• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У бел. лры тэма Б. ўласціва творам Я.Купалы, К.Сваяка, М.Сяднёва, А.Разанава, Д.БічэльЗагнетавай, Р.Барадуліна. У цяперашні час у Беларусі пасля перыяду панавання атэістычнай ідэалогіі вера ў Б. зноў становіцца істотным чыннікам грамадскай свядомасці і культуры.
    Літ.: Мартннеттн Дж. Человек, Бог, Вселенная. Мнлан; М., 1991; Дан й л о в А.В. Едннство н многообразне релнгнн. Аналнтаческое релнгноведенне н теологня дналога. Мннск, 2004; Наука н богословне. Антропологнческая перспектнва. М., 2004; Полкннхорн Дж. Наука н богословне. Введенне. М., 2004.
    Э.М.Зайкоўскі, В.Р.Языковіч.
    БОГАСЛУЖЭБНЫЯ КНІ'ГІ, кнігі, якія змяшчаюць тэксты, правілы і апісанне парадку богаслужэння. У праваслаўі па паходжанні раздзяляюцца на свяшчэнна і царк.богаслужэбныя. Да свяшчэннабогаслужэбных адносяцца кнігі Свяшчэннага Пісання: Евангелле, Апостал, Псалтыр. Да царк.богаслужэбных — кнігі, складзеныя на аснове Свяшчэннага Пісання: Служэбнік, Часаслоў, Актоіх, Тыпікон, Трыёдзь Посная і Цвятная (Святочная), Ірмалогій, Трэбнік. Асн. тыпы Б.к. славяне атрымалі з Візантыі. Канчаткова склаліся ў 2й
    пал. 17 ст. пад уплывам выданняў Маскоўскага друкарскага двара. Асн. кніга свяшчэннаслужыцеляў (іерэяў і дыяканаў) — Служэбнік, дзе апублікаваны тэксты нязменных малітваслоўяў вячэрні, ютрані і літургіі. Пеўчыя і чытальнікі выкарыстоўваюць Часаслоў (уключае нязменныя малітваслоўі), Мінею, Актоіх, у Вял. пост — Трыёдзь Посную, у Пяцідзесятніцу — Трыёдзь Кветную (уключаюць зменныя малітваслоўі). Адны з самых ранніх богаслужэбных рукапісных кніг на тэр. Беларусі — Тураўскае евангелле 11 ст., Полацкае евангелле 12 ст., Аршанскае евангелле канца 12 — пач. 13 ст. Самыя раннія друкаваныя Б.к. натэр. ВКЛ былі выдадзены Ф.Скарынам у Вільні (Псалтыр 1517, Шастадневец каля 1522, Апостал 1525). Кірылічныя выданні выйшлі ў Заблудаве (друкар І.Фёдараў), у Вільні (П.Мсціславец, В.Гарабурда, браты Мамонічы), Куцейне (С.Собаль), Магілёве (М.Вашчанка) і інш. Уніяцкія Б.к., як і праваслаўныя, друкаваліся ў Вільні і Супраслі. Гал. Б.к. ў каталіцтве для свяшчэннаслужыцеляў — Місал (змяшчае парадак богаслужэння — месы, а таксама ўстаўныя рубрыкі, каляндар), Лекцыянарый, Брэвіарый, для пеўчых і чытальнікаў — Градуал, Антыфанарый. На тэр. Беларусі каталіцкія лац. Б.к. ў асн. набываліся ў Цэнтр. і Зах. Еўропе (гал. чынам у Польшчы), друкавацца пачалі ў Вільні ў 17 ст. (Місал 1685 і 1778). У 17—18 ст. у бел. кляштарах ствараліся рукапісныя кнігі налац. і польск. мовах (Градуалы, Антыфанарыі).
    Літ.: Нікалаеў М.В. Палата кнігапісная. Мінск, 1993; Я г о ж. Гісторыя беларускай кнігі. Т. 1. Мінск, 2009.
    Т.У.Салавей.
    БбГІНСКАЯ ПАКРбЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Богіна Браслаўскага рна. Пабудаванаў 1892 з цэглы на месцы папярэдняга храма. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць бабінец, 5гранная апсіда і 3ярусная чацверыковая вежазваніца з гранёным шатром і макаўкай у завяршэнні. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі пра
    9
    БОГУІПСЕСТРАНЦЭВІЧ
    Богінская Пакроўская царква.
    ёмамі ў кілепадобных ліштвах. У дэкоры, выкананым сродкамі цаглянай муроўкі, выкарыстаны матывы стараж.рус. царк. дойлідства: паясы гарадкоў, какошнікі і інш. У інтэр’еры храмаабразы 18—19 ст.: «Георгій Перамаганосец», «Іосіф з дзіцем», «Maui Божая з дзіцем». У царкве ўстаноўлены памятныя дошкі на ўшанаванне памяці салдат і афіцэраў рус. арміі, якія загінулі ўчас 1й сусв. вайны. Храм з элементамі дэкар. афармлення ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    С.БогушСестранцэвіч.
    Уборка сена. 1900я гг.
    БОГУШСЕСТРАНЦЭВІЧ Станіслаў Станіслававіч (1869, г. Вільня — 1927), беларускі графік і жывапісец. Творчасць звязана з маст. жыццём Літвы і Беларусі. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1889— 94). Шмат падарожнічаў па Беларусі і Літве. У жанравых творах адлюстроўваў побыт бел. і літоўскіх сялян і гараджан. Сярод твораў: карціны «Баль у Мінску», «Прачкі», «Уборка сена», графічныя лісты «У мястэчку», «Злоўлены жывым», «Праца ў фальварку», «Цыганы», «На паляванне», «Размова», анімалістычныя малюнкі
    «Бегавы конь», «Стаеннік» і інш. Аўтар ілюстрацый да апавядання «Гэдалі» Э.Ажэшка (1907). Удзельнік выставак Пецярбургскага тва мастакоў (1890—1900) і маст. у Мінску (1911).
    Літ.: Р ы н к е в і ч У. Станіслаў БогушСестранцэвіч — «Літвін па крыві і косці» // Роднае слова. 2008. № 9.
    БбГУШШЬІШКА Міхал (8.11.1811, в. Варонічы, Ігуменскі павет — 12.3. 1877), беларускі архівіст, перакладчык. Скончыў гімназію іунт (1832) у Вільні, дзе вывучыў 7 жывых і 4 мёртвыя мовы. Да 1838 працаваў перакладчыкам падкаморскага суда ў Мінску. Пераклаў на польск. мову шмат твораў, у т.л. «Споведзь» св. Аўгусціна» (т. 1—2, 1844), «Падарожжа» А.Гумбальта (т. 1—4, 1861), «Нарыс усеагульнай гісторыі» Г.Вебера (т. 1—2, 1861—62). Удзельнічаў у падрыхтоўцы «Слоўніка польскай мовы» (Вільня, 1861), у 1858—59 — у стварэнні першых тамоў «Вялікай універсальнай энцыклапедыі» С.Оргельбранта. У 1860 нясвіжскі ардынат Б.Радзівіл запрасіў Б.Ш. ў Нясвіж для ўпарадкавання архіва. На падставе архіўных дакументаў напісаў працы «Нарыс жыцця князя Міхала Крыштофа Радзівіла, празванага Сіроткам», «Дыярыуш князя Міхала Казіміра Радзівіла», «Гісторыя Астрожскай ардынацыі» (не выдадзены). У зб. «Нясвіжскі архіў» змясціў шмат звестак па гісторыі Літвы і Беларусі: пра адказ караля польск. і вял. князя літоўскага Жыгімонта III Вазы маскоўскім паслам у 1610, Лоеўскую бітву 1649, дыярыуш ваен. пахода ў рас. землі 1660, прамову караля польск. і вял. князя літоўскага Яна III Сабескага пасля зрыву сойма ў Гродне ў 1688, судовую справу над К.Лышчынскім, Алькеніцкую бітву 1700, акт Барскай канфедэрацыі 1768, перапіску К.С.Радзівіла Пане Каханку з М.Рапніным і інш. Дапамагаў гісторыкам, якія прыязджалі ў Нясвіж, знаёміцца з архіўнымі дакументамі (М.І.Кастамараў, П.А.Гільтэбрант і інш.). Збярог шмат дакументаў і кніг са скасаваных кляштараў бенедыкцінак і бернардзінцаў у Нясвіжы. Абавязкі радзівілаўскага архіварыуса выконваў да 1873.
    10
    БОНКА
    БОГШАЛазар, полацкі ювелір 12 ст., вольны рамеснік. У 1161 па заказу Ефрасінні Полацкай стварыў для Полацкага СпасаЕфрасіннеўскага манастыра напрастольны крыж Ефрасінні Полацкай — шэдэўр стараж.бел. мастацтва. Драўляны крыж, пакрыты залатымі пласцінамі, упрыгожыў перагародачнымі эмалямі, якія выкананы не на асобных пласцінах, а адразу на рэліквіі, што патрабавала выключнага прафесіяналізму і тонкага густу пры кампаноўцы дэкору. Б. дасканала валодаў тэхнікай вырабу эмалей, метадамі апрацоўкі каштоўных металаў, эмальерным мастацтвам. Яго майстэрства высока ацэнена Ефрасінняй Полацкай, што пацвярджае дробны надпіс з імем Б. ўнізе крыжа побач з вял. завяшчальным надпісам, дзе пазначаны год стварэння і імя аўтара, — з’ява на той час вельмі рэдкая. Н. Ф. Федасеенка.
    БОДЗІАРТ (ад англ. body цела + art мастацтва), форма творчага самавыяўлення мастака, дзе гал. аб’ектам творчасці з’яўляецца цела мастака або яго мадэлі (звычайна, аголенае); разнавіднасць сучаснага мастацтва. Б.а. бярэ пачатак з размалёвак цел стараж. плямёнаў Амерыкі, Акеаніі, Афрыкі і Азіі, для якіх гэтая акцыя мела рэліг. значэнне. Зах. краіны пазнаёміліся з мастацтвам Б.а. ў 18 ст. У Еўропе як кірунак Б.а. з’явіўся на ранняй стадыі авангарда, пашырыўся ў перыяд постмадэрнізму. Выступаў супраць духоўнай коснасці грамадства, агульнапрынятых традыцый і сац. стэрэатыпаў, што склаліся гістарычна. Б.а. блізкі, але не тоесны шэрагу з’яў, якія ўзніклі ў рэчышчы контркультуры: нудызму, натурызму, панккультуры, хіпікультуры. Некаторыя мастацтвазнаўцы адносяць Б.а. да разнавіднасцей акцыянізму. Характар і змест вобраза раскрываюцца з дапамогай невербальнай мовы: разнастайных жэстаў, мімікі, нанясення на цела знакаў і «ўпрыгажэнняў». Аб’ектам Б.а. выступаюць малюнкі, фота, відэаматэрыялы і муляжы цела. Пры гэтым цела разглядаецца як матэрыял, з дапамогай якога праводзяць эпатажныя, задзірлівыя акцыі і маніфестацыі, звяртаюцца да разнастайных, часам хваравітых, злу
    Да арт. Бодзіарт. Работы Г.Ціханавай.
    чаных з фіз. рызыкай маніпуляцый і эксперыментаў. Тэматыка размалёвак целаў Б.а. не абмежавана — ад немудрагелістых натуралістычных малюнкаў да наймаднейшых этнічных арнаментаў, якімі пакрываюць усё цела ці вытанчана ўпрыгожваюць нейкую яго частку. Асаблівую цікавасць мастакі праяўляюць да тэм і акцый, якія звычайна адлюстроўваюць праблемы бессвядомага, жыцця і смерці, закранаюць сац. табу, памежныя экзістэнцыяльныя сітуацыі. Кампазіцыіакцыі Б.а. ўключаюць элементы пантамімы, танца, розных тэатр. дзеянняў, ствараюцца па прынцыпе жывых карцін, звычайна разгортваюцца непасрэдна перад гледачом ці запісваюцца на фота, відэа, лічбавыя носьбіты для наступнай дапрацоўкі і дэманстрацыі ў выставачных залах. Б.а. прадстаўляецца індывідуальна, групай асоб, існуе як самаст. з’ява ці арганічная частка перформансаў і інсталяцый. Сучаснае паняцце Б.а. значна пашырылася: ад размалёўкі цела і твару да інш. кірункаў — татуіраванне, пірсінг, нэйларт (размалёўка пазногцяў), скарыфікацыя (шраміраванне, нанясенне на цела шрамаў, якія ў завершаным выглядзе ўяўляюць сабой якінебудзь малюнак ці ўзор), face art (выкананне малюнка толькі на твары), імплантацыя (хірургічная аперацыя ўжыўлення ў тканіны чужых арганізму структур і матэрыялаў), мадыфікацыі цела (унясенне змен у структуру цела) і інш. У Беларусі набыў папулярнасць у 1980я гг. Першапачаткова не меў радыкальных форм, часцей быў звернуты да філа
    софіі быцця. Сярод бел. мастакоў, якія звяртаюцца да розных форм Б.а., А.Вараб’ёў, В.Качан, А.Родзін, Л.Русава, А.Тарановіч, Г.Ціханава і інш. М.Л.Цыбульскі.
    БОЖЫЧ, у славянскай міфалогіі іпастась вярхоўнага нябеснага бога. Атаясамліваўся з богам Сонца, сімвалізаваў пачатак веснавога сонечнага пыкла. 3 прыняццем хрысціянства Б. супастаўлялі з вобразам Ісуса Хрыста. Імя Б. згадваецца ў назвах і песнях, звязаных з Калядамі. А.У.Гурко.
    БОЙКА Уладзімір Андрэевіч (9.4. 1932, Мінск — 2.4.1996), беларускі журналіст, мастацтвазнавец, літаратурны крытык, паэт, мастак. Скончыў БДУ (1955). У 1956—93 працаваў у газ. «Літаратура і мастацтва», час. «Родная прырода». Адначасова ў 1970—90я гг. аўтар і вядучы на Бел. радыё радыёцыкла «Выхавай у сабе прыгожае», тэлевізійных цыкла «Роздум». Сцэнарыст фільмаў «Паэзія графікі» (1971), «Прафесар прыгажосці» (1972, з А.Белавусавым), «Мастак Арлен Кашкурэвіч» (1976), «Васіль Быкаў. Праўдай адзінай» (1992). Аўтар зб. вершаў «Маўклівая размова» (1964), кніг пра выяўл. мастацтва, літ. партрэтаў мастакоў А.Бембеля, А.Глебава, В.Грамыкі, С.Катковай, А.Кашкурэвіча, М.Савіцкага, У.Стальмашонка, А.Тычыны, пісьменніка А.Адамовіча і інш. Аформіў і зрабіў іл. да літ.маст. і навук. вьгданняў: «Шляхі вялі праз Беларусь» В.Грыцкевіча і А.Мальдзіса (1980), «Народ і вайна» М.Тычыны (1985), Збор твораў у 5 тамах 3. Бядулі (1985—