• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ная зала з 4 слупамі ў цэнтры, перакрытая крыжовымі скляпеннямі, размяшчалася на 1м паверсе паўн. зах. вугла палаца. Сцены Г.п. рытмічна прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі аконнымі праёмамі. Падлога памяшканняў выканана з керамічных тэракотавых і паліваных зялёных крыжа, зоркападобных, квадратных і прамавугольных плі так. Інтэр’еры палаца былі багата аздоблены. Палац збярогся часткова. Унесеныў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ГАЛЬШАНЫ, вёска ў Ашмянскім рне, на р. Гальшанка. За 22 км на Пд ад г. Ашмяны, 12 км ад чыг. ст. БагданаўналінііЛіда—Маладзечна, 198 км
    ад Гродна, на шашы Ашмяны—Валожын. Цэнтр Гальшанскага с/с. 440 гаспадарак, 1050 ж. (2010).
    Вядомы ў ВКЛ з 13 ст. Паводле Хронікі Быхаўца, Гольша заклаў горад на р. Карабель і там княжыў. Г. ўпамінаюцца таксама ў «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай», «Наўгародскім летапісе» пад 1387 і 1406. У 14—15 ст. Г. былі цэнтрам Гальшанскага княства. У канцы 14 — пач. 15 ст. горад, цэнтр гандлю і рамёстваў. 3 15 ст. дзейнічаў касцёл, з 1536 — праваслаўная царква. Да сярэдзіны 16ст. належалі Гальшанскім, потым Сапегам. У канцы 16 — пач. 17 ст. пабудаваны Гальшанскі палац (Гальшанскі замак), дзейнічаў кальвінскі збор. У 1618 пабудаваны новы будынак касцёла францысканцаў, у 17 ст. — жылы корпус кляштара, паперня (існавала да канца 17 ст.), якая выпускала вял. колькасць паперы высокай якасці. У Паўн. вайну 1700—21 у выніку баявых дзеянняў мястэчка спалена. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай губ. У вайну 1812 тут адбыліся баі рус. войск з напалеонаўскім войскам. У 1897 — 2883 ж. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў мястэчку 4 невял. заводы, некалькі майстэрняў, гандлёвыя крамы, млыны, касцёл, праваслаўная царква, 2 капліцы,
    492
    ГАЛЯНІШЧАЎ
    сінагога, 4 яўр. малітоўныя дамы, праводзіліся кірмашы. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з сак. 1922 — Польшчы, цэнтр гміны Ашмянскага павета Віленскай губ. Дзейнічалі суд, польск. і 2 яўр. школы, касцёл, царква, сінагога, крэдытнаашчадная каса, заезны двор, карчма, пошта, тэлефонная станцыя, аптэка, паліцэйскі ўчастак, яўр. банк. У 1926 — 1702 ж. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 12.10. 1940 цэнтр сельсавета Ашмянскага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з20.1.1960уГ родзенскай абласцях. У 1946 запрацавала рэсп. школа пчаляроў, у 1947 — дзіцячыдом,у 1954—60 дзейнічаў заатэхнікум. У 1970 — 425 двароў, 1745 ж. У 1996 — 495 гаспадарак, 1260ж.
    У 2010 дзіцячы сад, гімназія, муз. школа, Дом культуры, бка, бальніца, урачэбная амбулаторыя, аптэка, камбінат быт абслугоўвання насельніцтва, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 3 кафэ, магазіны. Помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну. Помнікі архітэктуры: касцёл і кляштар францысканцаў, палац (16— 17 ст.), Георгіеўская царква (16—18 ст.). Помнікі археалогіі: гарадзішча і селішча (12—14 ст.), паселішча (15— 18 ст.).
    ГАЛЯЙЗОЎСКІ Касьян Яраслававіч (5.3.1892, Масква — 4.5.1970), артыст балета, балетмайстар. Засл. артыст Беларусі (1940). Засл. дзеяч мастацтваў Літвы (1945). Скончыў Пецярбургскае тэатр. вучылішча (1909). Працаваўу Вял. тэатры ў Маскве. Імкненне перадаць дух сучаснасці ў эмацыянальным плане, музыкальнасць і багатая фантазія ў галіне харэагр. форм вызначалі самабытнасць творчасці Г. Да лепшых яго пастановак у Беларусі належыць «Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева на сцэне Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (1939).
    Тв.: Образы русской народной хореографнн. М., 1964.
    ГАЛЯМБІЁЎСКІ Лукаш (13.10.1773, в. Пагост Загародскі Пінскага рна — 7.1.1849), польскі гісторык, этнограф,
    К.Я.Галяйзоўскі.
    бібліёграф, архівіст. Вучыўся пры двары Ф.ДруцкагаЛюбецкага ў Пагосце Загародскім, у піярскай школе ў Дубровіцы. Працаваў настаўнікам, з 1792 бібліятэкарам у Т.Чацкага, збіраў рэдкія кнігі і рукапісы ў Польшчы, Сілезіі, Прусіі. Стварыў асобны фонд матэрыялаў па гісторыі і этнаграфіі ВКЛ. 3 1818 сапр. член, пазней сакратар тва сяброў навук. 3 1823 працаваў у публічнай бцы ў Варшаве, адначасова выкладаў курс бібліяграфіі ў Варшаўскім унце. Яго матэрыялы былі выдадзены асобнымі выданнямі: «Аб польскіх хроніках, іх вартасцях і недахопах» (1826), «Гісторыкастатыстычнае апісанне Варшавы» (1927), «Люд польскі, яго звычаі, забабоны», «Уборы ў Польшчы з найдаўнейшых часоў да сёння...», «Дамы і двары» (усе ў 1830), «Ігры і забавы розных саслоўяў» (1831). Аўтар шырока выкарыстоўваў напрацоўкі
    Галянёўская Успенская царква.
    З.ДаленгіХадакоўскага, І.Лялевеля, М.Чарноцкай. В.С.Цітоў.
    ГАЛЯНЁЎСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры эклектыкі з выкарыстаннем форм стараж.рус. царк. дойлідства ў в. Галяні 1 Магілёўскага рна. Пабудавана ў 1903 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць вуглавыя ўваходныя прытворы, прытворзваніца, працяглая трапезная, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам. Над сяродкрыжжам — 8гранны светлавы барабан пад пакатым шатровым дахам з цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Атынкаваныя фасады расчлянёны аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах з трохвугольнымі сандрыкамі. Унутры прастора сяродкрыжжа завершана светлавым барабанам на ветразевых скляпеннях. Царква дзейнічае.
    ГАЛЯНІШЧАЎКУТЎЗАЎ Ілья Мікалаевіч (25.4.1904, с. Наталіна Пензенскай вобл., Расія — 24.4.1969), рускі літаратуразнавец і перакладчык. Скончыў Бялградскі унт (1925). 3 1920 у эміграцыі. 3 1955 у Інце сусв. лры AH СССР. Даследаваў творчасць Дантэ, узаемасувязі еўрап. лр, гісторыю і тэорыю вершаскладання, сербскі эпас. Аўтар манаграфіі «Італьянскае Адраджэнне і славянскія літаратуры 15—16ст.» (1963). У 1963 апублікаваў працу «Гуманізм ва ўсходніх славян (Украіна і Бела
    493
    ГАЛЯНСКІ
    русь)», у якой шырока, у міжнар. кантэксце паставіў пытанне пра бел. і ўкр. гуманізм 16 ст., сцвердзіў думку аб важнай ролі Беларусі і Украіны ў агульнаеўрап. культ. і літ. узаемасувязях эпохі Адраджэння і барока. Пісаў вершы, перакладаў з лац., франц., італьян., сербскахарвацкай моў.
    ГАЛЯНСКІ Піліп Нерыуш (30.8.1753, Кракаўскае ваяв,—26.1.1824), педагог, грамадскапалітычны дзеяч Рэчы Паспалітай. Др тэалогіі і філасофіі. Скончыў калегіум піяраў у Падалінцы (Польшча). 3 1783 выкладаў у Калегіум нобіліум у Варшаве. Ухваляў дзейнасць Адукацыйнай камісіі, выступаў за адукацыю сялян. У 1787 прызначаны Адукацыйнай камісіяй намеснікам прафесара лац. і польск. лр Гал. школы ВКЛ. 3 1792 праф. звычайны, адначасова сакратар маральнапаліт. факультэта. У час паўстання 1794рэдактар «Газэты Народовай Віленьскай». 3 1803 праф. Свяшчэннага Пісання фта маральных і паліт. навук, адначасова з 1808 выкладаў гамілетыку на фце лры і свабодных навук. У1803—24 чл. рады семінарыі і цэнзар, адначасова ў 1817—19 дэкан фта лры. Гал. твор — «Пра красамоўства і паэзію» (Варшава; Вільня, 1786; 2е выд. Вільня, 1788, 3е выд. Вільня, 1808) стаў першым у Рэчы Паспалітай сістэматызаваным нарысам лры і доўгі час выкарыстоўваўся як падручнік. Г. выдаўдапаможнік «Пісьмы, мемарыялы і прашэнні з адпаведнымі ўвагамі» (Вільня, 1788, 4е выд. 1804), пераклад жыццяпісаў з Плутарха «Слаўныя людзі і іх параўнанні» (т. 1—4, Вільня, 1801—05) і «Старажытныя алегорыі» (Вільня, 1801). Аўтар рэліг. твораў, артыкулаў па педагогіцы. В.С.Пазднякоў.
    ГАЛЯРА, г і л я р а, драўлянае пласкадоннае хадавое судна без палубы, з 2схільнай страхой або без яе, з разгорнутымі ці прамымі бартамі, з тупым носам і кармой. У плане мела выгляд трапецыі. Даўж. 20—30 м, шыр. 2—5 м, грузападымальнасць 15—75 т. У 19 ст. Г. будавалі на Бугу, Бярэзіне, Вісле, Дзясне, Дняпры, Нёмане. Служылі 8—12 навігацый.
    Н. I. Буракоўская.
    ГАМА КОЛЕРАВАЯ ў выяўленчым і дэкаратыўным м а с тацтве, дызайне, узаемазлучаныя паміж сабой колеры і іх адценні (звычайна з адным ці некалькімі дамінантнымі), якія арганізуюць каларыстычную прастору ў маст. творы, аб’екце дызайна і інш.; вызначальны элемент твора, адзін з важнейшых сродкаў выразнасці. Характар Г.к. абумоўлены відам мастацтва, матэрыялам, зместам і агульнай задумай твора. Г.к. спрыяе стварэнню колеравай гармоніі, цэласнай візуальнай арганізацыі твора. Адлюстроўвае асаблівасці канкрэтнага маст. часу, пануючых стыляў, тэндэнцый развіцця маст. школы, каларыстычныя прыхільнасці мастака і асаблівасці яго каларыстычнага бачання. Адрозніваюць Г.к.: у залежнасці ад насычанасці святлом (светлая ці цёмная), паводле характару колеравых спалучэнняў (халодная і цёплая; спакойная і напружаная), насычанасці і сілы колеру (яркая, стрыманая, прыглушаная, бляклая) і інш. Г.к. блізкая паняццю «каларыт», якое выкарыстоўваецца пераважна ў дачыненні да твораў жывапісу. М.Л.Цыбульскі.
    ГАМАФОНІЯ (адгрэч. homosроўны, аднолькавы, узаемны, агульны + phone гук, голас), від шматгалосся ў музыцы, якому ўласціва падзяленне галасоў на гал., звычайна верхні (мелодыя) і падпарадкаваныя яму астатнія (суправаджэнне, акампанемент). У гэтым прынцыповае адрозненне Г. ад поліфаніі. Сутнасць Г. ў вылучэнні аднаго голасу як носьбіта асн. зместу муз. вобраза і рытмічным функцыянальным проціпастаўленні яго інш. галасам. Нязначная індывідуалізацыя галасоў суправаджэння спрыяе іх аб’яднанню як элементаў адзінага акордавага комплексу. Змена акордаў і акордавых комплексаў — спецыфічны фактар развіцця ў гамафонных формах, якое выяўляе ладагарманічныя функцыі гукаў мелодыі і саміх акордаў. Прынцыпы Г. шырока выкарыстоўваюцца ў розных жанрах і формах. Тыпізацыя гамафонных сродкаў муз. выразнасці адбывалася на ўзроўнях тэматызму, прынцыпаў яго развіцця, асобных структурных элементаў і формы.
    Вытокі Г. як стыліст. з’явы бяруць пачатак са Стараж. Грэцыі, дзе мелодыі выконваліся голасам, хорам, ансамблем ва ўнісон ці актаву, часам у суправаджэнні муз. інструментаў. Падобная Г. існуе ў нар. музыцы некаторых, у т.л. бел. народаў. У Беларусі крышталізацыя гамафонных сродкаў выразна прасочваецца ў стылістыцы канта. Акрамя аўтэнтычнага існавання пераважна ў бел. нар. інструм. музыцы гамафонны стыль пануе ў тэатр. дзействах (школьная драма, 16 ст., батлейка, 17 ст.), пачынаючы з 18 ст. — у кампазітарскай творчасці, апрацоўках бел. нар. песень. Узбагачэнне гармоніі як вынік развіцця гамафоннага стылю выразна праяўляецца ў бел. музыцы 1920—70х гг., пазней — у вак. жанрах. Індывідуалізацыя галасоў у межах Г. характэрна музыцы Э.Зарыцкага, Л.Захлеўнага, В.Іванова, Д.Лукаса, І.Лучанка, Р.Пукста, М.Чуркіна і інш. Значная поліфанізацыя фактуры ў інструм. і вак. музыцы Л.Абеліёвіча, У.Алоўнікава, Я.Цікоцкага не парушае асноў Г. У творах А.Багатырова, Я.Глебава, Д.Смольскага спалучаюцца гамафонныя і поліфанічныя прынцыпы, прычым А.Багатыроў пры развітай сістэме сродкаў муз. выразнасці прытрымліваецца структурных тыпаў, уласцівых Г. Больш свабодна трактуюць элементы формы Я.Глебаў, У.Дарохін, Ф.Пыталеў, Д.Смольскі і інш.