• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    БРАГІНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Створана ў 1920 у Брагіне. З’яўлялася першай грамадскай бкай у раёне. Кніжны фонд складаў некалькі соцен кніг, выпісваліся 4 газеты і 3 часопісы. Бка абслугоўвала каля 400 чытачоў. У Вял. Айч. вайну поўнасцю разбурана. Найб. каштоўныя кнігі вывезены ў Германію. У 1954 гар. бка аднавіла сваю работу. Дапамогу ў яе станаўленні аказалі мясц. ўлады і жыхары г.п. Брагін. Кніжны фонд у 2010 — 37,2 тыс. экз.; колькасць наведвальнікаў каля 2,3 тыс. чал. Бка ўзначальвае цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму раёна, якая налічвае 29 бібліятэчных устаноў. Пры бцы працуе аматарскае аб’яднанне «Клуб цікавых сустрэч».
    БРАГІНСКІ ГІСТАРЬІЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1987 у г.п. Брагін, адкрыты для наведвальнікаў у 1988. Асновай першай экспазіцыі сталі карціны бел. мастакоў В.Барабанцава, У.Кожуха, М.Цудзіка, В.Шматава, якія яны стварылі на аснове ўражанняў ад паездкі па Брагінскім рне. Асн. фонд музея налічвае каля 1,8 тыс. адзінак захоўвання, навук.дапаможны — больш за 300 адзінак (2011). Асн. экспазіцыя размешчанаў 4 залах. У гіст. зале экспануюцца матэрыялы па гісторыі Брагіншчыны ад старажытнасці да 1й пал. 20 ст. Зала «Палеская хатка» ўяўляе сабой інтэр’ер сялянскай хаты, дзе прадстаўлены асн. элементы побыту, прылады працы палешука. У зале баявой славы, прысвечанай Вял. Айч. вайне, за
    Будынак Брагінскага гістарычнага музея.
    хоўваюцца дакументы, якія выдавалі мясц. жыхарам ням.фаш. акупацыйныя ўлады, даецца апісанне матэрыяльных страт, нанесеных захопнікамі Брагінскаму рну, прадстаўлены лічбы ахвяр фашызму па кожным сельсавеце, лісты франтавікоў, дакументы воінаў і партызан, рэшткі снарадаў, ваен. форма, узнагародныя лісты, копіі прадстаўленняў да звання Героя Сав. Саюза ўраджэнцаў раёна П.С.Жукава, С.С.Мацапуры, П.І. Шпетнага. Зала, прысвечаная ліквідатарам наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (ЧАЭС), знаёміць з іх біяграфіямі і фотаздымкамі. У калекцыі музея карціны бел. мастакоў, напісаныя ў час экспедыцыі 1986 па адселеных вёсках Брагінскага рна, узоры дэкар.прыкладнога мастацтва 18—20 ст., абразы. Найб. цікавасць выклікае метэарыт «Брагін» вагой 38 кг. Музей ажыццяўляе міжнар. дзейнасць, у 2005 створаны сайт «Чарнобыльская спадчына». Дзейнічаюць пастаянныя выстаўкі: «Згубленая зямля» (маст. дырэктар У. Цэслер, канцэпцыя А.Давідовіча; адкрыта ў 2006 з нагоды 20годдзя аварыі на ЧАЭС сумесна з франц. аргцыяй «Спадчына без межаў» і жыхарамі з адселеных вёсак, часткова прадстаўлена матэрыяламі з фондаў музея); «Жывапіс беларускіх мастакоў 2й паловы 20 ст. Пейзажы», прадстаўленая палотнамі А.Даўгялы, П.Масленікава, В.Шматава, Л.Шчамялёва, Л.Эрлер і інш., якія адлюстроўваюць багацце прыроды краю, непаўторны каларыт Палесся; «Памяці В.Шматава», дзе дэманструюцца карціны раз
    настайнай тэматыкі, падараваныя аўтарам музею; «Алея Славы», якая знаёміць з партрэтамі землякоў — ГерояўСац. Працы. Т.В.Высоцкая.
    БРАГІНСКІ ЗАМАК. Існаваў у 14 — сярэдзіне 17 ст. ў г.Брагін. Пабудаваны на месцы дзяцінца 11 —13 ст. Займаў пясчаны пагорак сярод балот на правым беразе р. Брагінка. Замкавая пляцоўка памерамі 90 х 70 м была ўмацавана валам выш. 5—6 м, шыр. ў аснове больш за 10 м. Паводле інвентару 1574, на вале стаялі 2ярусныя сценыгародні з усходамі на баявыя галерэі, абарончая вежа з боку ракі, 2ярусная вежабрама з вял. святліцай наверсе. Злева ад увахода ў лініі гародняў стаяла драўляная Троіцкая царква. На дзяцінцы знаходзіліся падклецці, склеп, спіжарні. Замак з уязной брамай аддзяляўся ад гар. пасада ровам, праз які быў перакінуты пад’ёмны мостузвод. Б.з. быў разбураны войскамі Рэчы Паспалітайу час антыфеадальнай вайны 1648—51 іператвораны ў гасп. двор князёў Вішнявецкіх.
    БРАГІНСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНАІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «БРАВІА». Створаны ў 1998 у г.п. Брагін пры раённым Доме культуры. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Дз.П.Куцарэнка (з 1998), В.А.Клімовіч (з 2005). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 22 да 40 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — удасканальванне вак. і інструм. майстэрства, папулярызацыя вак. віду Mac
    21
    БРАГІНСКІ
    тацтва. У рэпертуары творы рус., бел., замежных кампазітараў. Калектыў — дыпламант абл. фестывалю вак.інструм. ансамбляў «Студэнцкі шлягер» (2009), маладых выканаўцаў папулярных песень «Песні нашых бацькоў» (2008, абодва г. Гомель), удзельнік міжнар. дабрачынных акцый «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця», «Дарогамі адселеных вёсак» (г.п. Брагін, 2007). В.А.Клімовіч.
    БРАГІНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдУ Гомельскай вобл. Цэнтр — г.п. Брагін. У раёне г.п. Камарын, 79 сельскіх нас. пунктаў, 8 сельсаветаў: Буркоўскі, Вуглоўскі, Малажынскі, Малейкаўскі, Мікуліцкі, Новаялчанскі, Хракавіцкі, Чамярыскі; Камарынскі пасялковы Савет. Пл. тэр. 1,96 тыс. км2, лясы займаюць 30%, балоты — 30%. Нас. (2010) 15,9 тыс. чал., гарадскога 36%. Жывуць беларусы (86,8%), украінцы (7,3%), рускія (4,9%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Па тэр. раёна праходзяць чыгунка Чарнігаў—Оўруч (Украіна), аўтадарогі Хойнікі—Брагін—Камарын, Брагін—Лоеў. Суднаходства па Дняпры. Пагранічныя прапускныя пункты праз дзярж. граніцу Рэспублікі Беларусь Камарын—
    Брагінскі народны вакальнаінструментальны ансалібль «Бравіа».
    Славуціч, Ёлча—Неданчычы. Б.р. моцна пацярпеў ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС 1986 — забруджана радыяцыяй больш за 60% тэр., 54 вёскі адселены, частка тэр. раёна ўваходзіць у Палескі радыяцыйнаэкалагічны запаведнік.
    Раён утвораны 8.12.1926, да 9.6. 1927 у Рэчыцкай, потым да 26.7.1930 у Гомельскай акругах, з 20.2.1938 у Палескай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца жн. 1941 акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія загубілі ў Брагіне і раёне 8970 мясц. жыхароў. У раёне дзейнічалі Брагінскае антыфаш. падполле, падп. райкомы (кастр,—ліст. 1943) КП(б)Б і ЛКСМБ, Лоеўская партыз. брыгада, партыз. атрад імя Катоўскага. Раён вызвалены ў канцы ліст. 1943 войскамі Бел. фронту і партызанамі атрада імя Катоўскага. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл., у 1962 далучаначасткатэр. Камарынскага, у 1966 — Лоеўскага рнаў.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, лясной прамсці. У раёне гімназія, 9 сярэдніх, 3 базавыя школы, вучэбныя комплексы сярэдняя, базавая і пачатковая школы—сады, 11 дзіцячых дашкольныхустаноў, 2 муз. і 2 мастацтваў школы, 2 дамы дзіцячай творчасці, вучэбнавытвор
    чы камбінат, ДзЮСШ, дзіцячаюнацкі клуб фіз. падрыхтоўкі, раённыя цэнтры сац.пед. і карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, дзіцячы сац. прытулак. Працуюць гар. і раённы дамы культуры, 8 СДК і 12 сельскіх клубаў, 26 бібліятэк. Дзейнічаюць 2 бальніцы, 4 амбулаторыі, 13 ФАПаў. Выдаецца раённая газ. «Маяк Палесся». У раёне 6 рэліг. абшчын, у т.л. 4 праваслаўныя, 1 — евангельскіх хрысціянбаптыстаў, 2 — хрысціян веры евангельскай. Захаваўся помнік садовапаркавага мастацтва — парк канца 18 ст. ў в. Тэльман. Радзіма бел. пісьменнікаў Р.Сабаленкі (1907—75; в. Сабалі), М.Ракітнага (1920—2000; в. Петрыцкае), бел. мастацтвазнаўца, этнографа, мастака М.Раманюка (1944—97; в. Кавалі).
    БРАГІНСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1972 у г.п. Брагін. Агульнаяпл. памяшканняў 1522,5 м2. Дзейнічаюць 15 клубных фарміраванняў, сярод якіх тэатр.драм., інструм., танцавальны калектывы; студыі — эстр. «Музычны мерыдыян» (салісты — штогоднія ўдзельнікі дабрачынных акцый «Чарнобыльскі шлях — дарога жыцця», «Дарогаю адселеных вёсак»), маст. чытання, вак. і сольных спеваў; званне «народны» мае вак.інструм. ансамбль «Бравіа». Творчыя калектывы Дома культуры — удзельнікі рэгіянальных фестываляў дзіцячай аўтарскай творчасці «Спяваючы радок» і эстр. «Зорная карусель»; абл. і рэсп. фестываляў нац. культур, абл. адборачнага тура рэсп. конкурсу маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю»; раённага аглядуконкурсу прац. калектываў «Брагінская музычная вясна» і інш. Л.А.ІТятніцкая.
    БРАГІНСКІ СТРОЙ, лакальны варыянт традыцыйнага беларускага касцюма паўд.ўсх. часткі Гомельшчыны. Найб. дэкаратыўнасцю вылучаўся жаночы святочны касцюм, які ў канцы 19 — сярэдзіне 20 ст. меў 3 асн. комплексы. У канцы 19 ст. ён складаўся з ільняной паліковай сарочкі, упрыгожанай тканым або вышытым геаметрычным арнаментам на паліках, рукавах і падоле, сукон
    22
    БРАДНІК
    Брагінскі строй: 1 — дзяўчына ў святочным касцюме; 2 — жанчына ў святочньш касцюме.
    най панёвы, ільнянога ці шарсцянога фартуха, тканага пояса. Галаўны ўбор замужняй жанчыны — чапец з навітай на яго тонкай ільняной наміткай. У пач. 20 ст. быў пашыраны комплекс з доўгім шарсцяным андараком — чырвоным у вузкія паліхромныя падоўжныя палоскі або гладкафарбаваным. Разам з ім насілі льняную сарочку паліковага крою са стаячым каўняром, багата ўпрыгожаную геаметрычным і стылізаваным раслінным арнаментам, вышытым крыжыкам баваўнянымі ніткамі чырвонага і чорнага колеру. Касцюм дапаўняў фартух з шырокай фальбонай, пашыты з шарсцяной ці баваўнянай набіўной тканіны фабрычнага вырабу, упрыгожаны стужкамі і карункамі, часам кароткі цёмны кабат. Падол андарака спераду падтыкалі, што адкрывала арнаментаваны ніз сарочкі. Галаўныя ўборы — шарсцяныя ці баваўняныя хусткі з набіўным раслінным малюнкам. Замужнія жанчыны пад хусткай насілі чапцы. 3 сярэдзіны 20 ст. амаль усе часткі жаночага адзення шыліся з куплёных матэрыялаў, што змяніла дэкор і пластычны вобраз касцюма ў цэлым. Замест андаракоў насілі кароткія спадніцы з прышытымі па нізе шаўковымі стужкамі. Папулярнай
    стала спадніца з нагруднікам — адзенне накшталт сарафана — сабраная ў зборкі спадніца з прышытым да яе кароткім ліфам, які спераду зашпільваўся на гузікі. Яе шылі на швейнай машынцы з саціну або штапелю і аздаблялі строчкамізашчыпамі, фестончатай зборкай, абшыўкамі са стужак, трохвугольных зубчыкаў з рознакаляровай тканіны і інш. Насілі з белай каленкоравай сарочкай ці блузкай, пашытай на гестцы, і белым паркалёвым фартухом, аздобленым раслінным арнаментам, вышытым крыжыкам чырвонымі і чорнымі ніткамі або паліхромнай адвольнай гладдзю. Адпаведна даўняй традыцыі вышываны падол сарочкі ці ніжняй белай спадніцы павінен быць бачны зпад верхняй спадніцы. Хусткі павязвалі больш разнастайнымі спосабамі, якія ўлетку адкрывалі шыю, чапцы захоўваліся толькі ў касцюмах старых жанчын. Усе варыянты жаночага касцюма дапаўняліся ўпрыгажэннямі ў выглядзе пацерак, шыйных абручыкаў, сплеценых з рознакаляровага бісеру. Мужчынскія сарочкі былі тунікападобнага крою з багата вышытай манішкай. Штаны шылі з палатна і шэрага ці карычневага сукна. Жаночая і мужчынская вопратка (світка, бурнос, казачына,