Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Літ.: Т н т о в В.С. Народные деревообрабатываюшне промыслы Белорусснн (1917—1941 гг.): этногр. очеркн бондарного промысла н нзготовлення транспортных средств. Мннск, 1976.
Я.М.Сахута.
БОНЫ (франц. bons), папяровыя грашовыя знакі, што выйшлі з абарачэння і з’яўляюцца аб’ектамі вывучэння і калекцыяніравання. Да Б. таксама адносяцца металічныя і з інш. матэрыялаў неагульнадзярж.
14
БОРКАЎСКАЯ
& оэаЕЛшаы
с^^оЕ
^ЗДНОЕ ЗЕМО
Q Члсны Уоравы
о
Нраткосрочная бона на.сунму десять рублей.
1О ру©. 2';. > 2
Предсідателі. Зсксной Улраай ^у /{(tetl'U—,
Да арт. Боны. Бона Слуцкага павятовага земства — 10 рублёў (1918).
грашовыя знакі. Папяровыя Б. вывучае баністыка, металічныя і з інш. цвёрдых матэрыялаў — нумізматыка (напр., Б. цынкавыя, алюмініевыя і бронзавыя Б. польск. вайсковых кааператываў 1й пал. 20 ст. на тэр. сучаснай Беларусі). Абавязковым элементам Б. з’яўляецца намінал. Акрамя першапачатковых элементаў (друкарскія выявы, арнамент, надпісы, гільяшырная сетка, філігранныя і канкрэўныя знакі, нумарацыя, подпісы, дата ўзору, тэрмін абарачэння) Б. могуць мець істотныя дадатковыя другасныя элементы — пячаткі, наддрукоўкі, перфарацыю. Па адной з распаўсюджаных класіфікацый Б. падзяляюцца на абавязковыя, неабавязковыя і знакі спец. абарачэння (разліковыя знакі ў лагерах ваеннапалонных і інш. месцах прымусовага ўтрымання). Па эмітэнтах адносяцца да агульнадзярж. эмісій, абавязковых выпускаў на месцах і мясц. неабавязковых Б. (устаноў, прадпрыемстваў, карпаратыўныя і прыватныя). Да апошніх часам ужываецца вызначэннеграшовых сурагатаў. Існуе таксама падзел грашовых знакаў, што выйшлі з абарачэння, на дзярж. грашовыя знакі (абавязковыя да прыёму на ўсёй тэр.) і ўласна Б. У калекцыянерскай практыцы прынята выдзяляць Б. тэр.геаграфічна, па эмітэнтах, храналогіі і выпусках.
Літ.:Т хоржевскнй Р.Н. Методнка комплексного нзучення бумажных денежных знаков, бон // Вісннк Кнівського універснтету. 1975. № 17; С е н к е в н ч Д.А. Класснфнкацня бон // Сов. коллекцпонер. 1983. № 21; Рябченко П.Ф. Полный каталог бумажных дензнаков н бон Росснн, СССР, стран СНГ (1769—2003 гг.). Т.З. Боны стран СНГ н Прнбалтнкн. Кнев, 2005; Паздня
к о ў В.С. Папяровыя грошы Беларусі: ад XVIII ст. да нашых дзён. Мінск, 2008.
І.І. Сінчук.
БбРДЗЯ, міфічная істота, апякунка тых, хто нядаўна ўзяў шлюб. Уяўлялася прыветлівай, не зусім маладой жанчынай з доўтімі валасамі. У адной руцэ трымала галінку (магчыма, чарадзейную палачку), у другой — зёлкі і кветкі, якія падкідвала маладым за сталом на другі дзень шлюбу для ўмацавання між імі добрых адносін. Людзі верылі, што ў ноч пасля вясельнага застолля Б. нястомна скача, пяе і бегае ад радасці, што паспела злучыць закаханых у адну сям’ю. Маладыя муж і жонка, каб аддзякаваць Б., у першыя дні пасля шлюбу ставілі на стол прыбор, напоўнены рознымі прысмакамі. У народзе казалі: «Разбордзілася, як за Бордзяю» — зна
Бордзя. Малюнак В. Слаука. 2005.
чыць, жыве шчасліва, багата, нібы пад апякунствам Б.; «Каб з цябе Бордзя смыкнула» — пакінула, пазбавіла сваёй падтрымкі. Імя Б. часта згадвалася ў нар. песнях.
Літ:. Чароўны свет. 2 выд. Мінск, 2010. У.А.Васілевіч.
БОРКАВІЧЫ, вёска ў Верхнядзвінскім рне, на р. Дрыса. За 38 км на ПдУ ад г. Верхнядзвінск, 143 км ад Віцебска. Чыг. ст. на лініі Полацк— Даўгаўпілс (Латвія). Цэнтр Боркавіцкагас/с. 434 гаспадаркі, 918ж. (2011).
3 правядзеннем чыгункі ў 1866 каля маёнтка Боркавічы нас. пункт стаў развівацца як станцыйны пасёлак. У 1904 маёнтак памешчыка А.Гласкі, 5 двароў, 65 ж.; пагост, які належаў прычту Боркавіцкай царквы, 5 двароў, 61 ж. У пач. 20 ст. адпаведна в. Новы Двор і вакзальны пасёлак, 12двароў, 100 ж., паштоватэлеграфная кантора, кірмашы. 3 1924 у Валынецкім рне. У 1929—31 цэнтр Боркавіцкага рна. 3 1931 у Дрысенскім рне (у 1962 перайменаваны ў Верхнядзвінскі рн). У даваен. час працавалі льнозавод, масласырзавод. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіны ліп. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, вёска — цэнтр Боркавіцкага падполля. Да 1970 Б. — сплаўная кантора. У 1995 — 589 гаспадарак,1159ж.
У 2011 два дзіцячыя сады, сярэдняя і муз. школы, прафес.тэхн. с.г. ліцэй, Дом культуры, бка, участковая бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, адцз. сувязі і «Беларусбанка», школьны музей; помнік настаўнікам і вучням., капліца св. Антонія (2000). Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, 2 магілы ахвяр фашызму і сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Радзіма бел. гісторыка, дра гіст. навук У.І.Навіцкага.
БОРКАЎСКАЯ МІКАЛАЕЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік драўлянага дойлідства ў в. Боркі Пінскага рна. Пабудавана ў 1835. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму з 3граннай апсідай прымыкае прытвор з чацверыком званіцы з шатровым пакрыццём і галоўкай у завяршэнні. Храм накрыты 2схільным гонтавым дахам з галоўкай па цэнтры. Вертыкальна аша
15
БОРКІ
ляваныя сцены (прытвор — гарызантальна) апяразаны прафіляваным карнізам, расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі (на званіцы — лучковымі). Царква дзейнічае.
БОРКІ, вёска ў Бярозаўскім рне. За 23 км на Пд ад г. Бяроза, 28 км ад чыг. ст. БярозаКартузская на лініі Брэст— Баранавічы, 100 км ад Брэста, аўтадарогай звязана з Бярозай. Цэнтр Боркаўскага с/с. 129 гаспадарак, 311 ж. (2011).
Упершыню згадваецца ў 1716 як сяло ў Блудзенскім старостве ВКЛ. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795)ускладзе Рас. імперыі. У 1864у Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губ. У 1897—38 двароў, 247 ж., магазін. 3 1921 у складзе Польшчы, у БярозаКартузскай гміне Пружанскага павета Палескага ваяв.З 1939уБССР. 3 15.1.1940уБярозаўскім рне Брэсцкай вобл. 3 12.10.1940 у Пяшкоўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 16.7.1954 цэнтр сельсавета.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і «Беларусбанка», 2 магазіны. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
БОРТНІКАЎСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «ВЯСЁЛКА». Створаны ў 1963 у в. Бортнікі Бабруйскага рна пры сельскім Доме культуры. У 1990 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.Б.Балыка (з 1963), В.Я.Балаханаў (з 1979), С.П.Бержаніна (з 1987), Г.Ф.Зубрыкава (з 1995). Акампаніятар В.В.Невядомскі. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 20 да 70 гадоў. У рэпертуары бел. нар. песні аўтэнтычныя, у апрацоўцы сучасных кампазітараў («Ехалі казачэнькі», «Гэй, мой конік», «Гаспадыня гарная», «Ой, ты, хмелю» і інш.). Калектыў — дыпламант рэсп. фестываляў: нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (Мінск, 2005, 2009), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Бабруйск,
2006); удзельнік rap. фестывалю бел. мастацтва і культуры «Бараньскія музыкі» (г. Барань Аршанскага рна, 2003), тэлеперадачы «Спявай, душа» (2003). У 1974 прымаў удзел у здымках фільмаканцэрта «Ой, рэчанька, рэчанька» (рэж. У.Унукаў).
А.І.Аліева.
БбРТНІКІ, сацыяльная катэгорыя насельніцтва, якое займалася бортніцтвам як падсобным або асн. заняткам. У ВКЛ бортная гаспадарка адыгрывала істотную ролю, што знайшло адлюстраванне ў бортным праве і Статутах ВКЛ. Б. падтрымлівалі ў належным стане лясныя борці, ахоўвалі іх ад неспрыяльных умоў надвор’я і ад «лясных марадзёраў» (мядзведзяў, куніц і інш.), перыядычна выбіралі мёд з дуплаў, пакідаючы неабходны запас на зіму, рыхтавалі дадатковыя борці для новых раёў пчол, вялі ўлік пчоласямей, добра ведалі стан бортнай гаспадаркі на сваёй тэр. У ВКЛ сярод саслоўя паспалітых людзей Б. займалі прыярытэтнае становішча (следам за панцырнымі і путнымі слугамі), аб чым сведчаць адпаведныя артыкулы Статута. Штрафы за забойства ці пабоі Б. былі больш высокія ў параўнанні з простымі сялянамі. Бортніцтва развівалася звычайна як сямейны (родавы) промысел. Свае практычныя веды і экалагічнаправавую культуру Б. перадавалі нашчадкам. Будучыя пчаляры спасцігалі з дзяцінства сакрэты гэтага промыслу, пачынаючы ад уладкавання борці, асаджвання новых раёў, нагляду за пчоламі і заканчваючы зборам мёду (узятка) і падрыхтоўкай пчаліных борцей да зімы. Запаведныя таямніцы прафес. ведаў, сакральны сэнс замоў 1 магічных дзеянняў стары Б. перадаваў свайму сыну як дар знахарства звычайна перад смерцю. В.С.Цітоў.
БбРТНІЦТВА, архаічная форма пчалярства, догляд за ляснымі пчоламі і збор мёду. З’яўляўся адным з самых пашыраных заняткаў беларусаў і іх продкаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў). Людзі адшуквалі ў лесе ці ва ўрочышчах дрэвы з дупламіборцямі, дзе сяліліся дзікія пчолы, выкурвалі іх дымам і выбіралі мёд. Паводле
стараж. звычаю, чалавек, які знайшоў у лесе борць, атрымліваў права ўласнасці на яе выкарыстанне і ставіў на дрэве ўмоўную меткуабярэг («знамя»). Пры гэтым бортнікі выкарыстоўвалі не толькі прыродныя дуплыборці, але і выдзёўбвалі штучныя самі. У 14—16 ст. пашырыліся калодныя вуллі, якія паранейшаму называлі борцямі або калодамі. Яны ўяўлялі сабой 2донны кадоўб, адрэзак ствала тоўстага дрэва, выдзеўбанага знутры, з лазам (лёткай) для пчол. Калоды расстаўлялі на дрэвах на выш. 15 м пераважна ў ліпавых 1 бярозавых гаях, паблізу верасовых балот і паплавоў, багатых меданосамі. Нярэдка сяляне ці беззямельная шляхта размяшчалі іх і ў панскіх лясах за невялікі падатак. Для аховы калод і борцяў ад лясных драпежнікаў (мядзведзяў і куніц) доступ да борцяў перагароджвалі на вышыні пляцоўкамі («подкур», «адзёр»), у якія знізу набівалі вострыя цвікі. 3 той жа мэтай выкарыстоўвалі і самабітню — кароткае бервяно, што падвешвалі на дрэве на шляху мядзведзя да борці, a таксама самастрэлы. Кожны бортнік меў пэўны набор інструментаў і прыстасаванняў (барта, пешня, долата, лопацень, цясла, скобля, свердзел і інш.). Пчаляры залазілі на дрэва, перакінуўшы праз суклезіва, абожэнь, — доўгую (25—30 м) вяроўку, сплеценую з трывалых рамянёў ці пяньковых вітак; лезіва мела на адным канцы папярэчыну (сядло, крэсла), на якую садзіўся бортнік, на другім — крук ці 2 пятлі. Пры пад’ёме бортных калод на дрэва выкарыстоўвалі кадол — колалябёдку з доўгай ступіцай, на якую накручвалася вяроўка. Пры доглядзе пчол і зборы мёду прымянялі таксама дымакур і сітак (апошні надзяваўся на галаву, засцерагаючы твар і шыю ад укусаў пчол). Мёд збіралі ў спец. пасудзіны — лазбень, берасцень, ліпаўку. Пры спрыяльным надвор’і пчаляр атрымліваў па 2 і болей пудоў мёду з кожнай борці. Найлепшым лічыўся ліпавы мёд (ліпавец). Б. патрабавала ад гаспадара ўважлівасці, добрага ведання звычак і паводзін пчол у розных сітуацыях. У Беларусі былі вядомы цэлыя паселішчы патомных пча