Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
В. Р. Носава.
ВЯЛЯЦІЧЫ, вёска ў Барысаўскім рне Мінскай вобл., на р. Нача. За 41 км на ПдУ ад Барысава, 14 км ад ж.д. ст. Прыяміна на лініі Мінск— Орша, 112 км ад Мінска. Цэнтр Вяляціцкага с/с. 561 гаспадарка, 1329 ж. (2010).
Вядомаз 16 ст. У 1562 вёска, прыватнае ўладанне. Пасля адм.тэр. рэформы 1565—66 уваходзіла ў Аршанскі павет ВКЛ. У 1644 вёска з’яўлялася маёмасцю казны. У 1772 — 45 двароў, карчма, млын. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. вёска, цэнтр воласці Барысаўскага павета Мінскай губ. У 1800 сяло, уладанне І.Тышкевіча, 60 двароў, 599 ж; Праабражэнская і Пакрова Багародзіцы цэрквы. У 1845 адкрыта школа. У 1851 пабудавана новая СпасаПраабражэнская царква. У 1870 казённае ўладанне, валасное праўленне, школа, 2 крамы, хлебазапасны магазін, піцейны дом, 2 царквы. У маёнтку з тойжаназвай —4двары, 19ж.,вадзяны млын. У 1897 уВ. 1710ж. У1917у вёсцы 344 двары, 2185 ж., у маёнтку 18 ж. У 1921 адкрыта прац. школа 1 й ступені. У 1920я гг. дзейнічалі лясніцтва, хатачытальня, ветэрынарны
ВЯНГУРА Ганна Паўлаўна (1912, в. ТонежЛельчыцкагарна — 2003), народная спявачка, апавядальніца, лекарка, знаўца традыцый Тураўшчыны. Запісаныя ад яе ў 1930я гг. рус. даследчыкамі Я.Гіпеус і З.Эвальт песні ўвайшлі ў зб. «Беларускія народныя песні» (1941) серыі «Песні народаў СССР». Шмат разнажанравых твораў, звязаных з Тураўшчынай, запісала ў 1960—90я гг. бел. этнамузыколаг З.Я.Мажэйка. Лірычныя і абрадавыя песні ў выкананні В. захаваны на дыску «Музычны фальклор Беларускага Палесся» (1988) і ў аўдыёанталогіі «Беларускі музычны фальклор» (1990). 3 удзелам В. па сцэнарыях З.Я.Мажэйка зняты 7 этнамуз. стужак.
Літ.: Можейко 3. Песеннаякультура белорусского Полесья: село Тонеж. Мннск, 1971;П алтаран В.Дзівасіл// Чалавек на вятрах часу. Мінск, 1989.
A. М. Ненадавец.
ВЯНДЛІНА, в я н г л і н а, вэнджанае (правяленае ў дыме), прасоленае спецыяльна кулінарна апрацаванае мяса ці сала. В. бывае вараная, вэнджанавараная, вэнджаназапечаная, сыравэнджаная. Ужываюць у якасці халоднай закускі і ў смажаным выглядзе. Вараную В. нельга доўга захоўваць.
ВЯНДЛЯРНЯ, пабудова для вэнджання мясных прадуктаў (каўбас, шынак і інш.), сала і рыбы. Найб. пашыраны вежавыя збудаванні з 4схіль
456
вянок
Дзяўчына і хлопец у купальскіх вянках.
най ці шатровай страхой. Канструкцыйна В. падзялялася на 2 ярусы — на 1м раскладалі агонь, на 2м падвешвалі на жэрдках прадукты. Для ўсіх канструкцый В. характэрна шчыльная падгонка элементаў, каб пазбегнуць страты дыму. Толькі ўверсе для яго выхаду праразалі адтуліны. На паліва выкарыстоўвалі лісцевыя пароды дрэў, часцей сырую вольху, яблыню, тырсу, галлё ядлоўца. В. былі пашыраны на ўсёй тэр. Беларусі. У наш час сталыя збудаванні не робяць, а ў якасці В. выкарыстоўваюць звычайную бочку без дна, злучаючы яе накрытай траншэяй з невял. паглыбленнем у зямлі для агню. Дым праходзіць па канаўцы ў бочку і акурвае прадукты. Халодны дым павялічвае якасць вэнджання.
ВЯНКі'. гл. ў арт. Суборная субота.
Да арт. Вянковая канструкцыя.
Вуглы хаты ў вёсках Крыўляны (1) Камянецкага і Дубаносы (2) Мядзельскага рнаў.
I 2
ВЯНКбВАЯ КАНСТРЎКЦЫЯ ў архітэктуры, канструкцыйная сістэма драўлянага будаўніцтва з укладзеных адзін на адзін і звязаных у вуглах урубкамі вянкоў (гарызантальных радоў бярвён, брусоў, плах, дыль), якія ствараюць зруб. Вядомы 2 тыпы вуглавых злучэнняў вянкоў: з астаткам («у чашку») і без («у чысты вугал»). Адрозніваюць зрубы прамавугольнай, квадратнай (клець), 8граннай (васьмярык), 6 і 3граннай форм. Натэр. Беларусі В.к. вядомаз 2—3 ст. у шіямён культур штрыхаванай керамікі і днепрадзвінскай. У 9 ст. стала асн. канструкцыяй драўлянага будаўніцтва (жылыя, гасп., вытворчыя збудаванні, абарончыя, грамадскія, культавыя будынкі). У 17 ст. ў вуглах выкарыстоўвалі складаныя тыпы злучэнняў («замкі»), якія засцерагалі зруб ад гарызантальнага зруху вянкоў. Ніжэйшы вянец («падваліну») рабілі з дубу. Для шчыльнага злучэння вянкоў знізу бярвён на ўсю яго даўжыню майстравалі цыліндрычныя пазы. Брусы ў зрубе злучаліся з дапамогай рэек, набітых на брус ніжэйшага вянка, і адпаведнага працяглага паза знізу бруса верхняга вянка. Швы паміж бярвёнамі пракладалі сухім імхом, пакуллем, лямцам. Спалучэнні зрубаў дазвалялі ўтвараць разнастайныя кампазіцыйныя структуры: падоўжанавосевыя, глыбіннапрасторавыя, цэнтрычныя, крыжовацэнтрычныя і інш. В.к. мелі асн. часткі і завяршэнні (верх, за
Маладая ў вясельным вянку.
кот, шацёр) будынкаў. Мясц. прыёмы злучэння вянкоў у вуглах садзейнічалі фарміраванню рэгіянальных асаблівасцей нар. дойлідства. Цяпер элементы для В.к. з брусоў і ацыліндраваных бярвёнаў вырабляюцца ў заводскіх умовах індустрыяльнымі метадамі. У сучасным будаўніцтве В.к. выкарыстоўваецца пры будаўніцтве культавах будынкаў, катэджаў, аб’ектаў рэкрэацыйнага прызначэння і сельскага турызму, малых архіт. форм у зонах адпачынку.
Діт.: Трацевскнй В.В. Народное зодчество Белорусснн. Мннск, 1976; Л о к о т к о А.Н. Белорусское народное зодчество. Мннск, 1991;Сергачев С.А. Белорусское народное зодчество. Мннск, 1992. С.А.Сергачоў.
ВЯНОК, галаўное ўпрыгажэнне з зеляніны, кветак, стужак, паперы, пер’я і інш. ў форме кружка. Паводле спосабаў вырабу і аздаблення В. падзяляюцца на 4 віды. В і т ы В. з палявых кветак, барвенку, руты насілі дзяўчаты летам. Ён быў неабходным атрыбутам Вяселля, Купалля, Куста, Дажынак. Пашыраны па ўсёй Бела
457
вянок
русі. В.а б р у ч ы к рабілі з лазы, галінак дрэва, абгортвалі рознакаляровай тканінай ці паперай, аздаблялі зелянінай, штучнымі кветкамі, васковымі ягадкамі. Ззаду да яго прывязвалі стужкі, тасёмкі. Найб. вядомы ў Брэсцкім Палессі. В. н а к а р к а с е выраблялі злубу, кардону, бяросты, накшталт сіта без дна (выш. 10—16 см). Яго абцягвалі тканінай, звонку абшывалі каляровай матэрыяй, папяровымі кветкамі, фарбаваным пер’ем, шклянымі пацеркамі. Ззаду да яго верхняга краю мацавалі пук стракатых стужак і пярэстыя палосы тканіны (даўж. каля 90 см). Выкарыстоўвалі як вясельны ўбор у зах. Палессі, Падняпроўі. В.ш a п а ч к у рабілі з гнуткіх дубчыкаў, якія перапляталі, каб закрыць верх. Вонкавую паверхню В. высцілалі штучнымі кветкамі або фарбаваным у зялёны колер пер’ем. Бытавалі ў Пінскім Палессі. Асаблівай разнастайнасцю і багаццем аздаблення вызначаліся В. на Палессі і ў Падняпроўі. Як убор нявесты сустракаецца і ў сучасным вяселлі.
ВЯНбК ВЯНКОЎ САНЁТАЎ, самая складаная, вытанчаная санетная структура. Складаецца з 15 вянкоў санетаў. Апошні, 15ы, вянок санетаў уключае ў сябе магістралы ўсіх папярэдніх. Першы бел. (і ўвогуле слав.) В.в.с. «Апакаліпсіс душы» надрукаваў у 1992 З.Марозаў. У 1999 выйшлі В.в.с. «Загойваў боль, сінь яснавокай зоркі...» М.Віняцкага, у 2000—03 — «Адухаўленне», «Прысвячэнне», «Прызначэнне», «Спасціжэнне», «Увасабленне» С.Шах. У сусв. лры сёння налічваецца ўсяго некалькі твораў такой будовы.
ВЯНОК САНЁТАЎ, архітэктанічная вершаваная структура з 15 санетаў; адна з цвёрдых страфічных форм. Кампазіцыйнай асновай В.с. з’яўляецца апошні санет — магістрал. Звычайна ён пішацца раней за іншыя, бо яго радкі ў строгай паслядоўнасці замыкаюць папярэднія санеты: 1ы санет пачынаецца 1м і канчаецца 2м радком магістрала, 2і адпаведна 2м і 3м радкамі і г.д. Чатырнаццаты санет завяршаецца радком, якім пачынаецца В.с. Ёсць выпадкі, калі магіс
тралам твор адкрываецца. Вядомы з эпохі барока. Надзвычай складаная вершаваная форма, якая патрабуе глыбокай, своеасабліва выяўленай вобразнай думкі, дасканалага паэт. майстэрства. Першыя бел. В.с. напісалі М.Кавыль («Цяжкія думы», 1956; «Чорны мёд», 1958), А.Салавей («Вянок санетаў», 1958), Н.Гілевіч («Нарач», 1965). Да В.с. звярталіся Х.Жычка («Абеліск»), А.Звонак («Праўдзе веку»), П.Макаль («Ворыва»), А.Сербантовіч («Васілёк», «Курганы», «Салдат»), Я.Сіпакоў («Жанчына») і інш.
ВЯПРЬІНСКІ Якаў Ісакавіч (13.11. 1911, г. Магілёў — 3.11.1976), беларускі артыст балета. У 1932—33 вучыўся ў Бел. студыі оперы і балета. У 1933—41 і 1943—61 артыст Дзярж. тра оперы і балета Беларусі. Адзін з вядучых характарных танцоўшчыкаў бел. балетнай сцэны 1940—50х гг. Валодаў пластычнай выразнасцю і абаяльнасцю. Выконваў цэнтр. ігравыя і мімічныя партыі ў балетах класічнага і сав. рэпертуару: Клод («Эсмеральда» Ц.Пуні), Брамін, Эспада («Баядэрка» і «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Бірбанта («Карсар» А.Адана), Нуралі, Гірэй («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), ЛіШанфу («Чырвоны мак» Р.Гліэра), Вільджон («Сцежкаю грому» К.Караева), Бармалей («Доктар Айбаліт» І.Марозава). У нац. балетах выканаў ролі Князя («Князьвозера» В.Залатарова), Макара («Салавей» М.Крошнера). Сярод інш. работ: танц. нумары ў операх «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага.
ВЯРБА Вера (сапр. Сакалова Гертруда Пятроўна; н. 14.1.1942, в. Высокі Гарадзец Талачынскага рна), беларуская паэтэса. Скончыла БДУ (1964). Працавала ў газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Беларусь». У збках «Вочы вясны» (1962), «Белыя пісьмы» (1967), «Высакосны год» (1969), «Сіняя бухта» (1975), «Альфа» (1978), «Яраслаўна» (1986) і інш. роздум над гісторыяй роднага краю, праблемамі сучаснасці, пачуцці мацярынства і кахання. Верш «Ручнікі» стаў папулярнай песняй (музыка М.Пятрэн
В.Вярба.
кі). Аўтар паэм «Каліна» (1968), «Снежная горка» (1976) і інш. Піша длядзяцей (зб. «Падснежнік», 1968).
Тв.: Выбранае. Мінск, 1976; Апошні верасень: выбранае: вершы і паэмы. Мінск, 1995.
ВЯРГЎН Фёдар Іосіфавіч (1908, в. Скрыгалаў Мазырскага рна — 1982), народны казачнік, лекар. У яго рэпертуары былі чарадзейныя і навелістычныя казкі. Творы адметныя псіхалагізмам, распрацаванасцю сюжэтных ліній, моўным багаццем, шырокім выкарыстаннем дыялектызмаў, геагр. назваў, звязаных з наваколлем. У казках В. засяроджваў увагу на міжкласавых і міжсаслоўных адносінах («Як мужык і яўрэі пана з Новым годам віншавалі», «Пра папа, дзяка і старасту»), маральнаэтычных праблемах, выказваючы свой погляд на тое, што адбывалася ў свеце, краіне і наваколлі («Як мужык разбагацеў», «Брат і сястра»), глыбока асэнсоўваў праблему дабра і зла («Бедны і багаты», «Коваль і ліха»). Ведаў абрадавыя і пазаабрадавыя песні, замовы. А.М.Ненадавец.