• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    477
    ГАЛАВІЧПОЛЕ
    «Вяселлле», «Пахавальны», «Памінальны», гульні і танцы («Дзежка», «Бусел», «Кумкігалубкі», «Барыня», «Зялёная», «Нарэчанька», «Сем на сем», «Зеркала»). Калектыў — лаўрэат міжнар. фалькл. фестывалю «Славянскі дом» (г. Падольск, Расія, 2009), удзельнік міжнар. фальклорнага фестывалю «Пакроўскія званы» (г. Вільнюс, Літва, 2008), рэсп. этнаграф. канцэрта «Фальклор беларускай глыбінкі» (Мінск, 2007), Дня слав. пісьменнасці і культуры (г. Шклоў, 2007), абл. агляду аўтэнтычнага фальклору Бел. Падняпроўя (1996), аглядуконкурсу па традыц. касцюме Магілёўшчыны «Гісторыя і сучаснасць» (2008), свята «Красуй, квітней, наш родны край» (усе г. Магілёў, 2009). Статус нематэрыяльнай гіст.культ. каштоўнасці Рэспублікі Беларусь за мясц. стыль песеннай, танцавальнай, нар.апавядальнай і лакальнайтрадыцыі Міжрэчча, Сожа і Проні (2009). А.В.Сухадольская.
    ГАЛАВІЧПОЛЕ, вёска ў Шчучынскім рне. За 15 км на Пн ад г. Шчучын, 22 км адчыг. ст. Ражанканалініі Ліда—Масты, 83 км ад Гродна, на аўтадарозе Шчучын—Астрына. Цэнтр Галавічпольскага с/с. 124 гаспадаркі, 461 ж. (2010).
    У 19 ст. фальварак, у Лідскім павеце Віленскай губ., уладанне Губарэвічаў. У 1866 — Юж. 3 1921 ускладзе Польшчы, у Васілішкаўскай гміне
    Галавічпольская сядзіба.
    Лідскага, потым Шчучынскага паветаў Навагрудскага ваяв., 2 фальваркі: 15і 17ж.З 1939уБССР. 3 12.10.1940у Касцянёўскім с/с Васілішкаўскага рна Баранавіцкай, з 20.9.1944 Гродзенскай абласцей. У 1940 — 14 будынкаў, 52 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 у Шчучынскім рне. У 1970давёскідалучанав. Рагачоўшчына і сселены жыхары хутара Падсвятыя. 3 12.3.1973 цэнтрсельсавета. У 1983 далучана в. Верхняя Лябёдка. У 1996 — 137 гаспадарак, 635 ж.
    У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, бібліятэкаклуб, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, Васілішкаўскі домінтэрнат для дзяцей, 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — сядзіба (пач. 20 ст.).
    ГАЛАВІЧПбЛЬСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры пач. 20 ст. ў в. Галавічполе Шчучынскага рна. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк. Будынак Гпадобны ў плане. Аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю складаюць 1 і 2павярховыя аб’ёмы рознай велічыні, накрытыя высокімі стрэхамі з фігурнымі люкарнамі, спічастымі пінаклямі і шчытамі. Планіроўка калідорная з выхадам на тэрасу. У вон
    кавым аздабленні выкарыстаны рустоўка, карнізы, трохвугольныя дэкар. балкончыкі, спалучэнне чырвонага фону цаглянай муроўкі з атынкаванымі ліштвамі. Тымпаны над вокнамі запоўнены дэкарыраванымі арнаментальнымі ўстаўкамі з паліванай керамікі. Пад будынкам скляпеністыя падвалы. Уязная алея абсаджана грабам. Дом размешчаны ў пейзажным парку (пл. 18 га), у дэндралагічным складзе якога больш за 50 відаў дрэў. У Г.с. знаходзіцца школаінтэрнат. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ГАЛАСНІКІ, ганчарныя пасудзіны з вузкім доўгім горлам тыпу збана, што ўмуроўваліся ў сцены і скляпенні храмаў падчас будаўніцтва (сярэдняя выш. 35—40 см). Закладваліся пераважна ў верхнюю частку сцен і ў скляпенні так, што іх гарлавіны ўтваралі адтуліны на ўнутранай паверхні памяшкання. Г. ўзмацнялі рэзананс гука і паляпшалі акустыку памяшкання падчас літургіі і царк. песнапення. Традыцыя выкарыстання Г. у храмавым будаўніцтве вядома з часоў Рымскай імперыі. На тэр. Беларусі пашырылася ў 12 ст. разам з пабудовай першых мураваных храмаў у Полацку, Гродне, Наваградку. Да нашага часу Г. ў лепшым стане захаваліся ў Гродзенскай Барысаглебскай царкве і СпасаПраабражэнскай царкве ў г. Полацк. В.С.Цітоў.
    ГАЛАСНЬІ СПЕЎ, гучнае спяванне на адкрытым паветры. У Беларусі Г.с. выпрацаваўся на працягу стагоддзяў у своеасаблівую школу нар. выканання са сваімі эстэтычнымі заканамернасцямі і крытэрыямі майстэрства. Асн. з іх: уменне «голасна весці» (спяваць на вял. дыханні, працяжна), а таксама «падняць» песню (распець яе са звонкай грудной падводкай). Шматлікія гукавыя фарбы, якія характэрны для Г.с., арганічна ўплятаюцца ў меладычную лінію напеву (глісандуючыя ўзлёты і спады, воклічы на асобных фанемах). У гэтай манеры выконваюцца звычайна каляндарныя песні вясновалетняга цыкла (масленічныя, веснавыя гу
    478
    ГАЛАЎНЫЯ
    канні, купальскія песні, жніўныя песні), шматлікія вясельныя песні і радзінныя песні, лірычныя песні працяжнага характару. Найб. выразна Г.с. прадстаўлены на Магілёўшчыне, на Палессі, а таксама ў паўд. раёнах Міншчыны. У мінулым майстэрствам Г.с. валодалі плытагоны, яркімі носьбітамі гэтай манеры з’яўляюцца аб’ездчыкі, леснікі, пастухі.
    ГАЛАЎНЁЎ Аляксей Іванавіч (25.2. 1925, в. Каўшова Мсціслаўскага рна — 8.1.2008), беларускі філосаф. Др філас. навук (1973), праф. (1974). Скончыў БДУ (1954). Працаваў у Інце філасофіі і права НАН Беларусі (у 1954—63 вучоны сакратар, у 1979— 81 заг. сектара). У 1963—79 на кафедры філасофіі АН Беларусі, у 1981 — 92 заг. гэтай кафедры. У 2002—07 у Бел. інце правазнаўства. Навук. працы па філас. праблемах культуры і навукі, тэорыі і гісторыі нац. культуры.
    ГАЛАЎНЬІЯ ЎБОРЫ, састаўная частка ўбору (адзення), што надавала яму функцыянальную цэласнасць, эстэтычную завершанасць; адлюстроўвала пол, узрост, сац. становішча, тэндэнцыі моды, звычаі і этыку паводзін у розных жыццёвых сітуацыях. Адцянялі рысы твару, гарманічна стасаваліся з прычоскамі і спосабамі ўпрыгожання. Падзяляюцца на мужчынскія і жаночыя, сярод якіх істотна адрозніваюцца Г.ў. дзяўчат і замужніх жанчын. Сезонныя змены надвор’я абумоўлівалі тыпалагічныя рысы зімовых і летніх убораў. Мужчынскія Г.ў. вызначаліся больш вы
    Да арт. Галаўныя ўборы. Капялюш жаночы з фетравага каўпака. ЗА Т «Фабрыка галаўных убораў «Людміла».
    Да арт. Галаўныя ўборы. Жанчына ў намітцы. 1920я гг. Вёска Яўсімавічы Кобрынскага рна.
    разнай функцыянальнай практычнасцю і стабільнасцю. Знатныя асобы насілі паўсферычныя шапкі, акантаваныя дарагім футрам (накшталт шапкі Манамаха). Вышэйшыя саноўныя 1 духоўныя чыны насілі кароны і мітры, простыя людзі конусападобныя каўпакі з заламаным вострым верхам. Паводле археал. знаходак, вядомы і войлачныя шапкі з канічным верхам і заламанымі краямі. У 18—19 стст. найб. распаўсюджанымі былі зімовыя вушанкі (аблавухі) і магеркі. Апошнія мелі некалькі мадыфікацый, і іх колер меў выразную рэгіянальную спецыфіку: ад белага — на У Беларусі, Смаленшчыне і зах. Браншчыне, да шэрага і бурага — на 3 ад Бярэзіны. Вышэйшыя сац. слаі насілі мехавыя шапкі — кучмы, кучомкі з высокім цыліндрычным ці конусападобным верхам, часта з адкладным аколышам, аздобленыя пёрамі фазана, страуса і інш. Распаўсюджанымі былі (асабліва на 3 Беларусі) шапкіканфедэраткі. Летам насілі шыракаполыя капелюйіы. У канцы 19 ст. ўвайшлі ў моду картузы, крыху пазней — кепкі, што ў розных мадыфікацыях бытуюць да нашага часу. Да больш ранніх убораў свабодных саслоўяў належаць берэты, капюшоны («башлыкі»), парыкі.
    Асобы тып Г.ў. — рыцарскія шлемы, са з’яўленнем агнястрэльнай зброі зазналі прыкметныя змены; у часы 1й і 2й сусв. войнаў найб. распаўсюджанай версіяй засцерагальнага Г.ў. была салдацкая каска. Жаночыя Г.ў. вызначаліся разнастайнасцю і спосабамі аздобы. Яны надавалі ўсяму ўбору завершанасць і грацыёзнасць, падкрэслівалі (ці вуаліравалі) рысы твару, адцянялі прыродную гармонію ліній, форм, фарбаў. Некаторыя паўтаралі аналагі мужчынскіх Г.ў., аднак адрозніваліся канструкцыяй, маст. стылем, колеравай гамай, дэкар. элементамі. Паводле канструкцыйных і функцыянальных асаблівасцей падзяляюцца на 3 асн. групы: шапкі і шляпы; вянкіі павязкі; ручніковыя (наміткі, шалі, хусткі і інш.). Да стараж. адносяцца венчыкі тыпу павязак (для дзяўчат) і наміткі (для замужніх жанчын). Уборам незамужніх жанчын была таксама скіндачка («апаяска»). Асаблівасцю павязвання дзявоцкіх убораў быў устойлівы звычай пакідаць адкрытай макушку. У ліку святочных убораў дзяўчат у Падняпроўі сустракаўся кубак. Да дзявоцкіх Г.ў. адносіцца і каптур — тып дэкарыраванага чапца з вушкамі. Найб. распаўсюджаным уборам замужніх жанчын да канца 19 ст. была намітка, якую звычайна насілі разам з чапцом. Побач з наміткай (ці разам з ёй) ужываліся больш складаныя ўборы тыпу какошнікаў (галовачка, сарока). У 2й пал. 19 ст. наміткі паступова выходзілі з ужытку, іх усё часцей замянялі хусткі і шалі. У шляхцянак лёгкія хусткі і шалі
    Да арт. Галаўныя ўборы. Жакейка з тканіны. ЗАТ «Фабрыка галаўныхубораў «Людміла».
    479
    ГАЛАЎЧЫНЕР
    вядомы ўжо з 17 ст. Сялянкі ў зімовы час паверх лёгкай хусцінкі завязвалі цёплую шарсцяную хусту. Тыпалагічная разнастайнасць матэрыялаў і спосабаў упрыгожвання, вар’іраванне колеравай гамы і ўзорнага малюнка, пластычнае спалучэнне з інш. часткамі адзення адпавядалі шырокім густам і запатрабаванням розных слаёў насельніцтва. Сучасныя Г.ў. і прычоскі становяцца больш дэмакр. і свабоднымі ад строгіх канонаў і адлюстроўваюць эстэтычныя пачуцці, індывід. густы і практычныя функцыі з улікам быт. сітуацыі і канкрэтнага роду дзейнасці. В.С.Цітоў. ГАЛАЎЧЬІНЕР Віктар Якаўлевіч (28.6.1905, Мінск  15.7.1961), беларускі рэжысёр і драматург. Нар. артыст Беларусі (1944). Нар. артыст Літвы (1959). Скончыў Яўр. драм. студыю ў Маскве (1926). Працаваў у
    В.Я.Галаўчынер.
    тэатрах Дзярж. яўр. Беларусі (у 1938— 46 маст. кіраўнік), Бел. прац. імя Цэнтр. савета прафес. саюзаў Беларусі (1930—32), Бел. першым дзярж. (1939—42). 3 1948 гал. рэж. Дзярж. рус. тэатра Беларусі, з 1949 тэатраў Расіі, Узбекістана і Літвы. Для яго pa607 характэрныя героікарамантычная накіраванасць, яркая тэатральнасць, дынамічнасць, псіхалагізм. Сярод найб. значных пастановак: «Стрэл» А.Безыменскага (1930), «Фальшывая манета» М.Горкага (1937), «200 000» паводле ШоламАлейхема (1943), «Пігмаліён» Б.Шоу (1946), «Атэла» У.Шэкспіра (1947), «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954) і інш. Аўтар п’ес «Велікадушнасць» (1935) і «Урокжыцця» (1942).
    ГАЛАШЗННІ, жанр сямейнаабрадавай паэзіі. Кола твораў (ад празаічных рэчытатываўвыкрыкаў да разгорнутых песеньплачаў), якія сталі своеасаблівай формай выражэння гора, смутку. Выконваліся з прычыны смерці блізкага чалавека або інш. трагічных падзей у сям’і і гаспадарцы, як правіла, жанчынамі (нярэдка запрашалі спец. плакальшчыц). Паводле жанравай сутнасці, гэта лірычныя выказванні, тэкстуальна звязаныя з эмацыянальным тонам падзей. Г. мелі імправізацыйны характар, але пры гэтым у іх традыцыйна выкарыстоўваліся фалькл. формулыклішэ, якія групіраваліся ў час абраду або ў залежнасці ад быт. сітуацыі. Бел. Г. падзяляюць на абрадавыя (пахавальныя, вясельныя) і пазаабрадавыя (быт., ваен.). Найб. развіта традыцыя пахавальных (хаўтурных) і памінальных Г. Гэтатворыдля аплаквання памерлых. Пачыналі галасіць адразу ж пасля смерці, працягвалі пры вырабе труны і перанясенні ў яе памерлага, пры наведванні роднымі і суседзямі памерлага ў яго хаце, пры вынасе нябожчыка з хаты, у час шэсця на могілкі, пры пахаванні, пры вяртанні з могілак і памінальным стале, у памінальныя дні. Тэматычна Г. сістэматызуюцца па адносінах выканаўцы да нябожчыка: жонкі па мужу, дзяцей па бацьку, сястры па брату і інш. Змест і маст. сродкі Г. абумоўлены неабходнасцю выказаць смутак, імкненнем ушанаваць і ўлагодзіць памерлага, выклікаць яго прыхільнасць да родных, якія засталіся жыць. Прыёмы і сродкі маст. выразнасці, якія выкарыстоўваюцца пры гэтым, павышаюць эмацыянальнасць перажыванняў: «Мамачка мая любая, / Нашто ты нас пакідаеш? / Як нам цяпер пражыць? / Як нам цяпер прабыць?» ці: «Татачка наш родненькі, / Куды ж сабраўся? / У дарожаньку страшную, / 3 якой ніхто не вярнуўся». Вясельныя Г. (зафіксаваны ў асн. на Паазер’і) выконваліся нявестай або ад яе імя плакальшчыцамі, сяброўкамі пераважна ў першай палове вяселля: на заручынах, у час благаслаўлення і абдорвання маладой, расплятання касы нявесты, яе развітання з родным