• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Літ.: Сахута Я.М. Беларуская выцінанка. Мінск, 2008. Я.М.Сахута.
    Да арт. Выцінанка. С.Му л і ц а. Спатканне. 2005.
    ВЬІШАДКІ, археалагічныя помнікі — гарадзішча і курганны могільнік каля в. Вышадкі Гарадоцкага рна.
    Гарадзішча на мысе воз. Вышадскае. Памеры 70 х 40 м, выш. 10—14 м. У паўн. і зах. частках прасочваецца вал выш. 0,3—0,5 м. Абследавалі ў 1950я гг. Л.В.Аляксееў, у 1971 Г.В.Штыхаў. У 1991, 199596 В.І.Шадырадаследаваў 240 м2. Культ. пласт 0,5—0,8 м, змяшчаў матэрыялы днепрадзвінскай культуры 1—4 ст., банцараўскатушамлінскага кола старажытнасцей 5—7 ст. і стараж.рус. часу 9—13 ст. Знойдзены больш за 2тыс. фрагментаўляпной гладкасценнай (73—80%), штрыхаванай (15— 20%), з расчосамі (2—2,5%), кругавой (3—4%) керамікі; жал. нажы, сярпы, гліняныя прасліцы.
    Курганны могільнік побач з гарадзішчам на беразе воз. Вышадскае. 207 крутлых і падоўжаныхнасыпаў. У 1971 і 1980 П.В.Штыхаў даследаваў 25 насыпаў, у 1991—94 і 1996 В.І.Шадыра і Г.В.Ласкавы — 34. Пахавальныя абрады — трупаспаленне са змяшчэннем рэшткаў крэмацыі ў попельнавугальным слоі ў аснаванні насыпу і трупапалажэнне ў ямах (у т.л. ў труне), у каменных агароджах (жальнікі) і ўпускных познасярэдневяковых. У пахаваннях з трупаспаленнем знойдзены бронзавыя ўпрыгажэнні (спіралькі, ланцужкі, трапецападобныя падвескі, бранзалетападобныя скроневыя колыды), шкляныя, сердалікавыя і хрустальныя пацеркі; гліняныя тыглі, фрагменты ляпнога посуду; у пахаваннях з трупапалажэннем — абломкі жал. сярпоў, золаташкляныя, сердалікавыя і хрустальныя пацеркі, бронзавыя ліравідная спражка і падвескаконік, рэшткі залататканага жаночага галаўнога венчыка. Датуюцца 1011 ст.
    Літ.: Ш т ы х а ў Г.В. Крывічы. Мінск, І992;Л а с к а в ы Г.В., Л a п о І.М. Курганы з каменнымі выкладкамі на паўночным усходзе Беларусі (па матэрыялах курганнага могільніка Вышадкі) // Гіст.археал. зб. Мінск, 1994. № 3; Л а с к а в ы й Г.В., Д у ч н ц Л.В. Новые данные о костюме раннесредневекового населення Беларусн. Там жа. Мінск, 2000. №15; Ш a 
    423
    ВЫШАМІР
    д ы р a В.І. Гарадзішча Вышадкі Гарадоцкага раёна // Там жа. Мінск, 2005. №20. В.І.Шадыра.
    ВЫШАМІР, вёска ў Рэчыцкім рне. За 50 км на Пд ад горада і чыг. ст. Рэчыца на лініі Калінкавічы—Гомель, 90 км ад Гомеля. Цэнтр Вышамірскагас/с. 158 гаспадарак, 424 ж. (2010).
    У 19 ст. сяленне ў Холмецкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1862 — 14двароў, 51 ж. мужчынскага полу. У1897 — 34 двары, 240 ж., магазін, капліца. У 1908 — 43 двары, 305 ж. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 6.12.1926 у БССР. 3 8.12.1926 цэнтр сельсавета Холмецкага, з 4.8.1927 Рэчыцкага рнаў Гомельскай (да 26.7.1930) акругі, з 20.2.1938 Гомельскай вобл. У 1930 працавалі вятрак і кузня. У 1940 — 120двароў, 580 ж. У Вял. Айч. вайнуз канца жн. 1941 да сярэдзіны ліст. 1943 акупіраваны ням.фаш. акупантамі, якія 6.2.1943 поўнасцю спалілі вёску і закатавалі 103 ж. Пасля вайны адбудавана. У 1962 да вёскі далучана суседняя в. Грушаўка. У 1959 — 544 ж. У 1986 пабудавана 50 мураваных, катэджнага тыпу дамоў для перасяленцаў з чарнобыльскай зоны. У 1996 — 185 гаспадарак, 535 ж.
    У 2010 комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ВЫШЬІНСКІ Міхась (Міхаіл Антонавіч; 27.1.1940, Мінск — 18.1.1996), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1965). Настаўнічаў. Працаваў у выдве «Беларусь», час. «Нёман», на Бел. радыё. Аўтар збкаў апавяданняў «Вокны ўначы» (1969), «Крыніца, светлая вадзіца» (1979), «У полі, за сялом...» (1981) і інш. Апавяданні пераважна лірычныя, у іх паэтызуюцца прырода, душэўны стан герояў, іх перажыванні. Выдаў зб. нарысаў «Людзі вясны» (1982). Пісаўдля дзяцей.
    Тв.: На павароце: аповесць і апавяданні. Мінск, 1973; Гул медзянога бору: аповесць, апавяданні. Мінск, 1992.
    ВЬІШЫЎКА, від дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва; твор мастацтва. Выкарыстоўваецца для ўпрыгожання
    разнастайных тэкстыльных, скураных і інш. матэрыялаў ручным ці машынным спосабам. Маст. аздабленне В. вядома з эпохі першабытнай культуры і звязана з працэсам вырабу адзення. Далейшае яе развіццё залежала ад сац.эканам. умоў, этнічных традыцый, веравызнання, звязана з удасканаленнем тэхн. сродкаў, арнаментальных форм, каларыстычных прыкметі інш., якіяўсваючаргубылі цесна звязаны з развіццём прадзення, ткацтва, пляцення, фарбавальнай справы. Трывалыя традыцыі, сувязь са стараж. звычаямі і абрадамі сямейнага і каляндарнага цыклу характарызуюць бел. нар. В. Да канца 19 — пач. 20 ст. бытавала пераважна ў форме хатняй вытворчасці. Ёй аздаблялі адзенне, рэчы быт. і абрадавага прызначэння. Для ўпрыгожання асновы вырабу выкарыстоўвалі швы, сярод іх традыц. — дэкар., злучальныя і краявыя. У тэхніцы выканання нар. В. вылучаюць верхашвы (лікавыя і адвольныя) і скразныя швы. Сярод лікавых верхашвоў асобнае месца займае набор (нацяг, завалаканне, процяг і інш.), крыжачок, пляцёнка, розныя віды гладзі; адвольных — гладзь, аплікацыя. Строчкай (скразной) — В. па разрэджанай тканіне (сакаленне, гафт) упрыгожвалі кашулі, фартухі, наміткі, ручнікі і інш. Традыцыйна ўжываліся ніткі пераважна чырвонага, белага, з нязначным дадаткам сіняга колеру (з 19 ст. і чорнага). Выкарыстоўваліся арнаментальныя матывы геаметрычнага, расліннага і арнітаморфнага характару, радзей антрапа 1 зааморфныя. Ромбагеаметрычныя кампазіцыі найб. пашыраны і характэрны для ўсёй Беларусі. 3 канца 19 ст. раслінная арнаментыка пашырылася ў
    Вышыўка крыжыкам. Фрагмент жаночай сарочкі. Усходняе Палессе. Ія пал. 20 cm.
    Вышыўка процягам. Фрагмент ручніка. Цэнтральны рэгіён. 1я пал. 20 cm.
    сялянскім асяроддзі. 3 сярэдзіны 20 ст. выкарыстоўваецца паліхромная В. гладдзю. Традыц. В. беларусаў канца 19 — пач. 20 ст. мае рэгіянальную і лакальную спецыфіку, якая вызначаецца комплексам тэхн. прыёмаў, матывамі, характарам пабудовы арнаментальнай кампазіцыі, колеравымі спалучэннямі і іх насычанасцю, асаблівасцямі размяшчэння на тканіне. В. Зах. Палесся характарызуецца разнастайнасцю трактовак геаметрычнага арнаменту (ад дробнаўзорыстага да шчыльнага шматэлементнага), дамінаваннем тэхнікі нацягу, увядзеннем дэкар. абкідных і злучальных швоў, ужываннем чырвонага колеру з невял. уключэннем сіняга, падоўжным і папярочным размяшчэннем бардзюраў, яскравай дэкаратыўнасцю. Вылучаюцца кобрынскі, маларыцкі, брэсцкі (прылуцкі) і лунінецкі лакальныя варыянты. В. Брэсцкага рна адрозніваецца выкарыстаннем чорных нітак, складаным геаметрычным арнаментам шырокіх бардзюраў, выкананых у тэхніцы нацягу па вертыкалі ці дыяганалі. В. Усх. Палесся складаецца з арнаментальных слаёў: матывы стараж. геаметрычныя, складаныя расліннагеаметрызаваныя (найб. пашыраны) і раслінныя. Выкарыстоўваюцца чырвоначорны колер глухіх лічаных швоў (крыжык), белае строчкавае шыццё і тэхнікі разнастайных злучальных швоў. В. Калінкавіцкага, Светлагорскага, Ельскага, Мазырскага рнаў вылучаецца гарманічным спалучэннем геаметрычных і раслінных форм, закрытых і незамкнёных бардзюраў, павелічэннем маштабнасці матываў і ролі фону, складаным рытмам арнаментальных палос.
    424
    ВЫЯЎЛЕНЧАЕ
    Для В. цэнтр. рэгіёна ўласцівы агульнасць рыс з гранічнымі тэр. Для яе характэрны геаметрычная арнаментыка, манахромнасць узораў чырвонага колеру, пашырэнне геаметрызаванараслінных і арнітаморфных матываўу В. ручнікоў, выкананых у тэхніцы набору, крыжыкам, ажурнымі швамі. В. Падняпроўя характарызуецца падабенствам узораў пры наяўнасці выразных лакальных варыянтаў. Характэрны геаметрычная і расліннагеаметрызаваная арнаментыка, з бардзюрнымі ўжываліся сетчатыя кампазіцыі, варыятыўнасць каларыстычных спалучэнняў (толькі чырвоны, белы ці чырвоны з белым, чырвоны з чорным ці сінім). Ужываўся комплекс разнастайных тэхн. прыёмаў: лічаныя швы (крыжык, гладзь, процяг), строчанае шыццё, арнаментальныя злучальныя швы. В. Паазер’я вылучаецца гарманічным спалучэннем стараж. з інавацыйным, высокай ступенню развітасці тэхн. прыёмаў, разнастайнасцю каларыстычнай гамы, перавышэннем вышыванага тэкстылю дэкар.быт. прызначэння над прадметамі адзення. В. Панямоння вылучаецца дэкар. стрыманасцю, знешняй прастатой арнаментальных распрацовак, чырвоначорнымі расліннагеаметрызаванымі матывамі ў адзенні і расліннакветкавымі ў ручніках, выкарыстаннем тэхнікі набору і крыжыка. Бел. нар. В. мае шмат агульнага з В. суседніх народаў. У наш час ручную В. выцесніла машынная, што дазволіла шырока выкарыстоўваць яе ў масавай вытворчасці пры стварэнні дэкар. тканін утылітарнабыт. прызначэння, моднага адзення, сцэнічнага касцюма, сувенірнай прадукЦЫІ І ІНШ. Л.У.Дамнянкова.
    «ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА», дзяржаўнае кніжнае выдавецтва ў сістэме Мінва інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў Мінску ў 1961 як Выдва Мінва вышэйшай, сярэдняй спецыяльнай і прафес. адукацыі БССР на базе выдва БДУ і рэдакцыйнавыдавецкага аддзела Бел. політэхн. інта, з 1963—«В.ш.», з 2000—РУП «Выдавецтва «Вышэйшая школа». У 2002 шляхам аб’яднання ў яго склад увайшло выдва «Універсітэцкае». Спе
    Вышыўка гладдзю. Фрагмент падзора.
    Усходняе Палессе. 1960— 70я гг.
    цыялізуецца на выпуску вучэбных і дапаможных выданняў для ўстаноў вышэйшай, сярэдняй спец., прафес.тэхн., агульнай сярэдняй адукацыі, дашкольных устаноў. Выпускае лру па гуманітарных і прыродазнаўчых навуках, тэхніцы і медыцыне, лру на замежных мовах. А.П.Нячай.
    «ВЫШЭЙШАЯ ШКОЛА», навуковаметадычны і публіцыстычны часопіс. Заснавальнік — Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1996 у Мінску рэдакцыяй час. «Адукацыя і выхаванне» як навук.метадычнае і інфармацыйнае выданне. Выходзіць на бел. і рус. мовах 6 разоў у год. Асвятляе шырокі спектр арганізацыйных, навук.адукац., сац. праблем вышэйшай, сярэдняй спец. і паслядьшломнай адукацыі. Публікуе нарматыўныя і метадычныя матэрыялы, артыкулы пра айчынны і замежны вопыт у галіне адукацыі і выхавання, арганізацыі навук. даследаванняў у ВНУ. Г.М.Міхалькевіч.
    ВЫШЭЙШЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ (ВНУ), установы, якія арыентаваны на падрыхтоўку спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі для розных галін эканомікі, навукі, культуры, органаў дзярж. кіравання. Да іх адносяцца унты (у т.л. тэхн., мед., с.г., пед.), інты (інжынерныя, с.г., маст. і інш.), вучэбныя акадэміі, кансерваторыі; у шэрагу краін — каледжы, а таксама вышэйшыя духоўныя навуч. ўстановы. У 13 ст. унты ўзніклі ў Зах. Еўропе. У канцы 19 ст. пры ВНУ сталі развівацца н.д. падраздзяленні. У 20 ст. вышэйшыя ўстановы перайшлі да шматпрофільнай арганізацыі працы аддз. і кафедр. Цяпер