• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ВЫСОКАЯ ЛЙІА, вёска ў Нясвіжскім рне. За 18 км на 3 ад г. Нясвіж, 13 км ад чыг. ст. Гарадзея на лініі Мінск—Баранавічы, 120 км ад Мінска, каля шашы Новы Свержань— Сноў. Цэнтр Ліпскага с/с. 334 гаспадаркі, 784 ж. (2010).
    У 16 ст. ў Навагрудскім пав. Навагрудскага ваяв. ВКЛ, на месцы сучаснай вёскі знаходзіліся дробныя шляхецкія маёнткі. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Рас. імперыі. У 1796 вёска ў складзе Навагрудскага павета, з 1842 Мінскай губ. У 1897 — 82 двары, 473 ж.,
    карчма. 3 1921 у складзе Польшчы, у Сноўскай гміне Нясвіжскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939у БССР. 3 12.10.1940 уЛіпскім с/с Нясвіжскага рна Баранавіцкай вобл. У 1940 — 175 двароў, 715 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачатку ліп. 1944 В. Л. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Мінскай вобл. 3 23.12.1965 цэнтр сельсавета.
    У 2010 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    Высокаўскі ўзорны клуб аматараў фальклору «Катрынка».
    ВЫСОКІ ДРУК, 1) адзін з асноўных відаў друку, пры якім адбітак атрымліваецца з формы, што мае пукатыя (друкавальныя) і паглыбленыя (прагальныя) элементы. Гістарычна гэты спосаб, верагодна, першым атрымаў пашырэнне як тэхналогія тыражавання адлюстраванняў. Прастата друкаванага працэса, лёгкасць вырабу друкаванай формы надоўга зрабілі яго дамінуючым. Аднак у В.д. выкарыстоўвалі цяжкія наборныя металічныя друкаваныя формы з гартавага сплаву, які ўтрымліваў шкодны для здароўя і экалагічна небяспечны свінец. Разам з характэрнымі недахопамі В.д. (напр., нізкая распазнавальная здольнасць) гэта прывяло да рэзкага памяншэння долі В.д., асаб
    ліва пасля з’яўлення афсетных форм на алюмініевай аснове. Выкарыстоўваецца для друку аднафарбавых газет, кніг і інш. прадукцыі паліграф. прамсці. 2) Тэхналогія вытворчасці гравюры, пры якой паверхню друкарскай формы гравіруюць (выразаюць канаўкі). На паверхню валікам альбо тампонам наносіцца фарба, якая не патрапляе ў канаўкі. Да формы прыціскаецца папера, на якой атрымліваецца адбітак паверхні, пакрыты незафарбаванымі лініямі. Па гэтай тэхналогіі ствараецца дрэварыт, лінагравюра, гравюра на гіпсе і інш.
    421
    ВЫСОКІ
    ВЫСОКІРЭЛЬЁФ, тое, што і гарэльеф.
    ВЫСОЦКАЯ Надзея Фёдараўна (н. 25.7.1943, г. Курган, Расія), беларускі мастацтвазнавец. Др мастацтвазнаўства (1994), праф. (1998). Скончыла
    Н.Ф.Высоцкая.
    Інт жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна ў Ленінградзе (1971). У 1964—2006 працавала ў Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь (з 1980 заг. аддзела). Адначасова з 1992 выкладае ў БДУ. У 1980—90я гг. кіраўнік навук. экспедыцый па выяўленні помнікаўбел. выяўл. мастацтва. Даследуе выяўл. мастацтва Беларусі 12—18 ст., праваслаўную 1 каталіцкую бел. іканаграфію (працы «Вывучэнне помнікаў мастацтва Беларусі XIV—XVIII стст.», 1994; «Мастацтва Беларусі XI—XVIII стст.», 1994— 2000). Аўтар альбомаў «Жывапіс Беларусі XII—XVIII стст.: фрэска, абраз, партрэт» (1980, з Т.Карповіч), «Пластыка Беларусі XII—XVIII стст.» (1983), «Дэкаратыўнапрыкладное мастацтва Беларусі XII—XVIII стст.» (1984), «Тэмперны жывапіс Беларусі XV—XVIII стст.» (1986), «Скульптура і разьба Беларусі, XII—XVIII стст.» (1998), «Іканапіс Беларусі XV—XVIII стст.» (3е выде, 1995), «Жывапіс барока Беларусі XVI—XVIII стст.» (2003) і інш. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
    Я.Ф.Шунейка.
    ВЬІСТАЎКАмастацкая, часовы (у адрозненне ад музейнай экспазіцыі) публічны паказ маст. твораў, гіст., культ. каштоўнасцей у музеях, галерэях, выставачных залах. У Беларусі В. праводзяцца з канца 19 ст. 3 1980х гг. пашыранай формай В. стаў
    маст. праект, які акрамя статычнай дэманстрацыі твораў мае куратарскую (аўтарскую) праграмуканцэпцыю, разлічаны на шматэтапную рэалізацыю, уключае элементы перформансу, хэпенінгу і інш. Сярод экспазіцыйных пляцовак у Беларусі выкарыстоўваюць музеі, выставачныя залы, дзярж. і прыватныя галерэі. Арганізацыяй маст. В. займаюцца грамадскія аргцыі, у т.л. Бел. саюз мастакоў. В. падзяляюцца паводле: геагр. складу экспанатаў (сусв., міжнар., агульнадзярж. ці нац., міжрэгіянальныя, рэгіянальныя, мясц., рэсп., абл., гар.), тэр. прыкметы (у краіне і за яе межамі), тэматычнай накіраванасці, відаў (жывапіс, графіка, скульптура, дэкар.прыкладное мастацтва, фатаграфія, мяшаная) і жанраў (гіст., побытавы, партрэт, пейзаж, нацюрморт) мастацтва, часу і месца функцыяніравання (стацыянарная, перасоўная), рэгулярнасці правядзення (штогадовыя, перыяд., біенале, трыенале, восеньскія і інш.), храналагічнага дыяпазону экспануемага матэрыялу (рэтраспектыўныя, сучаснага альбо актуальнага мастацтва), складу ўдзельнікаў (працы прафес., самадзейных мастакоў, дзяцей, студэнтаў і інш.) і іх колькасці (групавыя і персанальныя), фінансавых асаблівасцей (камерцыйныя, некамерцыйныя В.)іінш. М.Л.Цыбульскі.
    ВЫТВОРЧАЕ МАСТАЦТВА, гл. Прамысловае мастацтва.
    ВЫХАВАННЕ, працэс падрыхтоўкі малодшага пакалення да грамадскага жыцця; дзейнасць па перадачы грамадскагіст. вопыту; фарміраванне пэўных установак, паняццяў, каштоўнасных арыентацый на аснове культ. традыцый народа. Яго базавымі элементамі да з’яўлення пісьменнасці выступалі веды і каноны нар. педагогікі. На тэр. Беларусі В. як спец., арганізаванае і мэтанакіраванае ўздзеянне на фарміраванне асобы пачало закладвацца ў перыяд распаўсюджвання хрысціянства і развівалася ў 10—13 ст. у межах асветніцкіх традыцый. Сутнасць В. на бел. земляхскладаўсінтэз нар. педагогікі і хрысціянскага светапогляду. 3 развіццём пісьменнасці намаганнямі
    бел. асветнікаў Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча закладаліся вучэбнаметадычныя асновы адукацыі і В., распрацоўваліся і распаўсюджваліся літ. жанры і адначасова сродкі і метады адукацыі і В. — малітва, павучэнне, слова, казанне, прытча, пасланне. У ВКЛ В. набыло поліэтнічны, полікульт. і поліканфесійны характар і ажыццяўлялася ў прыходскіх і кафедральных школах пры праваслаўных і каталіцкіх храмах. У 16 ст. на бел. землях фарміравалася гуманіст. канцэпцыя адукацыі і В. на аснове лепшых дасягненняў асветніцтва — сінтэзу свецкасці і рэлігійнасці ў творах бел. асветнікаў Адраджэння Ф.Скарыны, Міколы Гусоўскага, С.Буднага, В.Цяпінскага. У часы Рэчы Паспалітай развіццё тэорыі і практыкі В. адбывалася ў рамках зах.еўрап., каталіцкай адукац. мадэлі. Пасля забароны Соймам Рэчы Паспалітай ужывання бел. мовы ў дзярж. справаводстве (1696) В. для шляхты набыло ярка выражаны паланізатарскі характар. У выхаваўчай практыцы бел. народа на першы план выйшаў вопыт нар. педагогікі як гарант захавання і развіцця ў вуснай форме роднай мовы, нац. свядомасці. У Рас. імперыі ў выніку недапушчэння бел. мовы ў вучэбнавыхаваўчы працэс В. набыло русіфікатарскі саслоўнакласавы характар. Адначасова дзейнасць этнографаў 19 ст., намаганні лідэраў нац.культ. Адраджэння пач. 20 ст. (Цётка, Я.Купала, Я.Колас, В.Іваноўскі, К.Каганец, М.Багдановіч, А.Луцкевіч, В.Ластоўскі) сталі важнай прыступкай у распрацоўцы канцэптуальныхасноўбел. нац. школы і першых бел.моўных падручнікаў. Распрацаваная В.Ластоўскім пед. канцэпцыя засн. на нац. каштоўнасцях бел. народа (нац. гісторыя, родная мова, нар. культура і рэлігія). У сав. перыяд у сістэме адукацыі БССР В. фарміравалася ў рамках камуніст. ідэйнапаліт. парадыгмы. У Рэспубліцы Беларусь у 1990я гг. прыняты Закон аб мовах, распрацаваны шэраг канцэпцый адукацыі і В. У 2000я гг. створаны новыя нарматыўныя акты і дакументы, якія рэгламентуюць ідэалагічнае, сац. і
    422
    ВЫШАДКІ
    кадравае забеспячэнне працэса В., асн. з якіх — «Канцэпцыя бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь» (2006) і адпаведная Праграма на 2006—10. С.В.Снапкоўская.
    ВЫХАДНЬІЯ ДАНЫЯ, частка выхадных звестак, што паказваюць на месца і дату выдання (паводле даты здачы тыражу). Месца і часткова форма В.д. у бел. выданнях стандартызаваныя. У кнігах, брашурах, нотных выданнях іх змяшчаюць у ніжняй частцы тытульнага ліста, у выданнях журнальнага тыпу — на тытульным лісце, у аркушавых выяўл. выданнях — пасярэдзіне ніжняга поля аркуша; у памастацку аформленых кнігах, альбомах месца В.д. вызначае выдва. Дазваляецца паўтараць В.д. на пераплёце, вокладцы. Назва выдва прыводзіцца ў поўнай ці скарочанай форме. Год выпуску абазначаюць арабскімі лічбамі. В.д. — састаўны элемент бібліяграфічнага апісання. У бібліяграфічных спасылках дазваляецца ў В.д. апускаць назву выдва. В.В.Грынявецкі.
    ВЫЦІНАНКА, в ы с т р ы г а н к а, в ы р а з к а, ажурны ўзор ці кампазіцыя, выразаныя з паперы; від народнага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Прынцып стварэння В. — наразанне краёў шматразова складзенага аркуша паперы, у выніку выразаны матыў дакладна паўтараецца адпаведна колькасці складвання. Радзіма В. — Стараж. Кітай, адтуль праз краіны Бліжняга Усходу трапіла ў Зах. Еўропу. У 18—19 ст. была пашырана ў многіх народаў, асаблівай адметнасцю вызначаецца польск., укр., літоўская В. У Беларусі пашырылася з канца 19 ст., ёю аздаблялі інтэр’ер нар. жылля (фіранкі на вокны, падзоры на паліцы, бардзюры на рамы з белай паперы і інш.), на 3 чорнымі ці паліхромнымі В. — беленыя сцены. Паводле кампазіцыі бел. В. падзяляюцца на замкнёныя (квадратныя, шматвугольныя, круглыя сурвэткі, выразаныя з веерападобна складзенага ў 8—16 разоў аркуша паперы), рапортныя (паперу складвалі гармонікам, у выніку атрымліваліся фіран
    кі, падзоры, бардзюры), сіметрычныя (аркуш паперы складвалі папалам і атрымлівалі кампазіцыю з 2 сіметрычных палавін (напр., птушкі паабапал дрэва або вазона) і камбінаваныя, якія спалучалі розныя спосабы выразання. Найб. пашырэнне мелі аднаколерныя В., часам сустракаліся шматслойныя паліхромныя. Сярод узораў пераважалі геаметрычныя, радзей раслінныя, заа і антрапаморфныя, падобныя на вышываныя, разьбяныя, маляваныя. У сярэдзіне 20 ст. выйшла з побыту; з канца 20 ст. адноўлена як від народнай творчасці. Сучасная В. вызначаецца багаццем кампазіцыі, разнастайнасцю сюжэтаў, пераважна паліхромным вырашэннем. У тэхніцы В. ствараюць дэкар. пано, кніжныя іл., віншавальныя паштоўкі, аб’ёмныя кампазіцыі і інш. Найб. вядомыя майстры: В.Бабурына, В.Дубінка, Н.СакаловаКубай, Н.Сухая (Мінск), Л.Казачонак, А.Талерчык (г. Віцебск), А.Аўчыннікаў, С.Муліца (г. Гродна), В.Маслава, Н.Чарвонцава, Л.Чарвонцава (г. Маладзечна) і інш. У 2000 у Мінску прайшло першае рэсп. святаконкурс В. «Ажурныя фантазіі».