Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў.
Будынак музея традыцыйнай культуры.
28
БРАСЛАЎСКАЯ
Да арт. Браслаўскае раённае аб’яднанне музеяў. Макет Браслаўскага гарадзішча ў гісторыкакраязнаўчым музеі.
распісных велікодных яек, выцінанак, вырабамі ў тэхніцы рэшткавага шыцця. У асобным памяшканні знаходзіцца ганчарная майстэрня. На стэндах прадстаўлены стараж. кераміка (аскепкі вырабаў жалезнага веку, рытуальныя гаршкі 11—12 ст.), кафля і посуд 16—17 ст., калекцыя керамікі пач. 20 ст., матэрыялы пра жанчынуганчара Н.А.Кузьмінаву.
3 2003 дзейнічае экспазіцыйнагасцінічны комплекс «Заезны двор». У яго склад уваходзяць 7 пакояў для гасцей і экспазіцыя, якая адлюстроўвае гісторыю корчмаў і заезных двароў Браслаўшчыны на аснове гіст. матэрыялаў і фотаздымкаў.
Музейнае аб’яднанне арганізуе выстаўкі, дэманстрацыі работ нар. майстроў на фестывалях і святах. Штогод праводзіцца «Свята рамёстваў». У класахмайстэрнях праходзіць навучанне па шэрагу традыц. рамёстваў. Дзейнічае клуб нар. майстроў 1 мастакоўаматараў «Ля возера». 3 1989 праводзяцца навук.краязнаўчыя канферэнцыі «Браслаўскія чытанні». Г. С. Падалян.
БРАСЛАЎСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Браслаў. Пабудавана ў 1897 з цэглы. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда з бакавой рызніцай, трапезная і 2ярусная (васьмярык на чацверыку) званіцапрытвор з гранёным шатром з ма
каўкай у завяршэнні. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам з 5купаллем на 8гранных барабанах у завяршэнні. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў пластычных ліштвах з калонкамідынькамі. У дэкоры выкарыстана архіт. пластыка: вутлавыя руставаныя лапаткі, прафіляваныя цягі і карнізы з сухарыкамі, прамавугольныя панелі, арачныя нішы. Сцены пакрыты арнаментальнай размалёўкай. Гал. ўваход аформлены масіўным парталам з кілепадобнай прафіляванай аркай на кало
нахдыньках, бакавыя — у выглядзе цыркульнай аркі. Захаваліся абразы 18—19 ст.: «Святы Мікалай», «Апосталы», «Дабравешчанне», «Стрэчанне», «Спас Пантакратар» і інш. Царква дзейнічае.
брАслаўская цэнтральная БІБЛІЯТЗКА. Засн. ў 1939 у г. Браслаў. У Вял. Айч. вайну кніжны фонд бкі быў знішчаны. Пасля вызвалення Браслаўшчыны ад ням.фаш. захопнікаў у 1944 адкрыта як раённая бка. Кніжны фонд быў скамплектаваны з кніг, сабраных сярод насельніцтва і прысланых бкамі Масквы 1 Урала. У 1953 адкрыты перасоўны аддзел. У 1962 раённая бка аб’яднана з гар., у ёй з’явілася чытальная зала. У снеж. 1976 створана Браслаўская
цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, а раённая бка перайменавана ў Б.ц.р. Кніжны фонд (2009) — больш за 64,2 тыс. экз. кніг і перыяд. выданняў, па падпісцы атрымлівае 26 найменаванняў газет і 95 — часопісаў. Штогодняя колькасць наведвальнікаў — 3750 чал. Асн. кірунак дзейнасці ўстановы — прапаганда здаровага ладу жыцця. Бка працуе па комплекснай мэтавай праграме «Да здароўя — праз здаровы лад жыцця». Займаецца прапагандай нац. культуры і лры, патрыятычным і экалагічным выхаваннем моладзі, прававой
29
БРАСЛАЎСКІ
Да арт. Браслаўская цэнтральная бібліятэка. Нарада бібліятэчных работнікаў.
нымі калонамі карынфскага ордэра. У цэнтры абраз Маці Божай Браслаўскай, у цэнтр. і верхніх ярусах — скульптуры 4 апосталаў. Касцёл дзейнічае. Ю.Ю.Захарына.
БРАСЛАЎСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАЙ ПЁСНІ «НА ПАНАДВбРКУ». Створаны ў 1993 у г. Браслаў пры раённым Доме культуры. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік М.С.Шыркевіч. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 28 да 56 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. нац. культуры, папулярызацыя
адукацыяй насельніцтва. Працуе публічны цэнтр прававой інфармацыі, 2 аматарскія клубы — «Сучаснік» для моладзі і «Сустрэча» для чытачоў сталага ўзросту. Ўдзельнічае ў міжнар. свяце традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы», святах г. Браслаў. Супрацоўнічае са школамі, Цэнтрам дзіцячай творчасці, раённым Домам культуры, школай мастацтваў, рэдакцыяй газ. «Браслаўская звязда». Выпускае гіст. даведнікі, буклеты і інш.
В.А.Ляснеўская.
БРАСЛАЎСКІ КАСЦЁЛ НАРАДЖбННЯ ДЗЁВЫ МАРЬІІ, помнік архітэктуры неараманскага стылю ў г. Браслаў. Пабудаваны ў 1824 на месцы папярэдняга драўлянага храма. У 1897 перабудаваны. У аснове буд.
Браслаўскі народны ансамбль народнай песні «На панадворку».
Браслаўскі касцёл Нараджэння Дзевы Марыі.
тэхнікі — змешанае мураванне з цэглы і бутавага каменю з запаўненнем пустот дробным шчэбенем. Трохнефавая, прамавугольная ў плане базіліка пад 2схільным дахам. У кампазіцыі гал. фасада дамінуе вежазваніца ў форме чацверыка з шатровым пірамідальным завяршэннем. Вуглы фланкіруюць пінаклі з 6граннымі шатрамі. У цэнтры гал. фасада — арачны партал з вімпергам. Бакавыя фасады расчлянёны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі паўцыркульнага малюнка. Дэкар. цагельная муроўка фарміруе падкарнізны аркатурны пояс, выкарыстоўваецца ў абрамленні аконных праёмаў, люкарнаў. У інтэр’еры 3ярусны драўляны алтар у стылі барока з канелюрава
нар. песні, развіццё прафес. майстэрства ўдзельнікаў. У рэпертуары песні бел. кампазітараў Л.Захлеўнага, М.Дрынеўскага, У.Карызны, М.Алешкі, мясц. самадзейных аўтараў А.Белуся, Т.Крумплеўскай, Л.Лаўрыновіча, апрацоўкі бел. нар. песень. Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестывалю фальклору сярод ансамбляўнар. музыкі (г. Міёры, 1995), аглядуконкурсу вак.харавых калектываў у межах усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 1998, 2004), удзельнік міжнар. свята традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы» (г. Браслаў, штогод), усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Віцебск, 2005), нац. свята Дня бел.
30
БРАСЛАЎСКІ
пісьменства (г. Паставы, 2006), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008) і інш. М.С.Шыркевіч. БРАСЛАЎСКІ НАРОДНЫ КЛУБ НАРОДНЫХ МАЙСТРОЎ I МАСТАКОЎАМАТАРАЎ «ЛЯ ВбЗЕРА». Створаны ў 1980 у г. Браслаў пры раённым Доме культуры як клуб самадзейных мастакоў. 3 1986 працуе пры раённым аб’яднанні музеяў і сучасная назва. У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.С.Падалян (з 1980), Я.Ермалаева (з 1989), С.Бялова (з 1996), Т.Ф.Ундруль (з 1998), Н.М.Парахневіч (з 2003). У складзе клуба 58 майстроў і мастакоў ва ўзросце ад 22 да 83 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, развіццё і папулярызацыя традыц. рамёстваў і нар. творчасці. Работа вядзецца па кірунках: ткацтва, вышыўка, вязанне, ганчарства, разьба па дрэве, пляценне паясоў, выцінанка, пляценне з саломкі, балотнай травы, лазы, валянне воўны (лямец), жывапіс, фларыстыка і інш. Майстры і мастакі клуба — удзельнікі фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (з 1995), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 2003), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), рэсп. «Вечназялёнае дрэва ра
Удзельнікі Браслаўскага народнага клуба народных майстроў і мастакоўаматараў «Ля возера» на гарадскім свяце рамёстваў.
Абрад «Здабыча жывога агню».
2009.
мёстваў» (1996), «Жывыя крыніцы» (2006, усе Мінск), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Орша, 2008; г. Кобрын, 2009), нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Паставы, 2006) і інш. Майстры клуба ладзяць выязныя выстаўкі нар. творчасці на rap., раённых і абл. мерапрыемствах. Н.МЛарахневіч.
БРАСЛАЎСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1944 у г. Браслаў пры раённым Доме культуры як тэатр. гурток. У 1959 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Сярод рэжысёраў: В.П.Галкін (194852), А.Ф.Ламберт (195357), Т.М.Міхайлава (1978—84), І.Г.Крот
(1985—94), А.І.Каспаровіч (2001— 04), Я.В.Набееў (з 2005) і інш. У складзе калектыву 18 чал. ва ўзросце ад 25 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прыцягненне мясц. насельніцтва да тэатр. мастацтва, работа з моладдзю, адкрыццё новых талентаў, папулярызацыя бел. тэатр. культуры і мастацтва. У рэпертуары драмы, камедыі, трагікамедыі, пераважна бел. і рус. аўтараў. Сярод пастановак: «Навагоднія госці» (2005) і «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» (2009) Г.Марчука, «Чатыры струны смеху» паводле А.Чэхава, М.Зошчанкі і Мальера (2006), «Святочны дзень» А.Ляпіна, «Фядотстралец» Л.Філа
Да арт. Браслаўскі народны тэатр: 1 — сцэна з шоупраграмы «Іван Васілевіч»; 2 — сцэна са спектакля «Цвярозы дзень Сцяпана Крываручкі» Г.Марчука.
31
БРАСЛАЎСКІ
тава (абедзве 2008), шоупраграма «Іван Васілевіч» (2006) і інш. Калектыў — дыпламант і лаўрэат абл. фестываляў нар. тэатраў у Браславе (1992) і Талачыне (1993), свят — нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна, 2005—09), аматарскіх тэатраў «Тэатральная вясна» (г.п. Руба Віцебскага рна, 2008—09) і інш.
Я.В.Набееў.
брАслаўскі раён, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Браслаў. У раёне г.п. Відзы, 621 сельскі нас. пункт, 9 сельсаветаў: Ахрэмавецкі, Відзаўскі, Далёкаўскі, Друеўскі, Мяжанскі, Опсаўскі, Плюскі, Слабодкаўскі, Цяцеркаўскі. Пл. тэр. 2,2 тыс. км2, лясы займаюць 35%, азёры — 10%. Нас. (2010) 31,2 тыс. чал.; гарадскога 37,8%. Жывуць беларусы (55,1%), палякі (25,5%), рускія (17%), украінцы (0,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,5%). Па тэр. раёна праходзяць чыг. Варапаева—Друя, аўтадарогі на Шаркаўшчыну, Паставы, Даўгаўпілс (Латвія). Пункты пропуску праз дзярж. граніцу Беларусі Урбаны—Сілене і Відзы—Цвярачус. На тэр. раёна нац. парк Браслаўскія азёры, шэраг заказнікаў і геалагічных помнікаў прыроды рэсп. значэння.
Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 акупіраваны ням,фаш. захопнікамі, якія загубілі ў раёне каля 9,6 тыс. мясц. жыхароў, спалілі разам з насельніцтвам вёскі Лабецкія і Рэпаўшчына (адноўлены пасля вайны), Баравыя і Стайкі. На сучаснай тэр. Б.р. дзейнічалі Браслаўскія і Відзаўскія падп. райкомы КП(б)Б і Л КСМБ, Азераўскае камсамольскае падполле, партыз. брыгады «Спартак», імя Г.К.Жукава, «За Радзіму». Раён вызвалены ў пачатку ліп. 1944 войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту з удзелам партызан. 3 20.9. 1944у Полацкай, з 8.1.1954 — Маладзечанскай, з 20.1.1960 — Віцебскай абласцях. У 1960 далучанатэр. скасаванага Відзаўскага рна, у 1963 — частка Міёрскага рна з г.п. Друя (з 2005 — пасёлак).
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лёгкай, паліўнай і харчовай прамсці. У раёне (2009)