Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
ваць» і паходзіць іх імя). Жывуць у вял. гарах, дзе пад час усходу і заходу сонца сваволяць, нібы дзеці. Апоўдні стралою носяцца на конях па палях і лясах, а ўначы па даручэнні Перуна лятаюць у паветры, набываючы аблічча розных драпежных птушак. Г. возяць па небе грамавы жоран, на якім раз’язджае Пярун з вогненным лукам. Яны ўтвараюць стыхійныя прыродныя з’явы — вятры, буры, віхуры і інш. У.А.Васілевіч.
ГАРШЧОК, ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для гатавання страў, захавання сыпкіх рэчываў і інш. Назва паходзіць ад стараж.рус. «гарнець». Добра прыстасаваны для хуткага і раўнамернага награвання ў напаленай печы. Для большай трываласці Г. часам апляталі дротам. Выраблялі з фармовачнай масы павышанай вогнетрываласці з дамешкам жарствы і пяску, абпальвалі, затым гартавалі ў абвары. Былі пашыраны чорназадымленыя і паліваныя Г. Дэкор стрыманы або зусім адсутнічаў. Аздаблялі глянцаваным і прачэрчаным па сырой паверхні геам. арнаментам, радзей ангобнай размалёўкай (растворам тонка змолатай гліны). Памеры Г. ад 0,5 да 10—15 л. У маленькіх Г. парылі малако, варылі кашу, заварвалі лекавыя расліны. У пасудзінах сярэдніх памераў гатавалі ежу на ўсю сям’ю, у вялікіх — студзень, корм для жывёлы, часам выварвалі бялізну і інш. Мясцовыя назвы Г. звязаны з абазначэннем ёмістасці ў ганчарнай сістэме мер (мамзэль, паўзлівач і інш.), з памерамі (гарнушак), быт. прызначэннем (абеднік, адлеўнік, варэйка, пітушка) і інш. Два ці тры змацаваныя ручкай Г., у якіх бралі ежу ў поле, называлі спарышамі. У наш час Г. найб. пашыраны ў вёсках; часам ужываюцца для гатавання нац. страў. С.А.Мілючэнкаў.
ГАРЭЛАВА Галіна Канстанцінаўна (н. 5.3.1951, Мінск), беларускі кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (2004). Праф. (2009). Скончыла Бел. кансерваторыю (1977). 3 1980 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. Праф. (2009). Асн. творчыя дасягненні Г. у жанрах камернавак., камернаінструм. і харавой музыкі. У
творах пераважае лірычная вобразнасць, яскрава выяўляецца нац. пачатак. Сярод твораў: лірычная кантата для жаночага хору і аркестра на нар. тэксты (1977), камерная кантата «Хвала беднякам» (1982), сімф. паэма «Бандароўна» (1986), канцэрт «Allegresse» (2002), сюіты «Вяртаецца сэрца ў Кракаў», «Тры габелены з Вавеля», «Шпакі над хатай званара» (усе 2004), «Немудрагелістая музыка» (2006), вак. музыка, творы для дзяцей. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
ГАРЭЛІК Леў Давыдавіч (16.2.1929, г. Бабруйск — 11.4.1996), беларускі скрыпач, педагог. Нар. артыст Беларусі (1980). Скончыў Бел. кансерваторыю (1952). 3 1945 артыст Дзярж.
Л.Д.Гарэлік.
акадэмічнага сімф. аркестра Беларусі, з 1956 канцэртмайстар аркестра Дзярж. тэатра оперы 1 балета Беларусі, адначасова з 1952 выкладчык у спец. муз. школе пры кансерваторыі, у 1960—77 — у Мінскім муз. вучылішчы, з 1981 — у Бел. акадэміі музыкі. Музыкант яркай індывідуальнасці, тонка пранікаў у стыль і характар
536
ГАРЭЦКІ
музыкі. Першы выканаўца многіх твораў скрыпічнай музыкі бел. кампазітараў (Л.Абеліёвіча, М.Аладава, А.Багатырова, Г.Вагнера, Г.Гарэлавай, Дз.Смольскага, Р.Суруса).
ГАРЭЛЬЁФ (франц. hautrelief), в ысокі р э л ь е ф, відрэльефа, уякім выява выступае над плоскасцю фона больш чым на 1/2 свайго аб’ёму, часта спалучаецца з барэльефам. У бел. выяўл., станковым і манументальнадэкар. мастацтве найб. пашыраны ў перыяд рэнесансу, барока, класіцызму, а таксама ў 2й пал. 19 і 20 ст., у творчасці сучасных скульптараў. Г. выкарыстаны ў афармленні інтэр’ераў і экстэр’ераў культавых (выява святых у касцёле і кляштары аўгусцінцаў, у в. Міхалішкі Астравецкага, партал касцёла Узнясення Дзевы Марыі ў в. Дзятлавічы Лунінецкага рнаў) і грамадскіх будынкаў (кампазіцыі А.Бембеля ў Доме ўрада, 1936; «Салідарнасць» А.Арцімовіча на фасадзе Бел. цэнтра моды, 1979; абодваў Мінску). У Г. выкананы надмагіллі (П.Сапегі і яго жонак у францысканскім касцёле Іаана Хрысціцеля ў в. Гальшаны Ашмянскага рна, пасля 1599 — пасля 1635; Я.Коласа
Гарэльеф у помніку «Дзецям вайны» У.Слабодчыкава.
работы У.Ананькі і М.Якавенкі ў Мінску, 1970), кампазіцыі для Манумента Перамогі ў Мінску, 1970), мемарыяльныя дошкі, станковыя творы. Элементы Г. прысутнічаюць у помніках «Дзецям вайны» У.Слабодчыкава ў г. Магілёў, прысвечаным 1000годдзю Брэста А.Паўлючука (абодва 2009) і інш. Б.А.Лазука.
ГАРЭЦКАГА МАКСІМА ЛІТАРАТЎРНЫ МУЗЁЙ, філіял Мсціслаўскага раённага гісторыкаархеалагічнага музея. Засн. ў 1993 у в. Багацькаўка Мсціслаўскага рна. Да 2011 філіял Дзярж. музея гісторыі бел. лры.
Знаходзіцца на месцы хаты, дзе нарадзіўся М.Гарэцкі (згарэла). Экспазіцыйная пл. 79,1 м. Экспазіцыя музея размешчана ў 2 залах і складаецца з літ. часткі, якая прадстаўляе асн. этапы творчай біяграфіі пісьменніка, і этнаграфічнай — з увядзеннем у інтэр’ер дакум. матэрыялу. Паказаны ўсе перыяды жыцця і творчасці М.Гарэцкага. Экспануюцца арыгінальныя матэрыялы і копіі, у т.л. пач. 20 ст.: фотаздымкі, дакументы, рукапісы твораў («У лазні», «Жалобная камедыя» і інш.), кнігі, газетныя нататкі, паштоўкі, лісты. Сярод экспанатаў кнігі М.Гарэцкага «Рунь», «На імперыялістычнай вайне», «Віленскія камунары», «Камароўская хроніка», «Дзве душы». «Гісторыя беларускае літаратуры» і інш., літаратуразнаўчыя даследаванні спадчыны братоў Гарэцкіх 20 — пач. 21 ст., збкі міжнар. Гарэцкіх чытанняў, успамінаў і інтэрв’ю, фотаздымкі. У музеі адбываюцца літ. сустрэчы, на аснове экспазіцыйных матэрыялаў праводзяцца лекцыі для школьнікаў.
І.Б.Лапцёнак.
ГАРЭЦКАЯ Аўфрасіння Міхайлаўна (6.7Л864, в. Багацькаўка Мсціслаўскага рна — 4.3Л935), беларуская народная спявачка. Маці М.І.Гарцкага. Валодала рознымі стылямі выканання, напр. спяваннем «з пералівамі» ў адпаведнасці з традыцыямі Бел. Падняпроўя. Яе рэпертуар складаўся пераважна з сямейнаабрадавых і каляндарных песень, сярод якіх асаблівым багаццем вызначаліся
радзінныя, вясельныя, веснавыя, жніўныя. Поўны запіс яе рэпертуару зрабілі пісьменнік М.Гарэцкі і кампазітар А.Ягораў. Запісы 318 тэкстаў з мелодыямі склалі асобную кн. «Народныя песні з мелодыямі» (1928).
ГАРЭЦКАЯ Мая Іванаўна (н. 15.2. 1938, г. Вінніца, Украіна), тэатральны крытык, тэлежурналіст. Скончыла Маскоўскі унт (1963). Працавала ў літ.драм. рэдакцыі Бел. тэлебачання (1963—99). Аўтар тэлецыклаў «Табе, Беларусь!» (1963—69), «Будзьце знаёмы» (1963—69), «На парозе жыцця» (1968—77); цыклаў перадач «Акцёры і ролі», «Майстры мастацтва», «Творчыя партрэты», «Артклуб», «Бенефісы». Аўтар і вядучая цыклаў «Тэатральная гасціная» (1970—88), «У святле рампы» (1972—86), «Сцэна і жыццё», «Дні і вечары тэатраў» (1995—99) і інш. Аўтар кн. «Наша Пуся» (2011), нарыса «Ведаеце, якім ён асам быў?» (2011) і інш.
ГАРЭЦКІ Максім Іванавіч (18.2.1893, былая в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскага рна — 10.2.1938), беларускі пісьменнік, літаратуразнавец, крытык, фалькларыст, лексікограф, пе
М.І.Гарэцкі.
ракладчык; адзін з пачынальнікаў нац. прозы. Скончыў Горацкае каморніцкаагранамічнае вучылішча (1913), Паўлаўскае ваен. вучылішчаў Петраградзе (1916). Працаваў каморнікам на Віленшчыне (1913—14). Удзельнік 1й сусв. вайны (1914—18). 3 канца 1917 супрацоўнічаў з рэдакцыямі газет «Нзвестня Смоленского Совета рабочнх, солдатскнх н крестьянскнх депутатов», «Звезда», з апош
537
ГАРЭЦКІ
няй у пач. 1919 пераехаў у Вільню. Працаваў настаўнікам у Віленскай бел. гімназіі, быў рэд. і выдаўцом газет «Наша думка» і «Беларускія ведамасці». У 1922 арыштаваны і зняволены ў Лукішскую турму. 3 кастрычніка 1923 жыў у БССР. Выкладаў у БДУ, Горацкай с.г. акадэміі, працаваў у Інбелкульце, потым у АН БССР. У 1930 зноў арыштаваны. Высылку адбываў у Вятцы (г. Кіраў). 3 вер. 1935 настаўнічаў у г. Пясочня (цяпер г. Кіраў Калужскай вобл.). 4.11.1937 зноў арыштаваны, расстраляны ў г. Вязьма Смаленскай вобл. Рэабілітаваны ў 1959. Першыя публікацыі Г. з’явіліся ў 1912 у газ. «Hama ніва». У зб. маст. прозы «Рунь» (1914) выявіліся грунтоўнае веданне пісьменнікам нар. жыцця, спачуванне простаму чалавеку, філас. заглыбленасць аналітычнай думкі, культура псіхал. аналізу. Аўтар аповесцей «Меланхолія» (1916— 21), «У чым яго крыўда?» (1926), дакум.маст. запісак «Наімперыялістычнай вайне» (1915— 19, апубл. 1926), што ўтвараюць трылогію, якая мае выразны аўтабіягр. пачатак. У ёй паказваецца духоўнае сталенне «сына вёскі», інтэлігента ў першым пакаленні напярэдадні і ў час 1й сусв. вайны. Выключнай праўдзівасцю ацэнак грамадскапаліт. жыцця, глыбокім аналітызмам і псіхалагізмам вызначаюцца творы пра падзеі 1й сусв. вайны (апавяданні «Літоўскі хутарок», «Генерал», «Рускі», «На этапе», усе 1915—16), рэвалюцыі і грамадз. вайны (апавяданні «Незадача», «Апостал» і інш., драм. абразкі «Чырвоныя ружы» і інш.). Пяру Г. належаць першыя ў бел. лры ўзоры гіст. прозы (апавяданні «Бітва на Уле», «Уцёкі князя Сярэбранага», абодва 1923). Мінулае Беларусі асэнсоўваецца ў ранніх апавяданнях «Войт», «Лірныя спевы», зб. «Досвіткі» (1926). Гіст. экскурс уведзены ў аповесць «Ціхая плынь» (1930), раман «Віленскія камунары» (1931—32, апубл. 1963). Лёс сялянства ў 19 — 1 й трэці 20 ст. прасочваецца ў рамане «Камароўская хроніка» (1930—32, 1937). Аўтар «Хрэстаматыі беларускае літаратуры, XI век — 1905 г.» (Вільня, 1922), «Гісторыі бе
ларускае літаратуры» (Вільня, 1920, 4е выд. — Мінск, 1926), складальнік рус.бел. і фалькл. слоўнікаў. Творы Г. перакладзены на многія мовы свету. У Мінску пастаўлены помнік Г., на месцы пахавання ў Вязьме — памятны знак. Дзейнічае Гарэцкага Максіма літаратурны музей.
7в.: 36. твораў. Т. 1—4. Мінск, 1984—86.
Літ.. Б у г а ё ў Дз.Я. Максім Гарэцкі. Мінск, 2003; Мушынскі М.І. Падзвіжнік з Малой Багацькаўкі: жыццёвы і творчы шлях Максіма Гарэцкага. Мінск, 2008; Запартыка Г. Максім Гарэцкі. 1923 год. Хроніка адной падзеі: (па старонках архіўных крыніц); Да гісторыі вяртання літаратурнай спадчыны М.Гарэцкага // Полымя. 2008. Т.К.Грамадчанка.
ГАРЭЦКІ Фадзей Антонавіч (5.5. 1825, в. Дусяняты Віленскага павета, Літва — 31.1.1868), жывапісец. Вучыўся ў Вільні ў В.Ваньковіча, у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў (1841—50) у К.Брулова, якому дапамагаў выконваць роспісы ў Ісакіеўскім саборы ў Пецярбургу (1843—47). У 1848—49 і 1855 жыў на Віцебшчыне, пасля 1856 — пераважнаў Парыжы. У 1867 прыязджаўу Вільню і Пецярбург. Аўтар жанравых палотнаў «Сляпы жабрак з павадыром», (1843), «Споведзь маладой дзяўчыны ў ксяндза» (1845), «Пілігрымы» (1854), кампазіцыі «Хрыстос бласлаўляе дзяцей» (1848), партрэтаў паэта А.Міцкевіча (1847), рус. скульптара П.Клота (1850), невядомай (Марыі Міцкевіч?; 1856) і інш., пейзажаў, інтэр’ераў.