Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
У сярэдзіне 13 ст. ў складзе ВКЛ. 3 2й пал. 15 ст. вядома як велікакняжацкі двор. У 1494 засн. касцёл. 3 канца 15 ст. ў розны час уладанне кн. С.Бельскага, вял. княгіні Алены Іванаўны, Няміравічаў, Давойнавічаў, Карыцкіх, Гастомскіх, Хадкевічаў, Каменскіх, Зяновічаў, Л.Паца, Бухавецкіх. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. 3 1796 цэнтр воласці Навагрудскага павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1808 Гродзенскай, з 1842 Мінскай губерняў. У 1798 у Г. уніяцкая царква, касцёл, якія ў 1839 і 1864 пераўтвораны ў праваслаўныя цэрквы. У 1886 — мястэчка, 60 двароў, 504 ж., 2 праваслаўныя царквы, нар. вучылішча (адкрытаў 1863), капліца, сінагога, 4 малітоўныя дамы, багадзельня, конная паштовая станцыя, цагляны завод, бровар, валасное праўленне, 2 кірмашы на год, працаваў урач. У 1909 у мястэчку і маёнтку 246 двароў, 2942 ж., дзейнічалі пошта з тэлеграфам, земскае нар. вучылішча (у 1901 — 96 вучняў, з іх 9 дзяўчынак). 3 1921 у складзе Польшчы, мястэчка, цэнтр гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв., 165двароў, 1021 ж. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр Гарадзішчанскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з 24.6.1941 да 8.7.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Г. больш за 4тыс. чал. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1959 — 1694 ж. 3 25.12.1962 у Баранавіцкім рне. У 1989 —2,9тыс.ж.У 1998 — 2,6тыс.ж.
У 2010 дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, муз. школа і ДзЮСШ, Дом культуры, 2 бкі, домінтэрнат, Цэнтр
пазашкольнай работы, бальніца, паліклініка, 2 аптэкі, Дом быту, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, магазіны. Краязнаўчы музей. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: касцёл Маці Божай Ружанцовай (1640), Крыжаўзвіжанская царква (1764). Помнік археалогіі — гарадзішча (2—4 ст.).
ГАР.АДЗІШЧА. пасёлак у Пінскім рне, на р. Ясельда і воз. Гарадзішчанскае (Палескае). За 16 км на ПнУ ад г. Пінск, чыг. ст. Ясельда на лініі Брэст—Пінск, 191 км ад Брэста, каля шашы Пінск—Лунінец. Цэнтр Гарадзішчанскага с/с. 287 гаспадарак, 818 ж. (2010).
Узнік у 1950я гг. на месцы б. вёскі (належала Олешам) як рабочы пасёлак мэблевай фабрыкі. У 1960 — 288 ж., у 1970 чыг. ст. Ясельда, 617 ж. У 1997 — 320 гаспадарак, 938 ж.
У 2010дзіцячы садяслі, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны.
ГАРАДЗІШЧА, вёска ў Шклоўскім рне, на р. Бася, каля вадасховішча Гарадзішча. За 26 км на У ад горада і 28 км ад чыг. ст. Шклоў на лініі Магілёў—Орша, 56 км ад Магілёва, на аўтадарозе Шклоў—Горкі. Цэнтр Гарадзішчанскага с/с. 304 гаспадаркі, 690 ж. (2010).
Вядома з 1604 як сяло ў Шклоўскай воласці Аршанскага павета Віцебскага ваяв. ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. У сярэдзіне 17 ст. ў Шарсцілаўскім войтаўстве Шклоўскага графства. У 1695 — 11 двароў, у 1771 — 22 двары, 111 ж. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1785 у Копыскім павеце, 26 двароў, 173 ж., уладанне памешчыка; драўляная царква, млын, сукнавальня. У 1897 цэнтр воласці Горацкага павета Магілёўскай губ., 50 двароў, 321 ж., нар. вучылішча (адкрыта не пазней 1884, у 1907 навучаліся 95 хлопчыкаў і 25 дзяўчынак), млын, гарбарня, прыёмны пакой, багадзельня, магазін, царква. Побач існавала карчма, 2 двары, 13 ж. На пач. 20 ст. 47 двароў, 349 ж., вінная крама. 3 20.2.1924 цэнтр сельсавета Шклоў
скага рна. У 1924 адкрыты ўрачэбны ўчастак, ФАП, хатачытальня. 3 20.8.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1977 да Г. далучаны вёскі Літвінавічы, Русакі, Старое Вільянава. У 1991 — 391 гаспадарка, 991 ж. У 1997 — 310 гаспадарак, 1018ж.
У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ГАРАДЗІШЧАНСКАЯ КРЫЖАЎЗВІЖАНСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі рэтраспектыўнарус. стылю ў г.п. Гарадзішча Баранавіцкага рна. Пабудавана ў 1764, рэканструявана ў пач. 20 ст. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольны прытвор, 5гранная апсіда. Чатырохсхільны дах асн. аб’ёму завершаны 8гранным барабанам з цыбулепадобным купалам. Плоскасныя гарызантальна ашаляваныя сцены ўмацаваны лапаткамі, апяразаны карнізамі, зубцамі 1 расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. У інтэр’еры шатровыя скляпенні на ветразях перакрываюць унутраную прастору асн. аб’ёму і апсіды. Побач з царквой драўляная званіца (1840я гг.) — 4слупавое збудаванне,
Гарадзішчанская Крыжаўзвіжанская царква.
513
ГАРАДЗІШЧАНСКАЯ
накрытае пакатым шатровым дахам. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ГАРАДЗІ'ШЧАНСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Гарадзішча Камянецкага рна. Пабудавана ў 18 ст. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3ярусная званіца, 5гранная апсіда з бакавой рызніцай. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Над прытворам у залу адкрываюцца хоры. У інтэр’еры захаваліся абразы 19 ст.: «Маці Божая», «Ісус Хрыстос», «Святыя Пётр і Павел», «Святая прарочыца Ганна», «Тайная вячэра». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ГАРАДЗІШЧАНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БЕНЕДЫКЦІНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў в. Гарадзішча Пінскага рна. Пабудаваны ў 1774 з цэглы, у 1864 скасаваны. У 1907 у касцёле ўзноўлены службы. У комплекс уваходзілі касцёл, кляштар і 2ярусная брамазваніца, пабудаваная пазней і вырашаная ў стылі кла
сіцызму. 1< а с ц ё л — крыжовы ў плане з прамавугольнай апсідай і 2 нізкімі сакрысціямі, накрыты 2схільным дахам з высокай фігурнай вежай над сяродкрыжжам. Фасады завершаны фігурнымі франтонамі, апяразаны прафіліраваным карнізам, вуглы ўмацаваны пілястрамі. Сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. У інтэр’еры алтар у выглядзе насценнай кампазіцыі з выкарыстаннем ордэра, фрэскавы роспіс, арнаментыка на скляпеннях, архіт. дэкор з карынфскімі пілястрамі. К л я ш т а р — 2павярховы аб’ём, накрыты вальмавым дахам з высокім ганкам гал. фасада. Дэкор фасадаў стрыманы з прамавугольнымі панэлямі, лапаткамі і простымі ліштвамі прамавугольных праёмаў. Перакрыты на 1м паверсе крыжовымі скляпеннямі, на 2м — плоскай столлю. Касцёл не захаваўся. А.М.Каласоўская.
ГАРАДЗІ'ШЧАНСКІ КАСЦЁЛ МАЦІ БбЖАЙ РУЖАНЦОВАЙ, помнік архітэктуры барока ў г.п. Гарадзішча Баранавіцкага рна. Пабудаваны ў 1640 з цэглы. У 1868 пераасвячоны ў праваслаўную Троіцкую царкву. У 1919 перададзены католікам. Перабудоўваўся ў 1874—76, 1930. Аднанефавы храм з кароткімі крыламі трансепта і паўкруглай апсідай накрыты 2схільным дахам. На гал. фасадзе прытвор з арачным уваходам, які
Гарадзішчанскі народны ансамбль народнай музыкі «Лірнікі».
фланкіраваны пілястрамі. Асн. аб’ём з люкарнай у цэнтры завершаны 4граннай вежай з шатром. 3 паўн. боку апсіды прыбудавана 3ярусная (2 васьмерыкі на чацверыку) вежазваніца з шатром у завяршэнні. Паміж апсідай і званіцай прыбудавана рызніца. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з ліштвамі ў выглядзе паўкалон, апяразаны цокалем і шырокім прафіляваным карнізам, дэкарыраваны пілястрамі. Унутраная прастора перакрыта цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках, апсіда — конхай. Над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры. Касцёл дзейнічае.
A. М. Каласоўская.
ГАРАДЗІШЧАНСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МЎЗЫКІ «ЛІРНІКІ». Створаны ў 1976 у г.п. Гарадзішча Баранавіцкага рна пры дзіцячай муз. школе. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік Л.І.Хаванскі. У складзе ансамбля 12 удзельнікаў ва ўзросце ад 28 да 65 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне мясц. традыц. фальклору, вывучэнне нар. бел., рус. і польск. песеннай творчасці. У рэпертуары бел. нар. песні і танцы («Прывітальная», «У дуброве»), мясц. найгрышы ў апрацоўцы самадзейных кампазітараў Э.Філіцкага («Пчолка і кросны») і У.Кляшчова («Гарадзішчанскія выкрунтасы», «Пастушок»), рус. і польск.
514
ГАРАДНЯНСКАЯ
песні («Мазурка») і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2007), удзельнікабл. фестываляў «Баранавіцкая вясна» (г. Баранавічы, 2004), «Талакуха на Бярэсці» (г. Брэст, 2007). Л.І.Хаванскі.
ГАРАДНАЯ, вёска ў Столінскім рне. За 28 км на 3 ад г. Столін, 21 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец— Сарны (Украіна), 229 км ад Брэста. Цэнтр Гараднянскага с/с. 424 гаспадаркі, 978 ж. (2010).
Вядома з 1448. У 15 ст. цэнтр ганчарнай вытворчасці (гл. Гараднянская кераміка). У антыфеадальную вайну 1648—51 мястэчка спалена татарамі, якія захапілі ў палон 700 ж. 3 1670 (паводле інш. крыніц з 1579) мела магдэбургскае права і герб (пацверджаны ў 1792): на сярэбраным полі выява лася з залатымі рагамі. У 18 ст. пабудавана драўляная царква. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. 3 1795 у Церабяжоўскай воласці Пінскага павета Мінскай губ. У 1803 сяляне Г. дамагліся вызвалення ад прыгоннай залежнасці і пераведзены ў разрад дзяржаўных. У 1879 цэнтр праваслаўнага прыхода, дзейнічала Троіцкая царква і школа пры ёй. У 1897 вёска, 419 двароў, 2271 ж., малітоўны дом, 6 крам, 2 піцейныя дамы, праваслаўная царква (і пры ёй школа), 40 горнаў для вырабу глінянага посуду. У 1909 — 1830 двароў, 6728 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, з 1922 у Столінскім павеце Палескага ваяв., мястэчка, 459 двароў, 2,5 тыс. ж. 3 1939 у БССР, 425 двароў, 3874 ж. 3 12.10. 1940 цэнтр сельсавета Столінскага рна Пінскай вобл., вёска, 405 двароў, 1,8 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да 12.7.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія восенню 1942загубілі400ж. 3 8.1.1954у Брэсцкай вобл. У 1959 — 1540 ж. У 1970 — 470 двароў, 1965 ж. У 1996 — 530гаспадарак, 1483ж.
У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, Цэнтр ганчарства, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 магазіны; Мікалаеўская царква (канец 20 ст.). Музей ганчар