• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Тв.'. Беларускія паданні. Львоў, 1889.
    ВЯРЬІГАДАРЭЎСКІ Арцём Ігнатавіч (4.11.1816, в. Кублічы Ушацкага рна — 1884), беларускі пісьменнікдэмакрат. Скончыў Забельскую
    А./.ВярыгаДарэўскі.
    гімназію (в. Валынцы Верхнядзвінскага рна). Служыў у розных установах Віцебска. Жыў у в. Стайкі каля Віцебска, арганізоўваў нар. школы, бкі, чытальні, падтрымліваў сувязі з У.Сыракомлем, А.Кіркорам, В.Дуніным Марцінкевічам, В. Каратынскім, А.Рыпінскім і інш., якія пакінулі свае запісы ў яго «Альбоме» (1858—63). Як адзін з арганізатараў паўстання 1863—64 на Віцебшчыне быў сасланы ва Усх. Сібір, дзе памёр. Аўтар паэмы «Ахульга», драмы «Гордасць», камедый «Хцівасць» і «Грэх 4ы — гнеў», дарожных нататак і інш. Яго бел. творы забараняліся да друку цэнзурай, рукапісы іх не знойдзены. Пры жыцці апублікаваў маналог «Салдатка» (урывак з камедыі «Грэх 4ы — гнеў») і вершгімн «Бялыніцка
    Вярэйкаўскінародны харавы калектыў «Згода».
    наша маці...». У копіі захавалася вершаваная імправізацыя «Літвінам, запісаўшымся ў мой Альбом, на пажагнанне» (нап. 1858). На польск. мове выдаў «Гутарку пра сваяка» (1858, пад псеўд. Беларуская Дуда). Першы пераклаў на бел. мову паэму «Конрад Валенрод» А.Міцкевіча.
    Літ.: Борковскнй С.А., М а л ь д н с А.Н. Поэтнческое наследне Артемня ВернгнДаревского // Сов. славяноведенне. 1971. №2; К і с я л ё ў Г. Загадка беларускай «Энеіды». Мінск, 1971; Пачынальнікі. Мінск, 1977.
    ВЯРЭЙКАЎСКІ НАРОДНЫ ХАРАВЬІ КАЛЕКТЬІЎ «ЗГОДА». Створаны ў 1996 у в. Вярэйкі Ваўкавыскага рна пры сельскім Доме культуры (з 2007 сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу). У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.П.Рыжко. У складзе калектыву 22 чал. ва ўзросце ад 20 да 50 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё вак. здольнасцей, эстэтычнага густу ўдзельнікаў, арганізацыя вольнага часу жыхароў сельскай мясцовасці. У рэпертуары песні бел. аўтараў, апрацоўкі бел. нар. песень у 4 і 5галосным гучанні («Цякла рэчка быстрая», «Я не пакіну горад свой», «Добры вечар», «Песня нашых сэрцаў», «Ой, у полі азярэчка», «Край ты наш квяцісты», «Добры дзень, край бацькоўскі», «Полькатрасуха», «Вяселейка», «Бяседа» і інш.). Калектыў — удзельнік абл. фестываляў: нар. хароў і ансамбляў песні і танцаў «Над сінім Нёманам» (г. Гродна, 2006), праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест» (в. Вярэйкі, 2010), рэгіянальнага фальклору «Панямон
    ня жыватворныя крыніцы» (г. Гродна, г.п. Вялікая Бераставіца, 2007).
    Г.І. Чарапок.
    ВЯРЭЙКІ. вёска ў Ваўкавыскім рне, на р. Верацейка. За 23 км на ПнЗ ад горада і 26 км ад чыг. ст. Ваўкавыск на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, 79 км ад Гродна. Цэнтр Вярэйкаўскага с/с. 419 гаспадарак, 1080 ж. (2010).
    У 1796 фальварак і вёска належалі Т.Біспінг. У 1836 прыватная вёска, 12 двароў, 123 ж. У 1914 — 32 двары, 211 ж., цэнтр воласці Ваўкавыскага павета Гродзенскай губ. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяв. 3 ліст. 1939 у БССР. 3 15.1.1940 цэнтр сельсавета Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1996 — 360 гаспадарак, 1327 ж.
    У 2010 школы сярэдняя і дзіцячая мастацтваў, Цэнтр развіцця дзіцяці, Цэнтр культуры і вольнага часу, бка, бальніца, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны; Аляксандраўская царква (1993— 96). Помнік архітэктуры — касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі (1848). Магіла сав. воіна і помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну.
    ВЯРЭНЬКА, 1)вярэня, шэньк а, каробка, плеценая з лубу, бяросты, лазы. В. магла быць рознай формы (круглая, авальная, прадаўгаватая), з адной ці дзвюма ручкамі, з глыбокім вечкам і без вечка. Прызначалася для пераноскі гародніны і інш. прадуктаўхарчавання.
    461
    ВЯСЕЙСКІ
    Вярэнькі.
    2)	Ганчарны выраб, маленькая гліняная місачка з увагнутымі беражкамі, прызначаная для кармлення дзяцей.
    ВЯСЁЙСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ ВЫКЛАДЧЫКАЎ. Створаны ў 1996 у в. Вясея Слуцкага рна пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.М. Дунаеўская (з 1996), М.К.Бірковіч (з 2007). У складзе ансамбля 5 чал. ва ўзросце ад 35 да 50 гадоў. У рэпертуары песні бел. нар., творы бел. кампазітараў («Беларусь мая песня» Ю.Семянякі, «Мой родны кут» І.Лучанка, «Пад рабінай», «Балада пра маці» І.Кузняцова), рус. («Беражыце мацярэй» Г.Балаева) і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. муз. фестывалю «Ханука» (2007), абл. патрыятычнай песні (2002, абодва Мінск),
    Вясейскі народны хор.
    удзельнік абл. фестывалю харэагр. мастацтва «Карагод сяброў» (г. Клецк, 2006). М.К.Бірковіч.
    ВЯСЁЙСКІ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1975 у в. Вясея Слуцкага рна пры сельскім Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.М.Дунаеўская (з 1975), А.Р.Булгак (з 2002), С.С.Пратасевіч (з 2006). У складзе хору 23 чал. ва ўзросце ад 27 да 55 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні, творы кампазітараў бел. («Не пытайся, маці», «Замуж выйсці — трэба знаць», «Эх, вяселле», «Ай, ды полька!», «Былі сваты», «Вяселле віруе» М.Алешкі), укр. і рускіх. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю сельскай культуры «Жыве мая вёска» (в. Крупіца Мінскага рна, 2007), нар. творчасці «Напеў зямлі маёй» (г. Мар’іна Горка Пухавіцкага рна, 2006).
    С. С. Пратасевіч.
    ВЯСЁЛЛЕ, сукупнасць абрадаў і звычаяў, прысвечаных заключэнню шлюбу і стварэнню новай сям’і. Сярод асн. этапаў В., кожны з якіх меў канкрэтны сэнс і закончаную форму: сватанне, заручыны, выпечка каравая, суборная субота, шлюбавіны, пераезд маладой у дом маладога, пярэзвы. Бел. этнограф і фалькларыст Е.Р.Раманаў называў В. «своеасаблівай операй». Відовішчны аспектгэтай «народнай оперы» патрабаваў выкарыстання разнастайных па змесце і форме фалькл. твораў (песні, му
    зыка, танцы, гульні, пажаданні, прыгаворы, рацэі і інш.).
    В. ўяўляла сабой разгорнутую драму з усімі яе кампазіцыйнымі элементамі — завязкай, развіццём дзеяння, кульмінацыяй, развязкай. Пачыналася В. з выпечкі каравая, праходзіла ўрачыста, шумна і весела, з комплексам рытуальных дзей (выбар пэўнай колькасці каравайніц, падрыхтоўка цеста, паленне ў печы, саджэнне ў печ каравая і інш.). Кожны ўдзельнік В. (жаніх, нявеста, бацькі і дружкі маладых, свацці і інш.) выконваў сваю ролю, вызначаную рытуалам. Важнае значэнне меў хор (род), які на В. не толькі кіраваў парадкам рытуальных дзей, але і ўздзейнічаў эмацыянальна на маладых і прысутных, трымаў іх у псіхал. напружанні. Актыўнай ролі хору супрацьстаялі пасіўныя паводзіны маладых, якія не мелі права на адкрытае выказванне пачуццяў ва ўмовах тэатралізаванага дзеяння. Немалаважная роля ў падтрыманні агульнай сюжэтнай лініі развіцця В., стварэння раўнавагі паміж абавязкамі маладых і функцыямі хору, падтрымання ўрачыста вясёлай атмасферы належыла свату, які звычайна быў гаваркім, вясёлым, дасціпным чалавекам, вызначаўся прыроднай кемлівасцю, веданнем традыцый.
    Гал. частка традыц. В. ўключала наступныя абрадавыя дзеі: прыезд маладога да маладой, «выкуп» жаніхом нявесты, вянчанне ў храме, «ловы зайца», сустрэча маладых у доме бацькоў нявесты, вясельнае застолле, дзяленне каравая, ад’езд маладых да дому маладога, пасаг, камора, вяселле ў маладога і інш. Найб. драматызаванасцю і эмацыянальнай насычанасцю вызначалася развітанне нявесты з роднай хатай і бацькамі, якое суправаджалася слязьмі і галашэннямі дачкі і яе маці («Ай ты, родная мая мамка, дай мне долейкашчасцейка, а я іду ў чужыя людзі і ка чужой маманькі»). Адной з цікавых рэгіянальных традыцый В. з’яўляўся рытуал «маршы» (адноўлены сучаснымі вясельнымі музыкантамі ў Маладзечанскім, Смаргонскім, Ашмянскім, Вілейскім, Мядзельскім рнах). Музыкі па заказу ўдзельнікаў
    462
    ВЯСЕЛЬНЫЯ
    В. выконваюць розныя творы («маршы»), за што апошнія плацяць грошы, якія потым перадаюцца маладым. Заканчвалася В. пярэзвамі. Многія рытуальныя дзеі В. сёння пераасэнсаваны, ператвораны ў забаву, ігру, напр., «выкуп нявесты», праверка цнатлівасці маладой, пасад на дзяжу, пасаг, плач нявесты перад ад’ездам у дом мужа, рытуальныя дзеянні з выпечкай каравая і інш. У той жа час у сучасным В. працягваюць існаванне лепшыя абрады і звычаі, якія адпавядаюць сучасным культ. патрабаванням грамадства.
    Літ.: Вяселле: абрад. Мінск, 1978; С ы с о ў У.М. 3 крыніц спрадвечных. Мінск, 1997. А.М.Аляхновіч.
    ВЯСЁЛЬНЫЯ АБРАДАВЫЯ СТРАВЫ. Ужываліся на працягу Вяселля. Традыц. абавязковымі В.а.с. былі яечня (самая пашыраная), варанае або смажанае мяса, каша, сыр, мёд, пірагі і рознае печыва. Маладыя елі яечню адной лыжкай («каб і ў далейшым жыцці ў іх усё дзялілася папалам»), пасля вянца, а таксама перад першай шлюбнай ноччу (лічылася, што яна павялічвае сілу і забяспечвае маладым дзетароднасць). Калі маладая захавала цнатлівасць да шлюбу, свякроў частавала маладых і гасцей нявесты яечняйбаўтухай, упрыгожанай выпечанымі з цеста кветкамі і птушкамі; калі «не», падавала накалупаную яечню або бліны з выразанымі пасярэдзіне дзіркамі. Мяса спажывалася на працягу ўсяго вяселля. Найб. сакральны статус мела курынае мяса, таму што ў нар. уяўленнях курыца з’яўлялася сімвалам сям’і і замужняй жанчыны, носьбітам мацярынскага пачатку. У Магілёўскай губ. смажаніна з птушкі была завяршальнай стравай на застоллі, пасля якой малады выводзіў маладую зза стала і адводзіў у свой двор. У паўд.ўсх. рэгіёнах Беларусі ў склад В.а.с. уваходзілі курнікі — круглыя пірагі, начыненыя курыным мясам, ці пірог, пасярэдзіне якога была змешчана курыная галава з цеста. Каша сімвалізавала дабрабыт і заможнасць. Яе падавалі ўпрыгожанай каснікамі з кветкай, што азначала маральную чысціню маладой. На Віцебшчыне кашай сустракалі маладых у доме ма
    ладога. Сыр звязваўся са зменай сямейнаўзроставага статусу дзяўчыны, служыў сімвалам цнатлівасці. На Гродзеншчыне маладая пасля дасягнутай дамоўленасці давала маладому сыр — «злюблёнік», які прызначаўся на пачастунак бацькам і сваякам маладога. У сваю чаргу маці жаніха напярэдадні вяселля адпраўляла са сватам у дом маладой сыр для яе сябровак, які лічыўся сімвалічным выкупам за маладую. Мёд быў адной з найб. архаічных сакральных страў. Яго разам з яечняй і сырам давалі маладым перад або пасля шлюбнай ночы. У Барысаўскім павеце ў доме жаніха маладых частавалі лустай хлеба з мёдам, каб іх жыццё было «салодкім» і заможным. Вял. абрадавае значэнне меў вясельны хлеб — пірагі, якія выпякаліся з каравайнага цеста або гатаваліся асобна, печыва — баранкі, драмушкі, шышачкі, каравайчыкі і інш. Хлеб на вяселлі сімвалізаваў жыццё, багацце, дабрабыт. Ён і яго абрадавыя заменнікі — зерне, каша, бліны, дзяжа — з’яўляліся кампанентамі ўсіх вясельных рытуалаў. У сваты і на заручыны ідуць з хлебам і гарэлкай; маладая ў знак згоды насыпае жыта ў бутэльку свата або замест іх хлеба дае свой. Бласлаўлялі таксама з хлебам: перад вянцом маладую або маладога садзілі на дзяжу з хлебам у руках; сустракаючы пасля шлюбу і адпраўляючы ў дом жаніха, маладых абсыпалі зернем.