Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ры», «Скарына») для фае Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі (1978—85), «Чарнобыль» — для будынка ААН у НьюЁрку і «Габелен стагоддзя» (1995) А.Кішчанкі; Г.заслона «Вясёлка» Г.Крываблоцкай (1997) для Палаца Рэспублікі ў Мінску; Г.заслона «Беларусь» В.Крывашэевай і В.Грыдзінай (1997) для тэатр. залы Палаца Рэспублікі ў Мінску; «Мелодыя краю», «Мелодыя горада» В.МаркавецБартлавай і «Адраджэнне», «Кліч зямлі» Н.Пілюзінай (усе 2001) — для Палаца Рэспублікі ў Мінску. Плённа працуюць у галіне стварэння Г. П.Бондар, Г.Гаркуноў, Т.ГаўрылаваХмызнікава, В.Грыдзіна, Л.Густава, В.Дземкіна, Г.Крываблоцкая, В.Крывашэева, У.Лісавенка, В.МаркавецБартлава, Н.Пілюзіна, Л.Пуцейка, Л.Пятруль, Т.Рудэнка, Ю.Рудэнка, А.Салохіна, С.Свістуновіч, Л.Сівакова, Л.Скрыпнічэнка, В.Стасевіч, Н.Сухаверхава, Г.Фалей, Т.ХацановічДарбінян, Я.Шунейка, Г.ЮзееваШаблоўская і інш. Пры ткацкім цэху Барысаўскага камбіната дэкар,прыкладнога мастацтва імя А.Кішчанкі існуе габеленавая вытворчасць, дзе Г. ткуць унікальныя майстры па эскізах бел. і інш. мастакоў. Бел. Г. ўпрыгожваюць музеі і інш. грамадскія ўстановы Беларусі і замежжа.
Літ.: Т р ы з н а Д.С. Беларускія дываны і габелены. Мінск, 1981.
Л. Ф. Салавей.
ГАБОЙ (ням. Hoboe ад франц. hautbois, літар. высокае дрэва), духавы язычковы інструмент. Уяўляе сабой драўляную трубку канічнай формы з падвойнай трысцінкай і сістэмай клапанаў. Дыяпазон h — f3. Гучанне крыху гугнявае, істотна адрозніваецца афарбоўкай і характарам у розных рэгістрах. Выкарыстоўваецца як сольны, ансамблевы і аркестравы інструмент. Апрача асн. разнавіднасці, вядомы Г.: малы, д’амур, англ. ражок. Узнік у сярэдзіне 17 ст. ў выніку ўдасканалення стараж. нар. інструмента шалюмо. Найб. раннія звесткі пра выкарыстанне Г. ў аркестравай прак
Габой.
тыцы ў Беларусі належацьда 2й пал. 18 ст. Дайшлі да нашага часу імёны выканаўцаў, у т.л. габаіставіртуоза С.Сітанскага з Гродна. Бел. кампазітарамі напісаны для Г. санаты (Л.Абеліёвіч, Л.Захлеўны, П.Падкавыраў), санаціна (М.Аладаў), камерныя ансамблі з яго ўдзелам (квінтэт і квартэтпаэма П.Падкавырава). У муз. школах, каледжах і Бел. акадэміі музыкі ёсць класы ігры на Г. Сярод бел. габаістаў: М.Баркоўскі, Б.Нічкоў, В.Фралоў і інш. І.Дз.Назіна.
ГАБРУСЬ Тамара Віктараўна (н. 2.10.1945, Мінск), беларускі гісторык архітэктуры. Др мастацтвазнаўства (2002). Скончыла Бел. політэхн. інт (1968). У 1974—80 працавалаўвыдве «Беларуская Энцыклапедыя». 3 1980 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі. Даследуе мастацтвазнаўчыя праблемы бел. дойлідства эпохі феадалізму, мураваную сакральную архітэктуру і манумент. мастацтва бел. барока. Адзін з аўтараў «Збору помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1979— 87), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94), энцыклапедычнага даведніка «Архітэктура Беларусі» (1993), кн. «Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце» (т. 1—2, 2005—06). Аўтарукладальнік кн. «Страчаная спадчына» (1998, 2е выд. 2003).
Тв:. Помнікі манументальнага дойлідства Міншчыны. Мінск, 1991; Мураваныя харалы: сакральная архітэктура бел. барока. Мінск, 2001; Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. Мінск, 2007.
ГАВОРКА, найдрабнейшая адзінка члянення дыялектнай мовы, аднародная па сваіх моўных асаблівасцях і адначасова проціпастаўленая імі інш. Г. гэтай мовы. З’яўляецца сродкам зносін патомных жыхароў аднаго або некалькіх суседніх вясковых нас. пунктаў. У залежнасці ад захаванасці ўсёй сістэмы моўных сродкаў у складзе дыялекту вылучаюць цэнтр. Г. з
469
ГАВОРСКІ
найб. устойлівай, захаванай традыц. дыялектнай структурай і перыферыйныя Г. з часткова разбуранай і змененай дыялектнай структурай. На мяжы дыялектаў у выніку ўзаемадзеяння і кантактаў існуюць пераходныя (змешаныя) Г., для якіх характэрна наяўнасць розных асаблівасцей суседніх дыялектаў. Калі Г. адной мовы існуе ў іншамоўным акружэнні (як правіла, на тэр. функцыянавання суседняй мовы), то яе называюць астраўным дыялектам. На аснове агульнасці тэр. і адноснай блізкасці моўных рысаў асобныя Г. аб’ядноўваюцца ў большыя моўныя адзінкі — групы Г., дыялекты, дыялектныя зоны. Мовазнаўчым вывучэннем Г. займаюцца дыялекталогія, лінгвістычная геаграфія, дыялектная лексікаграфія.
Літ.: К р ы в і ц к і А.А. Дыялекталогія беларускай мовы. Мінск, 2003.
П.А.Міхайлаў.
ГАВОРСКІ Ксенафонт Антонавіч (1821—29.6.1871), беларускі і рускі археолаг, выдавец, гісторык матэрыяльнай і духоўнай культуры. 3 сям’і уніяцкага святара. Скончыў Пецярбургскую духоўную акадэмію (1845). Выкладчык Полацкай духоўнай семінарыі, з 1852 працаваў у Кіеве, потым у Віцебску. У 1857—58 рэдагаваў неафіц. частку «Вйтебскйх губернскйх ведомостей». У 1864 запрошаны генералгубернатарам М.М.Мураўёвыму Вільню, дзе выдаваў часопіс «Вестнйк Западной Россйй». У галіне гісторыі і культуры асуджаў паланізацыю, аднак актыўна праводзіў русіфікацыю, быў адным з заснавальнікаў «заходнерусізму», дзе адстойваў палітыку афіц. рас. улад. Аўтар шэрагу работ па гісторыі праваслаўнай царквы і яе помнікаў на тэр. Беларусі, асабліва ў Полацкім княстве. Як археолаг правёў раскопкі курганоў вакол Полацка і ў ваколіцах Лепеля. Апісаў стараж., т.зв. Альгердаву, дарогу з Полацка на Вільню і помнікі вакол яе. Апублікаваў шэраг дакументаў па гісторыі і культуры Беларусі. Арыгіналы іх пазней страчаны.
Тв.: Поездка (14 сент. 1852) нз г. Полоцка по направленню, так называемой, Ольгердовой дорогн; Археологнческне разыскання в окрестностях г. Полоцка // Зап. нмп. Археологнческого ова. 1853.
Т. 5; Жнзнь преподобной княжны полоцкой св. Ефроснннн с нсторнческнм опнсаннем основанного ею полоцкого девнчьего СпасоПреображенского монастыря // Вестн. ЮгоЗападной н Западной Росснн. 1863. Т. 4; Нсторнческое опнсанне полоцкого Борнсоглебского монастыря // Вестн. Западной Россня. 1865. Кн. 5, нояб.
Літ.: Алексеев Л.В. Очерк нсторнн белорусской дореволюцнонной археологнн н нсторнческого краеведення до 60х годов XIX в. // Сов. археологня. 1967. № 4; Каханоўскі Г.А. Археалогія і гістарычнае краязнаўства Беларусі ў XVI—XIX стст. Мінск, 1984.
В.Ф.Кушнер.
ГАВЯДЫ, вёска ў Шклоўскім рне. За 17 км на ПдЗ ад г. Шклоў, 9 км ад чыг. ст. Лотва на лініі Орша—Магілёў. Цэнтр Таўкачоўскага с/с. 255 гаспадарак, 735 ж. (2010).
Вядомыз 18ст. У 1777 вёскаў Магілёўскім павеце Магілёўскай губ. У 1785 у складзе маёнтка Галоўчына Магілёўскага намесніцтва, 33 двары, 174 ж., уласнасць памешчыка, 3 карчмы. У 1880я гг. 50 двароў, 334 ж., значная частка якіх займалася вырабам ільняной і пяньковай пражы і тканіны, посуду і інш. быт. рэчаў з дрэва, бандарным промыслам. У 1897 у Таўпечыцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губ., 77 двароў, 461 ж., школа граматы, заезны дом, магазін. Побач існаваў фальварак, 1 двор, 5 ж. У 1908 школа граматы пераўтворана ў земскую. 3 сак. 1924уБССР. Набазедарэв. створана прац. школа 1й ступені (у 1925 — 48 вучняў). 3 20.8.1924 у Шклоўскім рне Магілёўскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 у Ма
Гадзілавіцкі народны вакальны ансамбль «Пяшчота».
гілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1965 да Г. далучана в. Карабль. У 1991 — 71 гаспадарка, 134 ж. У 1997 — 64 гаспадаркі, 158 ж.
У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, філіял Шклоўскай школы мастацтваў, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторьгя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Магіла падпольшчыцы В.Дз.Кулікавай, закатаванай ням.фаш. захопнікамі ў Вял. Айч. вайну.
ГАДЗІ'ЛАВІЦКІ НАРбДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ПЯШЧОТА». Створаны ў 1984 у в. Гадзілавічы Рагачоўскага рна пры сельскім Доме культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М. П. Барсукоў. У складзе ансамбля 11 чал. ва ўзросце ад 39 да 59 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда песеннай творчасці і нац. культуры сярод удзельнікаў. У рэпертуары бел. нар. песні, лірычныя і рамантычныя замалёўкі. Калектыў — дыпламант раённых фестываляў: «Песні юнацтва нашых бацькоў» (2002), «Музы ў ваенным шынелі» (2003, абодва г. Рагачоў), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007), актыўны ўдзельнік раённых канцэртаў і мерапрыемстваў. Г./.Мартыненка.
ГАДЗІЛАВІЧЫ, вёска ў Рагачоўскім рне, на р. Дняпро і яе прытоку р. Вуглянка. За 15 км на У ад горада і чыг. ст. Рагачоў на лініі Магілёў—Жлобін, 107 км ад Гомеля, на
470
ГАЁЎКІ
Гадзічаўская царква Кацярыны.
аўтадарозе Рагачоў—Доўск. Цэнтр Гадзілавіцкага с/с. 279 гаспадарак, 598 ж. (2010).
Вядомы з 16 ст. як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У вайну 1812 каля вёскі адбываліся сутычкі франц. войск з атрадамі рус. генерала Ф.Ф.Эртэля. У 19 ст. існавала паштовая станцыя, праз вёску праходзілі паштовыя дарогі, дзейнічала паромная пераправа цераз р. Дняпро. У 1858 — 72 двары, 550 ж., уладанне Сенажэцкіх. У 1884 у Гарадзецкай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губ., паштовае аддз., вінная крама, школа (у 1889 — 55, у 1907 — 102 вучні), млын, магазін, Міхайлаўская царква. У 1886 — 106 двароў, 764 ж. У 1897— 180двароў, 1409ж., нар. вучылішча, паштовае аддз. (у 1907 адкрыла прыём тэлеграм), крупадзёрка, 3 ветракі, 5 кузняў, карчма, 2 крамы. У 1909 — 204 двары, 1736 ж., бка пры школе. 3 сак. 1924 у БССР. 3 20.8. 1924 цэнтр сельсавета Рагачоўскага рна Бабруйскай акругі (да 26.7.1930), з 20.2.1938 Гомельскай вобл. У 1930 працавалі нафтавы млын, кузня, ваўначоска. У 1940 — 235 двароў. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны жн. 1941 да 28.11.1943 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, дзейнічала патрыятычная падп. група. У кастр. 1942
партызаны разграмілі створаны ням. акупантамі гарнізон і вызвалілі з лагера групу сав. ваеннапалонных. У снеж. 1943 карнікі спалілі 200 двароў і загубілі 9 жыхароў. Пасля вайны адбудавана. У 1959 — 1084 ж. У 1996 — 292 гаспадаркі, 680 ж.
У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік. Радзіма Герояў Сац. Працы Н.І.Сафонавай і Н.А.Філіпавай, аднаго з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Быхаўскім рне ў Вял. Айч. вайну С.Я.Падольцава.