• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 2.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 2.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 544с.
    Мінск 2011
    531.15 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 3.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Б.А.Лазука.
    ГАСПАДАР, персанаж фальклорных твораў розных жанраў. Яго вобраз у абрадавай паэзіі часта ідэалізуецца, велічаецца. У калядных песнях Г. параўноўваецца з ясным месяцам, у валачобных песнях яму выказваюцца добрыя пажаданні. Ён слаўны, багата адзеты (у «шубу мядзведжую», «шапку бабровую», «боты хромавыя») пан. У хрэсьбінных песнях паэтызуецца вобраз Г. — бацькі дзіцяці. Ён клапатлівы, працавіты, шчодры, любіць жонку і дзяцей. У некаторых жартоўных песнях Г. падаецца ў вобразе каваля, якому дзякуюць за тое, што «скаваў малое дзіця». Лаканічна і разам з тым дасціпна абмалёўваецца Г. у малых фалькл. жанрах — прыказ
    ках, прымаўках («За добрым гаспадаром і свінка гаспадынька»).
    ГАСПАДАРОЎ Піліп Паўлавіч (1865, былая в. Забаб’е Жлобінскага рна — 9.7.1938), рускі і беларускі народны казачнік, майстарвыканаўца ўсх.слав. казак. У 1905 за ўдзел у сялянскіх хваляваннях на Магілёўшчыне пажыццёва сасланы ў в. ІПуя Алонецкай губ. У 1907 быў вызвалены зпад нагляду паліцыі, перасяліўся ў г. Петразаводск. Рэпертуар у асн. складаўся з казак, перанятых ад аднавяскоўца, прыгоннага селяніна К.К.Шаўцова. У 1937—38 ад Г. запісана 106 казак («Салдацкія сыны», «Пра залатое яечка», «Поп і работнік», «Праўда пра святога Феадосія»), некаторыя з іх увайшлі ў складзены Л.Р.Барагам зб. «Беларускія народныя казкі» (10е выд. 1980).
    Тв:. Сказкн Ф.П.Господарева. Петрозаводск, 1941.
    ГАСПАДАРЧЫЯ ПАБУДОВЫ, функцыянальна спецыялізаваныя памяшканні, прызначаныя для гасп. або быт. патрэб. Існавалі як у сістэме двара, так і асобнымі самаст. пабудовамі. Нярэдка былі непасрэдназвязаны з жыллём, утвараючы жыллёвабыт. комплекс або адзіную будоўлю з асобнымі памяшканнямі. Адлюстроўвалі характар нар. жыццядзейнасці, паўсядзённы ўклад жыцця і традыц. культуру. 3 даўніх часоў сядзіба (двор) была асн. структурнай і эканам. адзінкай амаль усіх тыпаў паселішчаў. У тыповым варыянце яна складалася з жылля, сенцаў, клеці, свірна, варыўні, склепа, павері, адрыны, хпявоўнля свойскай жывёлы, гумна, сушні, лазні, рамесных майстэрняў і інш. Кожны тып пабудоў выконваў уласцівыя яму функцыі, што адлюстроўвалася ў яго канструктыўнай форме, аснашчэнні і інтэр’еры. Г. п. размяшчаліся ў сістэме сядзібы ў пэўнай паслядоўнасці, утвараючы той ці іншы кампазіцыйны і архіт.планіровачны малюнак. Звычайна разам з жыллём цераз сенцы будаваліся клець (хата+сені+клець) або варыўня для гародніны. Асобна ад іншых Г.п. будаваліся свіран (амбар, шпіхлер, лямус), склеп (выконваў тыя ж функцыі, што і варыўня),
    538
    ГАСТРОЛІ
    гумно (клуня, стадола, ток) і лазня. Характар сядзібы, яе памеры, забудова, наяўнасць і ўзаемнае размяшчэнне розных Г.п. у многім абумоўліваліся гіст. і мясц. традыцыямі, прыроднаэкалагічным асяроддзем, сац.эканам. становішчам гаспадароў, прыватнымі меркаваннямі і сістэмай уласнасці ці землекарыстання. На тэр. Беларусі былі вядомы наступныя тыпы сядзібнай забудовы: замкнутая (вяночная), 1радная (пагонная), 2 і 3радная, Гпадобная (сцяжковая) і свабодная (двор з нязвязанымі пабудовамі). Кожны з гэтых тыпаў меў прыватныя ці пераходныя варыянты. На Пн і ПнУ Беларусі пераважала замкнутая забудова, калі жыллё і Г.п. размяшчаліся па перыметры двара. Услед за жыллём і падсобнымі памяшканнямі ставілі хлявы для жывёлы, адрынудля сена; насупрацьхаты будавалася клець, да яе прымыкалі павець, свіран, вазоўня. Нярэдка жыллёвабыт. комплекс хата+сенцы+варыўня ўтвараў разам з Г.п. 3радную забудову, з’яўляючыся сярэднім звяном, што падзяляў сядзібную прастору на 2 часткі — чысты двор (панадворак) і двор для жывёлы (дзяннік). На панадворку звычайна размяшчаліся клець і павець, якая служыла не толькі сховішчам для дроў і розных прылад, але была і рамеснай майстэрняй; па другі бок ад жылля знаходзіліся хлявы. Пры гэтым сенцы мелі двое ўваходных дзвярэй: адны — на чысты двор, другія — на дзяннік. Прастору па перыметры двара абносілі парканам. Убаку (у межах сядзібы) будавалі гумно, лазню, часам адрыну (пуню). Замкнутыя двары — стараж. тып забудовы, аб чым сведчаць археал. крыніцы. У 19—20 ст. яны былі больш уласцівы заможным гаспадаркам. У Падзвінні сустракаліся і крытыя двары з кампактным размяшчэннем жылых і Г.п., што будаваліся ў адзіным комплексе пад агульным дахам. У адным выпадку Г.п. знаходзіліся побач з жыллём пад высокай страхойпаветкай, у другім — хлявы прымыкалі да падоўжанага тыльнага боку жылля і падсобных пабудоў і мелі з імі агульную сцяну. Сувязным памяшканнем тут служылі сенцы з выхадам на 4 ба
    кі: у хату, варыўню, у хлявы і на двор. Падобнае кампактнае размяшчэнне жылых і Г.п. сустракалася толькі ў паўн. рэгіёне Беларусі і з’яўлялася аптымальным варыянтам з улікам больш суровых кліматычных умоў. Прыкметны ўплыў на характар сядзібнай забудовы аказала агр. рэформа 2й пал. 16 ст. (т.зв. валочная памера), якая паклала пачатак масавай перабудове сялянскіх сядзіб, прычым у новых пасяленнях жылыя і падсобныя памяшканні будаваліся на адным баку вуліцы, а гасп. (свірны, адрыны для сена, хлявы і інш.) — на другім. He менш пашыранай у 19 — 1й пал. 20 ст. была 1раднаясістэма забудовы, калі следам за жыллём у адным радзе размяшчаліся клець, варыўня, павець, хлявы, адрына і інш. Як паказваюць этнаграф. матэрыялы, на тэр. Беларусі сустракаліся амаль усе функцыянальна значныя Г.п. і асн. тыпы сядзібных забудоў, што былі ўласцівыя шырокай зоне слав. рассялення. Калектывізацыя сялянскіх гаспадарак унесла прыкметныя змены ў сядзібны ансамбль, з якога неўзабаве выпалі такія традыц. Г.п., як гумно, сушня, стайня для коней, вазоўня, рамесная майстэрня і інш. Новыя буд. матэрыялы і індустрыяльныя тэхналогіі прыкметна змянілі аблічча гарадоў і сёл, павялічылі колькасць прам. аб’ектаў, наблізілі іх функцыянальнаканструктыўныя вырашэнні да агульных стандартаў. В. С. Цітоў.
    «ГАСПАДЬІНЯ  СЕМЁЙНЫЙ ЖУРНАЛ». Заснавальнік — прыватнае УП «Дзелавы друк». Выдаецца з крас. 1992 у Мінску 1 раз у месяц на бел. і рус. мовах. Да кастр. 2000 называўся «Гаспадыня». Асн. раздзелы ахопліваюць увесь спектр праблем, якія датычацца дома і сям’і. Пад рубрыкамі «Свет з Богам», «Медуніца», «Гасцёўня» змяшчаюцца матэрыялы, якія прысвечаны маральным і духоўным пытанням, праблемам моладзі, сям’і і асобы. Публікуе парады псіхолагаў, педагогаў, спецыялістаўмедыкаў. Друкуе матэрыялы па рукадзеллі і дэкар.прыкладным мастацтве, рэцэпты нар. медыцыны і арыгінальных страў, дае рэкамендацыі па вядзенні дачнай гаспадаркі,
    агародніцтве і садаводстве. Для падлеткаў выпускае дадатак — час. «Пунсовыя ветразі». 3 1995 выдае штогадовы дадатак «Каляндар».
    ГАСТРОЛІ (ням. Gastrolle ад Gast госць + Rolle роля), выступленні акцёра ці калектыву паза месцам яго пастаяннай дзейнасці — ў інш. раёне, горадзе, дзяржаве. Класіфікуюцца на вялікія, на якіх тэатр паказвае ўвесь свой репертуар і трупу; з дэманстрацыяй у інш. горадзе часткі спектакляў з афішы; гарантыйныя — калі прымаючы бок бярэ на сябе адпаведныя дамоўленыя загадзя абавязкі перад запрошанай трупай; абменныя — калі тэатры з розных гарадоў у вызначаны перыяд абменьваюцца сцэнічнымі пляцоўкамі. Да аднаго з відаў гастрольнай дзейнасці адносіцца і ўвядзенне ў спектакль бягучага рэпертуару мясц. тэатра вядомых выканаўцаў, якія прадстаўляюць інш. тэатр. калектывы ці добра знаёмыя шырокай аўдыторыі па кіно або тэлевізійных серыялах. Сёння самымі пашыранымі з’яўляюцца Г. з выездам часткі трупы тэатра з дэманстрацыяй 1—2 спектакляў. У Беларусі з’явіліся з канца 18 ст., калі ў гарадах і мястэчках выступалі італьянскія, польск., рус., украінскія тэатр. калектывы і асобныя акцёры (Л.Аўэр, М.Батыстыні, П. дэ Сарасата, браты Адэльгельмы, П.Арленеў, К.Варламаў, П.Гайдабураў, В.Далматаў, В.Камісаржэўская, М.Петыпа, М.Савіна, Г.Фядотова, М.Занькавецкая, І.КарпенкаКары, М.Крапіўніцкі, П.Саксаганскі, М.Старыцкі і інш.) Адбываліся Г. бел. калектываў і асобных выканаўцаў, у іх ліку Слонімская балетная школа (1790—91, Украіна), вядомыя бел. музыканты М.Гузікава (пач. 1830х гг., Аўстрыя, Бельгія, Германія, Польшча, Украіна, Францыя), К. і Я. Марцінкевічы (1849, 1851, Украіна), М.Ельскі (пач. 1860х гг., Польшча і Германія). У 1й пал. 20 ст. ў Беларусі пачала актыўна практыкавацца арганізацыя Г. асобных тэатр. калектываў. Тэрмін выездаў працягваўся 1—2 месяцы. Так, Першая бел. трупа Ігната Буйніцкага вяла сваю дзейнасць у Беларусі, Літве, Расіі (1911 — 12, Вільня, Мінск, Пецярбург, Полацк, Слуцк), Польшчы (1913, Варшава). Рэпертуар тэатра
    539
    ГАСЦІНЕЦ
    складалі п’есы і інсцэніроўкі: «Прапанова» А.Чэхава, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Па рэвізіі» (усе 1910), «Хам» і «У зімовы вечар» Э.Ажэшка, «Пашыліся ў дурні» М.Крапіўніцкага (усе 1911) і інш. Гастраліравалі таксама ўсе прафес. калектывы Беларусі, і асабліва шырока трупа У.Галубка (1920—30). Атрымалі развіццё выязныя спектаклі тэатраў. Сваеасаблівай формай Г. сталі выступленні тэатр. калектываў на дэкадах, алімпіядах, аглядах, фестывалях. Найчасцей тэатры Беларусі гастраліравалі ў Расіі, Украіне, Прыбалтыцы. У канцы 1950хгг. адбыліся абменныя Г. абласных Брэсцкага і Гродзенскага тэатраў з польск. Люблінскім імя Ю.Астэрвы і Беластоцкім імя А. Венгеркі, Гомельскага — з тэатрам драмы, оперы і балета г. ЧэскеБудзеёвіцы (Чэхія). Гастраліравалі за мяжой і асобныя тэатр. калектывы. У 1990—2000я гг. актыўную гастрольную дзейнасць вядуць у Беларусі і за мяжой Нацыянальны акадэмічны тэатр імяЯнкі Купалы (Польшча, Расія, Украіна, Малдова, Румынія, Егіпет, Швецыя); Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя М.Горкага (Расія, Германія, Швецыя); Нацыяналь
    Гасцініца «Віцебск» у Віцебску.
    ны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа (Літва, Францыя, Германія, Англія); Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі (Францыя, Германія, Румынія, Польшча, Расія, Украіна); Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы (Польшча, Германія, Украіна, Турцыя, Славакія). Атрымала развіццё і сцвердзілася гастрольная сістэма міжнар. тэатр. фестываляў: «Белая Вежа» ў Брэсце, «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Гомеле, «М.арт.кантакт» у Магілёве, «Панарама» ў Мінску і інш. У іх прымаюць удзел як айчынныя, так і замежныя тэатр. калектывы з Амерыкі, Англіі, Венесуэлы, Германіі, Ірана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Сербіі, Турцыі, Украіны, краін Прыбалтыкі і інш. Значны ўклад у арганізацыю гастрольнафестывальнага руху належыць выдатным тэатр. дзеячам сучаснай Беларусі: В.Баркоўскаму, С.Вальковічу, А.Козаку, У.Караткевічу, А.Новікаву, В.Рагоўскай і інш.