Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
кажух і інш.) была аднатыпнай, яе шылі з валянага сукна, аўчын і аздаблялі аблямоўкамі з фабрычных тканін, аплікацыямі шнурам, маршчэннем, строчкай. М.М.Віннікава.
БРАДАН, б р а д а н і к, традыцыйная рыбалоўная снасць, падобная на волак; сеткавы мяшок, прымацаваны да 2 шастоў (дзедаў) і планкі (біла), якой рухома злучаліся паміж сабой канцы шастоў. Ад мяшка адыходзілі 2 вяровачкі, якія сваім паторгваннем падавалі сігнал аб злоўленай рыбе. Пры дапамозе Б. рыбу лавілі ўдваіх з адной лодкі, плывучы па цячэнні ракі. Месцамі Б. выкарыстоўвалі для лоўлі рыбы ўброд. Былі пашыраны на Палессі.
БРАДЗЯНСКІ Барыс Львовіч (10.6. 1902, Пекін — 2.12.1945), беларускі сцэнарыст мастацкага і дакументальнага кіно. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1935). Па яго сцэнарыі пастаўлены адзін з першых сав. дзіцячых фільмаў «Адрас Леніна» (1929). Супрацоўнічаў з кінафабрыкай «Савецкая Беларусь» (з 1930): сцэнарыст агітпрапфільмаў «Ураган» (1931, з Р.Кобецам), «Гонар свету» (1932), дакум. «Канец жывых машын» (1930), «Дырэктар станка» (1931), «Ратуйце мільёны» (1932), маст. фільмаў«Першы ўзвод» (1932), «Залатыя агні» (1934, з У.КоршСабліным) і інш.
БРАДНІК, традыцыйная рыбалоўная снасць тыпу невада; тое, што і брэдзень.
Брадан.
23
БРАЖКА
Л.Ф.Бражнік.
БРАЖКА, б р а г а, традыцыйны беларускі слабаалкагольны напітак. Рабілі з аржанога, ячменнага і інш. соладу з цукрам ці мёдам і хмелем.
БРАЖНІК Леанід Фёдаравіч (17.4. 1917, в. Маскаленкі Сумскай вобл., Украіна — 16.4.1992), беларускі спявак (бас). Нар. артыст Беларусі (1959). Скончыў Муз.пед. інт імя Гнесіных у Маскве (1955). У 1952—66 саліст Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. 3 1964 выкладаўу Бел. кансерваторыі. Віртуозна валодаў вак. тэхнікай, майстэрствам пераваўсаблення. Яму былі ўласцівыя натуральнасць сцэнічных паводзін, завершанасць пластычнага малюнка роляў. Выканаў партыі ў нац. операх: Даніла, Ані
Л.Бражнік у ролі Грэміна.
шчук («Дзяўчына з Палесся», «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Дураў («Надзея Дурава» А.Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Якуб («Марынка» Р.Пукста). Сярод партый класічнага рэпертуару: Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Карась («Запарожац за Дунаем» С.ГулакАрцямоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выступаў як камерны спявак. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў М.Мусаргскага (1956).
БРАЗГбТКІ, бразгуны, бразг а ў к і, агульная назва многіх народных інструментаў класа ідыяфонаў: шархуноў, званкоў, талерачак (састаўных частак бубнаў трашчотак і ўласна Б. Маюць выгляд драўлянага корпуса з ручкай, унутры якога на прымацаванай да яго адным канцом нітцы нанізана жменя высушанага насення бабовых. У Беларусі пашыраны таксама ў выглядзе звычайнай скрыначкі з некалькімі каменьчыкамі або невял. шарыкамі ўнутры, замацаванымі пасярэдзіне свабодна нацягнутай ніткай. Б. напачатку служылі дзіцячай цацкай, выкарыстоўваліся як сігнальны інструмент у начным старажоўстве. У наш час вядомы як ансамблевы рытмічнакаларыстычны інструмент. І.Дз.Назіна.
БРАЗДЗЁЧЫНСКАЯ ПЕТРАПАЎЛАЎСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Браздзечына Аршанскага рна. Пабудаванаў 1875зцэглы. Рэстаўрыравана ў пач. 21 ст. Да асн. квадратнагаўплане аб’ёмуз 8гранным барабанам на квадратным пастаменце ў завяршэнні прымыкаюць прытвор, трапезная, паўкруглая апсіда з бакавымі паўкруглымі рызніцай і ахвярнікам. Сцены расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі. У дэкоры, выкананым сродкамі цаглянай муроўкі, выкарыстаны матывы стараж.рус. царк. дойлідства: трайныя вісячыя аркатуры, зубчастыя фрызы, круглыя разет
Бразготка.
кі і люкарны, вутлавыя пілястры і інш. Тры ўваходы дэкарыраваны кілепадобнымі ліштвамі. У афармленні інтэр’ера выкарыстана арнаментальная фрэскавая размалёўка. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
БРАЗЕР Абрам Маркавіч (1892, Кішынёў — 1942), беларускі скульптар, жывапісец, графік, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1940). Скончыў Кішынёўскае маст. вучылішча (1910), вучыўся ў Парыжскай акадэміі мастацтваў (1912—14). Выкладаў у Віцебскім маст.практычным інце (1918—23). 3 1923 у Мінску. Працаваў пераважна ў станковай скульптуры і жанры партрэта. Для яго твораў характэрны глыбіня вобразных характарыстык, экспрэсіўнасць: пом
А.Бразер. Партрэт С.М.Міхоэлса. 1926.
24
БРАМА
нікбюст І.Г.Песталоці ў Віцебску (1919—20, не захаваўся), партрэты К.Маркса (1920), Ф.Скарыны (1925), С.М.Міхоэлса (1926), М.М. Галадзеда (1931), М.Б.Голуба (1940), барэльефы да помніка Ф.Э.Дзяржынскаму (1933). Аўтар жывапісных аўтапартрэта (1918), партрэтаў Ю.Пэна (1921) і У.І.Галубка (1931), карціны «Расстрэл у Дукоры ў 1920 г.» (1928), нацюрмортаў і інш. Сярод графічных работ: партрэты пісьменнікаў З.Бандарынай, П.Броўкі, Я.Купалы, Я.Коласа, М.Лынькова, К.Чорнага (усе 1930я гг.) і інш. Удзельнік выставак «Асенні салон» у Парыжы (1913), «Свет мастацтваў» у Петраградзе (1916). Загінуў у Вял. Айч. вайну.
БРАІМ Васіль Яфімавіч (н. 20.7.1954, в. Ляскавічы Петрыкаўскага рна), беларускі спявак (тэнар), педагог.
Засл. артыст Беларусі (2002). Скончыў Гомельскі унт (1980), Мінскае муз. вучылішча (1990), Рас. акадэмію музыкі імя Гнесіныху Мінску (1994). У 1984 артыст камернага хору Гомельскай абл. філармоніі, з 1986 Нац. акадэмічнага нар. хору Рэспублікі Беларусь імя Г.І.Цітовіча. Адначасова ў 1993—2000 выкладаў у Мінскім муз. вучылішчы, з 1995 у Бел. унце культуры і мастацтваў. Валодае моцным, прыгожым голасам шырокага дыяпазону. Выконвае сольныя партыі, бел. нар. песні («Па садочку хаджу», «Чырвоная каліначка», «Юр’я»), Вядзе канцэртную дзейнасць.
БРАІМ Іван Мікалаевіч (н. 15.7.1943, в. Славінск Петрыкаўскага рна), беларускі этнограф, палітолаг. Канд.
гіст. навук(1973). Праф. (1999). Скончыў Мінскі пед. інт (1968). Працаваў у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. 3 1979 у Бел. інце нар. гаспадаркі, з 1992 у Бел. эканам. унце (у 2002—05 заг. кафедры). Даследуе гісторыю рыбалоўнага промыслу ў Беларусі, грамадскі побыт гар. насельніцтва, абраднасць, праблемы паліт. культуры. Аўтар манаграфіі «Рыбалоўства ў Беларусі» (1976), даследаванняў «Прамысловыя прылады і рамесныя вырабы як помнікі матэрыяльнай культуры» (1976), «3 вопыту распрацоўкі і распаўсюджвання новай абраднасці ў Беларускай ССР» (1981), вучэбных дапаможнікаў, падручнікаўдля ВНУ. Адзін з аўтараў кніг «Змены ў побыце і культуры гарадскога насельніцтва Беларусі» (1976), «Этнічныя працэсы і лад жыцця» (1980) і інш.
БРАЙЦАЎ Якуб (Якаў Раманавіч; 19.2.1861, в. Забялышын Хоцімскага рна — 2.3.1931), рускі пісьменнік. Скончыў Клімавіцкае павятовае вучылішча. 3 2й пал. 1880х гг. жыў у Маскве, з 1900 на радзіме. Побыт, працэсы сац. расслаення ў бел. вёсцы канца 19 ст. адлюстраваны ў яго аповесці «Багацеі» (1889). Аўтар аповесці «Няўдашачка Анюта» (нап. ў 1887), рамана «Сярод балотаў і лясоў» (нап. ў 1913—16), камедыі «Цыганова бяда» (нап. ў 1905). Рукапісы Б. захоўваюццаў Бел. дзярж. архівемузеі лры і мастацтва.
Уязная брама сядзібы ў в. Пескі
Бярозаўскага рна.
Брамавежа Мірскага замка.
БРАМА, збудаванне, пераважна яруснай кампазіцыі з каменю ці дрэва, з гал. уваходам або праездам у замак, горад, сядзібу ці інш. замкнёны комплекс пабудоў. Звычайна звязвалася з абарончымі сценамі або агароджай гарадоў, замкаў і асобных комплексаў. Своеасаблівы тып Б. — арка трыумфальная. На тэр. Беларусі ўзніклі ў жалезным веку як збудаванні, якія ахоўвалі ўезд на гарадзішча. У 14—18 ст. існавалі Б. rap. (ставіліся на ўездах у горад, уваходзілі ў сістэму вонкавых абарончых умацаванняў), замкавыя (праезныя Б.вежы), ся
25
БРАМКА
дзібныя, палацавыя, кляштарныя, манастырскія і інш. З’яўляліся самаст. збудаваннямі або часткай архіт. комплексу. У гар. Б. былі абарончыя памяшканні, мытня, кардэгардыя, капліца і інш., іх будавалі ў выглядзе вежападобных і ярусных кампазіцый (Нясвіжская Слуцкая брама). Замкавыя Б. мелі пад’ёмныя масты, барбаканы і інш. абарончыя элементы. У ніжнім ярусе і скляпах размяшчаліся памяшканні для варты, склады, турма, наверсе — баявыя, жылыя памяшканні, капліца (Б.вежа Мірскага замкавага комплексў). 3 16 ст. замкавыя Б. паступова страчвалі абарончыя рысы. У17—18 ст. ператварыліся ў багата дэкарыраваныя парадныя ўезды замкавапалацавых комплексаў (уязная Б. Нясвіжскага палацавапаркавага комплексў), набьші пышнае дэкар. афармленне картушамі, атыкамі, складанымі франтонамі (Ружанскі палацавы комплекс). У драўляным сядзібным дойлідстве Б. будавалі ў 1—3 ярусы. Асаблівы тып Б. —Б.званіца ў манастырах або пры цэрквах. Мела звычайна 2 ярусы: унізе праход, гасп. і жылыя памяшканні, наверсе — званіца. Б. адыгрывалі таксама маст. роль у кампазіцыі грамадскіх будынкаў: ратуш, гандлёвых радоў, аўстэрый, гасціных двароў. У выглядзе Б. вырашаюцца некаторыя вароты ў нар. жыллі 19— 21 ст.
БРАМКА, гл. Весніцы.
БРАМЛЁЙ Юліян Уладзіміравіч (21.2.1921, Масква — 4.6.1990), расійскі этнолаг, гісторыкславіст. Акадэмік AH СССР (1976, чл.кар. 1966). Др гіст. навук (1965), праф. (1971). Скончыў Маскоўскі унт (1950). 3 1966 дырэктар Інта этнаграфіі АН СССР. 3 1982 віцэпрэзідэнт Міжнар. саюза антрапалагічных і этнаграф. навук і тва этналогіі і фальклору Еўропы. Асн. працы прысвечаны тэорыі, гісторыі этнасу, характару этнічных працэсаў у розных грамадствах, у т.л. ў Беларусі, гістарыяграфіі і тэарэт. праблемах сучаснай этнаграфіі. 3 улікам рэалій часу акрэсліў асн. задачы і прынцыпы сав. этнаграфіі. У сваіх працах шырока выкарыстаў
бел. матэрыял. Дзярж. прэміі СССР 1981 і 1987.
Тв.: Этнос н этнографня. М., 1973; Современные проблемы этнографнн. М., 1981; Очеркн теорнн этноса. М., 1983.
В.С.Цітоў.
БРАНАЕ ТКАЦТВА, п е р а б і ранне, пераборы, н а б і ранне на дошку,ператык а н н е, від народнага ткацтва. Узнікла з вынаходствам ткацкага станка гарызантальнага тыпу. Узоры браных тканін выконваліся пры дапамозе спец. дошчачкібральніцы. Вядомы 2 разнавіднасці Б.т.: аднаўточнае (дазваляе атрымліваць ажурападобныя і фактурныя тканіны, што выкарыстоўвалі для вырабу аднатонных ільняных, пазней — баваўняных абрусаў, ручнікоў, полагаў) і двухуточнае (больш выразнае, адно з самых пашыраных у Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст.), якое шырока выкарыстоўвалася для ўпрыгожвання нар. адзення, ручнікоў, абрусаў. У працэсе вырабу гэтых тканін узорны ўток насцілаецца ў адпаведным парадку па полі, якое ўгвараецца перапляценнем нітак асновы і фонавага ўтку. Арнамент бел. браных двухуточных тканін вызначаецца перавагай чырвонага колеру, дакладнай распрацоўкай геаметрычных матываў.