• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГАНЧАРОЎСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Ганчары Лідскага рна. Пабудавана ў 1774 на паўн.ўсх. ускраіне вёскі, на могілках. Адрамантавана ў 1878. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 3гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, трапезная, 3ярусная чацверыковая вежазваніца з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане ў завяршэнні. Такім жа купалком завершаны 2схільны дах асн. аб’ёму. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Унутраная прастора расчлянёна на 3 нефы. Цэнтр. неф перакрыты скляпеннем, бакавыя — плоскай
    503
    ГАНЧАРОЎСКІ
    столлю. Перад царквой пастаўлена званіца (2я пал. 19 ст.): 2яруснае квадратнае ў плане збудаванне зрубавакаркаснай канструкцыі гарызантальна ашалявана і завершана шатром. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ГАНЧАРОЎСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «ПУНЦОВЫЯ АГЁНЬЧЫКІ». Створаны ў 1993 у в. Ганчары Ляхавіцкага рна пры сельскім Доме культуры, з 2002 на базе раённага аддзела культуры. У1998 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.М. Азарчык. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. песні і паэзіі. У рэпертуары творы бел. кампазітараў (Л.Захлеўнага, А.Елісеенкава, В.Сярых), мясц. аўтараў. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Палескі карагод» (г. Пінск, 2004), раённага аглядуконкурсу юных талентаў «Свет дзяцінства» (г. Ляхавічы, 2004—10) і інш. Н.В.Гараховіч.
    ГАНЧАРСТВА, выраб рэчаў гаспадарчага і дэкаратыўнапрыкладнога характару з гліны; адзін з найб. стараж. відаў рамяства. На тэр. Беларусі пачатковая форма Г. з ручной фармоўкай вырабаў і абпалам на вог
    Ганчароўская Пакроўская царква.
    нішчы вядомая з часоў неаліту. У 10—13 ст., з уваходам ва ўжытак ганчарнага круга, Г. вылучылася ў спецыялізаванае рамяство; у гэты час склаліся асн. формы і асартымент ганчарных вырабаў, большасць з якіх без асаблівых змяненняў дайшлі да 20 ст. У 16—18 ст. Г. дасягнула свайго росквіту. У многіх бел. гарадах (Мінск, Брэст, Гродна, Полацк, Віцебск, Слуцк, Капыль, Камянец, Клецк, Мір, Шклоў, Дзісна, Стрэшын) дзейнічалі самаст. ці аб’яднаныя з інш. ганчарныя цэхі, дзе выраблялі разнастайны посуд, дробную пластыку і інш. Высокім тэхнал. і маст. узроўнем, творчым засваеннем лепшых агульнаеўрап. дасягненняў, адметнай мясц. самабытнасцю вызначаецца кафля. Вырабы гар. цэхавага рамяства, у якіх нярэдка адчуваўся ўплыў агульнаеўрап. маст. стыляў, аздабляліся штампаваным, прадрапаным ці ляпным дэкорам, ангобнай размалёўкай, у большасці выпадкаў глазураваліся. У 19 ст. цэхавая вытворчасць заняпала; Г. стала пераважна сельскім рамяством, назіралася прыкметнае пашырэнне яго маштабаў, прымяненне сельскімі ганчарамі новых тэхнал. прыёмаў, сродкаў дэкору, узбагачэнне асартыменту вырабаў. У канцы 19 — 1й пал. 20 ст. ў Беларусі дзейнічала больш за 200 асяродкаў Г. Сыравінай былі мясц. гліны, з якіх шляхам працяглай плас
    тычнай апрацоўкі (вымешванне рукамі ці нагамі, збіванне доўбняй, перадзіранне таркай, стругам, зрэзкай і інш.) рыхтавалі фармовачную масу; для павелічэння трываласці і вогнеўстойлівасці ў яе часам дадавалі жарству ці пясок. Сярод асн. ганчарных прылад працы — ганчарныя кругі, у 19—20 ст. пераважна нажныя быстраходныя (у некаторых сельскіх асяродках ПнЗ Беларусі да сяр. 20 ст. бытавалі архаічныя ручныя кругі). Вылепленыя ўручную ці сфармаваныя на ганчарным крузе і падсушаныя вырабы абпальвалі ў хатніх печах ці спец. ганчарных горнах. Узоры бел. нар. Г. вызначаліся простымі выразнымі формамі, у аснове якіх — шар, цыліндр, конус. Дэкор абмяжоўваўся звычайна сціплымі прамымі і хвалістымі паяскамі (стараж. сімвал вады), выціснутымі завостранай палачкай на плечыках посуду ў час яго фармоўкі на крузе ці нанесенымі вадка разведзенай глінай інш. колеру (ангобам). На Паазер’і посуд нярэдка дзеля трываласці і цеплаізаляцыі абгортвалі стужкамі бяросты, што надавала яму дадатковы дэкар. эфект. Дэкар. якасці вырабаў залежалі таксама ад спосабаў хімікатэрмічнай апрацоўкі. Чорнакарычневымі плямамі на светлай тэракотавай паверхні вызначалася абварная кераміка. Гарманічнасць форм і дэкору ў выглядзе палосак, сеткі, елачкі характэрна для чорназадымленай керамікі. Кантрастам маляўнічых пацёкаў палівы карычневага, зялёнага, жоўтага колераў на светлым тэракотавым фоне чарапка адметная глазураваная кераміка. У 1920—40я гг. у многіх асяродках Г. бьші створаны ганчарныя арцелі. У 1950я гг. з насычэннем рынку прам. прадукцыяй і інтэнсіўным скарачэннем маштабаў традыц. Г., адны з іх спынілі сваю дзейнасць, іншыя пераўтварыліся ў дзярж. прадпрыемствы (гл. Івянецкая кераміка). У наш час традыц. посуд нешырокага асартыменту (гаршкі, збаны, вазоны) вырабляюць у некаторых асяродках Г. (гл. Гараднянская кераміка). На вытворчасці ганчарных вырабаў утылітарнадэкар. і маст. прызначэння спецыялізуюцца прадпрыемствы ў Івянцы Валожынскага і Радашко
    504
    ГАНЧАРЫ
    Да арт. Ганчарства. Ганчарны посуд. Майстар В.Шункевіч.
    вічах Маладзечанскага рнаў, прадукцыя якіх ствараецца пераважна ліццём і штампоўкай. Традыцыі Г. працягваюць развіваць у дамах і цэнтрах рамёстваў, асобныя нар. майстры. 3 мэтай адраджэння і папулярызацыі Г. праведзены рэсп. святыконкурсы «Ганчарны круг — 96», «Ганчарны круг — 2004», шэраг абл. і рэгіянальных конкурсаў і фестываляў.
    Літ.: Мнлюченков С.А. Белорусское народное гончарство. Мннск, 1984; С а х у т а _Я.М. Беларуская народная кераміка. Мінск, 1987; 3 д а н о в і ч Н.І., Т р у с а ў А.А. Беларуская паліваная кераміка XI—XVIII стст. Мінск, 1993; Ганецкая І.У. Маёліка на Беларусіў XI— XVIII стст. Мінск, 1995.
    Я.М.Сахута.
    ГАНЧАРЫ, майстрырамеснікі па вырабе посуду і інш. рэчаў з гліны (гл. Ганчарныя вырабы). Вясковыя Г. займаліся рамяством перыядычна як дадатковым да сельскай гаспадаркі заняткам, гар. і местачковыя — пастаянна, нярэдка ўтваралі цэлыя вуліцы і слабоды; з 16 ст. аб’ядноўваліся ў цэхі (самаст. ці з інш. рамеснікамі). Іх дзейнасць рэгламентавалася статутамі, у якіх агаворваліся асаблівасці падрыхтоўкі і навучання майстроў, правілы ўступлення ў цэхі, вытворчая дзейнасць і інш. Рамяству вучыліся 4—6 гадоў, затым працавалі чаляднікамі, пасля здачы адпаведнага экзамена ўступалі ў цэх як майстры, мелі права на ўласную майстэрню і продаж вырабаў (пазацэхавым Г. займацца рамяством забаранялася). 3 канца 19 ст. у выніку заняпаду цэхавага рамяства ганчарства было заняткам пераважна вясковых і местач
    ковых Г., для якіх яно з’яўлялася спадчынным (навыкі перадаваліся ад бацькоў да дзяцей). У 2й пал. 20 ст. з заняпадам традыц. ганчарства адзінкавыя Г. працавалі толькі ў асобных асяродках рамяства. У наш час яго традыцыі адраджаюць і развіваюць маладыя Г. (А.Басавец, А.Кірычак, І.Раманчук, В.Сіманковіч, В.Шункевіч і інш.), нярэдка — са спец. адукацыяй), звычайна ў дамах і цэнтрах рамёстваў, школах мастацтваў і інш.
    Я. М. Сахута.
    ГАНЧАРЫ, вёска ў Лідскім рне. За 20 км на ПдУ ад г. Ліда, 1 км ад чыг. ст. Ганчары на лініі Ліда—Баранавічы, 100 км ад Гродна, на аўтадарозе Ліда—Навагрудак. Цэнтр Ганчароўскагас/с. 176гаспадарак, 440ж. (2010).
    Вядомы з 18 ст. як сяло ў ВКЛ. У 1774 пабудавана драўляная Пакроўская царква. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, сяло, цэнтр воласці Лідскага павета Слонімскай, з 1797 — Літоўскай, з 1801 Віленскай губерняў. У 1864 адкрыта нар. вучылішча. На пач. 1880х гг. 20 двароў, 197 ж., праваслаўная царква, нар. вучылішча (у 1888 — 67 хлопчыкаў і 8 дзяўчынак, у 1894 адпаведна 74 і 7), карчма, валасное праўленне. У 1897 адкрыта царк.прыходская школа. На пач. 20 ст. 357 ж., царква, валасное праўленне, нар. вучылішча (у 1901 — 90 вучняў), фельчарскі пункт, царк.прыходская школа, карчма. 3 1921 у складзе Польшчы, вёска, цэнтр гміны Лідскага павета На
    вагрудскага ваяв. У 1921 — 58 двароў, 307 ж. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Лідскага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канцачэрв. 1941 дапач.ліп. 1944акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1996 — 161 гаспадарка, 435 ж.
    У 2010 комплекс дзіцячы сад—ся рэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. дошка воінуінтэрнацыяналісту І.І.Рахманаву, загінуўшаму ў Афганістане. Помнік архітэктуры — Пакроўская царква (1774). Помнік археалогіі — стаянка ранняга неаліту (4е тыс. да н.э.).
    ГАНЧАРЬІ, вёска ў Ляхавіцкім рне. За 10 км на ПдУ ад г. Ляхавічы, 2 км ад чыг. ст. Райтанаў на лініі Баранавічы—Лунінец, 208 км ад Брэста, на аўтадарозе Івацэвічы—Слуцк. Цэнтр Ганчароўскага с/с. 148 гаспадарак, 406 ж. (2010).
    У 1845 — маёнтак, які складаўся з аднайм. фальварка і вёскі ў Мядзведзіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губ., уладанне П.Корчыца. У фальварку — 7 ж., у вёсцы 2 двары, 13 ж. У 1868 — спадчыннае ўладанне Ф.П.Корчыца. У 1897 Г. — вёска (6 двароў, 33 ж.) і маёнтак (3 будынкі, 15 ж.). У 1909у вёсцы 34ж., у маёнтку 14 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Мядзведзіцкай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяв.; фальва
    505
    ГАНЧАРЭНКА
    рак і калонія, 11 двароў, 79 ж. 3 1939 у БССР, з 15.1.1940 у Ляхавіцкім рне Баранавіцкай вобл., 10 двароў, 80 ж., арганізавана машыннатрактарная станцыя. 3 12.10.1940 ў Мядзведзіцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 7.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 16.7.1954 у Мініцкім с/с, з 4.6.1979 яго цэнтр. У 1959 — 153 ж„ у 1970  282 ж. У 1996  165 гаспадарак, 461 ж.
    У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны.
    ГАНЧАРЭНКА Васіль Дзям’янавіч (19.6.1928, г. Днепрапятроўск, Украіна — 16.9.1983), беларускі спявак (барытон). Засл. артыст Беларусі (1964). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1955). 3 1960 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова з 1980 заг. кафедры опернай падрыхтоўкі Бел. кансерваторыі. Творчае аблічча Г. вызначалася добрай вак. школай, шчырасцю ў перадачы пачуццяў герояў. Стварыў шэраг вобразаў у операх бел. кампазітараў: Лявон Бурак («Калючая ружа» Ю.Семянякі), Апанас («Алеся»Я.Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Платонаў («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), сенатар Фаскары («Джардана Бруна» С.Картэса). Сярод партый класічнага рэпертуару: Анегін, Ялецкі, Раберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Малатэста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), граф Альмавіва («Вяселле Фігара» В.А.Моцарта) і інш. Паставіў оперы «Паяцы» Р.Леанкавала і «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага. ЛаўрэатУсесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў М.Мусаргскага (1956).