• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Да арт. Вялікае княства Літоўскае. Тытульны ліст рукапісу паланэзаў М. Радзівіла. 1788.
    запрашаліся ў якасці выканаўцаў, кампазітараў і выкладчыкаў музыканты з Беларусі, Літвы, Германіі, Італіі, Польшчы, Францыі, Чэхіі (Е.Бакановіч, В.Казлоўскі, Я.Дусік, Дж.Альберціні, Я.Голанд і інш.). Бурна развівалася аматарскае музіцыраванне і кампазітарская творчасць (камічныя оперы «Чужое багацце» М.Радзівіла, «Сілы свету» Міхала Казіміра Агінскага і інш.). 3 вак. жанраў свецкай музыкі вылучаліся песня і раманс, ананімныя лірычныя песні і канты, з танц. — паланэз («Паляванне» М.Радзівіла, аркестравыя паланэзы В.Казлоўскага і інш.). Культавая сфера муз. мастацтва ВКЛ захоўвала ў той час сваю спецыфіку: каталіцкія месы, рэспансорыі, аферторыі, як і раней суіснавалі з праваслаўнымі і уніяцкімі стыхірамі, трапарамі і акафістамі, а пратэстанцкія харалы — з хасідскімі напевамі і мусульманскімі псалмодыямі.
    Тэатральнае жыццё. Тэатр ВКЛ абапіраўся на традыцыі нар. тэатралізаваных абрадаў і гульняў і на прынцыпы еўрап. рэліг. і свецкага тэатраў. Як інстытуцыя, з пэўнымі правіламі драматургіі і сцэнічнага ўвасаблення, з’явіўся ў ВКЛ дзякуючы езуітам, якія з 2й пал. 16 ст. адкрывалі па ўсёй краіне школы, дзе да свят ці да заканчэння навуч. года сіламі выкладчыкаў і навучэнцаў ставіліся п’есымаралітэ, створаныя самімі езуітамі. Першыя звесткі пра такія спектаклі ў Полацку ад
    445
    ВЯЛІКАЕ
    Да арт. Вялікае княства Літоўскае. Сцэна са спектакля «Каханне — зацікаўлены суддзя» Ф.У.Радзівіл. Гравюра. 1754.
    носяцца да 1586. Адным з буйнейшых цэнтраў школьнага тэатра ў ВКЛ быў Полацкі езуіцкі калегіум. У пач. 17 ст. яго выкладчыкам М.Сарбеўскім напісаны першыя ў краіне трактаты па паэтыцы, дзе выкладаліся таксама правілы драмы і тэатра. Цэнтрамі школьнага тэатр. мастацтва былі Полацк, Вільня, Нясвіж, Магілёў, Забелы, Коўна, Крожы. У 1й пал. 16 ст. ў Польшчы пачаліся эксперыменты са свецкімі п’есамі і пастаноўкамі. Асн. тэатр. цэнтрам быў двор караля польск. і вял. князя ВКЛ. Сапр. росквіт прыдворнага тэатра ВКЛ прыпаў на сярэдзіну і 2ю пал. 18 ст. Для яго была характэрна жанравая разнастайнасць — рэліг. драмы і дыялогі, трагедыі, камедыі, пераробкі і перакдады з еўрап. аўтараў (Мальера, Вальтэра). Росквіт тэатр. мастацтва ВКЛ быў звязаны з 2 формамі тэатра — школьным і прыдворным і амаль цалкам укладваўся ў стыль сармацкага барока. Важную ролю ў спектаклях адыгрывалі музыка, спевы ітанцы. Некаторыя паст. Нясвіжскага тэатра Радзівілаў сярэдзіны
    18 ст. ўяўлялі сабой «меладрамы», або, як іх называлі ў ВКЛ, «аперэткі». Асаблівага развіцця муз. тэатр дасягнуў у 1770— 90. У гэты час у Слонімскім Агінскага, Гродзенскім Тызенгаўза і Нясвіжскім тэатрах ставіліся балеты і оперы замежных аўтараў і на арыгінальныя лібрэта і музыку. Ёсць звесткі і пра існаванне ў 18 ст. лялечных тэатраў (у Г.Ф.Радзівіла). Значны ўклад у развіццё тэатра ў ВКЛ зрабіла Ф.У.Радзівіл, якая ў 1746 стварыла ў Нясвіжы тэатр з некалькімі сцэнічнымі пляцоўкамі, дзе ставіла спектаклі паводле сваіх вершаваных і празаічных п’ес і перакладаў. У1765 у Варшаве адкрыўся Нац. тэатр з драматычнай, опернай і балетнай трупамі, важную ролю ў дзейнасці якога адыграў бел. драматург і публіцыст Ф.Багамолец. 3 таго часу прафес. тэатр пачаў паступова займаць дамінуючыя пазіцыі ў ВКЛ. Камерцыйныя трупы пад кі раўніцтвам В.Багуслаўскага (кіраў ніка Нац. тэатра ў Варшаве), Д.Мараўскага, Л.Перажынскага, А.Жукоўскага выступалі ў Вільні, Гродна, Мінску, Нясвіжы. Папулярнымі ў ВКЛ былі і паратэатр. відовішчы — урачыстыя шэсці, рыцарскія турніры, феерверкі, вайсковыя парады. Іх звычайна ладзілі гар. ўлады і ўладальнікі буйных маёнткаў.
    Літ.'. Нз нсторян школы Белорусснн нЛнтвы. М., 1964; Очеркн нсторнн фнлософской н соцнологнческой мыслн Белоруссмн (до 1917 г.). Ммнск, 1973; Нденгуманнзма в обшественнополнтнческой н фнлософской мыслн Белорусснн. Мннск, 1977; Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г. Мінск, 1985; Голенченко Г.Я. Открытяе Скорнны. Мннск, 1989; Асвета. Гісторыя. Мова. Брэст, 1992; Б о л б а с В.С. Ідэі маральнага выхавання ў педагагічнай думцы Беларусі эпохі Адраджэння (XVI—XVII ст.). Мінск, 1996; Т к а ч о ў М.А. Замкі Беларусі (XIII—XVII ст.). Мінск, 1977; Я г о ж. Абаронныя збудаванні заходніх зямель Беларусі XIII—XVIII ст. Мінск, 1978; Я г о ж. Замкн Белорусснн. Ммнск, 1987; Гісторыя беларускага тэатра. Т.1. Мінск, 1983; Сергачев С.А. Деревянная архнтектура Белорусснн XVI—XIX вв. Ммнск, 1984; Б а р ы ш е в Г.Н. Театральная культура Белорусснн XVIII века. Мннск, 1992; Габрусь Т.В. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока. Мінск, 2001; Дадзіёмава В.У. Нарысы гіс
    торыі музычнай культуры Беларусі. Мінск, 2001; Альбом фамільных партрэтаў Радзівілаў. XVIII—XIX ст. Мінск, 2010.
    В.В.Грынявецкі (палітычнае жыццё, дзяржаўны лад, сацыяльная структура), М.Я.Рыбко (асвета), С.А.Гаранін, В.А.Чамярыцкі (літаратура), Т.В.Габрусь (архітэктура), В.У.Дадзіёмава (музычнае жыццё), В.М.Арэшка (тэатральнае жыццё).
    ВЯЛІКАЕ МАЖЭЙКАВА, вёска ў Шчучынскім рне. За 25 км на ПнУ ад г. Шчучын, 4 км ад чыг. ст. Скрыбаўцы на лініі Ліда—Гродна, 93 км ад Гродна, на аўтадарозе Жалудок—Васілішкі. Цэнтр Мажэйкаўскага с/с. 294 гаспадаркі, 688 ж. (2010).
    Вядома з пач. 16 ст. ў ВКЛ як фальварак у складзе велікакняжацкай Жалудоцкай воласці Трокскага ваяв., які вял. князьаддаваўучасовае карыстанне розным асобам за «службу». 3 1514 сучасная назва вёскі. Да пач. 20 ст. належала Палубенскім, СкумінымТышкевічам, Нарушэвічам, Хадкевічам, Грабоўскім і інш. У 1690 тут 184 дамы. 3 канца 16 ст. ў складзе Лідскага павета Віленскага ваяв. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, у Лідскім павеце Віленскай, з 1796 Літоўскай, з 1801 Віленскай губерняў. Да 1886 цэнтр воласці, дзейнічалі бровар, піцейны дом, каталіцкая капліца. 3 1921 у складзе Польшчы, у Шчучынскім павеце Навагрудскага ваяв., фальварак, 11 дамоў, 202 ж. 3 ліст. 1939у БССР,з 12.10.1940уХалечынскім с/с Жалудоцкага рна Баранавіцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл., з 16.7.1954 у Жалудоцкім, з 17.4.1962 у Шчучынскім рнах, з 23.3.1964 у Гардзееўскім, з 1.8.1966 у Мажэйкаўскім сельсаветах. У 1966 да вёскі далучана в. Агароднікі. У 1970 — 298 двароў, 1008 ж. У 1996 — 340 гаспадарак, 812 ж.
    У 2010 дзіцячы сад, базавая школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, кафэ, 3 магазіны. Помнік архітэктуры — сядзібнапаркавы комплекс (пач. 18 ст.).
    ВЯЛІКАЕ МАЛЕШАВА, вёска ў Столінскім рне. За 57 км на ПнУ ад г. Столін, 64кмадчыг. ст. Гарыньналі
    446
    ВЯЛІКАКРУГОВІЦКІ
    ніі Лунінец—Сарны, 305 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Столінам. Цэнтр Вялікамалешаўскага с/с. 564 гаспадаркі, 1923 ж. (2010).
    Вядома з 1691 як сяло ў ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска, 60двароў, 387ж.31921у складзе Польшчы, у Хорскай гміне Лунінецкага павета Палескага ваяв. 3 1939у БССР. 3 15.1.1940 уДавыдГарадоцкім рне Пінскай вобл. 3 12.10. 1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да пачатку ліп. 1944 В.М. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. 3 19.1.1961 у Столінскім рне. У 1970  373 двары, 1750 ж. У 1996 526 гаспадарак, 1817 ж.
    У 2010 два дзіцячыя сады, сярэдняя школа, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны; царква Раства Хрыстова (2001). Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВЯЛІКАЕ СЯЛО. вёска ў Пружанскім рне. За 18 км на ПнЗ ад г. Пружаны, 25 км ад чыг. ст. Аранчыцы на лініі Брэст—Баранавічы, 102 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Пружанамі. Цэнтр Велікасельскага с/с. 177 гаспадарак, 397 ж. (2010).
    Вядома з 19 ст. як сяло, цэнтр воласці Пружанскага павета Гродзенскай губ. У 1886 — 97 двароў, 1558 ж., царква, піцейны дом, 2 млыны. 3 1921 у складзе Польшчы, у Котранскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1. 1940 у Пружанскім рне Брэсцкай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 В.С. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 16.4.1973 цэнтр сельсавета. У 1996 — 212 гаспадарак, 583 ж.
    У 2010 базавая школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін; Міхайлаўскі касцёл (2006). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВЯЛІКАКНЯЗІКОЎСКАЯ ПАКРОЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в.
    Вялікія Князікоўцы Іўеўскага рна. Пабудавана ў 1870 з бутавага каменю. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прамавугольны прытвор пад 2схільным пакрыццём і 5гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным светлавым барабане ў завяршэнні. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі. На фоне бутавай муроўкі вылучаюцца пабеленыя элементы архіт. дэкору: аркатурныя фрызы і вуглавыя лапаткі. Уваход аформлены ў выглядзе арачнага партала. Асобна ад царквы ўзведзена 2слупавая 2ярусная брамазваніца. Тэр. храма абнесена мураванай агароджай. Царква дзейнічае.
    ВЯЛІКАКРАКОТКАЎСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Вялікая Кракотка Слонімскага рна. Пабудаванаў 1883 з бутавага каменю. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытвор з надбудаванай 1яруснай званіцай і 3гранная апсіда. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам, які пераходзіць над апсідай у вальму. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў атынкаваных і пабеленых ліштвах. На паліхромным фоне бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя вуглавыя лапаткі і кар
    ніз. Уваход вылучаны кілепадобным парталам з руставанымі лапаткамі. Царква рэстаўрыруецца (2010).
    ВЯЛІКАКРУГОВІЦКАЯ ГЕОРГІЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Вялікія Круговічы Ганцавіцкагарна. Пабудаванаў 19 ст. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць прытвор і 3гранная апсіда з бакавымі ахвярнікам і рызніцай. У прасторавай кампазіцыі дамінуе шлемападобны купал на высокім 8гранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў разных ліштвах. Уваход аформлены ў выглядзе прамавугольнага праёма. Зберагліся абраз 18 ст. «Маці Божая» і драўляная скульптура «Укрыжаванне». Асобна ад царквы ўзведзена званіца. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.