Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ВЯЛІКАКРУГОВІЦКІ НАРОДНЫ ДРАМАТЬІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ПАЛАНІЦА». Створаны ў 1982 у в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкага рна пры сельскім Доме культуры як драм. гурток. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік В.І.Чабатарэнка. У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — арганізацыя вольнага часу
447
ВЯЛІКАЛАЗІЦКАЯ
мясц. насельніцтва, папулярызацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары творы бел. драматургіі, пераважна камедыі. Сярод пастановак: «Паўлінка» Я.Купалы (1997), «Трыбунал» А.Макаёнка (2000), «Конскі партрэт» У.Галубка, «А досвіткі тут ціхія» Б.Васільева (абедзве 2008), «Сем лыжак — сем місак» І.Сямёнавай (2009), «Вечар» А.Дударава (2010) і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. тэатр. фестывалю «Белая Вежа» (2002), абл. агляду тэатр. калектываў «Палешукі жартуюць» (2008, абодва г. Брэст), раённых аглядаўконкурсаў тэатр. калектываў «Зямля пад белымі крыламі» (2008), «Родная наша зямля — святая зямля» (2009, абодва г. Ганцавічы) і інш. В.І.Чабатарэнка.
ВЯЛІКАЛАЗІЦКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму ў в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага рна. Пабудаванаў 1820. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольныя прыдзелы і 5гранная апсіда, накрытыя вальмавымі дахамі з макаўкамі на гранёных шыях. Асн. аб’ём завершаны надбудаваным 8гранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам. Вертыкальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простыхліштвах. Гал. ўваход вылучаны 2схільным ганкам з навесам на парных слупах. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВЯЛІКАМАЖЭЙКАЎСКІ СЯДЗІБНАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Вялікае Мажэйкава Шчучынскага рна. Закладзены ў пач. 18 ст. Належаў Хадкевічам, Верашчакам. Уключаў сядзібны дом, флігель, гасп. пабудовы, парк, сад, сажалкі, млын, капліцу і інш. Сядзібны дом прамавугольны ў плане (не захаваўся). 3 абодвух бакоў ад яго сіметрычна размяшчаліся дамы для прыслугі, перад ім — парадная плошча. Парк рэгулярнай планіроўкі закладзены ў 1787. Складаўся з параднага партэра 1 сістэмы баскетаў, падзеленых сеткай грабавых, ліпавых і кляновых алей.
Кампазіцыйная вось пачыналася ад мураванай брамы і завяршалася капліцай. У паўд.зах. частцы парку была альтанкаратонда (не захавалася). У дрэвастоі сустракаліся экзоты: лістоўніца еўрап., белая акацыя, ліпа амерыканская і інш. Пры ўездзе ў сядзібу абапал дарогі размяшчаліся 2 сажалкі. Захаваліся фрагменты парку, гасп. пабудовы, правы дом для прыслугі, агароджа. Сядзіба ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ВЯЛІКАМЯДЗВЯДКАЎСКАЯ ЦАРКВА УШбСЦЯ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Вялікая Мядзвядка Карэліцкага рна. Пабудавана ў 19 ст. Адзіны працяглы прамавугольны ў плане аб’ём накрыты 2схільным дахам, які над апсідай пераходзіць у вальму. Франтон даху на гал. фасадзе прарэзаны 1яруснай чацверыковай званіцай з макаўкай у завяршэнні. Вертыкальна ашаляваныя сцены сіметрычна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках. Уваход аформлены ў выглядзе прамавугольнага праёма, над якім паўкруглая люкарна. Царква дзейнічае.
ВЯЛІКАНАВАСЁЛКАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік архітэктуры класіцызму ў в. Вялікія Навасёлкі Дзяржынскага рна. Закладзена ў 1820— 40я гг., у канцы 19 ст. перапланавана. Належала Кастравіцкім, Здзяхоўскім. Уключаласядзібныдом, дом аканома, гасп. пабудовы і інш. Мураваны 2павярховы сядзібны дом прамавугольны ў плане. Гал. ўваход аформлены 4калонным порцікам з
Сядзібны дом у Вяліканавасёлкаўскай сядзібе.
трохвугольным драўляным франтонам. Бакавыя ўваходныя тамбуры апрацаваны пілястрамі, паўкалонамі і завершаны дарычным антаблементам. 3 правага боку ад гал. ўвахода прыбудаваны невял. Іпавярховыаб’ём. Вакол дома раслі ружы, язмін, спірэі, бэз звычайны і венгерскі, елка калючая, туя заходняя, піхта сібірская, лістоўніца. Захаваліся дом для рабочых, стайня, рэшткі брамы. На тэр. сядзібы пахаваны паэт, перакладчык, мастак К.Каганец (К.К.Кастравіцкі), на яго магіле ўстаноўлены помнік.
Літ:. Ф е д о р у к А.Т. Старннные усадьбы Мннского края. Мннск, 2000.
ВЯЛІКАРАГОЗНІЦКІ КАСЦЁЛ МАЦІБОЖАЙ, помнік архітэктуры неараманскага стылю ў в. Вялікая Рагозніца Мастоўскага рна. Пабудаваны ў 1921—26 з бутавага каменю. Да асн. прамавутольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць высокая 4гранная шатровая званіца і прамавугольная апсіда з бакавой сакрысціяй. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. Плоскасныя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Тэр. храма абнесена бутавай агароджай. Касцёл дзейнічае.
ВЯЛІКАРЬІТА, вёска ў Маларыцкім рне. За 20 км на ПнЗ ад г. Маларыта, 6 км ад чыг. ст. Пажэжын на лініі Брэст—Ковель, 34 км ад Брэста, на шашы Брэст—Макраны. Цэнтр Велікарыцкага с/с. 151 гаспадарка, 343 ж. (2010).
Вядома з 16 ст. як с. Рыта Вялікая Ляхаўскага войтаўства Палескай воласці Брэсцкага староства ВКЛ. У
448
ВЯЛІКАЯ
1789 — 109 двароў, 700 ж. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, цэнтр воласці Брэсцкага павета Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1886 сяло, 68 двароў, 1022 ж., нар. вучылішча, карчма, царква, паштовая станцыя, крама. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Брэсцкага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Маларыцкім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з канцачэрв. 1941 да канца ліп. 1944 В. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. У 1998 — 140 гаспадарак, 389 ж.
У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ВЯЛІКАСВІРАНСКІ ЮР’ЕЎСКІ КАСЦЁЛ, помнікдраўлянага дойлідства ў в. Вялікія Свіранкі Астравецкага рна. Пабудаваны ў 2й пал. 19 ст. на месцы папярэдняга храма, адноўлены ў 1999. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць нізкі прытвор пад 2схільным пакрыццём і 5гранная апсіда з бакавымі прыдзеламі, якія выступаюць за плоскасці сцен і не выходзяць за межы агульнага даху. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. Франтальны фасад завершаны трохвугольным франтонам, над якім надбудавана 8гранная вежачка. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і брусамісцяжкамі ў прасценках. У інтэр’еры асн. аб’ём перакрыты плоскай столлю на падугах. У бакавых памяшканнях нартэкса размешчаны вітыя лесвіцы на хоры. Касцёл дзейнічае.
ВЯЛІКАСВЯНЦІ'ЦКАЯ ЦАРКВА ПАРАСКЁВЫ ПЯТНІЦЫ, помнік архітэктуры позняга класіцызму ў в. Вялікая Свянціца Свіслацкага рна. Пабудавана ў 1й пал. 19 ст. з цэглы і каменю як касцёл, пераасвячона ў праваслаўную царкву ў 1863. Вырашана адзіным прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2схільным да
Вялікасвіранскі Юр’еўскі касцёл.
хам з цыбулепадобным купалам на 8гранным барабане. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам. На шэрым фоне сцен вылучаюцца элементы архіт. дэкору: атынкаваныя і пабеленыя вуглавыя лапаткі і карнізы. Бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход вылучаны нізкім 2калонным ганкам пад2скатнымнавесам. Царквадзейнічае.
ВЯЛІКАСЯХНОВІЦКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА. помнік драўлянага дойлідства з рысамі стылю барокаўв. Вял. Сяхновічы Жабінкаўскага рна. Пабудавана ў 1727, адрамантавана ў 1867. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытвор з надбудаванай шатровай званіцай і макаўкай у завяршэнні, 3гранная апсіда з нізкімі бакавымі ахвярнікам і рызніцай. Асн. аб’ём накрыты 2схільным гонтавым дахам, які над апсідай пераходзіць у вальму і завяршаецца фігурнай вежачкай. Сцены вертыкальна ашаляваны, расчлянёны лучковымі вітражнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамісцяжкамі. У інтэр’еры асн. аб’ём расчлянёны на 3 нефы, пры ўваходзе — галерэя хораў. На адваротным баку драўлянага іканастаса збераглася тэмперная размалёўка 18 ст. «Свяціцелі». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт.
каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ВЯЛІКАЯ АЛЫПАНКА, вёскаўЧашніцкім рне, на р. Усвейка. За 5 км на У ад горада, 8 км ад чыг. ст. Чашнікі на лініі Орша—Лепель, 100 км ад Віцебска. Цэнтр Альшанскага с/с. 167 гаспадарак, 396 ж. (2010).
У 1906 цэнтр Смалянецкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губ., 43двары, 296 ж., царква. Зсак. 1924 у БССР, з 17.7.1924 у Чашніцкім рне Віцебскай (да 26.7.1930), з 21.6.1935 Лепельскай акруг, з 20.2.1938 Віцебскай вобл. У 1941 — 96 двароў, 265 ж. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 4 двары, загубілі 5 ж. 3 25.12.1962 у Бешанковіцкім, з 6.1.1965 у Чашніцкім рнах. У 1996 — 164 гаспадаркі, 463 ж.
У 2010 дзіцячы сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, 2 магазіны.
ВЯЛІКАЯ БЕРАСТАВІ'ЦА, гарадскі пасёлак у Гродзенскай вобл., цэнтр Бераставіцкага рна, на р. Бераставічанка. За 63 км на Пд ад Гродна, 10 км ад чыг. ст. Бераставіца на лініі Масты—Бераставіца, на аўтадарозе Гродна—Ваўкавыск. 5,7 тыс. ж. (2010).
Упершыню згадваецца пад 1506 як маёнтак у ВКЛ. У пач. 17 ст. мяс
449
ВЯЛІКАЯ
Фрагмент забудовы рэнтра ў г.п. Вялікая Бераставіца.
тэчка ў Гарадзенскім павеце. У 1754 В.Б. атрымала магдэбургскае права і герб з выявай вавёркі ў цэнтры. У канцы 18 ст. пры мясц. касцёле існавалі шпіталь і прыходская школа. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі, у Гродзенскім павеце Слонімскай, з 1797 Літоўскай, з 1801 Гродзенскай губерняў. У 1900 у мястэчку 1786 ж., 396 будынкаў, царква, касцёл. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 вёска ў Крынкаўскім рне Беластоцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 17.7.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 цэнтр Бераставіцкага рна Брэсцкай вобл. 3 1947 гар. пасёлак. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Свіслацкім рне. У 1969 — 2,9 тыс. ж. У 2005 — 6 тыс. ж.
Гал. кампазіцыйная вось пасёлка — вул. Леніна, у паўд. частцы завяршаецца цэнтр. плошчай са скверам — грамадскаадм. і культ.гандлёвым цэнтрам. Цэнтр. частка забудавана 2—5 павярховы мі жылымі дамамі. Пасёлак развіваецца паводле генплана 1979. Шматпавярховая забудова вядзецца ў паўн. напрамку, сядзібнае індывід. будаўніцтва — ва ўсх. і паўн.ўсходнім. Прам. зона развіваецца на Пд, зона адпачынку (сажалкі) — на У. Праведзена добраўпарадкаванне ўсіх вуліц (2006).