маскаляняты, Новыя Вайханы, Новы Болецк, Пруднікі, Прудок, Селішча, Хвошна, помнік на магіле Героя Сав. Саюза А.Е.Казлова ў в. Мяжа. У в. Астраўляне нарадзіўся К.В.Вераніцын (1834—1904), мяркуемы аўтар паэмы «Тарас на Парнасе», у былой в. Крутое — жывапісец М.Х.Даўгяла (1908—78), на былым хутары Зялёнаўка — акадэмік НАН Беларусі У.ФЛогінаў (н. 1940). Гарадоччына — радзіма аднаго з арганізатараў ветэрынарнай справы і навук. ветэрынарыі ў Беларусі Я.П.Алонава (18751929).
    ГАРАДОЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ I ФАЛЬКЛОРУ. Адкрыты ў 1992 у г. Гарадок. Асн. мэты дзейнасці — даследаванне мясц. ра
    Да арт. Гарадоцкі раённы краязнаўчы музей. Дыярама «KipMaw у Гарадку».
    мёстваў і збор іх лепшых узораў: стараж. ручнікоў і іх фрагментаў, дываноў, посцілак, прадметаў лозапляцення, разьбы па дрэве і інш. Калекцыя знойдзеных у час экспедыцый прадметаў нар. мастацтва Гарадоччыны стала асновай для аднаўленчай работы па ўсіх відах рамёстваў. Адноўлены 22 віды традыц. тэхналогій. Створаны і выкарыстоўваюцца: звод арнаментаў Гарадоччыны, фанатэка мясц. фалькл. матэрыялу, этнаграф. фонд прадметаў нар. мастацтва. У 2010 — 12 гурткоўтрадыц. мастацтва, нар. клуб самадзейных мастакоў і майстроў «Вытокі», салонмагазін маст. вырабаў. Майстры Дома рамёстваў — удзельнікі, дыпламанты, лаўрэаты раённых, абл. і рэсп. выставак, фестываляў, конкурсаў, у т.л. міжнар. фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», рэсп. святаконкурсу выцінанкі «Ажурныя фантазіі» (2000), нац. выстаўкі «Жывыя крыніцы» (Мінск, 2006), абл. — конкурсу ткацтва «Матчыны кросны» (г. Лепель, 2003), святаконкурсу саломапляцення «Папарацькветка» (г. Віцебск, 2004). А.М.Бараўцова.
    ГАРАДОЦКІ РАЁННЫ КРАЯЗНАЎЧЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1974 у г. Гарадок. Mae 5 экспазіцыйных залаў (пл. экспазіцыі 190 м2, выставачная — 255 м2), 30 201 музейны прадмет асн. і 14 194 прадметы навук.дапаможнага фондаў (2011). Калекцыі: археалогіі,
    дакументаў і фотаздымкаў, дэкар.прыкладнога мастацтва, быту і этнаграфіі, жывапісу і графікі, нумізматыкі, філатэліі і інш. Сярод экспанатаў прадметы з археал. раскопак гарадзішчаў і курганных могільнікаў на тэр. Гарадоччыны, дакументы па гісторыі краю 16—20 ст., прадметы хатняга ўжытку і нар. рамёстваў мясц. жыхароўканца 19 — пач. 20 ст., фалькл. і тапанімічныя матэрыялы. Значную частку складаюць матэрыялы аб Вял. Айч. вайне, у т.л. Гарадоцкай аперацыі 1943, а таксама дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы, узнагароды і творчыя работы вядомых ураджэнцаў раёна, герояў ваен. і мірнага часу, мастакоў. літаратараў, вучоных. Праводзіць маст. выстаўкі. Пры музеі працуе нар. аматарскае аб’яднанне «Зялёная альтанка».
    Т. М. Іванова.
    ГАРАДСКАЯ КУЛЬТЎРА, культура горада, урбанізаваная культура, сукупнасць матэрыяльных і духоўных каштоўнасцей, створаных жыхарамі гарадоў і паселішчаў гар. тыпу. Фарміравалася ў працэсе ўзнікнення і далейшага развіцця гарадоў розных краін свету. На бел. землях Г.к. пачала складвацца пачынаючы з эпохі ранняга сярэдневякоўя (9—13 ст.), калі ўзніклі першыя гарады — Полацк, Тураў, Заслаўе, Гродна, Віцебск, Мінск і інш. Г.к. звычайна вызначаецца наступнымі адметнымі рысамі: высокапра
    522
    ГАРАДСКІ
    фесійны, поліэтнічны і пераважна свецкі характар; дынамічнае развіццё ў мірныя часы; актыўная і плённая дзейнасць таленавітых майстроў ва ўсіх відах мастацтва — літаратуры, музыцы, выяўленчым і тэатральным мастацтве, архітэктуры і інш.; наяўнасць аб’ектаў, устаноў духоўнага і культ. прызначэння, якіх у сельскай мясцовасці мала або ўвогуле няма (храмы, замкі, дамы і палацы мастацтваў, паркі культуры і адпачынку, тэатры, музеі, бібліятэкі, кінатэатры, канцэртныя залы, маст. галерэі, кафэ, рэстараны, начныя клубы і інш.). Асн. асяродкамі бел. Г.к. з даўніх часоў былі храмы розных канфесій (цэрквы, касцёлы, малітоўныя дамы), манастыры, адукац. і выхаваўчыя установы розных тыпаў і ўзроўняў (напр., школы, калегіумы, акадэміі, інстытуты, універсітэты), цэхі рамеснікаў, творчыя майстэрні, дамы культуры і да т.п. Асабліва хутка Г.к. развівалася на працягу 20 ст., калі ў Беларусі прыкметна паскорыліся працэсы урбанізацыі. Удзельная вага гар. насельніцтваўагульнай колькасці жыхароў Беларусі складае 75,1 % (2011), таму Г.к. з’яўляецца важнейшай часткай бел. нац. культуры.
    Літ.: Городская культура. Средневековье н начало Нового временн. Ленннград, 1986; Город как соцнокультурное явленне нсторнческого процесса. М., 1995; Шыбека З.В. Гарады Беларусі. Мінск, 1997. Э.С.Дубянецкі.
    ГАРАДСКІ' ПАСЁЛАК, разнавіднасць пасёлка гарадскога тыпу, населены пункт з колькасцю жыхароў ад 2 да 10 тыс. чал., большасць з якіх заняты ў прам. вытворчасці, служачыя або члены іх сем’яў. Існуюць Г.п. аграпрам. профілю (Шаркаўшчына), турысцкага (Мір), курортнага (Нарач). Г.п. мае развітую сістэму культ,быт. і сац. абслугоўвання насельніцтва. Асн. сферы вытворчасці — лёгкая прамсць, харчовая, дрэваапрацоўчая, дзейнічаюць прадпрыемствы буд. матэрыялаў. Многія Г.п. Беларусі пераўтвораны з мястэчкаў. Асобныя існавалі ў складзе княстваў 11 — 13 ст. (Лоеў), некаторыя ўтвораны ў 20 ст. шляхам аб’яднання вёсак (Акцябрскі Гомельскай вобл.). LLIмат
    Г.п. у розны час знаходзіліся ў валоданні магнатаў, мелі замкі (Брагін, Бялынічы, Глуск, Круглае, Мір), сядзібныя (Карэлічы, Круглае) і палацавыя комплексы (Бешанковічы, Ружаны Пружанскага рна). Сучасная планіровачная структура Г.п. звычайна кампактная, вызначаецца гал. вуліцай, пл. і 1—2 планіровачнымі вузламі (Дрыбін, Багушэўск Сенненскага рна, Глуск). Кампазіцыйная вось — гал. вуліца, радзей — рака, якая падзяляе Г.п. на 2 ч. (Лёзна, Ушачы). Грамадскаадм. і гандлёвы цэнтр прадстаўлены плошчай. Жылую забудову фарміруюць 2—5павярховыя дамы і індывід. дамы сядзібнага тыпу. У асобных Г.п. шматпавярховая забудова (Вялікая Бераставіца, Карэлічы, Круглае Ганцавіцкага рна), створаны зоны адпачынку (Ушачы, Хоцімск, Шаркаўшчына). У 2011 у Беларусі 95 Г.п.
    Ю.Ю.Захарына.
    ГАРАДСКІ ФАЛЬКЛОР, вобласць мастацкай творчасці, якая ў розных формах і відах бытуе ў гарадах на рус. мове або, радзей, на трасянцы. Генетычна звязаны з сял. творчасцю. Г.ф. — з’ява дынамічная, якая актыўна развіваецца і трансфармуецца. Як самаст. галіна распаўсюджанне атрымаў у 19 ст. ў сувязі з хуткім ростам гарадоў, развіццём вытворчасці і, як вынік, наплывам вясковага насельніцтва ў гарады на працу. Г.ф. уключае традыц. жанры фальклору, адаптаваныя ў сучасным гар. ужытку, і ўласнагар. тэксты, якія пашырыліся ў вуснай і пісьмовай формах. Вусныя формы прадстаўлены гар. абрадавым фальклорам: паэзія адноўленых каляндарных традыцый,