Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 2.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 544с.
Мінск 2011
Тв.: Касавіца. Мінск, 1975; Карані вечнага дрэва. Мінск, 1988; Малая дзіцячая чырвоная кніга (ч. 1—2, 2008—10).
ГАРДЗЁЙЧАЎ Уладзімір Рыгоравіч (5.3.1930, г.п. Касторнае Курскай вобл., Расія — 15.3.1995), рускі паэт, перакладчык. Скончыў Літ. інт імя М.Горкага (1957). Аўтар паэт. збкаў «Мікітавы камяні» (1957), «Наясным
світанні» (1986), «У світаючых бярозах» (1990), кн. мемуараў «Памятныя старонкі. Запіскі літаратара, сустрэчы, гады, кнігі» (1987) і інш. Пераклаў на рус. мову творы А.Зарыцкага (кн. «Сустрэча з восенню», 1975; з М.Сідарэнкам), Н.Гілевіча (зб. «Мой белы дзень», 1980; з П.Кошалем і С.Кузняцовай), асобныя вершы бел. паэтаў (зб. «Спасціжэнне», 1990). Пісаў для дзяцей (кн. «Ах і Ох», 1966).
Тв.\ Мзбранное. М., 1980.
У.Ю.Верына.
ГАРДЗІ'ЦКІ Аляксей Кузьміч (2.5. 1934, в. Пугачова, цяпер у межах г. Брэст — 24.8.1999), беларускі літаратуразнавец. Скончыў Брэсцкі пед. інт (1956). 3 1962 у Інце лры АН Беларусі, з 1966 у Дзяржкамдруку Беларусі. Выступаўужанры малой прозы. Аўтар кніг: «Дыялогі» (1968), «Сустрэчы» (1972), «Вачыма сяброў» (1977), «Сябрына» (1986), «Гутаркі» (1988), літ.знаўчых прац: «Пра майстэрства дэталі» (1969), «Творчасць Івана Шамякіна» (1971). Складальнік біяграфічных даведнікаў «Пісьменнікі Савецкай Беларусі» (1981), «Беларускія пісьменнікі (1917—1990)» (1994).
ГАРДЗЯЛКОЎСКАЯ Тэрэза (псеўд. 3 я з ю л я; 1854 — май 1933), беларуская перакладчыца, выдавец. Жыла ў маёнтку ГабрылёваПапоўка (Талачынскі рн). Была асабіста знаёмая з Э.Ажэшка і М.Канапніцкай. Перакладала на бел. мову творы рус. і польск. пісьменнікаў: «Дым» М.Канапніцкай (1909), «Архіп і Лявонка» М.Горкага (1910), «Дзядзька голад» С.Віткевіча (1911). На ўласныя сродкі друкавала свае пераклады, кнігі «Апавяданні» Я.Коласа, «Бярозка» Ядвігіна Ш., зб. «Беларускія казкі» і інш.
ГАРКУНОВА Надзея Генадзеўна (н. 6.10.1958, г. Віцебск), беларускі кінарэжысёр, сцэнарыст. Скончыла Бел. тэатр.маст. інт(1984). Працавала на Бел. тэлебачанні, у творчым аб’яднанні «Тэлефільм». 3 2009 дырэктар студыідакум. кіно Белтэлерадыёкампаніі. Стваральнік шэрага фільмаўпартрэтаў дзеячаў культуры ў кантэксце гісторыі Беларусі: «Доктар Падгайскі» (1994), «Мой пачатак» (1998),
«Несыграная роля» (1999), «Зорнае неба Віцебска» (2000), «На фоне стагоддзя» (2001), «Партрэт на фоне сябе самога» (2007), «Не Гульняўбісер» (2008) і інш. Рэж.пастаноўшчык маштабных тэлевізійных праектаў: «Малюся я небу, зямлі, прасторы» (2003), «Плошча Перамогі» (да 60годдзя вызвалення Беларусі, 2004), «Сцэна. Сцэнарная імітацыя» (2006, і аўтар), «Av initio» («Ад пачатку», 2008) і інш. ГІ.У.Тамашэўская.
ГАРКУНОЎ Генадзь Рыгоравіч (27.5. 1939, Мінск — 3.11.1999), беларускі мастак дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1969). Працаваў у галіне маст. тэкстылю, керамікі і афармлення інтэр’ераў. У 1971—73, 1976—77 арганізатар і кіраўнік габеленавага цэха, у 1973—76 гал. мастак Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва. Аўтар сграфіта «Маяк» у кінатэатры «Кіеў» у Мінску (1969, з А. Кішчанка). Выканаў габелены «Чалавек пазнае свет» у інтэр’еры гасцініцы «Турыст» (1970) і «Музыка» ў муз. вучылішчы (1975, абодваз А.КІшчанкам і А.Бельцюковай) у Мінску, «Залаты сад» для пасольства СССР у Дэлі (1979), габелензаслону «Натхненне» для Палаца культуры імя М.Танка ў Барысаве (1982, абодва з В.Грыгарышынай). Аформіў экспазіцыі музеяў К.Заслонава ў Оршы (1964), Мінскага абл. краязнаўчага музея ў Маладзечне (1966), інтэр’ер рэстарана «Юбілейны» (1980) у Мінску і інш.
Л. Ф. Салавей.
ГАРЛАЧ, ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захавання малака і малочных прадуктаў. У стараж.рус. пісьмовых крыніцах вядомы пад назвай «крннь». У гісторыі развіцця ганчарных вырабаў быў прататыпам збана. У Беларусі рабілі з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі і звужанай шыйкай, але шырэйшым за дно вусцем (без ручкі і дзюбкі). Прапорцыі сілуэта Г. маюць мясц. адрозненні: на ПдЗ пераважаюць Г. з аб’ёмным тулавам, на У — падоўжаныя, зграбныя па абрысах, на ПнЗ — слабапрафіляваныя з шырокім горлам. На Падняпроўі і сумежных з ім паўд.ўсх. раёнах Падзвіння называ
530
ГАРМОНІЯ
юць гарлач, на 3 — стаўбун, на ПнУ Падзвіння — жбан, на Палессі, у зах. раёнах Цэнтр. Беларусі — гладыш, ладыш, у паўн.зах. рнах — збан, паралельна ўжывалася таксама назва «берасцень» (зза традыцыі аплятаць Г. стужкамі бяросты). Выраблялі Г. гартаваныя, чорназадымленыя і паліваныя. Упрыгожвалі глянцаваннем, прачэрчаным па сырой паверхні лінейнахвалістым арнаментам, геаметрычнай і расліннай ангобнай размалёўкай, каляровымі фарбамі.
С.А. Мілючэнкаў.
ГАРМАНІЗАЦЫЯ, выяўленне танальнафункцыянальнай сутнасці пэўнай мелодыі і суправаджэння яе адпаведнымі акордамі. Гал. прынцыпы Г. (функцыі акордаў, ладаватанальныя адхіленні, мадуляцыі і інш.) вызначаюцца ладаваінтанацыйнай будовай самой мелодыі. Пэўная мелодыя можа быць гарманізавана парознаму (гарманічнае вар’іраванне), што з’яўляецца вынікам яе разнастайнай маст. інтэрпрэтацыі. Гарманічнае вар’іраванне ў межах nayHaft муз. структуры — фактар развіцця, абнаўлення музыкі. Г. раскрывае не толькі багацце мелодыі, але і магчымасці гармоніі, яе ўплыў на розныя сродкі муз. выразнасці, што відавочна ў разнастайных транскрыпцыях, парафразах, фантазіях, варыяцыях. Асаблівае значэнне мае Г. нар. мелодый. Калі пры Г. нар. мелодыі адбываецца поліфанізацыя фактуры і ў параўнанні з першакрыніцай ускладняецца муз. форма шляхам выкарыстання пэўных кампазіцыйных прыёмаў, больш правамерна гаварыць пра апрацоўку нар. мелодыі, чым пра ўласна Г., хоць часта гэтыя тэрміны атаясамліваюць.
Першыя спробы Г. бел. нар. песень зроблены А. Абрамовічам у сярэдзіне 19 ст., на пач. 20 ст. іх рабілі Л.Рагоўскі, С.Шымкус. У 1920 шматлікія нар. і рэв. песні гарманізавалі бел. кампазітары М.Аладаў, А.Мацісон, У.Тэраўскі, М.Чуркін, Т.Шнітман, В.Яфімаў, некалькі пазней Р.Пукст, М.Равенскі, Н.Сакалоўскі, А.Туранкоў і інш. Паступова пры Г. нар. песні павялічваецца роля арыгінальнай кампазіцыйнай тэхнікі (А.Багатыроў, В.Залатароў, Я.Цікоц
Гармонік.
кі і інш.). Больш складаныя формы Г. нар. песень прадстаўлены ў операх («Тарас на Парнасе» М.Аладава, «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), балетах («Салавей» М.Крошнера, «Князьвозера» В.Залатарова, «Выбранніца» Я.Глебава),сімфоніях(2ясімф. М.Аладава, 2яЯ.Цікоцкага, 1яЯ.Глебаваі інш.) і іншых жанрах складанай драматургіі і форм, а таксама ў эстр. музыцы. Значнага поспеху ў раскрыцці эстэтычнага патэнцыялу бел. нар. песні зрабілі ў сваіх апрацоўках У.Мулявін, А.Рашчынскі, Л.Сімаковіч.
Літ.: Холопова В.Н. Фактура. М. 1979. Т.А.Дубкова.
ГАРМОНІК (ад грэч. harmonikos сугучны, стройны, зладжаны), ручны клавішнапнеўматычны муз. інструмент класа духавых язычковых. Гал. канструкцыйныя часткі: корпус, мех, меладычная і басавая клавіятуры, сталёвыя язычкі. Вядомы 3 віды Г.: ручныя (баян, акардэон), нажныя (фісгармонія), губныя Створаны ў 1822 у Германіі Ф.Бушманам (удасканалены ў 1829 у Вене). У Беларусь прыйшоў з Расіі ў 2й пал. 19 ст. спачатку на Віцебшчыну, у 20 ст. пашырыўся на астатняй тэрыторыі. Найб. папулярныя ручныя Г. «венка» і «хромка». У сялянскім побыце Г. вырабляліся саматужным спосабам. У сістэме нар. муз. інструментарыя Г. займае вядучае месца і выкарыстоўваецца ў самадзейнай і прафес. практыцы (сольнай, ансамблевай і аркестравай).
Літ.: Н а з м н а Н.Д. Белорусскне народные музыкальные ннструменты: Самозвучашяе, ударные, духовые. Мннск, 1979.
ГАРМОНІЯ (ад грэч. harmonia сувязь, стройнасць, суразмернасць), інтэгральная вартасць культуры, якая ўвасабляе аснову адзінства і цэласнасці іншых культурных вартасцей (прыгажосці, дабра, праўды, справядлівасці і г.д.) і іх супрацьлегласцей. Г. трактуецца як аб’ектыўная ўласцівасць рэальнасці, праяўленне фундаментальнай заканамернасці быцця і адначасова выступае як пэўнае ідэальнае ўяўленне, што ствараецца ў ходзе культ.гіст. развіцця. З’яўляецца прыкладам для пераймання і ідэалам для дасягнення ў працэсе культуратворчасці і праяўляецца на ўзроўні ўзаемаадносін індывіда і асобы, асобы і грамадства, грамадства і прыроды (у наш час у большай ступені грамадства і тэхнікі). У кожную гіст. эпоху ў людзей з’яўляюцца заснаваныя на Г. ідэалы. У імкненні да Г. грамадская свядомасць стварае сваю ідэальную карціну свету, а ў наш час — стварае «віртуальную», уяўную рэальнасць. Гэта ідэальная карціна ў далейшым становіцца рэальнай дзякуючы эстэтычнай, маст., творчай, а ў канчатковым выніку практычнай дзейнасці людзей у працэсе развіцця цывілізацыі і культуры. У антычнасці былі закладзены асновы матэматычнага тлумачэння Г. У эпоху Адраджэння на першы план выступіла эстэтычнае і гуманіст. значэнне Г. У Новы час адбываецца філас. і прыродазнаўчанавук. асэнсаванне праблемы Г., зацвярджэннне погляду на яе як на аб’ектыўную з’яву. Асобай сферай культуры, якая спецыяльна культывуе Г., з’яўляецца мастацтва. Менавіта ў мастацтве найб. яскрава выражана імкненне чалавека да абсалютнай Г. Асаблівае месца сярод маст. форм Г. займае муз. Г.
Б.В.Святлоў.
ГАРМОНІЯ ў м у з ы ц ы, 1) сістэмна арганізаваныя сродкі музычнай выразнасці, што грунтуюцца на заканамерным аб’яднанні тонаў у сугуччы і заканамернай сувязі сугуччаў. Пад сугуччам у сучаснай тэорыі му
531
ГАРНАСТАЕВІЦКАЯ
зыкі разумеюць лагічна дыферэнцыраваныя гукавыя спалучэнні, якія маюць у муз. кантэксце пэўную маст. выразнасць. У паслядоўнасці сугуччаў і іх суадносінах выяўляецца значэнне кожнага з іх у ладзе (ладавая функцыя), абумоўленае заканамернасцямі пэўнай ладавагарманічнай сістэмы. Кожнае сугучча ў залежнасці ад інтэрвальнага складу, падваення гукаў, іх размяшчэння, рэгістра, дынамікі і інш. мае спецыфічны характар гучання — фанізм. Асн. тып сугучча — акорд з акустычным і ладавым сэнсам. Г. ахоплівае таксама суадносіны танальнасцей і ладоў, рытм і іх змены (адхіленні, мадуляцыі і інш.), рух галасоў (голасавядзенне). З’яўляецца фактарам формаўтварэння ў музыцы. Вобразнамаст. значэнне Г. раскрываецца ва ўзаемадзеянні з мелодыяй, метрарытмам і інш. кампанентамі муз. мовы, з якімі Г. ўтварае пэўны муз. стыль (эпохі, пэўнай нац. культуры, эстэтычнага кірунку, кампазітара, асобных жанраў, твораў і інш.). Сутнасць іўспрыняцце Г. эвалюцыяніруе ў працэсе творчай практыкі.