Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Тв:. Узбраенне войска Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIV — канцы XVI ст. Мінск, 2002; Зброя Вялікага княства Літоўскага 1385—1576. Мінск, 2003; Наёмнае войска ў Вялікім княстве Літоўскім у XV—XVI стст. Мінск, 2004; Турнірныя традыцыі ў Вялікім княстве Літоўскім у XV—XVI стагоддзях. Мінск, 2008; Вайсковая справа ў Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XIV — канцы XVI ст. Мінск, 2008.
БбХМАТ (Б о х м а ч ы х а) Матруна, беларуская народная казачніца з в. Чудзін Ганцавіцкага рна. Ад яе ў пач. 20 ст. А.К.Сержпутоўскі запісаў казкі, якія вызначаліся філас. асэнсаваннем жыцця і жыццёвых праблем, у т.л. казку «Агонь у сэрцы, а розум у галаве» (апубл. вучоным у 1926). Героі твора — сялянскі хлопец 1 яго жонка маладая прыгажуня Зорка, для якіх шчасце — руплівая праца на зямлі, сардэчнасць і дабрыня. Гал. для іх жыццё з агнём у сэрйы і розумам у галаве. Аб высокай апавядальнай культуры Б. сведчыць вершаваны твор «Першае яечко», які па сваіх маст. асаблівасцях не саступае лепшым узорам слав. казачнага эпасу. У ім шмат эпізодаў, якія раней не сустракаліся ні ў рус., ні ў бел. варыянтах. У сваім зборніку А.К.Сержпугоўскі змясціў яшчэ адзін твор, запісаны ад Б., — «Хітрэй свету не будзеш», які не мае варыянтаў у бел. фальклоры.
А.М.Ненадавец.
БОХМАТ Рыгор, беларускі народны казачнік з в. Чудзін Ганцавіцкага рна. Адягоўпач. 20 ст. А.К.Сержпутоўскі запісаў казку «Няхай», апавяданні «Даліна», «Адрабленне» і інш. У гэтых творах высмейваюцца гультаі, «самазваныя» знахары, паказваецца вера народа ў сілу слова. Яны з’яўляюцца каштоўным матэрыялам для вывучэння маст. творчасці казачнікаў Палесся, а таксама вераванняў, забабонаў і прымхаў жыхароў гэтай мясцовасці. Творы Б. ўвайшлі ў збкі «Казкі і апавяданні беларусаўпале
шукоў» (1911), «Прымхі і забабоны беларусаўпалешукоў» (1930).
БбЧКА, адна ці двухдонная бандарная пасудзіна цыліндрычнай, часцей пукатай, формы. Рабілася з клёпак (адмысловых дошчачак) больш шырокіх у сярэдняй частцы, сцягнутых драўлянымі або жалезнымі абручамі. Вядомы яшчэ да н.э. ў германцаў і, магчыма, славян, пазней — запазычаны рымлянамі і інш. народамі. У гаспадарках ужываліся для вады і разнастайных напояў, квашанай гародніны, садавіны, салёных ці марынаваных грыбоў, ягад, мёду, зерня, мукі, а таксама прам. тавараў (паташу, смалы, шкіпінару, дзёгцю і інш.). Іх універсальнасць і практычнасць абумовілі і якасці мер ёмістасці. Б. ёмістасцю ў некалькі тысяч літраў знаходзіліся ў манастырскіх ці магнацкіх скляпах і прызначаліся для захавання він, каньячных напояў, медавухі, сокаў і г.д. Падобныя Б. фарміравалі аснову інтэр’ера вечаровых залаў, над імі часам уладкоўваліся танц. пляцоўкі. У 18—19 ст. дубовая клёпка з Беларусі вывозілася вял. партыямі па рэках на Пд Украіны і ў прыбалтыйскія парты. У Еўропе яна была вядома як «мемельская» клёпка; яе ахвотна куплялі прамыслоўцы з Германіі, Францыі, Англіі для Б. пад каньякі і марачныя віны. Двухдонныя Б. вял. памераў (на 600— 800 л) да 1950х гг. на тэр. Беларусі выкарыстоўвалі для падвозу вады;
Сувенірная бочка.
яны мелі шырокую адтуліну пасярэдзіне ў клёпках і мацаваліся гарызантальна на двухколцы. Такія ж Б. з вадой у супрацьпажарных мэтах ставілі каля абшчынных свірнаў, магазінаў, сельскай ці гар. управы. Найб. пашыранымі ў паўсядзённым гасп. побыце былі Б. сярэдніх памераў пад разнастайныя прыпасы, гародніну, бярозавы ці ягадны сокі, хлебны квас і інш. У хатнім побыце сустракаюцца і зараз. В.С.Цітоў.
БРАВАРСКАЯ Зінаіда Іванаўна (31.8. 1916, ст. АдэсаДачная, Украіна — 18.2.2005), беларуская актрыса. Нар.
З.І.Браварская.
артыстка Беларусі (1967). Скончыла Дзярж. інт тэатр. мастацтва ў Маскве (1937). ПрацавалаўТэатры юнага гледача БССР. 3 1938 у Нац. акадэмічным тэатры імя Я.Купалы. Адначасоваў 1953—55 і 1967—88 выкладала ў Бел. тэатр.маст. інце. Выканаўца лірычнадрам., вострахарактарных і камедыйнасатыр. роляў. Для створаных ёю лірычнадрам. вобразаў характэрны экспрэсіўнасць, эмацыянальнасць, выразнасць пластычнага малюнка ролі, камедыйных персанажаў — разнастайныя гамы фарбаў ад мяккай іранічнай інтанацыі да з’едлівай іроніі, вострага гратэску і сатыры. Сярод лепшых роляў: Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка), Зіна Зёлкіна («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), Ірына Аляксандраўна («Трэцяя патэтычная» М.Пагодзіна), Бажашуткава («Амністыя» М.Матукоўскага), Юлечка («Даходнае месца» А.Астроўскага), Алена Андрэеўна («Дзядзька Ваня» А.Чэхава), Клея («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Ніхаль, Жонка («Дзі
19
БРАВЭРКА
вак», «Забыты ўсімі» Назыма Хікмета), Эржы («Гульня з кошкай» І.Эркеня), Сара Бернар («Смех лангусты» Дж.Марэла), Понсія («Гульняўджын» Д.Кобурна) і інш. Паставіла спектаклі «Мільён за ўсмешку» А.Сафронава (1960), «Я такхачу» Р.Раманава (1965), «Людзі на балоце» паводле І.Мележа (1966, сааўтар інсцэніроўкі і сарэжысёр), «Яны любілі яго» А.Кертэса (1989). Аўтар і рэжысёр пастановак на Бел. радыё. Здымалася ў кіно («Гадзіннік спыніўся апоўначы», «Нашы суседзі», «Хто смяецца апошнім» і
З.Браварская ў ролі Алены Андрэеўны.
інш.). Пра яе жыццё і творчасць зняты дакум. фільм «Брава, Браварская!» (1997, рэж. С.Гайдук).
Літ.: М о д э л ь М. Зінаіда Браварская // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1978. Кн. 3;Кнрнлюк М. 14 каждый вечер в час назначенный...: по воспомннанням Зннанды Нвановны Броварской. Мннск, 2001.
БРАВЙРКА, 1) мужчынскі доўгі аднабортны пінжак з даматканага сукна. Пярэднія полкі рабіліся цэльнымі з 2 праразнымі і 2 накладнымі кішэнямі, спінка — з падразной шырокай гесткай, са швом пад гесткай і хлясцікам. Каўнер і барты былі адкладныя, рукаў — завужаны ўнізе. У 19 — пач. 20 ст. была пашырана сярод засцянковай шляхты і заможных ся
лян. 2) Кароткая верхняя мужчынская вопратка з аўчын, якія абцягвалі даматканым сукном.
БРАГІН, гарадскі пасёлак у Гомельскай вобл., цэнтр пасялковага Савета і Брагінскага рна, на р. Брагінка (прыток р. Дняпро). За 119 км на ПдЗ ад г. Гомель, 357 км ад Мінска, 28 км ад чыг. ст. Хойнікі на ветцы Хойнікі—Васілевічы ад лініі Калінкавічы—Гомель. Аўтадарогамі злучаны з Хойнікамі, Камарынам, Рэчыцай, Лоевам. 3,9 тыс. ж. (2011). У сувязі з радыяцыйным забруджаннем у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС з Б. ў чыстыя месцы пераселена 1651 сям’я (4892 ж.).
Стараж. Б. узнік як дрыгавіцкі горад у зоне кантактаў дрыгавічоў, палян і севяран. Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1147 як горад Кіеўскага княства. У гэтым годзе северскія князі Ольгавічы і Давыдавічы ў час барацьбы з кіеўскім кн. Ізяславам Мсціславічам разрабавалі і спустошылі Б. У 1187 кіеўскі кн. Рурык Расціславіч адцаў Б. сваёй нявестцы Верхуславе, дачцы суздальскага вял. кн. Усевалада Юр’евіча. 3 1360х гг. у складзе ВКЛ, уласнасць вял. князёў. У1511 атрымаў грамату ад караля польск. і вял. кн. ВКЛ Жыгімонта I Старога, якая забяспечвала правы гараджан і давала ім розныя льготы. У 1564 Брагінская воласць увайшла ў склад Мазырскага павета Кіеўскага, потым Мінскага ваяв. 3 канца 16 ст. Б. — рэзідэнцыя князёў Вішнявецкіх. У 1609 яны заснавалі Праабражэнскі мужчынскі манастыр, пераўтвораны ў 1842 у прыходскую царкву (не захавалася). У 1784 узведзена новая Мікалаеўская, у 1790 — драўляная Раства Багародзіцы цэрквы (абедзве не захаваліся). Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ. У 1850 — 149 двароў, 1233 ж. У 1860 у Б. 261 двор, 2628 ж., 2 праваслаўныя царквы, касцёл, 2 кірмашы на год. У 1864 адкрыты нар. вучылішча, царк.прыходская школа. У 1886 — 286 двароў, аптэка. У 1897 — 648 двароў, 4519 ж., магазін, паравы млын, піваварня, 6 крупадзёрак, 3 маслабойні, 5 кушнерскіх майстэрняў, 5 цагельняў,
82 крамы, 2 заезныя двары, карчма, аптэка, 3 царквы, капліца, паштоватэлеграфнае аддз. Частка сяльчан займаліся ганчарствам. У 1905 — 2,7 тыс. ж., сельская школа, 2 царквы. 3 1919 Б. у Рэчыцкім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 8.12.1926 у БССР. У 1920х гг. дзейнічалі 3 пачатковыя і дзесяцігадовая школы, клуб, бка, урачэбны ўчастак, ветэрынарны пункт, паштоватэлеграфная кантора, с.г. крэдытнае тва, аддз. спажывецкай кааперацыі. Са снеж. 1926 цэнтр раёна Рэчыцкай, з 1927 — Гомельскай акруг. У1929 працавалі маслазавод, паравы млын, вятрак, кравецкая і шавецкая арцелі, кузня. 3 15.7.1935 мястэчка, з 27.9. 1938 гар. пасёлак Палескай вобл. У Вял. Айч. вайнуз 28.8. 1941 да 23.11. 1943 Б. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі; дзейнічала патрыятычнае падполле. У 1941—43 ням. фашысты расстралялі 8 тыс. мірных жыхароў. 3 1954 у Гомельскай вобл. У 1969 — 6,7 тыс. ж. У 1970 да Б. далучана в. Ліпкі. У 1995 — 2 тыс. ж.
У 11—13 ст. на месцы дзяцінца быў пабудаваны замак з 2яруснымі сценамігароднямі, вежайбрамай, ровам і земляным валам з драўлянымі ўмацаваннямі. Архіт.планіровачную структуру сучаснага гар. пасёлка вызначаюць вуліцы Савецкая, Кастрычніцкая, Кірава, Чэлідзе. На перакрыжаванні вуліц Савецкая і Кастрычніцкая сфарміраваны грамадскі цэнтр. Паблізу пабудаваны 2 мікрараёны з 2—5павярховымі жылымі дамамі. Пераважае забудова сядзібнага тыпу па індывід. праектах, у паўн.зах. — 3—5павярховыяжылыя дамы. Гар. пасёлак развіваецца паводле генплана 2006. Забудоўваецца мікрараён 2 (вул. Гагарына). Зона адпачынку — гар. парк. Пабудаваны газапоршневая ўстаноўка, аўтазаправачная станцыя. Праведзены рэканструкцыя карціннай галерэі, лазневага комплексу, муз. школы, гасцініцы «Верас» з добраўпарадкаваннем (малыя архіт. формы) сумежнай тэр., капітальны рамонт аўтамабільнага моста цераз р. Брагінка, гар. стадыёна.
У 2011 два дзіцячыя сады, сярэдняя і муз. школы, раённы Дом куль
20
БРАГІНСКІ
туры, цэнтр. раённая і дзіцячая бкі, гіст. музей, раённая бальніца, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, 2 аддз. сувязі, аддз. «Беларусбанка» і «Белаграпрамбанка», гасцініца, рэстаран, кафэ, магазіны; царква (1990я гг.). Брацкія магілы: сав. воінаў, партызан і ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік у гонар сав. танкістаў, якія вызвалялі раён ад ням.фаш. захопнікаў. Радзіма камандзіра партыз. атрадаў 1918 Ф.І. Скараходава, дра хімічных навук, праф. В.С. Скараходава, бел. мастакоў А.Я.Грэся, Я.Г.Панамарэнкі і бел. пісьменніка С.Е.Палуяна.