Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Ганцавіцкі народны хор народнай песні.
Брэст, 1987, 1989, 1991, 1993, 1995, 1997, 1999, 2002, 2004, 2006, г. Кобрын, 2008). І.А.Гурская.
ГАНЦАВІЦКІ НАРбДНЫ ХОР НАРбДНАЙ ПЁСНІ. Створаны ў 1973 у г. Ганцавічы пры гар. Доме культуры. У 1983 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Э.М.Сплендзер, П.А.Борбут, Л.І.Карняйчук, В.С.Багроў (з 2000). У складзе хору 32 чал. ва ўзросце ад 20 да 56 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нар. песні. Хор чатырохгалосны, мяшаны, з нар. манерай выканання. У рэпертуары песні бел. і рус. нар. («Пад гарою каліна» ў апрацоўцы А.Шагава, «Хадзілаблудзіла» ў апрацоўцы М.Сіраты, «Вецер вее», «Чубарыкі»), бел. кампазітараў («Любы мой край» Ф.Любчука, «Бочачка» В.Фіцісава), аўтарскія («Як запавет» А.Пашкевіча). Калектыў —лаўрэат і дыпламант абл. фестывалю вак.харавога мастацтва «Ляці, наша песня» (г. Ляхавічы, 1999, 2002, 2005).
/.А./урская.
ГАНЦАВІЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнУ Брэсцкай вобл. Цэнтр — г. Ганцавічы. У раёне 36 сельскіх нас. пунктаў, 8 сельсаветаў: Агарэвіцкі, Дзяніскавіцкі, Любашаўскі, Люсінскі, Малькавіцкі, Нацкі, Хатыніцкі, Чудзінскі. Пл. тэр. 1,7 тыс. км2, лясы займаюць 53,7%, балоты — 7,6%. Нас. (2010) 31 тыс. чал. Жывуць беларусы (94%), рускія (3%), палякі (1,8%), украінцы (1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (0,2%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Баранавічы—Лунінец, аўтадарогі Клецк— Лунінец, Ганцавічы—Лагішын і інш.
Раён утвораны 15.1.1940 у Пінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням.фаш. за
499
ГАНЦАВІЦКІ
хопнікамі, якія загубілі на тэр. раёна больш за 8,7 тыс. чал. У ліп.—жн. 1941 з акупантамі змагаўся Ганцавіцкі партыз. атрад, сфарміраваны з мясц. жыхароў. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкомы КП(б)Б (са снеж. 1942) і ЛКСМБ (з мая 1943), партыз. брыгады 8я, 12я кавалерыйская імя Сталіна, 18я імя Фрунзе, імя Леніна, імя Панамарэнкі, імя Свярдлова, 208ы імя Сталіна партыз. полк, асобныя атрады 113ы, 200ы, імя Шчорса, «Баявы» імя Дунаева, імя Топкіна, «Сокалы» і інш. Раён вызвалены ў ліп. 1944 часцямі 28й і 61й армій 1га Бел. фронту ва ўзаемадзеянні з партызанамі. 3 8Л. 1954у Брэсцкай вобл. 25.12.1962 раён скасаваны, сельсаветы перададзены Ляхавіцкаму і Лунінецкаму рнам. 30.7.1966 адноўлены ў ранейшых межах.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай і лясной прамсці. У раёне (2011) Ганцавіцкі дзярж. прафес. ліцэй с.г. вытворчасці, гімназія, 16 сярэдніх, 4 базавыя і 2 пачатковыя школы, школа мастацтваў, 2 ДзЮСШ (у т.л. школа алімпійскага рэзерву), 14 дзіцячых дашкольных устаноў, цэнтры: карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, раённы дзіцячаюнацкай творчасці, сацыяльнапед. з дзіцячым сац. прытулкам. Працуюць гар. і 10 СДК, 9 сельскіх клубаў, 21 біблія
тэка, 2 дамы і цэнтр творчасці, раённы гісторыкакраязнаўчы музей. У сферы аховы здароўя працуюць 4 бальніцы, паліклініка, 10 амбулаторый, 10 ФАПаў, 8 аптэк. У раёне зоны адпачынку Белаазёрск 1 Ясельда. Выдаецца раённая газ. «Савецкае Палессе». Дзейнічаюць 23 рэліг. абшчыны, у т.л. 9 праваслаўных, 1 каталіцкая, 13 пратэстанцкіх. Помнікі археалогіі: курганныя могільнікі ў вёсках Агарэвічы, Малькавічы, Ясянец і інш. Помнікі архітэктуры: Георгіеўская царква (1867) у в. Чудзін, СпасаПраабражэнская царква (1896) у в. Будча, Георгіеўская царква (канец 19 ст.) у в. Вялікія Круговічы, сядзіба (2я пал. 19 ст.) у в. Агарэвічы, Успенская царква (2я пал. 19 ст.) у в. Хатынічы. Помнікі гісторыі: брацкія магілы сав. воінаў і партызан у вёсках Дзяніскавічы, Агарэвічы, помнікі землякам у вёсках Кукава, Нач, мемарыяльная дошка Я.Коласу ў в. Люсіна. У 2005 адкрыты помнік ахвярам фашызму на 7м кіламетры аўтадарогі Ганцавічы—Лагішын. У в. Востраў нарадзіліся паэт і перакладчык М.Ф. Дубянецкі (1927—90), паэт М.Рудкоўскі (1936—91), у г. Ганцавічы — Герой Сац. Працы В.П.Шапавал (1936—94).
ГАНЦАВІЦКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Адкрыты ў 1997 у г. Ганцавічы. Асн. кірункі дзейнасці: збіран
не, захаванне, папулярызацыя і прапаганда лепшых узораў традыц. рамёстваў раёна, прыцягненне дзяцей і дарослых да творчай дзейнасці. Працуюць клуб «Багач», гурткі вышыўкі, ткацтва і ручнога ткацтва паясоў. Сабраны калекцыі традыц. ручнікоў, прадметаў традыц. касцюма і адзення, вырабаў ткацтва, вышыўкі, маст. апрацоўкі па дрэве, пляцення з прыродных матэрыялаў, роспісу па дрэве, шкле, тканіне, а таксама прадметаў утылітарнага прызначэння. Праводзіць выстаўкі работ, вечарыпартрэты вядучых майстроў дэкар.прыкладнога мастацтва раёна. Майстры Дома рамёстваў — удзельнікі, дыпламанты і лаўрэаты міжнар. «Ягелонскага кірмашу» (г. Люблін, Польшча), фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (абодва 2008), нац. выстаўкі нар. мастацтва «Жывыя крыніцы» (2006), рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Палітра фарбаў і фантазій» (2007, абодва Мінск) і інш. М.І.Муха.
ГАНЦАВІЦКІ ЎЗОРНЫ ЛЯЛЕЧНЫ ТЭАТР «УСМЁШКА». Створаны ў 1989 у г. Ганцавічы пры Цэнтр. раённай дзіцячай бцы. У 1999 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.К.Макатрэвіч. У складзе калектыву 16 чал. ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнас
7
Да арт. Ганцавіцкі раённы Дом рамёстваў: 1 — вырабы майстроў;
2 — майстар і вучаніца за работай.
500
ГАНЧАНСКІ
ці — папулярызацыя твораў бел., рус. і замежнай драматургіі, азнаямленне з краязнаўчай лрай, арганізацыя вольнага часу дзяцей і школьнікаў. У рэпертуары: п’есы, інсцэніроўкі па творах бел., рус. і замежных пісьменнікаў, узноўленыя нар. святы, гутаркі на розныя тэмы, у т.л. экалогіі, здаровага ладу жыцця, з элементамі лялечнага тэатра, тэатралізаваныя прадстаўленні. Сярод пастановак 2000х гг.: казкі «Два марозы» В.Жуковіча, «Казка пра смелага вожыка» А.Якімовіча, «Спідок і сямёра казлятаў», прадстаўленні тэатралізаваныя «Чыстага ўсё нячыстае баіцца» А.Казко, «Навагоднія прыгоды ў зімовым лесе» К.Меракутава, лялечныя «Там, на невядомых сцежках» па творах А.Пушкіна, «Як Зайкахвалько захацеў стаць чытальнікам», урок для малодшых школьнікаў «Як Вожык Сюня ўмывацца не любіў» К.Відзенка і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. фестывалю аматарскага тэатр. мастацтва «Тэатральнае Палессе» (г. Івацэвічы, 2008), раённых, гар. мерапрыемстваў і інш.
А.К.Макатрэвіч.
ГАНЦАВІЧЫ, горад у Брэсцкай вобл., цэнтр Ганцавіцкага рна, на р. Цна. Чыг. ст. на лініі Лунінец—Баранавічы. За 250 км ад Брэста, аўгадарогамі звязаны з Лунінцом, Клецкам, Лагішынам. 13,9 тыс. ж. (2010).
Вядомы з 17 ст. як вёскаў ВКЛ на землях Клецкай ардынацыі Радзівілаў, шляхецкая ўласнасць. У 1773 у Пінскім павеце Брэсцкага ваяв., 15 дамоў, царква св. Антонія. Г.Макавецкі прадаў вёску навагрудскаму падваяводу Ю.Абуховічу. У 1857 — 250 ж. У 2й пал. 19 ст. ў Слуцкім павеце Мінскай губ., уладанне графа С.Чапскага. Пасля будаўніцтва Палескіх чыгунак — мястэчка, працавалі смалакурня, піларама. У 1884 узнікла чыг. станцыя Г. У 1897 — 633 ж. У канцы 19 — пач. 20 ст. дзейнічалі шклозавод, дзе выраблялася аконнае, люстраное і высакаякаснае багемскае (бемскае) шкло, смалакурня, піларама, паштовае аддз. У 1909 у Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губ., 157 двароў, 1026 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Круговіцкай гміне Лунінецкага павета Палес
Адміністрацыйны будынаку г. Ганцавічы.
ЕЕЕЕДЕ ашэіЕЕ 1 е » а в с
кага ваяв., 193 двары, 1015 ж. У 1935 2300 ж. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 гар. пасёлак, цэнтр раёна Пінскай вобл., 490 двароў, 2690 ж., лесазавод, млын, электрастанцыя, шавецкая, кравецкая, мэблевая, абозная, смалярная майстэрні, стружачны завод, бальніца, амбулаторыя, няпоўная сярэдняя школа, кінатэатр, 2 сталовыя. У Вял. Айч. вайну з 30.6. 1941 да 7.7.1944 акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Г. і раёне 8726 чал. 3 8.1.1954 цэнтр раёна Брэсцкай вобл. У 1959 — 3,5 тыс. ж. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Ляхавіцкім рне. 3 6.12.1973 горад. У 1997 — 15,9 тыс. ж. У 1998 зацверджаны герб Г.: у сярэдзіне «варажскага» шчыта 2 сярэбраныя жураўлі, у левым верхнім вугле залатая зорка і паўмесяц. У 1998 — 16,1 тыс. ж.
Лінія чыгункі падзяляе сучасны горад на 2 ч.: усх. і заходнюю. Ва ўсх. пераважае індывід. забудова сядзібнага тыпу. У зах. частцы на перакрыжаванні вуліц Кастрычніцкая і Гагарына сфарміраваны грамадскі і адм. цэнтр горада — пл. Кастрычніцкая. Будуюцца 2 новыя мікрараёны. Зона адпачынку размешчанаўпаўн. (лесапарк, р. Цна) і паўд. (вадасховішча з добраўпарадкаванымі пляжамі) напрамках. Генплан 1975 (карэкціроўка 1991) прадугледжвае развіццё Г. у паўд.зах. і ўсх. напрамках, будаўніцтва ў зах. раёнах шматпавярховых жылых дамоў, стварэнне зялёнага дыяметра. Узведзены будынак пракуратуры (2008), праведзены капітальныя рамонты чыг. вакзала і добраўпарадкаванне прылягаючых тэр. (2005), аўтастанцыі (2006), Дома культуры (2008).
У 2010 5 дзіцячых садоў, гімназія, прафес. ліцэй с.г. вытворчасці,
3 СШ, школа мастацтваў, міжшкольны вучэбнавытворчы камбінат, дапаможная школаінтэрнат, сац.пед. цэнтр з дзіцячым сац. прытулкам, ДзЮСШ алімпійскага рэзерву, раённы цэнтр дзіцячай і юнацкай творчасці, Дом культуры, Дом рамёстваў, 3 бібліятэкі, бальніца, паліклініка, 3 аптэкі, камбінат быт. абслугоўвання насельніцтва, гасцініца, 2 аддз. сувязі, аддз. «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка», магазіны; касцёл Звеставання Дзеве Марыі (2000), Ціханаўская царква (2004). Брацкая Marina сав. воінаў і партызан, магілы ахвяр фашызму, сав. работнікаў, помнікі землякам, ахвярам фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Курган Славы. Мемар. дошкі гал. рэдактару раённай газеты В.Ф.Праскурыну (1926—87), Герою Сац. Працы В.П.Шапавалу (1936—94). Радзіма бел. пісьменніка А.Кажадуба (н. 1952).
Ю.Ю.Захарына (архітэктура).
ГАНЧАК, тып баржы; пласкадоннае судна без палубы і аснасткі. У даўж. дасягала 63,9 м, у шыр. — да 14,9 м. Грузападымальнасць Г. да ІЗт. Выкарыстоўвалі для перавозкі вугалю, лясных і буд. (мел, каменне) матэрыялаў з дапамогай буксірных параходаў. У канцы 19 — пач. 20 ст. Г. будавалі на Дняпры і Сажы Служылі 8—10 навігацый. Н.І.Буракоўская.
ГАНЧАНСКІ, пасёлак у Клічаўскім рне. За 21 км на ПнУ ад г. Клічаў, 8 км ад чыг. ст. Вонічы на лініі Магілёў—Асіповічы, 71 км ад Магілёва. Цэнтр Ганчанскага с/с. 129 гаспадарак, 273 ж. (2010).