• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Р. I. Баравік.
    ГАСЦІНЕЦ, бальшак, тракт, дагледжаны сухапутны шлях з бойкім рухам. Звычайна меў шырокае дарожнае палатно, абмежаванае абапал
    канавамі. Бойкія гандлёвыя тракты — «гасцінцы вялікія» — вядомы з часоў Полацкага княства, яны пракладваліся праз густанаселеныя раёны. Важныя тракты злучалі Полацк з суседняй Латгаліяй, з Друцкам і Мінскам, Віцебскам і Смаленскам, Ноўгарадам і Псковам. Мінск быў звязаны трактамі са Слуцкам, Туравам, Койданава, Навагрудкам і Гродна. У 13—14 ст. на важных дарогах была наладжана служба дастаўкі карэспандэнцыі, якая пазней склалася ў рэгулярную паштовую сувязь. Г. мелі мноства аб’ездаў, перапраў, даступных не ва ўсе поры года. Абапал Г. высаджваліся дрэвы. Будаўніцтва і ўпарадкаванне новых Г. стала жыццёвай патрэбай. Быў палепшаны і выпрамлены стараж. шлях Мінск— Орша—Смаленск. У 2й пал. 18 ст. з далучэннем Беларусі да Расіі на У Беларусі пракладзены Г. шыр. да 15 м. У канцы 18 ст. пабудаваны новыя Г. з Віцебска на Смаленск, са Слоніма на Лагішын і Пінск. Некаторыя Г. мелі абапал праезджай часткі 2 паласы шыр. 20—25 м для прагону і выпасу жывёлы. Брукаваныя дарогі вядомыў Беларусі з 17 ст. Буйныя Г. будавалі за кошт казны і земскіх улад з удзелам мясц. насельніцтва. Работы па ўпарадкаванні і будаўніцтве Г. выконваліся звычайна ў веснавы ці летні сезон і лічыліся цяжкай феадальнай павіннасцю. У залежнасці ад інтэнсіўнасці руху і характару грузаў шляхі падзяляліся на паштовыя, гандлёвыя (ці ваен.гандлёвыя) і прасёлачныя. Паштовыя Г. мелі рэгулярную пасажырскую сувязь. Уздоўж іх на адлегласці 17—22 вёрст размяшчаліся станцыі з заезным домам для гасцей, стайняй для коней, карчмой, кузняй, мытніцай і інш. Г. адыгрывалі істотную ролю ў эканам. і культ. жыцці Беларусі. У 2й пал. 19 ст. разам з пашырэннем чыг. транспарту рух на Г. прыкметна скараціўся. З’яўленне аўтамабіля зноў павялічыла значэнне сухапутных шляхоў. У наш час назва «Г.» ужываецца пераважна для старых грунтавых дарог. в. С. Цітоў.
    ГАСЦШІЦА, тып жылой архітэктуры; будынак ці архіт. комплекс, прызначаны для часовага пражывання
    540
    ГАЎРУСЁЎ
    людзей з забеспячэннем іх мін. спажывецкіх патрэб. У Беларусі ў 19 ст. прататыпам Г. была — карчма з заездам (напр., корчмы «Раскоша» і «Галеча» ў Гродне). У канцы 19 — пач. 20 ст. ў губернскіх гарадах будавалі Г. (да 49 нумароў) у комплексе з карчмой і рэстарацыямі («Еўропа», «Адэса», «Новамаскоўская», «Гарні» ў Мінску). У пач. 20 ст. ў Мінску пабудаваны шэраг невял. Г. (ад 5 да 20 нумароў): «Раяль», «Рыга», «Бельвю», «Палтава», «Кранштат», «СтараБерлін», «НоваБерлін», «Маскоўская», «Пецярбургская», «Гранд Атэль», «НоваВаршава» і інш. У 1930—50я гг. маштаб Г. узбуйніўся, яны сталі выразнымі акцэнтамі вуглоў перакрыжаванняў транспартных артэрый, горадабуд. вузлоў («Свіслач» у Мінску, «Буг» у Брэсце). У 1950—80я гг. ў вял. гарадах ўзводзіліся Г. з аднайм. назвай («Бабруйск», «Віцебск», «Магілёў»,«Гродна»), былі створаны шматпавярховыя рэстараннагасцінічныя комплексы («Юбілейная», «Планета», «Беларусь», усе ў Мінску), пансіянаты каля вадасховішчаў («Маладосць» каля Заслаўскага вадасховішча). У 1990—2000я гг. з’явіліся камфартабельныя 4зоркавыя Г. («Лучоса» ў Віцебску), 5зоркавыя («Еўропа», «Crowne Plaza» ў Мінску), пабудаваны прыдарожныя Г. (в. Пасенічы Пінскага рна), матэлі (в. Валяр’яны Уздзенскага рна), кэмпінгі («Дубы» на беразе р. Нёман Мастоўскага рна), Г. ў складзе спарт. комплексаў («Сілічы» Лагойскага рна), у гар. пасёлках («Мір» у г.п. Мір Карэліцкага рна), аграгарадках («Арэса» ў аграгарадку Сарачы Любанскага рна). Ю.Ю.Захарына.
    ГАСЦШЫ ДВОР, тып грамадскага будынка гандлёвага прызначэння, які ўключае гандлёвыя і складскія будынкі, жылыя памяшканні гасцінічнага тыпу. У Беларусі былі пашыраны ў 16—19 ст. (Полацк, Гродна). У комплекс уваходзілі крамы, каморы, жылыя і гасп. памяшканні, важніцы і мерніцы. Манумент. комплекс Г.д. існаваў у сярэдзіне 17 ст. ў Віцебску. Драўляны Г.д. (складаўся з 2павярховых крам, якія стваралі прамавугольны ў плане комплекс) быў у 18 — пач. 19ст.ўТураве. У 17—19ст. наас
    нове Г.д. вылучыліся гандлёвыя рады, якія часта злучаліся з ратушамі.
    ГАСЦЮХІН Уладзімір Васілевіч (н. 10.3.1946, г. Екацярынбург, Расія), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1996). Скончыў Дзярж. інт тэатр.
    мастацтваў Маскве (1970). Працаваў у ТэатрыСав. Арміі(Масква), з 1981 у Тэатрыстудыі кінаакцёра ў Мінску. Яго творчай манеры ўласцівы глыбіня раскрыцця характараў, арганічнасць, яркасць індывід. характарыстык. Сярод роляў: Губанаў («Усё яго жыццё» паводле Я.Габрыловіча), Раздзяваеў («Міленькі ты мой» М.Варфаламеева) і інш. Здымаецца ў кіно: «Вазьму твой боль» (1980), «Бераг» (1984), «Наш браняпоезд» (1988), «Урга — тэрыторыя кахання» (1991), «Прыкаваны» (2002), «Першы пасля Бога» (2005), «Вока за вока» (2010), «Ваўкі» (2011) 1 інш. Рэжысёрпастаноўшчык фільма «Батанічны сад»
    У.Гасцюхін у ролі Раздзяваева.
    (1997), спектакляў «Галасы» (1999) і «Механічны чалавек» (2008) М.Варфаламеева, паэтычнага «Ганна Снегіна» паводле С.Ясеніна (2000). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1980. Дзярж. прэміі СССР 1985, Беларусі 1982, Расіі 1993.
    ГАСЮК Мікалай, беларускі гравёр па шкле 18 ст. Нарадзіўся ў в. Налібакі Стаўбцоўскага рна. Спецыялізаваўся на аздабленні кубкаў, бакалаў, чашаў і інш. шклянога посуду. У 1766 гал. рысавальшчык Налібоцкай шкляной мануфактуры, якая належала Радзівілам.
    ГАЎРУК Юрка (Юрый Паўлавіч; 6.5.1905, г. Слуцк — 18.2.1979), беларускі перакладчык, паэт. Скончыў Вышэйшы літ.маст. інт імя Брусава (1925). Працаваўу Бел. с.г. акадэміі ў Горках. 3 1931 у Магілёўскім пед. інце, у 1957—67 заг. літ. часткі Бел. тэатра імя Я.Купалы. Аўтар першай у Беларусі кн. паэт. перакладаў«Кветкі з чужых палёў» (1928). Пераклаў на бел. мову трагедыі «Трагічная гісторыя пра Гамлета, прынца Дацкага» (1935), «Кароль Лір» (1974), «Антоній і Клеапатра» (1982) У.Шэкспіра, раманы «Будзем любіць заўтра» А.Стыля (1960), «I ўзыходзіць сонца» Э.Хемінгуэя (1976), «Дачка Урагану» К.С. Прычард (1977), кн. «Падарожжа ў нябыт і яшчэ 24 навелы» А.Маруа (1974), зб. «Балады» Ф.Шылера (1981), асобныя творы В.Брусава, А.Пушкіна, А.Міцкевіча і інш. У тэатры імя Я.Коласа пастаўлены ў яго перакладах п’есы «Улада цемры» Л.Талстога, «Багна» А.Астроўскага, «Гамлет» У.Шэкспіра; у тэатры імя Я.Купалы — п’есы «Тысяча франкаў узнагароды» В.Гюго, «Мяцеліца» Л.Лявонава і інш. Выступаў як паэт (збкі арыгінальных і перакладных вершаў «Іскры з крэменя», 1969; «Узвіхраны ветразь», 1990). Рэпрэсіраваны ў 1935. Рэабілітаваны ў 1956.
    Тв:. Агні ў прасторах: выбр. пераклады. Мінск, 1975; Степень адказнасці: літ.крытыч. артыкулы, эсэ. Мінск, 1986.
    ГАЎРУСЁЎ Сцяпан Захаравіч (10.5. 1931, в. Новааляксандраўка Дрыбінскага рна — 12.3.1988), беларускі паэт, перакладчык. Скончыў Магілёўскае педвучылішча (1951). У 1954—
    541
    ГАЎРЫЛАЎ
    57 працаваў у газ. «Звязда», 1964—65 — выдве «Беларусь». Памяць аб Вял. Айч. вайне і нар. подзвігу, услаўленне стваральнай місіі сучасніка, апяванне хараства прыроды — асн. ў паэзіі Г. Яго стылю ўласціва спалучэнне публіцыст. узнёсласці, прамоўніцкіх інтанацый з лірычнай задушэўнасцю. Аўтар збкаў паэзіі «Паходныя кастры» (1955), «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасць» (1962), «Ураган» (1966), «Кляновыя лісты» (1971), «Клопат» (1976), «Водсветы» (1978), «Крона» (1981), «Пладаноснасць» (1986, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1987), паэм «Штодзённы лістапад» (1959), «Профільвеку» (1967). Набел. мову пераклаў «Маабіцкі сшытак» М.Джаліля (1975, з А.Пысіным), паасобныя творы С.Капуцікян, Э.Межэлайціса, Я.Райніса, А.Туманяна і інш.
    7в.:3б. твораў. Т. 1—2. Мінск, 1993—94.
    ГАЎРЬІЛАЎ Віктар Георгіевіч (14.7. 1927, г. Горлаўка Данецкай вобл., Украіна — 20.1.2011), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Канд. мастацтвазнаўства (1966). Скончыў Львоўскі інт прыкладнога мастацтва (1959). У 1963—67 гал. мастак Мінскага фарфоравага завода, адначасова ў 1964—2010 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў (з 2002 праф.). Працаваў у кераміцы. Аўтар сервізаў «Юбілейны» (1967), анімалістычнай скульптуры «Залаты ражок» (1969), кампазіцыі «Налібакі» (1993), серыі дэкар. блюд «Свята» (2000—03), «Зацішша» (2006). Даследаваў бел. кераміку.
    Тв:. Мастацтва, створанае народам. Мінск, 1978 (разам з І.Н.Паньшынай); Беларуская кераміка. Мінск, 1984.
    ГАЎРЫЛАЎ Леанід Рыгоравіч (2.2. 1918, в. Бердыж Чачэрскага рна — 1941), беларускі паэт. Скончыў Гомельскі пед. інт (1940). Друкаваўся з 1935 у альманаху «Аднагодкі», газ. «Літаратура і мастацтва», «Гомельская праўда». Вершы Г. адметныя героікарамантычным пафасам, лірычнай задушэўнасцю, меладычнасцю («Арлёнак», «Запахнуць ноччу духавітайтравы», «Цішыня», «Сож», «Паэту», «У касавіцу» і інш.). Большасць твораў загінула ў рукапісах у Вял. Айч. вайну.
    Тв.'. Вернасць. Мінск, 1961.
    Літ.. Леанід Гаўрылаў // Радзіме — радокіжыццё. Мінск, 1986.
    ГАЎРЫЛЁНКА Павел Нічыпаравіч (28.2.1902, в. Касцюкоўка Гомельскага рна — 4.2.1961), беларускі жывапісец. Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Адзін з арганізатараў Асацыяцыі мастакоў рэвалюцыі ў Віцебску (1928—30). Аўтар твораў пра гіст.рэв. падзеі, подзвігі бел. партызан, прац. будні горада і вёскі, а таксама партрэтаў, пейзажаў («Прарыў нямецкай абароны», 1942, «Партызаны на Палессі», 1944; «Ідзе эшалон», 1957; «Вясна», 1958; «На рыштаванНЯХ», 1960) іінш. Л.Ф.Салавей.
    ГАЎРЬІЛКІН Леанід Іванавіч (22.5. 1935, пас. Стэп Добрушскага рна — 5.2.1989), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1957). 3 1977 гал. рэд. к/студыі «Беларусьфільм», з 1979 сакратар
    праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі,у 1986—89учас. «Вожык». Аўтар збкаў аповесцей і апавяданняў «Рукі не здрадзяць» (1963), «Вясенні разліў» (1973), «Урок без перапынку» (1985), раманаў «Не магу без цябе» (1973), «Зямлядзяцейнашых» (1979), «Матчына хата» (1983), «Застаюся з табой» (1986), збкаў гумарыст. апавяданняў і інш. Працаваў у галіне драматургіі: п’есы «Выпрабаванне» (паст. 1975), «Хвост паўліна» (паст. 1981) і інш. Аўтар сцэнарыя дакум. фільма пра П.Броўку «Маўчаць не буду ніколі я» (1980, рэж. В.Сукманаў).
    7в.: Выбр. творы. Т. I—2. Мінск, 1987; Ружы для каварнай жанчыны: аповесць, апавяданні. Мінск, 1990.