Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ГАРАДОЦКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы з г. Гарадок. Промысел вядомы здаўна, найб. развіцця дасягнуў у канцы 19 — 1й пал. 20 ст. Выраблялі чырванагліняны гартаваны, тэракотавы і глазураваны посуд гасп. прызначэння (гаршкі, збанкі, гладышы, вазоны, міскі, стараж. амфарападобныя пасудзіны з 2 ручкамі — карчагі) простых выразных форм. Промысел існаваў да 1980х гг. У наш час адроджаны майстрамі мясц. Дома рамёстваў і фальклору. Я. М. Сахута.
Да арт. Гарадоцкая кераміка (г. Гарадок). А.Бараўцова. Посуд. 2005.
ГАРАДОЦКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы з в. Гарадок Глускага рна. Промысел вядомы здаўна. У 1930—70я гг. працавала ганчарная арцель, дзе выраблялі глазураваны, часам дэкарыраваны выціснутымі хвалістымі паяскамі посуд традыц. быт. прызначэння — гаршкі, збаны, гладышы, слоікі, цёрлы, глякі, міскі і інш.; некаторыя майстры выраблялі таксама фігурны посуд і цацкі.
Я.М.Сахута.
ГАРАДОЦКАЯ КОЗЬМАДЗЯМ’ЯНАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з элементамі класіцызму ў в. Гарадок Глускага рна. Пабудавана ў 1814, адрамантавана ў 1970я гг. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда, 3ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) і бабінец. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам з вальмамі. Над сяродкрыжжам — 8гранны купал на гранёным светлавым барабане, такім жа купалам завершана званіца. Сцены гарызантальна ашаляваны, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з сандрыкамі і ўмацаваны лапаткамі. Уваход вылучаны 4слупавым ганкам пад 2схільнай навіссю. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ГАРАДбЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. у 1921 у г. Гарадокякцэнтр.бка (з 1895 дзейнічала публічная). У 1977 створана цэнтралізаваная бібліятэчная сістэ
518
ГАРАДОЦКІ
ма, якая аб’яднала раённую бку і 56 філіялаў; бка набыла сучасны статус. Кніжны фонд (2010) 46,1 тыс. экз., больш за 4 тыс. чытачоў. 3 2009 вядзе абслугоўванне ў аўтаматызаваным рэжыме. Асн. кірунак дзейнасці — краязнаўства, гал. мэты — папулярызацыя і распаўсюджванне бел. мовы і лры, прапаганда экалагічных, эстэтычных, эканам. і прававых ведаў. Бка праводзіць дні інфармацыі, выстаўкіпрагляды новай лры, дні спецыяліста. Пры бцы працуюць цэнтр прававой інфармацыі, клубы — цікавых сустрэч (з 1998) для падлеткаў, «Залаты ўзрост» (з 2004) для сталых людзей, літ. «Гараднянка» (з 2009).
ГАРАДОЦКІ ГАРАДСКІ' ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1973 у г. Гарадок. Агульная пл. 400 м2. Mae глядзельную залу на 400 месцаў. Дзейнічаюць 15 калектываў аматарскай творчасці, з іх 3 са званнем «народны»: ансамбль песні і танца «Яблынька», тэатр сатыры і гумару «Фанограф», драм. тэатр. Калектывы — удзельнікі, дыпламанты, лаўрэаты раённых, абл. конкурсаў і фестываляў. Нар. тэатр сатыры і гумару «Фанограф» — лаўрэат і дыпламант абл. свята нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна, 2007, 2009); нар. тэатр — абл. свята аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральная вясна» (г. Орша, 2008); нар. ансамбль песні і танца «Яблынька» — лаўрэат абл. конкурсаў і фестываляў (2006, 2008), удзельнік міжнар. фестывалю песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (2009). Працуюць 2 клубы (выхадногадня, «Добрыя сустрэчы»), студыі відэа і гуказапісу. Штогод праводзіць раённае свята нар. творчасці «Гарадоцкая скарбонка»; раз у 2 гады — традыц. абл. свята танца, прысвечанае памяці засл. дзеяча культуры Беларусі І.А.Серыкава.
ГАРАДОЦКІ ЗАМАК, помнік абарончага дойлідства 14—18 ст. ў паўн. частцы в. Гарадок Маладзечанскага рна. 3 Пд авальны ў плане дзядзінец (60 х 40 м) быў абкружаны земляным ровам (шыр. 25—30 м), з 3 і Пн — ма
гутным земляным валам (выш. да 10 м). На дзядзінцы знаходзіліся мураваныя і драўляныя гасп. пабудовы. Абарончую функцыю выконвала вежа, якая была размешчана з У у разрыве вала (засталася круглая пляцоўка дыям. каля 7 м). Да ўвахода ў замак быў перакінуты драўляны мост. Пры раскопках знойдзена кераміка 14—18 ст., сярод якой вылучаецца паліваная кафля з раслінным арнаментам і выявай арла. Комплекс збярогся часткова. Захаваліся валы, роў, падмуркі асобных будынкаў.
ГАРАДОЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ГАРМАНІ'СТАЎ «ГАРАДОЦКІЯ МУЗЬІКІ». Створаны ў 2000 у г. Гарадок пры раённым метадыч
Да арт. Гарадоцкі гарадскі Дом кулыпуры. Народныя калектывы: 1 — ансамбль песні і танца «Яблынька»; 2 — драматычны тэатр.
ным цэнтры нар. творчасці і культасветработы. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.Ф.Шандаеўскі. У складзе аркестра 15 чал. ва ўзросце ад 21 да 70 гадоў. У рэпертуары творы, розныя па тэматыцы, жанравай прыналежнасці і ўзроўні складанасці: бел. полькі, кампазіцыя «Вянок дружбы», у якую ўвайшлі своеасаблівыя муз. візітоўкі розных слав. народаў, старадаўнія танцы, нар. песні і прыпеўкі, папуры на тэмы бел. мелодый, танц. музыка Паазер’я (усе ў апрацоўцы А.Шандаеўскага). Калектыў — лаўрэат міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2005), абл. святаконкурсу нар. талентаў «Іграй, гармонік» (агра
519
ГАРАДОЦКІ
Гарадоцкі народны ансамбль гарманістаў «Гарадоркія музыкі».
гарадок Гомель Полацкага рна, 2007—2008, 2010) і інш. І.П.Ляўковіч.
ГАРДДОЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ПЁСНІ I ТАНЦА «ЯБЛЫНЬКА». Створаны ў 1974 у г. Гарадок пры раённым Доме культуры (з 1991 гар. Дом культуры) як вак.танц. ансамбль «Яблынька». У 1983 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік Дз.А.Сцяпанава (з 1989), балетмайстар Н.М.Тарасава (з 2003). У складзе ансамбля 30 чал. ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні, вак.харэагр. кампазіцыі («Лён», «Хлеб», «Яблынька» Ю.Семянякі), харэагр. мініяцюры «Гарадоцкія сустрэчы», «У Езярышчы на ігрышчы», пальмінская кадрыля «Зязюлька», «Калыханка», «Закаблукі», «Суботніца», «Гарадоцкая кадрыля». Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю мастацтваў «Мэрцішор» (Прыднястроўскі рн, Малдова, 1999), удзельнік міжнар. фестываляў бел. песні (г. Беласток, Польшча, 1997), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (г. Дуброўна, 2006). 3 1982 пры ансамблі працуе аркестравы гурт. Дз.А.Сцяпанава.
ГАРАДбЦКІ НАРбДНЫ ДРАМАТЫЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1981 у г. Гарадок пры rap. Доме культуры на базе тэатр. класа. У 1991 прысвоена
званне «народны аматарскі тэатр». Кіраўнікі: В.У.Каўрыга, А.І.Шын, А.У.Бязгінаў (з 2008). У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя бел., рус. і замежнай драматургіі, арганізацыя вольнага часу мясн. насельніцтва. У рэпертуары п’есы бел., рус. і замежных драматургаў, дзіцячыя казкі. Сярод пастановак 2000х гг.: муз. спектаклі «Бураціна», «Снежная каралева» Х.К.Андэрсена, «Сарочынскі кірмаш» М.Гогаля, «Прымакі» Я.Купалы, «Людзі
Удзельнікі Гарадоцкага народнага драматычнага тэатра.
на балоце» паводле І.Мележа і інш. Калектыў — удзельнік абл. свята аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральная вясна», прысвечанага 65годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне (г. Орша, 2010), раённых і rap. мерапрыемстваў і інш. Пры калектыве працуе дзіцячая група. А.У.Бязгінаў.
ГАРАДОЦКІ НАРОДНЫ КЛУБ НАРОДНЫХ МАЙСТРОЎ I АМАТАРСКІХ МАСТАКОЎ «ВЫТОКІ». Створаныў 1985уг. Гарадокпрыраённым краязнаўчым музеі. 3 1992 дзейнічае пры rap. Доме рамёстваў і фальклору. У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі клуб». Кіраўнікі: М.Л.Гушча (з 1985), А.М.Бараўцова (з 1994), Л.Г.Гаравая (з 1997), І.В.Іванова (з 2000), Т.А.Макарэнка (з 2004), Ж.Ф.
Гусейнава (з 2006). У складзе клуба 36 чал. Асн. мэты дзейнасці: адраджэнне, развіццё і папулярызацыя рэгіянальных промыслаў, падтрымка майстроў — носьбітаў аўтэнтычных традыцый. Клуб праводзіць экспедыцыі па зборы прадметаў традыц. мастацтва (стараж. ручнікі і іх фрагменты, дываны, посцілкі, прадметы лозапляцення, разьбы па дрэве і інш.), нар. песень і абрадаў, выстаўкі работ майстроў, вядзе даследчую работу па аднаўленні тэхналогій нар. промыслаў, удзельнічае ў інсцэніроўцы абрадаў і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю мас
520
ГАРАДОЦКІ
тацтваў «Славянскі базар у Віцебску» і ў яго межах кункурсу разьбяроў па дрэве «Дрэва жыцця» (2005), святконкурсаў — ткацтва «Матчыны кросны» (2006), лозапляцення «Лазовы прут» (2007), вышыўкі і карункапляцення «Чароўная нітка» (2008), майстроў нар. малявання і сучаснага маст. роспісу «Райскі сад» (2009); рэсп. выставак «Папяровы сусвет» (2005), «Жывыя крыніцы» (2006, абедзве Мінск), «Зачараваныя каханнем» (г. Нясвіж, 2008), сучаснага нар. мастацтва «Калядныя ўзоры» (Мінск, 2009); пленэраў: рэсп. ганчароў«Гліна спявае» (в. Акцябрская Віцебскага рна, 2008), абл. майстроў саломапляцення «Віцебскія дажынкі» (г. Сянно і Сенненскі рн, 2007) і інш. У 2009 пра майстроў клуба зняты фільм «Паўночны Гарадок». Ж.Ф.Гусеіінава.
ГАРАДОЦКІ НАРОДНЫ ТЭАТР САТЬІРЫ I ГУМАРУ «ФАНОГРАФ». Створаны ў 1981 у г. Гарадок пры гар. Доме культуры як агітбрыгада «Фанограф». У 1986 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Кіраўнікі: В.Каўрыга (з 1981), С.Раманенка (з 1999), А.Шын (з 2003). У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 16 да 40 гадоў. Сярод праграм 2000х гг.: «ЛяпусЦяпус», «Было б здароўе», «Дзявочы атрад», «Казка спраўджваецца апоўначы», «Карнавальная ноч», «I воўк марскі табе таварыш», «Апошні шанец», «Адзін за ўсіх і ўсе на аднаго» і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат фестываляў: усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (вёскі Вялікія і Малыя Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1995, 2000, 2003), рэсп. гумару «Усмешка пабеларуску» (гарады КохтлаЯрве і Нарва, Эстонія, 2003, 2006), конкурсаў абл. тэатраў мініяцюр (г.п. Шуміліна), дыскатэчных праграм (г. Віцебск, абодва 2005), канцэртаў і інш. А.І.Шын.
ГАРАДбЦКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛбРНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ГЛЁЙНА».
Створаны ў 1999 у г. Гарадок пры раённым метадычным цэнтры нар. творчасці і культасветработы. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.П.Рэзкіна. У складзе калектыву 12 чал. ва ўзрос
це ад 19 да 57 гадоў. У рэпертуары абрадавыя песні Гарадоцкага рна — жніўныя, купальскія, калядныя, вясельныя і інш., а таксама фалькл. пазаабрадавая лірыка. Калектыў — удзельнік адкрытага нар. фестывалю імя В.Сяргеевай (г.п. Усвяты, Расія, 2007), абл. свят фалькл. мастацтва «Ад прашчураў да зор» (г. Гарадок, 2006; в. Вымна Віцебскага рна, 2010), абрадавага фальклору «Купалле Паазер’я» (в. Астраўляне Гарадоцкага рна, 2007—08; в. Івесь Глыбоцкага рна, 2010). І.П.Ляўковіч.