• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ліся першыя буквары, граматыкі, слоўнікі, павялічвалася колькасць адукаваных людзей. Творы пісаліся і друкаваліся на бел., царк.славянскай, польск., лац., а таксама інш. мовах (татарскай, яўр., стараж.рус., стараж.ўкр.). У 1550—60я гг. лра развівалася пад моцным уплывам рэфармацыйных ідэй, што абумоўлена бытаваннем на землях ВКЛ рэліг. вальнадумства, ерасей, пранікненнем розных плыней зах.еўрап. пратэстантызму. Пачалося актыўнае выданне палемічнай і вучэбнай лры. Найб. развіцця дасягнула публіцыстыка, асн. відамі якой былі прадмова і друкаваная прамовапропаведзь, моцныя сваім сац. зместам і крыт. завостранасцю. Буйнейшыя прадстаўнікі рэфармацыйнай публіцыстыкі — С.Будны, В.Цяпінскі, А.Волан. Бліскучы палеміст, ідэолаг антытрынітарыяўу ВКЛ С.Будны ўвайшоў у гісторыю слав. культуры як аўтар «Катэхізіса» (Нясвіж, 1562) з антыклерыкальнай прадмовай, у якой звярнуўся да лідэраў Рэфармацыі М.Радзівіла Чорнага і М.Радзівіла Рудога з заклікам аддаць усе сілы на службу радзіме. Яго пяру належыць таксама шэраг літ.філас. («Пра свецкую ўладу», 1583) і багаслоўскіх трактатаў («Пра дзве прыроды Хрыста», 1575, «Праасноўныя палажэнні хрысціянскай веры», 1576, і інш.). На аснове рэфармавання рэлігіі пісьменнік імкнуўся выпрацаваць маральнаэтычнае вучэнне, якое б служыла ўсталяванню сац. справядлівасці ў грамадстве. Паслядоўнік скарынаўскіх традыцый В.Цяпінскі ўпершыню пераклаў на бел. мову Евангелле (1570я гг.); асобным выданнем выйшла яго «Прадмова», дзе асветнік абгрунтаваў думку пра значэнне адукацыі, якая павінна выхоўваць нац. свядомасць. Больш за 30 публіцыст. твораў апублікаваў на лац. і польск. мовах А.Волан. У іх ён крытыкаваў догматы і арганізацыйнае ўладкаванне папскай улады, адстойваў прынцыпы рэліг. талерантнасці, высмейваў абскурантызм рэліг. фанатыкаў. Свецкую гуманіст. накіраванасць маюцьяготрактаты «Прамова да Сената» (1572), «Пра дзяржаўнага мужа і яго асабістыя дабра
    чыннасці» (1608), дыялог «Пра палітычную, або грамадзянскую, свабоду» (1572), у якіх аўтар імкнуўся вырашыць грамадскія супярэчнасці шляхам рацыянальнага ўладкавання грамадства на чале з манархам. Станаўленне свецкай публіцыстыкі звязана з імем М.Літвіна, які напісаў трактат «Аб норавах татараў, літоўцаў і масквіцян» (1550), дзе параўноўваў звычаі, законы, арганізацыю кіравання і суда ў крымскай, маскоўскай і бел.літ. дзяржавах. Свецкім публіцыст. характарам вызначаюцца лісты і інш. творы А.Курбскага. Налепшых традыцыях красамоўства засн. палымяная прамоваЯ.Хадкевіча, адноўленая ў «Дзённіку Люблінскага сойму 1569». Адзіны ў сваім родзе твор — «Аповесць пра Жыгімонта Аўгуста і Барбару Радзівіл» — узнік на скрыжаванні рыцарскага эпасу і гіст. апавядання. 3 сярэдзіны 1550х гг. пачалося развіццё рэфармацыйнай паэзіі. Пратэстанты шырока выкарыстоўвалі ў набажэнстве рэліг. песні. Зборнікі такіх песень (канцыяналы) былі падрыхтаваны Ц.Базылікам (Кракаў, 1556) і Я.Зарэмбам (Брэст, 1558).
    Пераходны этап, на якім адначасова суіснавалі рэфармацыйнагуманіст. і новыя барокавыя тэндэнцыі, уяўляла сабой лра позняга Адраджэння і ранняга барока (канец 16 — пач. 17 ст.). Назіраецца далейшае «алітаратурванне» дзелавога пісьменства і эпісталаграфіі (Л.Сапега, Б.Радзівіл, К.Астрожскі, І.Пацей і інш.). Выдатным узорам гэтага могуць служыць «Допісы» Ф.С.КмітыЧарнабыльскага, багатыя на замалёўкі рэальнага побыту вайскоўцаў. Упершыню ў лры з’яўляецца апавяданне аўгара пра сваю біяграфію і акалічнасці прыватнагажыцця. Аўтабіягр. пачатак развіваўся ў паломніцкай лры. У «Перагрынацыі» М.К.Радзівіла Сіроткі адбываецца пераход ад персаніфікаванага паломніцкага апавядання да свядомага расповеду пра вандроўку на Усход, чым была закладзена аснова для развіцця літ. апісанняў падарожжаў. Першым мемуарным творам сталі «Успаміны» Ф.Еўлашоўскага, у якіх малюнкі жыцця бел. шляхты пададзены ў цес
    439
    ВЯЛІКАЕ
    най сувязі з біяграфіяй аўтара. На мяжы 16—17 ст. пачынаецца працэс адасаблення справавога пісьменства ад лры і вызвалення яе ад сувязей з абрадам, этыкетам і прыкладнымі функцыямі. Знаходзячыся ў складзе дыпламатычнай місіі ў Маскве (1600—01), Г.Пельгрымоўскі склаў «Дыярыуш», у якім занатаваў ход перагавораў, умовы жыцця паслоў, падаў тэксты дзелавых дакументаў, і інш. Пазней аўтар перапрацаваў нататкі ўліт. кірунку і надаў ім вершаваную форму; частка іх захавалася ў выглядзе вершаванага дыялога «Гутарка аднаго паляка з маскалём...». На этапе пераходу ад эпохі Адраджэння да барока адбывалася станаўленне паэзіі, асн. жанрам якой былі эпікграмы. Першыя вершаваныя панегірыкі пісаў А. Рымша. Сярод яго твораў вызначаюцца эпікграмы на гербы Caneri 1 Скуміна, дзе магнаты ўслаўляюцца як патрыёты і абаронцы ВКЛ. А.Рымшу належаць таксама вершаваная «Храналогія» (1581), якую можна лічыць першым узорам школьнай паэзіі, і лацінамоўная паэма «Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы Крыштофа Радзівіла...» (1585), дзе аўтар творча развівае традыцыі Я.Вісліцкага. Найб. значнае дасягненне ў эпічнай паэзіі — «Лямант на смерць Рыгора Осціка», напісаны невядомым аўтарам на польск. мове. На гэтай жа мове шэраг паэт. твораў складаў М.Стрыйкоўскі. Яго празаічнавершаваныя хронікі «Ганец цноты...» (1574), «Пра пачатак... і грамадзянскія справы слаўнага народа літоўскага, жамойцкага і рускага» (1575—78) і «Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі» (1582) грунтуюцца на багатых дакум. крыніцах і вылучаюцца шырынёй ахопу падзей. 3 заснаваннем шырокай сеткі езуіцкіх школ і калегіумаў звязана ўзнікненне школьнага тэатра. Для пастановак выкарыстоўваліся лаціна і польскамоўныя драматургічныя тэксты на біблейскія сюжэты. Паміж актамі школьных драм разыгрываліся камедыйныя сцэнкі — інтэрмедыі. Першымі творамі гэтага жанру былі ананімныя сцэнкі «Іван і царкоўны стораж» (1651),
    «Чорт Асмалейка» (пач. 17 ст.) і інтэрмедыя «Цімон Гардзілюд» К.Пянткоўскага (Вільня, 1584). Удраматургічных творах упершыню героем становіцца прадстаўнік 3га саслоўя (мужык, рамеснікшавец). Развіццё школьнай адукацыі садзейнічала выданню сінкрэтычных па змесце граматык: «Граматыкіябуквар» (1574) і «Азбука» (1578) І.Фёдарава, «Граматыка славенска» Л.Зізанія (1596), «Граматыка...» М.Сматрыцкага (1617) і інш. Граматыкі ўключалі вершы, прадмовы, прысвячэнні, рэкамендацыі навучэнцам, чым садзейнічалі распаўсюджванню філал. ведаў і ўзняццю лры на прафес. вышыню. Змена сістэмы цэнасных арыентацый грамадства выклікала ўзрастанне цікавасці да твораў свецкай замежнай лры. Ажыццяўляліся пераклады помнікаў рэнесансавай рыцарскай лры: «Аповесць пра Трышчана і Іжоту», «Аповесць пра Баву», «Гісторыя пра Атылу», «Аповесць пра Скандэрбега» і інш.
    У 1570я гг. ў ВКЛ з пачаткам Контррэфармацыі ўзнікла лра інш. кірунку, уздзеянне якога на творчасць пісьменнікаў паступова ўзрастала. Яе ідэолагі імкнуліся аднавіць традыцыі дарэнесансавай царк. культуры, хаця і не адмаўлялі дасягненняў эпохі Адраджэння. Кніга езуіта П.Скаргі «Жыціі святых» (1579) знаёміла чытачоў з багатай агіяграфічнай лрай сярэдневяковай Еўропы, прадстаўленай у новым барочным ракурсе. Праваслаўны апалагетЛ.Карповіч у сваіх пропаведзях паспрабаваў адрадзіць айчынныя традыцыі павучальнага і ўрачыстага красамоўства. Элементы сярэдневяковага светапогляду заўважаюцца ў творчасці Афанасія Філіповіча. На працяглы перыяд вядучым жанрам стала царк.палемічная лра, што развівалася з улікам рытарычных дасягненняў рэфармацыйнай публіцыстыкі, але яе асн. зместам стала палеміка вакол праблем, звязаных з прыняццем царк. уніі. Шырокі літ. рух уключыў у пісьменніцкую дзейнасць людзей рознай культ.рэліг. і моўнай арыентацыі, рознага сац. паходжання і адукацыі, неаднолькавага эстэтычнага
    густу і літ. таленту, што адыграла важнейшую ролю ў эпоху барока. Найб. глыбокім філас. і тэалагічным зместам вылучаюцца творы ініцыятара і прапагандыста царк. уніі П.Скаргі. У сваіх трактатах ён пераконваў у неабходнасці развіцця еўрап. сістэмы адукацыі, якая паслужыць распаўсюджванню навукі, росту інтэлектуальнага і культ. ўзроўню насельніцтва. Блізкія ідэі выказваў І.Пацей («Унія...», 1595; «Гармонія...», «Рэляцыя», абедзве 1608, і інш.). Буйнейшым прадстаўніком праваслаўнага лагера палемістаў быў М.Сматрыцкі, аўтар славутага «Трэнаса». Сімвалізуючы ў вобразе жанчынымаці становішча праваслаўнай царквы, пісьменнік здолеў памайстэрску перадаць псіхалогію чалавека, якому выпадае жыць на пераломе эпох. Пасля прыняцця уніі М.Сматрыцкі выступіў супраць сваіх уласных твораў і заўзята абараняў ідэю аб’яднання цэркваў. Істотны ўклад у развіццё палемічнай публіцыстыкі зрабілі Я.Руцкі, І.Кунцэвіч, М.Бранеўскі, С. і Л. Зізаніі, Г.Сматрыцкі, Афанасій Філіповіч, Сільвестр Косаў і інш. У выніку абвостранай барацьбы многія творы выходзілі ананімна або пад псеўданімамі (Арталог, Філалет, Клірык Астрожскі і да т.п.). Сярод іх вызначаецца «Апокрысіс» Хрыстафора Філалета, дзе аўтар намаляваў неперадузятую карціну сапр. жыцця народа і духавенства, з нац. пазіцый выкрыў спробы апалячвання бел. насельніцтва. Ва ўмовах страты суцэльнага рэнесансавага светапогляду і злучэння ВКЛ і Польшчы назіралася спыненне агульнадзярж. бел.літоўскага летапісання, аднак мясц. летапісы працягвалі існаванне. Выдатны помнік гіст. прозы таго часу — Баркулабаўскі летапіс, змест якога цесна звязаны з сялянскім побытам і простанар. ўяўленнямі пра далёкія паліт. падзеі. Пашырэнне культ. узаемасувязей з інш. краінамі выклікала цікавасць да замежнай гісторыі, што вяло да пашырэння хранографаў. На аснове перакладзеных на бел. мову «Хронік» М.Стрыйкоўскага і М.Бельскага, атаксама перакладных сярэдневяковых хронік,
    440
    ВЯЛІКАЕ
    аповесцей і інш. крыніцу 17 ст. склалася «Вялікая хроніка» — своеасаблівы твор па сусв. гісторыі. Спалучэнне розных літ. крыніц пры вызначальнай ролі летапісання назіралася ў гісторыкамемуарнай лры, якая пашыралася пасля бурных падзей пачатку і сярэдзіны 17 ст.: войнаў з Маскоўскай дзяржавай, паўстання Б.Хмяльніцкага і інш. У багатых і цікавых зместам дыярыушах І.Будзілы, Я.Сапегі, С. і Б. Маскевічаў, П.К.Абуховіча паступова складалася ўяўленне пра індывід. характар, яго супярэчнасці і зменлівасць. Адначасова ў гісторыкамемуарнай лры значна ўмацоўваўся аўтарскі пачатак, рабілася стаўка на самавыражэнне шляхам пісьменніцкай творчасці, а ў лацінамоўным «Дыярыушы...» А.С. Радзівіла (1656) выяўляліся элементы творчай задумы і маст. фантазіі. Станаўленне літ. апісанняў вандровак звязана з дыярыушамі А.КаменскагаДлужыка, Т.Білевіча і інш. Этапнай з’явай можна лічыць узнікненне парадыйнасатыр. прозы, прадстаўленай «Прамовай Мялешкі» (сярэдзіна 17ст.) і «Лістом да Абуховіча» (1655). Творчая задума і маст. фантазія ўпершыню сталі фактарамі, што абумоўлівалі своеасаблівае «самабыццё» гэтых яркіх твораў у якасці з’яў уласна маст. лры. Бурнае развіццё перажывала паэзія. Пануючым відам заставаліся панегірычныя вершы. Эпікграмы складалі Ф.Даманеўскі, С.Собаль, І.Палоўка, І.Труцэвіч, Ф.Утчыцкі, М.Сматрыцкі, Сільвестр Косаў, але большая частка твораў гэтага жанру ананімная. Ствараліся эпікграмы на граматыкі, гербы гарадоўі інш., але іх зместдаволі вузкі, а маст. сродкі сталі шаблоннымі. Прывітальныя вершы знакамітым асобам пісалі І.іяўлевіч, Сімяон Полацкі і інш. Другі від паэт. твораў — дыдактычныя, якія падзяляюцца на жанры царк.павучальных (А.Мужылоўскі, Хрыстафор Філалет, Афанасій Філіповіч) і маральнапавучальных (Л.Мамоніч, Л.Зізаній, Я.Даманеўскі) вершаў. Выкладанне граматыкі, рыторыкі і паэтыкі ў навуч. установах прадугледжвала напісанне студэнтамі вершаў на розныя тэмы, у