• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ранда. У інтэр’еры ўсю шырыню ўвахода займаў хол з лесвічнай клеткай з левага боку. Побач з холам размяшчаўся вял. прамавугольны салон. За холам — сталовая зала, якая прылягала да хола і часткова салона. Пакоі на гэтым паверсе выкарыстоўваліся выключна для гасцей. Сцены былі атынкаваны і аднакалярова афарбаваны, столь у салоне і сталовай зале ўпрыгожана гіпсавай ляпнінай. У сядзібе знаходзілася калекцыя фамільных партрэтаў і карцін, антыкварных вырабаў з фарфору і срэбра. Цюндзявіцкія мелі таксама бку з асабістым экслібрысам. За сядзібай быў разбіты прамавугольны парк пл. каля 8 га. Перад фасадам будынка быў закладзены вял. авальнай формы газон, абсаджаны з усіх бакоў кратэгусам. Захаваліся сядзібны дом і рэшткі парку.
    ГАЛУБІЦА, вёска ў Петрыкаўскім рне, на р. Прыпяць. За 20 км на 3 ад г. Петрыкаў, 15 км ад чыг. ст. Капцэвічы на лініі Лунінец—Калінкавічы, 198 км ад Гомеля. Цэнтр Галубіцкага с/с. 208 гаспадарак, 563 ж. (2010).
    Вядома ў ВКЛ з 18 ст. як вёска ў валоданні езуітаў, казны. 3 1777 уладанне віленскага біскупа І.Масальскага. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 47 двароў. У 1816 — 191 ж., уласнасць Кіневічаў. У1834 — 219 ж. Дзейнічала прыстань на р. Прыпяць. У 1897 — 102 двары, 610 ж., капліца. У 1908 у Ляскавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губ., 119 двароў, 668 ж. У 1913 адкрыта земская школа. У 1917  786 ж. 3 1.1.1919 у БССР, з 29.8.1919у Гомельскайгуб. РСФСР, з 10.8.1921 у БССР. У 1925  127 двароў. У 1930 працаваў паравы млын. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да пач. ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1959 — 664 ж. У 1996 — 277 гаспадарак, 639 ж.
    У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, філіял Петрыкаўскай дзіцячай школы мастацтваў, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», кафэ, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ГАЛЎБІЦКАЯ НАРОДНАЯ ЛІТАРАТЎРНАМУЗЬІЧНАЯ ГАСЦЁЎНЯ «СПАДЧЫНА». Створана ў 1997 у в. Галубічы Глыбоцкага рна пры бцы сельскага Дома культуры (з 2003 Цэнтр культуры). У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнікі — Л.С.Грумандзь і Н.І.Молакава. Кіраўнікі: Л.С.Грумандзь (з 1997), Н.І.Молакава (з 2003), А.М.Пупіна (з 2011). Акампаніятар Ф.М.Зімніцкі. У складзе аб’яднання 25 чал. ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — выхаванне павагі да гісторыі і спадчыны роднага краю, арганізацыя змястоўнага адпачынку, знаёмства з творамі бел. музыкі і лры, нар. традыцыямі, арганізацыя творчых сустрэч з таленавітымі людзьмі. У рэпертуары песні мясц. паэтаў і кампазітараў: «Дакрануцца душой» (словы М.Баравік, музыка М.Новікавай), «Ты вернешся» (словы А.Жыгунова, музыка Б.Грамакоўскага), «Тумановы вечар» (словы Г.Вязіцкай, музыка М.Яцкова), «Гармонік» (словы Н.Салодкай, музыка Л.Захлеўнага), «Надыход восені» (словы Н.Молакавай, музыка Г.Шакола), «Ці жаніцца, а ці не?» (словы Н.Молакавай, музыка Ф.Зімніцкага), «Песня родная» (словы А.Дзеружынскага, музыка В.Волах) і інш. Калектыў — лаўрэат Усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Глыбокае, 1998), дыпламант абл. святаконкурсу «Таленты Прыдзвінскага краю», удзельнік абл. свята літ.муз. клубаў і гасцёўняў «Таленты Прыдзвіння» (абодва г. Наваполацк, 2010), раённых свят і кірмашоў. Н.І.Молакава.
    ГАЛЎБІЦКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРбДЗІЦЫ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Галубічы Глыбоцкага рна. Пабудавана ў 1914 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная 4гранная званіца, завершаная шатром з цыбулепадобным купалам, прытвор. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны прафіляванымі карнізамі, броўкамі, вуглавымі разнымі калонкамі, гарызантальнай рус
    487
    ГАЛУБІЧЫ
    В.Галубовіч. Эскіз дэкарацыі да спектакля «Варвары» М.Горкага.
    тоўкай. Гал. ўваход вылучаны арачным праёмам у выглядзе перспектыўнага партала. Царква дзейнічае.
    ГАЛЎБІЧЫ, вёскаў Глыбоцкім рне. За 18 км на ПдУ ад г. Глыбокае, 6 км ад чыг. ст. Падсвілле на лініі Маладзечна—Полацк, 200 км ад Віцебска, на аўтадарозе Падсвілле—Докшыцы. Цэнтр Галубіцкага с/с. 204 гаспадаркі, 445 ж. (2010).
    Упамінаюцца ў 1431 у ВКЛ як уладанне полацкага баярына Я.Корсакавіча. У 16 ст. цэнтр маёнтка ў Полацкім ваяв., уладанне І.З.Корсака, потым яго нашчадкаў. У 1552 — 85 двароў. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У канцы 18 ст. ў Г. дзейнічала уніяцкая царква (згарэла ў 1882), у 1843 пабудавана Мікалаеўская царква. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. мястэчка ў Пліскай воласці Дзісенскага павета Віленскай губ., праваслаўная царква, яўр. малітоўны дом, крама, шынок. 3 1921 у складзе Польшчы, у Глыбоцкім павеце Віленскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсаветаў Пліскім рне Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў маі 1943 і маі—чэрв. 1944 загубілі 216 ж., спалілі 46 двароў. Пасля вайны адноўлена. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 — Маладзечанскай, з 20.1. 1960 — Віцебскай абласцях. 3 25.12. 1962 цэнтр сельсавета ў Глыбоцкім рне. У 1970 — 82 двары, 283 ж. У 1996 — 195 гаспадарак, 485 ж.
    У 2010 базавая школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны. Магіла ахвяр фашызму. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік археалогіі — гарадзішча. Радзіма бел. паэта А.Дубровіча (1910—41).
    ГАЛУБОВІЧ Васіль Васілевіч (10.1. 1910, г.п. Коханава Талачынскага рна — 29.12.1991), беларускі тэатральны мастак. Засл. дзеяч мастацтваў Казахстана (1955). Скончыў Кіеўскі маст. інт (1932). У 1933—58 пранаваў у тэатрах Расіі, Украіны, Казахстана. 3 1958 гал. мастак Бел. тэатра імя Я.Купалы, у 1963—73 гал. мастак Рус. драм. тэатра Беларусі. Адначасова выкладаў у Бел. тэатр.маст. інце (1959—65). Для творчасці характэрны гарманічная дакладнасць, лаканізм кампазіцыі і выяўл. сродкаў. Сярод аформленых спектакляў: «Дні нашага нараджэння» І.Мележа (1958), «Каб людзі не журыліся» А.Макаёнка (1959), «Антоній і Клеапатра» У.Шэкспіра (1964), «Галоўная стаўка» К.Губарэвіча (1965), «Птушкі нашай маладосці» І.Друцэ (1972) і інш. Афармляў таксама спектаклі ў Брэсцкім абл. драм. тэатры («Варвары» М.Горкага, 1979). Дзярж. прэмія ССР 1952.
    ГАЛУБОВІЧ Генадзь Міхайлавіч (19.9.1934, в. Вялешына 1 Капыльскага рна — 24.4.1992), беларускі графік. Засл. работнік культуры Беларусі (1981). Скончыў Маскоўскі паліграф. інт (1966). У 1972—90 у выдве «Беларусь» (з 1980 гал. мастак). Аформіўальбомы: «Лічбы на сэрцы» М.Савіцкага (1980), «Жывапіс Беларусі XIIXVIII стст.» (1980), «Я.Колас у творчасці мастакоў» «Я.Купала ў творчасці мастакоў» (абодва 1982; усе разам з М.Ганчаровым), «Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.» (1983), «Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі XII— XVIII стст.» (1984) і інш.
    ГАЛУБОВІЧ Леанід Міхайлавіч (н. 12.8.1950, в. Вароніна Клецкага рна), беларускі паэт. У 1990—94 рэдактар гал. рэдакцыі літ.драм. праграм Бел. тэлебачання, з 1994 — у час.
    «Крыніца», з 2002 — у газ. «Літаратура і мастацтва». Аўтар паэт. збкаў «Таемнасць агню» (1984), «Бусел без гнязда», «Споведзь бяссоннай душы» (абодва 1989), «Таемнасць споведзі» (1993), «Заложнік цемры» (1994), «Заначкі з левай кішэні» (1998), «Апошнія вершы Леаніда Галубовіча» (2000). Выступае з крыт. артыкуламі па праблемах бел. лры (зб. «Сыс і кулуары», 2010).
    ГАЛУБбК (сапр. Г о л у б) Уладзіслаў Іосіфавіч (15.5.1882, ст. Лясная Баранавіцкага рна — 28.9.1937), беларускі тэатральны дзеяч, драматург, рэжысёр, акцёр, мастак. Нар. артыст Беларусі (1928). 3 1908 выступаў як паэт і празаік. У 1917—20 драматург, акцёр і рэж. Першага тва бел. драмы і камедыі. У 1920 арганізатар і маст. кіраўнік Трупы бел. артыстаў, з 1931 дырэктар (гл. ў арт. Беларускі трэці дзяржаўны тэатр). Аўтар каля 40 п’ес на тэмы з жыцця бел. народа: меладрамы «Акрываўлены падатак», «Апошняе спатканне», «Бязвінная кроў», «Ганка», «Пан Сурынта», «Праменьчык шчасця»; камедыі «Ветрагоны», «Жаніхі», «Культурная цешча», «Пісаравы імяніны», «Суд» і інш. П’есыскладаліасновурэпертуара тэатра Г., ставіліся і ў іншых бел. тэатрах. У сцэнічнай творчасці развіваў традыцыі нар. фальклор. тэат
    У.І.Галубок. Мастак Я.Ціхановіч. 1968.
    488
    ГАЛУШКІНА
    У.Галубоку ролі Цешчы.
    ра, Першай беларускай трупы І.Буйніцкага. Пастаноўкі вызначаліся яркасцю сцэнічных фарбаў і эфектаў, адкрытым падкрэсліваннем драм. і камедыйных калізій. Акцёрская індывідуальнасць Г. праявілася ў стварэнні яркіх вобразаў з характарным завостраным і ўзбуйненым малюнкам ролі: Дзяк («Пісаравы імяніны»), пан Сурынта (аднайм. п’еса), Цешча («Культурная цешча»), Міхалка (аднайм. п’еса Далецкіх) і інш. Быў мастакомдэкаратарам сваіх пастановак. Аўтар пейзажаў («На рацэ Бяроза», «Раніцай» і інш.). Выступаў у друку з публіцыст. і тэатразнаўчымі артыкуламі. У 1937 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
    Літ.: Атрошчанка А. Уладзіслаў Галубок. Мінск, 1969; Адхінуўшы заслону часу...: успаміны пра Уладзіслава Галубка. Мінск, 1979; Карабанава Л.В. Драматургія Уладзіслава Галубка. Мінск, 1982. А.В.Сабалеўскі.
    ГАЛУБОК Эдуард Уладзіслававіч (псеўд. Э.Горскі; 1906, Мінск— 1943), беларускі фалькларыст, літаратуразнавец і крытык. Сын У.Галубка. Скончыў БДУ (1930). У 1931—33 у Інце лры і мастацтва, у 1934—41 у Інце гісторыі АН Беларусі. Даследаваў бел. фальклор. Складальнік збкаў «Дарэвалюцыйная і Савецкая Беларусь у народнай творчасці» (1938), «Беларускі народ супраць папоў і рэлігіі» (1939, з А.Калечыцам), «Жан
    чына ў беларускай народнай творчасці» (1940, з А.Калечыцам і Н.Багдановіч). Аўтар артыкулаў па бел. лры, пераважна драматургіі (арт. «Каштоўны ўклад у беларускую драматургію», 1934).
    Те:. Творчы шлях 3га Беларускага дзяржаўнага тэатра // Мастацтва і рэвалюцыя. 1932. № 3—4; Пытанні стылю беларускай савецкай драматургіі // Пісьменнік і мова. Мінск, 1934; Аб маладзёжнай драматургіі БССР // Драматургія. Мінск, 1934.
    ГАЛУБЬІ, вёска ў Мастоўскім рне, на р. Нёман. За 33 км на ПнУ ад г. Масты, 25 км ад чыг. ст. Ражанка на лініі Ліда—Масты, 93 км ад Гродна. Цэнтр Галубоўскага с/с. 106 гаспадарак, 229 ж. (2010).
    У19 — пач. 20 ст. вёска Арлянскай воласці Лідскага павета Віленскай губ. У 1875 тут адкрыта царк. школа граматы. У 1905 — 316 ж. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Гродзенскім павеце Беластоцкага ваяв., з 26.4.1929 у Шчучынскім павеце Навагрудскага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 12.10.1940 у Зачэпіцкім с/с Жалудоцкага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 17.7.1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета, з 17.4.1962 Мастоўскага, з 25.12.1962 Шчучынскага, з 6.1.1965 зноў Мастоўскага рнаў. У 1970 — 119 двароў, 415 ж. У 1996 — 98 гаспадарак, 355 ж.