Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
У 2011 комплекс дзіцячы садяслі — сярэдняя школа, Дом культуры, 2 бкі, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 4 магазіны; Мікалаеўская царква, царква хрысціян веры Евангельскай «Голас ісціны» (абедзве 2000я гг.). Брацкая магіла сав. воінаў, магіла ахвяр фашызму, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік Герою Сав. Саюза В.М.Чабатарову. Радзіма Герояў Сав. Саюза В.А.Князева і М.Дз.Конанава.
БОБРАВІЦКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «СПАДЧЫНА». Створаны ў 1993 у в. Бобравічы Іўеўскага рна пры сельскім Доме культуры. Кіраўнікі: В.І. Янкевіч (з 1993), Т.М.Худык (з 1997), В.В.Балбатун (з 2000). У 1997 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе ансамбля людзі рознага ўзросту і прафесій. Асн. мэты дзейнасці — захаванне аўтэнтычнай
песні, выхаванне моладзі. У рэпертуары песні бел. кампазітараў, аўтэнтычыя Іўеўскага рна («Ой, ляцелі гусі з броду», «Чорна рэдзька», «Туман ярам», «Дарога ля жыта», «В понедзялэк рано» і інш.), канцэртныя праграмы «Свой край услаўляем мы звонкаю песняй», «Сяброў вітаем шчыра і сардэчна». Калектыў — удзельнік рэсп. свят «Траецкі KipMam» (Мінск, 2000), «КараванБайрам» (г. Іўе, 2003), абл. аглядуконкурсу «Іўеўскі карагод» (г. Гродна, 2004) і інш. В.І.Янкевіч.
«БОБРЎЙСКАЯ ЖЙЗНЬ», грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася з 20.2.1913 да 1.8.1914 у Бабруйску на рус. мове 3 разы на тыдзень. 3 29.5.1913 да 8.4.1914 не выходзіла. Апошнія выпускі (№№ 85—92) выходзілі штодзённа. 3 27.7.1914 друкавала 1—2 разы на дзень «Тэлеграмы газеты «Б. ж.». Рэд.выдавец Б.М.Бахрах. У праграмным артыкуле рэдакцыя заявіла, што імкнецца стварыць газету, якая «не будзе афарбавана ні партыйнай, ні нацыянальнай фарбай, а будзе прагрэсіўным агульначалавечым выразнікам усіх наспелых патрэб і неабходных рэформ мясцовага жыцця» (7.2.1913). Друкавала міжнар. інфармацыю, мясц. хроніку, паведамленні пра дзейнасць
7
БОБРУЙСКНЕ
Дзярж. думы, фельетоны з крытыкай мясц. улад за непаладкі гар. гаспадаркі і побыту. Прыхільна пераказвала лекцыі кадэцкіх лідэраў А.І.Шынгарова («Новая Дума і старыя задачы») і П.М.Мілюкова («Нацыянальнасць і дзяржава»), з якімі яны выступалі ў Бабруйску ў 1914. У газеце супрацоўнічаў будучы філосафмарксіст С.Я.Вальфсон. У літ.крыт. нататках «Б.ж.» пісала пра творчасць Л .Андрэева, С.Надсана, А.Чэхава. Змяшчала вершы мясц. паэтаў, асвятляла тэатр. і музычнае жыццё Бабруйска.
У.М.Конан.
«БОБРЎЙСКНЕ ОТКЛНКН», штодзённая грамадскапалітычная 1 літаратурная газета. Выдавалася з 24.8.1911 да 29.5.1912 у Бабруйску на рус. мове. Выдаўцы Ё.Е.Салавейчык, Б.Ё.Гінзбург; рэд. Я.Ё.Марголін, Б.Ё.Пнзбург. Газета змяшчала звесткі пра міжнар. і ўнутранае становішча, дзейнасць урада, Дзярж. думы Расіі і разнастайныя бакі мясц. жыцця, навук.асветныя артыкулы, фельетоны, вершы і белетрыстыку, мела літ.крытычны і тэатр. аддзелы. Адлюстроўвала эканам., паліт., сац.культ. пазіцыю сярэдняй і дробнай rap. буржуазіі і інтэлігенцыі. Падтрымлівала ідэі культ.нац. аўтаноміі народаў Расіі, але праблему нац. самавызначэння бел. народа амаль не закранала. Прапагандуючы маральнафілас. канцэпцыю Л.Талстога, газета захаплялася «культам талстоўства», бачыла ў пісьменніку «прарока» і «сумленне Расіі». 3 пазіцый крыт. рэалізму ацэньвала творчасць А.Пушкіна, Л.Андрэева, М.Горкага, А.Чэхава, Г.Ібсена і інш. рус. і зарубежных пісьменнікаў. Друкавала вершы, апавяданні, нарысы мясц. аўтараў, значнае месца адводзіла камерцыйнай рэкламе. У.М.Конан.
БОБРЫК, вёска ў Пінскім рне, на р. Бобрык 1ы. За 60 км на ПнУ ад г. Пінск, 235 км ад Брэста, 27 км ад чыг. ст. Малькавічы на лініі Ганцавічы— Лунінец, на аўтадарозе Ганцавічы— Лагішын. Цэнтр Бобрыкаўскага с/с. 177 гаспадарак, 407 ж. (2011).
Вядомы з 1559 як сяло ў Пінскім старостве Трокскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай
(1793)ускладзе Рас. імперыі. 3 1796у Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 вёска ў Дабраслаўскай воласці, 47 двароў, 287 ж., піцейны дом, магазін. 3 1921 у складзе Польшчы, у Дабраслаўскай гміне Лунінецкага, з 1922 Пінскага паветаў Палескага ваяв. 3 1939у БССР. 3 15.1.1940 уЛагішынскім рне Пінскай вобл. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл., з25.12.1962у Пінскім рне.У 1970 тут 172 двары, 698 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бальніца, амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
БОБЫШАЎ Міхаіл Паўлавіч (19.11. 1885, в. Пагарэлае Цвярской вобл., Расія — 7.7.1964), рускі тэатральны мастак, педагог. Нар. мастак Расіі (1961). Скончыў Вучылішча тэхн. малявання Штыгліца ў Пецярбургу (1907). Выкладаўурас. ВНУ. УДзярж. тэатры оперы і балета Беларусі аформіў оперу «Князь Ігар» А.Барадзіна (1934), балеты «Капелія» Л.Дэліба (1935), «КанёкГарбунок» Ц.Пуні (1936). Для створаных ім дэкарацый і касцюмаў характэрны тонкае пачуццё стылю, дэкар. графічнасць.
БОГ (слав. — той, хто надзяляе багаццем; старажытнаіранскае — гаспадар, лёс; старажытнаіндыйскае — удача, шчасце, той хто даруе; індыйскае — свяціць, ззяць), адно з ключавых рэлігійных паняццяў, звышнатуральная, духоўная субстанцыя або істота, якая з’яўляецца тварцом і кіраўніком Сусвету, пачаткам і першапрычынай усяго быцця, сакральная персаніфікацыя Абсалюту і найвышэйшы розум. У монатэістычных рэлігіях Б. уяўляецца адзіным і спрадвечным, які існаваў яшчэ да стварэння Сусвету, у політэістычных — мноства багоў, іх можа быць некалькі пакаленняў. У пантэістычныхуяўленнях Б. атаясамліваецца з прыродай і зліты з ёю ў адрозненне ад астатніх вучэнняў, дзе Б. з’яўляецца звышнатуральным. Ранні вобраз Б. — гэта
родавае ці племянное бажаство, апякун роду ці племені. Пазней складаецца політэізм (шматбожжа), які стаў уплывовым на ранніх этапах развіцця бел. культуры. Шматбожжа пераадольваецца ў монатэізме (адзінабожжы), які ўласцівы іудаізму, хрысціянству, ісламу. Прыняцце хрысціянства прыводзіць да распаўсюджання монатэістычных уяўленняў у асяроддзі беларусаў. Уяўленні першабытных людзей пра звышнатуральныя істоты кшталту духаў былі не зусім выразныя. Паступова, па меры развіцця духоўнай культуры, гэтыя ўяўленні трансфармаваліся ў тую ці інш. разнавіднасць політэістычнай рэлігіі, дзе найб. архаічныя Б. ўяўляліся ў зааморфным ці антрапаморфным увасабленні. Напр., у зааморфным абліччы ўяўляўся шэраг Б. стараж.егіпецкага пантэона, мелі анімалістычныя рысы некаторыя стараж.грэч. Б., а таксама язычніцкія Б. славян. У політэістычных рэлігіях кожны з Б. быў «адказны» за пэўную частку прыроды, натуральнай стыхіі або сферу чалавечага жыцця (Б. нябесныя і зямныя, урадлівасці, кахання і шлюбу, вайны, замагільнага жыцця і г.д.). У язычніцкім пантэоне беларусаў напярэдадні прыняцця хрысціянства да гал. належалі Б. неба Сварог, Б. навальніцы і княжацкай улады Пярун, Б. жывёльнага свету, багацця, замагільнага свету, зямных вод Вялес. Да Б. больш нізкага ўзроўню адносіліся Дажбог, Ярыла, Сатвар, жаночыя божаствы Лада, Мокаш (Цёця), Лёля. Тагачасныя маральныя ўяўленні людзі пераносілі і на Б., з якімі звязваліся маральныя якасці і заганы. Па меры чалавечага прагрэсу фарміраваліся погляды пра адзінага Б., вярхоўную асобу, надзеленую найвышэйшым розумам, звышнатуральнай магутнасцю, несмяротнасцю і вечным існаваннем, усюдыіснасцю і ўсепранікальнасцю. Распрацоўка сістэматычных уяўленняў аб Б. з’яўляецца адной з задач тэалогіі. У традыцыях багаслоўскай і філас. думкі выпрацаваны 2 падыходы да фарміравання ўяўленняў аб Б. Адмоўны (сапафатычны) падыход грунтуецца на тым, што чалавечыя паняцці апісваюць рэальнасць зям
8
БОГІНСКАЯ
нога свету і не могуць быць прыкладзеныда Б., таму немагчымаштонебудзь ведаць ці сцвярджаць аб ім. Б. з’яўляецца інш. рэчаіснасцю, якую нельга спасцігнуць і апісаць. Станоўчы (катафатычны) падыход заключаецца ў распрацоўцы ўяўлення аб Б., уякім вызначаюццаягоныя якасці (самабытнасць, нязменнасць, вечнасць, нязмернасць, усепрысутнасць, усёведанне, свабода, усесвятасць, усемагутнасць, усеправеднасць, усеблагасць). У адносінах да навакольнага свету і чалавека Б. з’яўляецца Стваральнікам, Уседзяржыцелем, Прамысліцелем, Выратавальнікам, Суддзёй і Мздаваздаяцелем. У сучасных філас. і тэалагічных дактрынах вылучаюцца такія якасці боскага быцця, як паўната і адзінкавасць, дасканалая духоўнасць і асабістае быццё, пазнанне, волез’яўленне і любоў. Важным аспектам у разуменні Б. з’яўляецца суаднясенне з матэрыяльным светам, сцвярджаецца ўяўленне аб неад’емнасці тварэння ад творцы, звязанасці вышэйшага і зямнога быцця.
У тэалогіі і філасофіі прыняты наступныя тэрміны для абазначэння форм разумення чалавекам Б.: тэізм — вера ў існаванне абсалютнага Б., які з’яўляецца ўсемагутнай, нічым не абмежаванай асобай, якая існуе вечна, стварыла свет і кіруе ім; пантэізм — атаясамліванне Б. і матэрыяльнага свету; дэізм — уяўленне пра Б. як архітэктара, які стварыў свет, але не тоесны яму; агнастыцызм сцвярджае, што адсутнічаюць доказы, якія дазваляюць станоўча ці адмоўна вырашыць пытанне аб існаванні Б.
3 ідэяй Б. звязана ўяўленне, што акрамя свету і чалавека існуе патаемнае вымярэнне быцця. Ідэя Б. — сімвал таго, што перавышае чалавека і што найб. глыбока захавана ў ім. Б. сімвалізуе веды чалавека аб тым, што ён не адзін і не з’яўляецца канчатковым гаспадаром свайго лёсу. Асн. формамі сувязі з Б. з’яўляюцца малітва, рэліг. таінствы і абрады, імкненне даправеднагаладужыцця. Непасрэдная крыніца богапазнання — свяшчэнныя тэксты.
На тэр. Беларусі вера ў адзінага Б. пачала ўсталёўвацца разам з пры
няццем у канцы 10 ст. хрысціянства, якое на працягу некалькіх стагоддзяў паступова выцясняла язычніцкія політэістычныя вераванні.
У традыц. бел. грамадстве, мяркуючы па запісах фальклору 19 — пач. 20 ст., адчуванне Б. з’яўлялася натуральным, а нявер’е, ці бязбожнасць, выкарыстоўвалася ў праклёнах і лічылася адзнакай ізгояў, злачынцаў, уласцівасцю вар’яцтва і вышэйшай ступенню чалавечай ізаляцыі. Павага да Б. ў беларусаў выклікана не толькі верай у ягоную ўсемагутнасць і пачуццём страху перад «нябёснымі карамі», але і меркаваннямі маральнага кшталту. Божай прысутнасцю асвячаліся лепшыя нац. традыцыі, у т.л. гасціннасць («Госць у дом — Бог у дом»), працавітасць («Працуй, нябожа, то і Бог паможа»), спачуванне да ўдоў і сірот («Над сіратою — Бог з калітою»), перасцярога ад празмернай ганарлівасці за ўласныя поспехі і інш.