• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Вялікабераставіцкі народны тэатр «Магія гульні». Сцэна са спектакля «Лятучы карабель».
    «У падводным царстве» паводле рус. нар. казак, «Лятучы карабель» паводле ўкр. нар. казкі, «У казачнай краіне Белводзе» паводле бел. фальклору, спектаклі «Полацкія тайны» Н.Вытаптавай, «Варвара і распутны муж» Г.Марчука, «Бераст і Тавіца» Н.Пацэнка, «Конскі партрэт» В.Рудава і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: усесаюзнага аматарскага самадзейнага мастацтва (Масква, 1967), абл. аматарскіхтэатр. калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы» (г. Ліда, 2000, 2004), абл. конкурсупаэт. слова(г. Гродна, 1999) і інш. В.І.Затаўка.
    ВЯЛІКАБЕРАСТАВІЦКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІ I ПРАЦЫ «ПАМЯЦЬ СЭРЦА». Створаныў 1998 у г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага рна пры раённым Доме культуры як хор ветэранаў вайны і працы «Памяць». У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: А.М.Сідаркевіч (з 1998), С.М.Унуковіч (2000—03, з 2008), Н.С.Суднік (з 2003). У складзе калектыву 21 чал. ва ўзросце ад 57 да 89 гадоў. У рэпертуары песні бел. нар., бел. і рас. кампазітараў («У гонар Перамогі» А.Пахмутавай, «Смуглянка» А.Новікава, «Вечны агонь» М.Копы, «Прывітальная» Н.Суднік, «Бераставіччына» А.Лагоды і інш.). Калектыў — удзельнік штогодніх абл. фестывалю нар. творчасці «Не старэюць душой ветэ
    раны» (г. Ваўкавыск), абл. тура ўсебел. фестывалю рэсп. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Ліда) і ІНШ. В.І.Затаўка.
    ВЯЛІКАБЕРАСТАВІ'ЦКІ ПРААБРАЖЭНСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў г.п. Вялікая Бераставіца Бераставіцкага рна. Пабудаваны ў 1912 з цэглы, абліцаваны каменнымі блокамі, рэстаўрыраваны ў 1990. Прамавугольная 3нефавая базіліка з 5граннай апсідай. Гал. фасад завершаны 3яруснай шатровай вежайзваніцай, якая на 2м ярусе дэкарыравана накладным гатычным шчытом. Храм накрыты 2схільным дахам. Сцены прарэзаны рознавял. стральчатымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, умацаваны ступеньчатымі контрфорсамі. На фактурнай муроўцы фасадаў выдзяляюцца атынкаваныя элементы архіт. дэкору: лапаткі, карнізы, нішы. Уваход аформлены ў выглядзе магутнага арачнага партала, запоўненага дзвярамі з маст. акоўкай. У інтэр’еры нефы перакрыты стральчатымі скляпеннямі з гуртамі. Касцёл дзейнічае.
    «ВЯЛІКАЕ ЗЯРЦАЛА», зборнік дыдактычнамаралізатарскіх царкоўнарэлігійных легенд, свецкіх апавяданняў і нар. анекдотаў; помнік перакладнойбел.лры 1й пал. 17ст. У 1621 выдадзены на польск. мове. Для бел. перакладу са зборніка адабраны 60 навел, у якіх з гумарам паказаны ад
    433
    ВЯЛІКАЕ
    Вялікабераставіцкі Праабражэнскі касцёл.
    моўныя рысы чалавечага характару і паводзін, асуджаюцца чалавечыя заганы з пункту гледжання этычных прынцыпаў сярэдневякоўя. У асобныхтворах паказаны амаральныя паводзіны феадалаў і духавенства. У творы шырока выкарыстаны хрысціянская міфалогія, фантастыка. Для павышэння эмацыянальнага ўздзеяння на чытача ўведзены элементы жаху, драматызм дзеяння, што надавала яму займальнасць і садзейнічала папулярнасці.
    ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА ЛІТОЎСКАЕ (ВКЛ, поўная афіц. назва з 15 ст. Вялікае княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае), феадальная дзяржава ва Усх. Еўропе ў 13—18 ст. Сталіца — г. Вільня (цяпер Вільнюс, Літва).
    Палітычнае развіццё. ВКЛ утварылася як шматнац. дзяржава ў выніку сац.эканам. і паліт. развіцця ў 12— 13 ст. зах. княстваў Русі і усх.балцкіх зямель. Устанаўленне феадальных адносін на гэтых землях, пагроза знешняй агрэсіі з боку манголаў і крыжакоў выклікалі імкненне да паліт. кансалідацыі. ВКЛ з цэнтрам у Навагрудку ўтварылася ў 1240я гг. пры кн. Міндоўгу [сярэдзіна 1230х гг. — 1263], які аб’яднаў слав. 1 балцкія землі Верхняга і Сярэдняга Панямоння. Значна пашырылася ВКЛ пры наступных вял. кня
    зях, асабліва пры Гедзіміне [1316—41] і Альгердзе [1345—77], Паступова ў склад ВКЛ увайшла значная ч. зямель усх. славян: у 1240я гг. Панямонне, у 2й пал. 13 ст. — пач. 14 ст. — полацкія, віцебскія, менскія (мінскія) берасцейскія (брэсцкія) і тураўскія, у 1340—52 — валынскія землі, у 1350—60я гг. — Падняпроўе, Мазырская і Брагінская воласці, каля 1362 — Кіеўскае княства і інш. Палітыку пашырэння ВКЛ працягвалі вял. кн. Ягайла [1377—92] і Вітаўт [1392—1430], На бел. і ўкр. землях ВКЛ быў больш высокі ўзровень развіцця феадальнага грамадства, чым на літоўскажамойцкіх, таму яны больш уплывалі на ўсе сферы жыцця дзяржавы на працягу ўсёй гісторыі ВКЛ. Пасля Крэўскайуніі 1385іпрыняцця літоўскажамойцкім насельніцтвам і вял. князямі каталіцызму праваслаўныя феадалы бел. і ўкр. зямель пачалі губляць сваё дамінуючае становішча. Пастаянная агрэсія Тэўтонскага ордэна, рост процістаяння на бел. і ўкр. землях палітыцы цэнтр. ўрада сталі падмуркам для саюза ВКЛ з Польскім каралеўствам. Аднак умовы Крэўскай уніі не задаволілі многіх феадалаў, якія не жадалі мірыцца са стратай ВКЛ суверэнітэту. Іхбарацьба прывяла да заключэння Востраўскага пагаднення 1392, якое гарантавала самастойнасць дзяржавы; вял. князем стаў Вітаўт. Ён умацаваў
    цэнтр. ўладу, далучыў да ВКЛ Смаленск, Вязьму, Вярхоўскія княствы (басейн верхняй Акі), Жамойць і інш. землі. Саюзныя адносіны з Польшчай былі ўдакладнены наступнымі уніямі: ВіленскаРадамскай 1401, Гарадзельскай 1413, ГарадзенскаТроцкай 1432—33. Перамога над крыжакамі ў Грунвальдскай бітве 1410 стабілізавала адносіны з Тэўтонскім ордэнам, што садзейнічала эканам. развіццю ВКЛ, якое ўсё больш уключалася ў агульнаеўрап. гандаль у Балтыйскім басейне. Наступнікі Вітаўта Свідрыгайла [1430—32] і Жыгімонт Кейстутавіч [1432—40] павінны былі раздаваць феадалам эканам. і паліт. льготы. Падобную палітыку працягвалі Казімір IV Ягелончык [1440— 92], Аляксандр [1492—1506], Жыгімонт I Стары [1506—48], Жыгімонт II Аўгуст [1548—72], Асабістыя і маёмасныя правы праваслаўных і католікаў ураўнаваны прывілеем 1434. Прывілеі 1447 і 1492 значна абмежавалі ўладу вял. кн. Радай ВКЛ. У выніку войнаўканца 15— 1йпал. 16ст. да Маскоўскай дзяржавы адышлі Вязьма, Смаленск, Дарагабуж, НоўгарадСеверскі, Бранск, Чарнігаў і інш. Паліт. становішча дзяржавы значна ўскладнілася ў выніку няўдач у Інфлянцкай вайне 1558—82. Гэта вымушала ВКЛ пайсці на больш цесны саюз з Полыпчай, якога найбольш дабівалася шляхта, каб здабыць аднолькавыя правы з польск. феадаламі. У выніку былaзaключaнaЛюблiнcкaя унія 1569, якая паклала пачатак існаванню аб’яднанай дзяржавы — Рэчы Паспалітай. Адпаведна уніі, ВКЛ захавала абмежаваны суверэнітэт, мела сваё права, скарб, армію, заканадаўства, дзярж. мову (бел. да канца 17 ст.). У складзе ВКЛ сфарміраваўся бел. этнас. У выніку Брэсцкай уніі 1596 створана уніяцкая царква. Каралямі польск. і вял. кн. літоўскімі былі: Генрых Валуа [1574], Стэфан Баторый [1576—86], Жыгімонт III Ваза [1587—1632], Уладзіслаў IV Ваза [1632—48], Ян II Казімір [1648—68], Міхал Вішнявецкі [1669— 73], Ян III Сабескі [1674—96], Аўгуст II Моцны [16871706, 170933], Станіслаў Ляшчынскі [1704—09, 1733— 34], Аўгуст III [1733—63], Станіслаў Панятоўскі [1764—95], Працяглыя і разбуральныя войны 17 ст. (антыфеа
    434
    ВЯЛІКАЕ
    дальная вайна 1648—51, вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67), сац. выступленні, магнацкія міжусобіцы і шляхецкае самаўладдзе сталі прычынай паліт. і эканам. заняпадудзяржавы. Пасля завяршэння Паўн. вайны 1700—21 намецілася эканам. ажыўленне. Шляхта і магнаты, зацікаўленыя ў развіцці гаспадаркі, пагадзіліся на рэформы. Слуцкая канфедэрацыя ў 1768 дамаглася ўраўноўвання правоў некаталіцкай шляхты з каталіцкай, гарантам дзярж. ладу Рэчы Паспалітай выступіла Рас. імперыя. Супраць гэтага ўзброеную барацьбу пачала Барская канфедэрацыя, яе паражэнне прывялоў 1772 да 1га падзелу Рэчы Паспалітай Рас. імперыяй, Аўстрыяй і Прусіяй. Да Рас. імперыі былі далучаны бел. землі ВКЛ з гарадамі Полацк, Магілёў, Орша і інш. Чатырохгадовы сейм 1788—92 прыняў Канстытуцыю 3 мая 1791, накіраваную на ліквідацыю феадальнай анархіі і стварэнне ўмоў для буржуазнага развіцця. У выніку выступлення Таргавіцкай канфедэрацыі і вайны з Расіяй 1792рэформыбыліадменены, у 1793 адбыўся 2і падзел Рэчы Паспалітай. Ад ВКЛ да Расіі адышлі землі цэнтр. Беларусі з г. Мінск. Паражэнне паўстання 1794 прывяло да 3га падзелу Рэчы Паспалітай. ВКЛ перастала існаваць, яго тэр. была далучана да Расіі (б.ч.) і Прусіі.
    Дзяржаўны л а д, с а ц ы яльная структура. Афіц. ВКЛ было феадальнай манархіяй. Вярхоўная ўлада належала вял. кн. 3 15 ст. ўсё больш важкую ролю ў кіраванні дзяржавай іграла Рада ВКЛ. У 15 ст. аформіўся прадстаўнічы орган — сойм, якіў 16 ст. набыўзначэнне вышэйшага заканадаўчага органа. 3 сярэдзіны 16 ст. збіраліся мясцовыя шляхецкія соймікі. Адмысловыя функцыі ў кіраванні дзяржавай выконвалі канцлер, гетманы, маршалкі, падскарбіі, ваяводы, кашталяны, старосты і інш. Скасаванне ў 14— 15 ст. некаторых удзельных княстваў і заснаванне ваяводстваў садзейнічалі цэнтралізацыі дзяржавы. У выніку адм.тэр. рэформы 1565—66 ВКЛ падзелена на 12 ваяводстваў: Брацлаўскае, Брэсцкае, Віленскае, Віцебскае, Валынскае, Кіеўскае, Мінскае, Мсціслаўскае, Навагрудскае, Падляшскае, Полацкае, Троцкае; статус
    ваяводства мела Жамойція. Існавалі суды: велікакняжацкі, замкавыя, земскія, гродскія, падкаморскія, копныя і інш. Агульнадзярж. юрыд. нормы ўстанаўліваліся прывілеямі, якія выдаваліся вял. князямі. Першым зводам законаў ВКЛ быў Судзебнік 1468, у 16 ст. прыняты Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588. Па сац. складзе насельніцтва ВКЛ дзялілася на 2 асн. класы: феадалы і залежныя сяляне. Намінальным вярхоўным гаспадаром усіх зямель у дзяржаве лічыўся вял. кн. Клас феадалаў складаўся з князёў, паноў, баяр. 3 16 ст. іх называлі шляхтай, яна карысталася паліт. правамі, падатковымі і гандлёвымі льготамі. Прывілеі 15 ст. і Статуты 16 ст. заканадаўча аформілі права ўласнасці шляхты на зямлю і маёмасныя льготы. У 17—18 ст. большая частка шляхты ВКЛ перайшлаўкаталіцызм. Высокае становішча займала духавенства, якое валодала зямлёй, сялянамі і інш. Асн. ячэйкай с.г. вытворчасці з’яўлялася гаспадарка селяніна — дым. Зямельныя надзелы сялян перадаваліся па спадчыне. Сяляне адной вёскі складалі абшчыну — грамаду, у абшчынным карыстанні якой былі выганы, лясы і воды. Пераважала 3польная сістэма земляробства. За карыстанне зямлёй да 16 ст. залежныя сяляне плацілі натуральную рэнту (даніну), пазней адпрацоўвалі паншчыну, плацілі грашовы чынш. Юрыд. афармленне прыгоннага права пачата прывілеем 1447 і замацавана ў 16 ст. Статутамі ВКЛ. 3 канца 15 ст. ў маёнтках феадалаў узніклі фальваркі. Іх распаўсюджванню садзейнічала валочная памера — агр. рэформа, якая актыўна праводзілася пасля прыняцця «Уставы на валокі» 1557. У выніку войн 2й пал. 17 — пач. 18 ст. сельская гаспадарка знаходзілася ў заняпадзе. Сяляне ў гэты перыяд пераводзіліся на чынш. Да сярэдзіны 18 ст. гаспадарка ВКЛ была адноўлена. Пачаўся працэс распаду феадальнапрыгонных адносін. Узніклі вотчынныя і каралеўскія мануфактуры, дзе разам з прыгоннымі працавалі і наёмныя рабочыя. Гар. насельніцтва ў ВКЛ значна саступала сельскаму. Шмат гарадоў 1 мястэчак узнікла ў 16 — 1й пал. 17 ст., калі іх колькасць дасягнула 757 (у Беларусі